Міжнародная PhD-праграма (дактарантура) для Беларусі (набор 2013 года). Заяўкі прымаюцца да 20 кастрычніка 2013 года

PhD_By1Кансорцыум акадэмічных і экспертных інстытуцый аб’яўляе трэці набор на  Міжнародную PhD-праграму для Беларусі па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах.

Удзельнікі Кансорцыума:

Адміністраванне Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі ажыццяўляе Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

Праграма арганізаваная па завочным прынцыпе. Доктарская дысертацыя пішацца ў Беларусі, завершаны (ці завершаны ў значнай ступені) тэкст прадстаўляецца для абароны завочна ці экстэрнам ва ўніверсітэтах Літвы, Польшчы і іншых еўрапейскіх краінаў. Выбар універсітэта для абароны дысертацыі ажыццяўляецца на індывідуальнай аснове ў залежнасці ад лінгвістычнай падрыхтоўкі, тэмы дысертацыі і іншых параметраў.

Асноўнымі акадэмічнымі партнёрамі праграмы з’яўляюцца Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Літве і Варшаўскі ўніверсітэт у Польшчы.

Праграма забяспечвае: навуковае кансультаванне, тэхнічную дапамогу і акадэмічную камунікацыю форме семінараў, сувязі з замежным універсітэтам і адстойвання інтарэсаў аўтара дысертацыі, а таксама кампенсацыю ўсіх выдаткаў, звязаных з абаронай (у тым ліку ганарараў беларускім і замежным кансультантам і збораў універсітэтаў за абарону. Таксама можа разглядацца пытанне пакрыцця выдаткаў на транспарт, пражыванне, навуковую літаратуру і інш.).

Тэкст дысертацыі можа быць на англійскай, беларускай, рускай ці польскай мове. Выбар мовы залежыць ад навуковай дысцыпліны, тэмы дысертацыі і ўніверсітэта, дзе будзе ажыццяўляцца абарона. Стандартны тэрмін навучання на праграме — тры гады. Час навучання можа быць скарочаны ці працягнуты на індывідуальнай аснове.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Завершаная вышэйшая адукацыя (дыплом ВНУ ці ступень магістра).
  • Валоданне беларускай і расейскай мовамі ў ступені, дастатковай для разумення лекцыяў і напісання тэкстаў. Валоданне ангельскай мовай з’яўляецца пажаданым.
  • Наяўнасць навуковых, экспертных ці аналітычных публікацыяў.

Да разгляду прымаюцца заяўкі па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах (акрамя правазнаўства і псіхалогіі).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць:

  • Рэзюме (CV) з фотаздымкам, пазначэннем адукацыі, прафесійнага досведу, публікацыяў і іншай рэлевантнай інфармацыі.
  • Матывацыйны ліст у адвольнай форме. Aб’ём: да 2 старонак.
  • Кароткае апісанне дысертацыйнага даследавання, якое мусіць утрымліваць: тэму, апісанне праблемы даследавання, план, спіс літаратуры (не больш за 10 пазіцыяў). Агульны памер: да 5 старонак.

Заяўкі прымаюцца да 20 кастрычніка 2013 года ў электронным выглядзе на адрас: phd @ palityka.org

Вынікі адбора будуць вядомыя на працягу месяца пасля завяршэння падачы заявак. Па выніках конкурса будзе адабрана 5 чалавек.

У верасні 2013 года адбудзецца семінар па напісанні заяўкі для ўдзелу ў конкурсе.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на электронны адрас: phd @ palityka.org

PhD_2013 Bel. pdf

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...