Адбылася трэцяя летняя сесія Міжнароднай PhD праграмы для Беларусі

PhD_By1З 1 па 13 ліпеня 2015 года адбылася сесія дактарантаў Міжнароднай PhD праграмы для Беларусі, якая адмініструецца Інстытутам “Палітычная сфера”. Традыцыйным патрнёрам па правядзенні сесіі выступіў Інстытут Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта (Studium Europy Wschodniej, Uniwersytet Warszawski), а сама сесія была спалучана з Летняй школай Варшаўскага ўніверсітэта.

У рамках летняй сесіі PhD праграмы з 1 па 9 ліпеня праводзіліся абмеркаванні дысертацыйных даследаванняў слухачоў і дактарантаў праграмы. Таксама ўдзельнікі праграмы мелі магчымасць паслухаць адкрытыя лекцыі Яраслава Грыцака (Украіна), Цабы Кіша (Венгрыя), Анджэя Мэнцвэля (Польшча), Ціматы Снайдэра (ЗША), наведаць бібліятэку Варшаўскага ўніверсітэта і Цэнтральны гістарычны архіў.

З 10 па 13 ліпеня прадстаўнікі праграмы прынялі ўдзел у XII Варшаўскай Усходнееўрапейскай канферэнцыі (Warsaw East European Conference)

Усяго ў сесіі прынялі ўдзел 12 прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі. Былі абмеркаваны даследаванні прысвечаныя Універсітэту Стэфана Баторыя ў Вільні (1919-1939), сучаснай этнаграфічнай супольнасці Беларусі, праблемам этнічнай гісторыі Палесся, тэатральна-відовішчнай сфера Беларусі, рэформе сістэмы МУС у сучаснай Беларусі.

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...