19 сакавіка – дыскусія пра краёвую ідэю з удзелам Яна Юркевіча

Інстытут “Палітычная сфера” і Беларускі Калегіюм пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску запрашаюць на дыскусію і прэзентацыю анталогіі “Краёвая ідэя: канец XIX – пачатак XX стагоддзя”.

Дыскусія “Краёвая ідэя: пераацэнка палітычнага і культурнага значэння” з удзелам аднаго з першых даследчыкаў краёвай ідэі – Яна Юркевіча, прафесара Познаньскага ўніверсітэта (Польшча) – адбудзецца 19 сакавіка а 18.30 у гатэлі “Манастырскі” (вул. Кірылы і Мяфодзія, 6).

Ян Юркевіч з’яўляецца адным з найбольш аўтарытэтных польскіх гісторыкаў, які даследуе польска-беларуска-літоўскія дачыненні. У кола яго навуковых інтарэсаў уваходзяць: гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ў  XVI – XVIII  стст., нацыянальныя стасункі на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў ХІХ – пачатку ХХ стст., пачаткі Літвы ў гістарыяграфіі Ранняга Новага часу.
Ён з’яўляецца аўтарам трох манаграфій:

Rozwój polskiej myśli politycznej na Litwie i Białorusi w latach 1905-1922, Wydawnictwo Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza, Seria Historia, nr 100, Poznań 1983, ss. 259.
Powinności włościan w dobrach prywatnych w Wielkim Księstwie Litewskim w XVI-XVII w., Wydawnictwo Naukowe UAM, seria Historia, nr 152, Poznań 1991, ss. 475.
Od Palemona do Giedymina. Wczesnonowożytne wyobrażenia o początkach Litwy, cz. I: W kręgu latopisów litewskich, Wydawnictwo Naukowe UAM, Seria Historia, nr 221, Poznań 2012.

Ян Юркевіч узнагароджаны ордэнам “За заслугі для Літвы”.

Check Also

Створана Прэмія Кангрэса за лепшую студэнцкую працу

Прэмія за лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2015-2016 гадах Прэмія Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за ...

Яндекс.Метрика