Прэзентацыя кнігі «Белорусский ежегодник-2009»

be2008Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) і сайт экспертнай супольнасці “Наше мнение” запрашаюць на прэзентацыю кнігі «Белорусский ежегодник-2009».

Прэзентацыя адбудзецца ў чацвер, 10 чэрвеня, а 17-й гадзіне ў канферэнц-зале Royal гатэля Сrowne Plaza па адрасе вул. Кірава, 13

«Белорусский ежегодник» – стаўшая традыцыяй штогадовая калектыўная акцыя экспертна-аналітычнай супольнасці Беларусі па складанні, канцэптуалізацыі і прадастаўленні летапіса найноўшай гісторыі краіны. Гэта унікальнае выданне прадстаўляе комплексны аналітычны агляд падзей і тэндэнцый ў розных сферах дзяржавы і грамадства.

У працы над «Ежегодником» прымалі ўдзел незалежныя аналітыкі і эксперты, а таксама спецыялісты, якія прадстаўляюць розныя даследчыя цэнтры, такія як Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і мэнэджмента, Агенцтва гуманітарных тэхналогій – Цэнтр сацыяльных інавацый, лабараторыя аксіяметрычных даследаванняў НОВАК, Незалежны інстытут сацыяльна-палітычных і эканамічных даследаванняў, Цэнтр усходніх даследаванняў (Варшава), аналітычны цэнтр «Полесский фонд международных и региональных исследований» (Чарнігаў), даследчы цэнтр eBelarus.

Пра свой намер удзельнічаць у мерапрыемстве просьба паведаміць каардынатару BISS Людміле Берташ по телефоне (+375296260499) альбо па электроннай пошце [email protected]

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...