Публічная дыскусія “Навуковыя і інтэлектуальныя часопісы ў незалежнай Беларусі – вынікі дваццацігоддзя”

logo_institute_newЧасопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” сёлета адзначае дзесяць гадоў са свайго заснавання. Сёння часопіс з’яўляецца вядучым спецыялізаваным выданнем па палітычных і сацыяльных навуках у Беларусі.

Часопіс друкуе вынікі навуковых даследаванняў з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Усе артыкулы часопіса праходзяць ананімнае акадэмічнае рэцэнзаванне. Адпаведнасць навуковым стандартам, а таксама эмпірычны ці тэарэтычны ўнёсак у разуменне палітыкі з’яўляюцца абавязковым крытэрыям для адбору тэкстаў. Выданне ўключана ў шэраг міжнародных навуковых баз навуковых публікацый, у прыватнасці Central and Eastern Online Library, а таксама рэферыруецца ў International Political Science Association (IPSA) Abstracts.

На працягу 2011 г. Рэдакцыйная рада запланавала шэраг публічных падзеяў прысвечаных юбілею.

Першай падзеяй стане публічная дыскусія і прэзентацыя нумароў часопіса за апошнія два гады (№12-15). Тэма дыскусіі: “Навуковыя і інтэлектуальныя часопісы ў незалежнай Беларусі – вынікі дваццацігоддзя”

Дыскусія і прэзентацыя адбудзецца 23 чэрвеня на падворку ЦСІ. Пачатак у 18:30.

У прэзентацыі прымуць удзел вядомыя беларускія навукоўцы і інтэлектуалы. Пасля дыскусіі і прэзентацыі запланавана нефармальная праграма.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, для дадатковай інфармацыі звяртайцеся на адрас info@palityka.org.

Check Also

26–27 кастрычніка 2018. Грамадскі форум Літвы і Беларусі «Што нас аб’ядноўвае?»

Літва і Беларусь – гэта не толькі краіны-суседзі. Народы гэтых дзяржаў, акрамя гісторыі, якая сягае ...

Яндекс.Метрика