30 мая ў рамках III Мінскай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера” адбудзецца публічная дыскусія: Бітва пад Оршай праз 500 год: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый

PS+LU

 ПУБЛІЧНАЯ ДЫСКУСІЯ

БІТВА ПАД ОРШАЙ ПРАЗ 500 ГОД:

АСАБЛІВАСЦІ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ІНТЭРПРЭТАЦЫЙ

30 траўня, крэатыўная прастора ЦЭХ (праспект Незалежнасці, 58, к.6), 19.00

 30 траўня 2014 года ў рамках Трэцяй міжнароднай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера»: “Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы” адбудзецца публічная дыскусія на тэму: «Бітва пра Оршай праз 500 год: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый».

Orsha

У 2014 годзе у Беларусі святкуецца 500-годдзе Аршанскай бітвы. Гэта бітва практычна адразу стала сімвалам вайсковага майстэрства Вялікага Княства Літоўскага, яе апісвалі ў хроніках і пра яе стваралі песні.

У пачатку 1990-х гадоў на хвалі нацыянальнага адраджэння пашырылася і традыцыя адзначаць угодкі Аршанскай бітвы як Дзень беларускай вайсковай славы. Гэта не толькі звязвала беларускую нацыянальную ідэю са спадчынай Вялікага Княства, але і дазваляла выбудаваць свой гонар і сваю свядомасць у супрацьпастаўленні пераможаным. Ушанаванне Аршанскай бітвы непазбежна палітызавалася, і на доўгі час яна стала замоўчванай праз афіцыйны дыскурс.

Але разам з тым не знікаюць і пытанні гістарыяграфічнага кшталту – а што мы ведаем дакладна пра гэту бітву? Да гэтага часу гісторыкамі з розных краін абмяркоўваецца ход і масштаб бітвы. Часта гэтыя спрэчкі набываюць зноў сувязь з нацыяльна-палітычным кантэкстам, погляды і тлумачэнні вызначаюцца ў залежнасці ад ідэалагічных пазіцый аўтараў.

У межах дадзенай дыскусіі плануецца звярнуцца зноў да першакрыніцы ўсіх гэтых спрэчак – Аршанскай бітвы. Гісторыкі-спецыялісты абмяркуюць сучасны стан даследаванняў гэтай падзеі, асноўныя канфліктныя кропкі і падыходы да інтэпрэтацыі гэтай перамогі. І не пазбегнуць пытання: як зараз у розных краінах, якія маюць дачыненне да гэтай бітвы (Беларусь, Літва, Расія, Україна), узгадваецца гэта бітва?

Гэтая праблематыка будзе абмяркоўвацца падчас публічнай дыскусіі «Бітва пра Оршай праз 500 год: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый», якая абдудзецца 30 траўня 2013 года ў Мінску на пляцоўцы крэатыўнай прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58, к.6). Пачатак а 19.00. Уваход вольны!

Арганізатарамі дыскусіі выступілі: Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»і Лятучы ўніверсітэт.

У якасці дыскутантаў запрошаныя: кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч (Інстытут гісторыі НАН Беларусі), кандыдат гістарычных навук Аляксандр Казакоў (БДУ), кандыдат гістарычных навук Аляксей Лобін (Палац Кангрэсаў, Санкт-Пецярбург, Расія), кандыдат гістарычных навук Алена Русіна (Інстытут гісторыі Украіны, Украіна).

Схема даезду:

Снимок

Check Also

26–27 кастрычніка 2018. Грамадскі форум Літвы і Беларусі «Што нас аб’ядноўвае?»

Літва і Беларусь – гэта не толькі краіны-суседзі. Народы гэтых дзяржаў, акрамя гісторыі, якая сягае ...

Яндекс.Метрика