Конкурс на замяшчэнне пазіцыі каардынатара праектаў. Тэрмін падачы CV да 10 красавіка 2013 г.

logo_palitykat11

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пазіцыі каардынатара навуковых, выдавецкіх і адукацыйных праектаў.

Інстытут “Палітычная сфера” прафесійная супольнасць даследчыкаў беларускага грамадства і палітыкі. Місія інстытута: сістэмнае вывучэнне беларускага грамадства і палітыкі, развіццё беларускай акадэмічнай і экспертнай супольнасці, інтэграцыі беларускіх навукоўцаў, экспертаў і вынікаў іх даследчай працы ў рэгіянальны, еўрапейскі і міжнародны кантэкст. Прыярытэты: даследаванні, выдавецкая дзейнасць, касультаванне, навуковыя і адукацыйныя праекты. 

Інстытут створаны на аснове супольнасці аднайменнага часопіса, што выдаецца з 2001 года. Інстытут быў заснаваны ў 2009 годзе і мае рэгістрацыю ў Літве. www.palityka.org 

Асноўны акадэмічны партнёр Інстытута – Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва).

Умовы і агульная інфармацыя:

–          праца ў акадэмічным і даследчым асяроддзі;

–          гнуткі рэжым працы і самастойнае планаванне працоўнага часу;

–          магчымасць афіцыйнага працаўладкавання (з афармленнем часовага віду на жыхарства ў Літве);

–          магчымасць удзелу ў дадатковых праектах і праграмах (даследчых, выдавецкіх, адукацыйных).

Патрабаванні:

–          матывацыя да працы ў акадэмічнай ці экспертнай сферы, камунікабельнасць;

–          валоданне беларускай і рускай мовамі;

–          валоданне ангельскай мовай у памеры, дастатковым для чытання тэкстаў і вядзення перапіскі;

–          магчымасць замежных камандзіровак;

–          вітаецца, досвед працы ў акадэмічнай, аналітычнай ці недзяржаўнай сферы;

–          завершаная вышэйшая адукацыя (пажадана ступень магістра);

–          магчымасць пастаянна знаходзіцца ў Менску.

Для ўдзелу ў конкурсе дашліце, калі ласка, на адрас [email protected] да 10 красавіка

  1. Матывацыйны ліст у адвольнай форме (не больш за ½ старонкі).
  2. CV з пазначэннем адукацыі, досведу працы і іншай рэлевантнай інфармацыі.

Канчатковы адбор будзе праведзены па выніках вуснага сумоўя.

Інстытут “Палітычная сфера”

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...