Працягваецца прыём заявак на арганізацыю секцый і панэляў у межах Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
13 Люты, 2012 | By admin | Category: Навіны супольнасці
Паважанае спадарства,
Звяртаем Вашу ўвагу, што 5 сакавіка завяршаецца прыём заявак на арганізацыю спецыялізаваных секцый (панэляў) у межах Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (28-30 верасня 2012; Коўна, Літва).
Падрабязную інфармацыю аб патрабаннях да арганізацыі Вы зможаце знайсці ў прымацаваным файле Call for Panels.
Чакаем вашых прапаноў.
