Стасункі Беларусі з краінамі Азіі, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі, 2002-2010

15 верасня а 18-й гадзіне на падворку ЦСІ адбудзецца першае ў новым сезоне пасяджэнне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

Тэма дакладу: “Стасункі Беларусі з краінамі Азіі, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі ў 2002-2010 гг..”

Дакладчык: Сяргей Богдан

Асноўныя тэзісы дакладу:

1. У рамках даследавання была пастаўленая мэта вывучыць палітычныя аспекты стасункаў Беларусі з развіванымі краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі (АЛАА). У даследаваньне былі ўключаныя кантакты, якія мелі палітычнае значэнне. Былі вылучаныя наступныя геаграфічныя катэгорыі: Кітай; Іран; Лацінская Амерыка; Арабскія краіны Блізкага Ўсхода (без Паўночнай Афрыкі); Паўночная Афрыка; Індыя і Пакістан; Краіны Паўднёва-Ўсходняй Азіі; Афрыка; Турцыя.

2. У аснове даследаваньня ляжыць разлік «каэфіцыентаў ангажаванасці», якія адлюстроўваюць узровень актыўнасьці кантактаў і беларускіх адносінаў з пэўнай краінай ці рэгіёнам. Каэфіцыэнт складаецца з сумы квантыфікаваных кантактаў і прысутнасці прадстаўнікоў. Кожнаму з кантактаў прысвойваецца пэўнае лічбавае значэньне важнасьці па 5-бальнай шкале, у адпаведнасці з узроўнем кантактаў, які вызначаецца на падставе ацэнкі важнасці задзейнічаных асобаў для дзяржаўнай сыстэмы адпаведнай краіны. Пры гэтым ў выпадку візітаў важнасць вызначаецца па пасадзе найвышэйшай асобы са складу дэлегацыі, якая ажыццяўляе візыт.

3. На падставе стварэння базы дадзеных па кантактах паміж Беларуссю і развіванымі краінамі паводле вышэйапісанай метадалогіі былі разлічаныя індэксы кантактаў, кантактаў у вайсковай і вайскова-тэхнічнай сфэрах, а таксама індэксы ангажаванасці па асобных краінах/рэгіёнах і па АЛАА ў цэлым.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца ўсе жадаючыя. Дадатковая інфармацыя: [email protected]

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...