Даследчы семінар “Палітычнай сферы”

seminar

Даследчы семінар “Палітычнай сферы” дзейнічае для прафесійнай камунікацыі і абмену ідэямі ў сферы вывучэння палітыкі, удасканалення метадалогіі і стратэгіі аналізу палітычных працэсаў. На семінары праводзяцца прэзентацыі актуальных вынікаў палітычных, сацыяльных і эканамічных даследаванняў. План працы даследчага семінара “Палітычнай сферы” на першае паўгоддзе 2013 г.

24 студзеня у рамках даследчага семінара “Палітычнай сферы” і школы па палітычных навуках Лятучага Ўніверсітэта (праводзіць дырэктар Інстытута “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч) адбудзецца семінар на тэму “Прыватызацыя ў Беларусі: палітычныя і сацыяльныя наступствы” (Таццяна Чыжова, Дзмітры Ісаёнак). Даследчая праблема – наколькі вывучэнне розных аспектаў прыватызацыі дазваляе выяўляць і прагназаваць сацыяльныя і палітычныя наступствы для Беларусі. Па матэрыялах даследавання праведзенага ў 2012 годзе.

Пачатак у 18-00. Месца правядзення – Новавіленская, 38-10

Для ўдзелу ў семінары трэба падаць заяўку на info @ palityka.org

Check Also

26–27 кастрычніка 2018. Грамадскі форум Літвы і Беларусі «Што нас аб’ядноўвае?»

Літва і Беларусь – гэта не толькі краіны-суседзі. Народы гэтых дзяржаў, акрамя гісторыі, якая сягае ...

Яндекс.Метрика