Выйшаў “Беларускі штогадовік-2012”

be2012-200x270Выйшаў у свет “Беларускі штогадовік – 2012”. Гэта выданне ўяўляе сабой штогадовы комплексны аналіз стану рэчаў у найважнейшых сегментах дзяржавы і грамадства.

2012 – перыяд «інэрцыйнага» посткрызіснага развіцця Беларусі. Эканамічны крызіс як форма хваравітага збавення ад назапашаных макраэканамічных дыспрапорцыяў не вырашыў базавых праблем беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі, а пазітыўныя эфекты дэвальвацыі нацыянальнай валюты апынуліся вычарпанымі ўжо ў першым паўгоддзі. За адсутнасцю лепшай стратэгіі эканамічныя ўлады вярнуліся да “вытрымаўшай выпрабаванне часам” палітыкі інфляцыйнага росту. Усе іншыя крытычныя тэндэнцыі таксама купіраваны спробай аднаўлення папярэдняга стану, вяртаннем да ранейшай палітыкі, якая прывяла да крызісу.

Чытаць далей на сайце “Наше мнение”

Check Also

Новае даследаванне мемаратыўнага ландшафту буйных гарадоў Беларусі

Інстытут «Палітычная сфера» прадстаўляе даследаванне мемаратыўнага ландшафту буйных гарадоў Беларусі, прысвечанае помнікам, мемарыяльным дошкам, памятным ...

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *