Абмеркаванне манаграфіі “Шляхі еўрапеізацыі Беларусі: паміж палітыкай і канструяваннем ідэнтычнасці (1991-2010)”

41259123 сакавіка ў 18.30 у галерэі “Ў” (г.Мінск, пр-кт Незалежнасці, 37 А) адбудзецца абмеркаванне кнігі: «Шляхі еўрапеізацыі Беларусі: паміж палітыкай і канструяваннем ідэнтычнасці (1991-2010)» (пад. рэд. В. Шпарагі).

Разам з аўтарамі ў абмеркаванні таксама прымуць удзел і эксперты Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».

___________________________________________________________

Пра кнігу
У манаграфіі прапануецца цэлы спектр вызначэнняў паняцця еўрапеізацыі: ад «еўрапеізацыі палітыкі» і «еўрапеізацыі зверху і знізу» да еўрапеізацыі сацыяльных практык, веды і паўсядзённай культуры. Усе гэтыя стратэгіі змяшчаюцца аўтарамі ў беларускі кантэкст з мэтай даследавання ўмоў, магчымасцяў і перспектыў іх ажыццяўлення ў Беларусі. У якасці аб’екта аналізу выступаюць: вонкавая і рэгіянальная палітыка Рэспублікі Беларусь; уладны і апазіцыйны дыскурсы; каштоўнаснае вымярэнне беларускага грамадства; «гістарычная палітыка» і патэнцыял канцэпта «Імперыя Сярэдняй Еўропы»; матэрыялы па еўрапейскай тэматыцы ў афіцыйных і неафіцыйных друкаваных СМІ; нарэшце, практыкі спажывання ў Беларусі.

Check Also

26–27 кастрычніка 2018. Грамадскі форум Літвы і Беларусі «Што нас аб’ядноўвае?»

Літва і Беларусь – гэта не толькі краіны-суседзі. Народы гэтых дзяржаў, акрамя гісторыі, якая сягае ...

Яндекс.Метрика