27 сакавіка “Беларускі калегіюм” запрашае на адкрытую дыскусію “Чым гандлююць беларускія інтэлектуалы?”

Беларускі Кангрэс

 

Беларускасць інтэлектуала – панятак геаграфічны, лінгвістычны ці ментальны? У чым сэнс і прызначэнне беларускага інтэлектуальнага руху? Ці існуе у нас нацыянальная інтэлектуальная эліта? Калі існуе – навошта яна краіне бясконцых Дажынак? Як зрабіць інтэлектуала заўважным ў прасторы “глабальнага коміксу” (І.Бабкоў)? Што мае на продаж айчынны інтэлектуал – і ці варта гандляваць інтэлектам? Куды падзеліся маладыя інтэлектуалы?

На гэтыя (і іншыя балючыя) пытаньні будуць супольна шукаць адказы выбітныя дзеячы айчыннага культурнага працэсу. 

У размове удзельнічаюць: філосаф Валянцін АКУДОВІЧ, мастак і музыка Тодар КАШКУРЭВІЧ, літаратар і філосаф Ігар БАБКОЎ, філосаф Аляксандар САРНА, сацыёлаг Лідзія МІХЕЕВА, Мадэратар Максім ЖБАНКОЎ.

Дыскусія адбудецца 27 сакавіка 2014  года ў 19.00 ў памяшкані Галерэі Ў. Уваход вольны.

Check Also

Реформа сектора Research & Development в Беларуси: вызовы и возможные решения (Андрей Казакевич, Кирилл Горошко)

Результаты комплексного анализа сектора исследований и разработок (research and development) в Беларуси, проведенного Институтом «Палітычная ...

Яндекс.Метрика