Нацыя як практычная катэгорыя ад “тэорыі нацыяналізму”). Ч.2 Даклад - А. Казакевіч

8 Лістапад, 2008 | By Палiтычная сфера | Category: Навіны супольнасці

Трэцяе паседжанне даследчага семінару “Праекты нацыі: Беларусь – Україна. 1990-2008” пры Цэнтры палітычнага аналізу “Палітычныя сфера”. Семінар мае адбыцца 12  лістапада 2008 а 19.00 – 21.00 на сядзібе ЦСІ.

Тэорыя нацыяналізму”, якая з адпаведнымі аўтарамі, тэкстамі і схемамі стала акадэмічным канонам для сацыяльных даследчыкаў рэгіёну на пачатку 2000-х, трывала ўвайшла ў навуковы зварот і нават навучальныя праграмы. Трыманне “канону” з’яўляецца абавязковым для дэманстрацыі акадэмічнае кампетэнцыі даследчыка (выкладчыка), хаця канцэптуальна канон і не з’яўляецца інтэграваным.

Тым не менш, некаторыя агульнапрынятыя схемы (ці дакладнае кананічнае і, часта, не крытычнае ўспрыманне гэтых схемаў) маюць асобныя дапушчэнні і абмежаванні, якія патрабуюць свайго пазначэння.

Мэта семінару - пазначыць гэтыя дапушчэнні і абмежаванні, а таксама ажыццявіць рэдукцыю катэгорыі “нацыя” што, на нашу думку, з’яўляецца істотным для пачатку практычнага даследавання нацыянальных праектаў у Беларусі і Ўкраіне.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на info@palityka.org

Tags: ,

Leave Comment


Рэклама