Прэзентацыя новага навучальнага года ў Беларускім Калегіуме 26 верасня ў 18-30

Bel_Collegium
26 верасьня ў галерэі “Ў” (пр-т Незалежнасьці, 37А) адбудзецца презентацыя новага навучальнага года 
У праграме:
  • бліц-лекцыя Ігара Бабкова “Уводзіны ў Беларускі Калегіюм”,
  • выступы кіраўнікоў праекту Ірыны Дубянецкай і Андрэя Казакевіча, куратараў спэцыялізацыяў Валянціна Акудовіча, Максіма Жбанкова і Аляксея Ластоўскага,
  • прэзентацыя аўтарскіх майстэрняў Андрэя Хадановіча і Андрэя Лянкевіча,
  • студэнты ды выпускнікі БК са сваімі праектамі,
  • паэтычны марафон,
  • конкурс на лепшы слоган БК,
  • нефармальная камунікацыя з выкладчыкамі.
Працуюць кніжны шапік, выстава інтэлектуальных дасягненьняў і інфармацыйная пляцоўка для будучых навучэнцаў.
На салодкае – канцэрт слухачкі БК Паліны Рэспублікі.
Пачатак а 18.30. Уваход – вольны

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...