Call for papers: канферэнцыя “Аднаўленне гісторыі: палітыка памяці ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”

LDKУ рамках канферэнцыі, якая пройдзе 3-4 траўня 2013 г. ў Мінску, плануецца прааналізаваць асноўныя стратэгіі рэалізацыі гістарычнай палітыкі ў краінах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, выявіць спецыфічныя і агульныя рысы працы з мінулым, разгледзець узаемасувязь палітыкі памяці з шырэйшым кантэкстам палітычных і культурных трансфармацый посткамуністычных краін.

Задача канферэнцыі – стварыць пляцоўку для ўзаемадзеяння акадэмічных і экспертных супольнасцей рэгіёна для глыбейшага разумення і даследавання праблем палітыкі памяці ва Ўсходняй Еўропе.

Для аналізу і разгляду на дадзенай канферэнцыі будуць вылучаныя наступныя тры ключавыя тэмы, якія уяўляюцца нам найбольш значнымі для асэнсавання агульнай культурна-гістарычнай спадчыны рэгіёна:

1. Агульнае мінулае ці аўтаномныя нацыянальныя гісторыі? Памяць пра ВКЛ і Рэч Паспалітую ў дзяржавах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы.

2. Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863 г.: канфлікт інтэрпрэтацый праз 150 гадоў.

3. Камуністычнае мінулае: паміж пераадоленнем і рэстаўрацыяй у посткамуністычных краінах.

Асноўныя арганізатары:

Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь)

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага (Літва)

Instytut Polski (Мінск, Беларусь)

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва)

Інстытут гісторыі Літвы (Вільня, Літва)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (Літва)

Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская, польская.

Прыблізны лік удзельнікаў – 40 чалавек.

Тэхнічныя дэталі

Для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі неабходна даслаць:

1) CV на любой працоўнай мове

2) тэзісы выступу памерам у 2-3 тыс. друкаваных знакаў на любой працоўнай мове

3) таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка.

Заяўку неабходна даслаць на адрас info @ palityka.org да 3 сакавіка 2013 года.

Арганізатары хадайнічаюць пра атрыманне бясплатнай беларускай візы.

У асобных выпадках можа быць разгледжана пытанне пра кампенсацыю выдаткаў на пражыванне і праезд.

Check Also

Створана Прэмія Кангрэса за лепшую студэнцкую працу

Прэмія за лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2015-2016 гадах Прэмія Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за ...

Яндекс.Метрика