Горад і палітыка N12

30 Сакавік, 2009 | By Палiтычная сфера | Category: Call for papers

Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” абвяшчае збор матэрыялаў для чарговага тэматычнага нумара №12. Тэма нумара – “Горад і палітыка”. Deadline: 18 мая 2009 года

- Горад як прастора палітычнай барацьбы: выбары, святкаванні, акцыі пратэсту.

- Арганізацыя ўлады і палітычнага жыцця ў гарадах.

- Нацыя, этнас, мова ў гарадскім асяроддзі.

- Палітычныя наступствы урбанізацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

- Палітычны змест адносінаў “горад – вёска”, “цэнтр – перыферыя”, “сталіца – рэгіён” у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

- Агульнанацыянальнае развіццё і лакальная палітыка.

Асноўныя патрабаванні:

- мінімальны аб’ём артыкула павінны складаць 20 тысяч друкаваных знакаў, максімальны – 40 тысяч друкаваных знакаў.

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае навуковае рэцэнзаванне.

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Прымаюцца таксама прапановы па рэцэнзаванні выданняў па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах.

Матэрыялы прымаюцца да 18 мая 2009 года.

Кантактны адрас: е-mail: info@palityka.org

Tags: , ,

Leave Comment


Рэклама