Online registration form for speakers is available from the 1th of April:
https://palityka.wufoo.eu/forms/application-form-for-speakers-vi-congress/
1. Міжнародныя адносіны. Рэгіянальная бяспека. Замежная палітыка/ International relations. Regional security. Foreign policy
Дэзінтэграцыя дэзінтэграцыі: палітыка і эканоміка на постсавецкай прасторы пасля 2008 года/ Desintegration of disintegration: politics and economy on the post-Soviet space after 2008
[spoiler show=”Abstract”]З 2008 года постсавецкая прастора перажывае значныя эканамічныя і палітычныя змены: пераарыентацыя гандлёвых патокаў, вострыя фінансавыя і эканамічныя крызісы, усплёскі і заняпады інтэграцыйных праектаў, паглыбленне палітычнага супрацоўніцтва, абвастрэнне палітычнага і нават узброенае супрацьстаяння. Секцыя накіравана на аналіз розных аспектаў палітычнага і эканамічнага развіцця рэгіёну і мае на мэце зафіксаваць асноўныя тэндэнцыі, перспектывы і выклікі пасля 2008 года.Since 2008, the post-Soviet space experiences significant economic and political changes: the reorientation of trade flows, severe financial and economic crises, surge and decline of integration projects, deepening of political cooperation, exacerbation of the political and even armed confrontation. The section will focus on the analysis of various aspects of the political and economic development of the region and aims to identify of the main trends, prospects and challenges after 2008.[/spoiler]
Беларуска-расійская дэзінтэграцыя пасля канфлікту ва Украіне/Belarusian-Russian desintegration after the Ukraine conflict
[spoiler show=”Abstract”]Пасля пачатку расійска-украінскага канфлікту, Крэмль настойліва спрабуе павялічыць кантроль над Беларуссю, што, аднак, прыносіць адваротны эфект – цягам 2014-2015 гг. Беларусь паступова дэзінтэгравалася з Расіяй. Прычына ў тым, што беларускія ўлады хочуць фармальнай інтэграцыі з эканамічна моцнай і палітычна памяркоўнай Расіяй, якой яна перастала быць. Апроч таго, Беларусь дагэтуль самастанаўляецца, таму яе дзяржаўныя інстытуты і замежная палітыка становяцца больш незалежнымі, што прыводзіць да змяншэння значэння Расіі для яе.After the start of the Russian-Ukrainian conflict, the Kremlin is aggressively trying to increase control over Belarus, which, however, brings the opposite effect – during 2014-2015 Belarus has been gradually turning away from Russia. The reason is that the Belarusian authorities would like to build a union with economically strong and politically tolerant Russia, which it has ceased to be. In addition, Belarus is continuing its nation-building process, and its state institutions and foreign policy become more independent, which conseqently reduces the importance of Russia for the country.[/spoiler]
Нацыянальная бяспека Беларусі. Пытанні бяспекі і палітычнага клімату ў рэгіёне/National security of Belarus. The problems of security and political climate in the region
[spoiler show=”Abstract”]Плануецца, што секцыя ахопіць асноўныя пытанні, якія датычацца нацыяльнай бяспекі Беларусі, а таксама рэгіёну. Шэраг пытанняў нацыянальнай бяспекі даволі вялікі – пачынаючы непасрэдна з вайсковых праблем і развіцця ВПК і заканчваючы эканамічнай і энэргетычнай бяспекай. Да таго ж будуць прадстаўленыя даклады па палітычным клімаце ў рэгіёне і магчымых шляхах супрацы дзяржаў (у розных сферах, але пераважна па ўмацаванні бяспекі рэгіёну) на фоне тых падзей, што адбываюцца зараз.The section will cover main issues of Belarus national security, as well as security in the region. A number of national security issues are quite extensive, starting with military issues and development of defense industry and ending with the economic and energy security. In addition, the section will include presentations on the political climate in the region and the possible ways of cooperation of the states in a number of areas, but mainly in strengthening regional security of the region.[/spoiler]
Прапаганда і інфармацыйная бяспека ў рэгіёне Усходняй Еўропы/ Propaganda and informational security in the Eastern European region
[spoiler show=”Abstract”]Information and communication have become hot topics in modern political life. It is important for any state to communicate its policy goals to other political actors. At the same time, information and propaganda today are turning into non-conventional weapons, especially in the context of hybrid warfare. The panel plans to discuss some issues of communication area: state strategy of communication, control of information, propaganda, media freedom, information security, defense in situation of information warfare etc.Інфармацыя і камунікацыя становяцца важнымі тэмамі сучаснага палітычнага жыцця. Для любой дзяржавы важна даносіць мэты сваёй палітыкі да іншых палітычных гульцоў. З іншага боку, інфармацыя і прапаганда сёння з’яўляюцца відам нетрадыцыйнай зброі, асабліва ў кантэксце такіх пытанняў, як гібрыдная вайна. На панэлі плануецца абмеркаваць шэраг пытанняў у галіне камунікацыі: дзяржаўная стратэгія камунікацыі, кантроль над інфармацыяй, прапаганда, свабода сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйная бяспека, абарона ў сітуацыі інфармацыйнай вайны і г.д.[/spoiler]
Міграцыя, мабільнасць і візы: змены ў Еўропе і ў Беларусі / Migration, mobility and visas: transformation in Europe and Belarus
[spoiler show=”Abstract”]George Soros recently suggested that Europe is currently experience five different crises. Belarus is directly affected by at least two of them: the Russian-Ukrainian war and the migration crisis. The migration crisis is especially relevant for Belarus, since it can influence Belarus-EU negotiations on visa facilitation and readmission of migrants. The issues of migration is reflected in another European crisis – the British referendum about leaving the EU. Altogether those crises constituate significant challenges experienced by all Eastern European countries. The migration crisis pushed for a serious dialogue about the fate of one of the most significant outcome of the European integration – freedom of movement and the Schengen zone. Some voices even predict the impending collapse of the Schengen zone and reintroduction of the full border control between the EU states. The collapse of the Schengen can dramatically curb the mobility of millions of Europeans and Belarusians alike. Even the more optimistic EU politicians suggest change of the EU legislation related to border issues. It seems that any scenario will inevitably affect Belarus and people-to-people contacts in the Eastern European region. At the same time, the talks between the Belarusian and the EU authorities on signing the Visa Facilitation and Readmission Agreements have been protracted for almost two years. Other Belarus-EU project of launching of the small border traffic has been essentially frozen. The increased immigration from Ukraine as well as open border with the Russian Federation pose additional challenges to interested parties such as national governments, international organizations, NGOs, commercial companies, and other actors. At this panel Belarusian and European scholars will consider and critically reflect upon these recent developments.Джордж Сорас нядаўна выказаў здагадку, што Еўропа ў цяперашні час перажывае пяць розных крызісаў. Беларусь адчувае ўплыў прынамсі двух з іх: расійска-ўкраінскай вайны і міграцыйнага крызісу. Міграцыйны крызіс асабліва актуальны для Беларусі, бо гэта можа паўплываць на перамовы паміж Беларуссю і ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Пытанні міграцыі знаходзяць сваё адлюстраванне ў іншым еўрапейскім крызісе – брытанскім рэферэндуме аб выхадзе з ЕС. Міграцыйны крызіс штурхае краіны ЕС да сур’ёзнага дыялогу пра лёс аднаго з найбольш значных вынікаў еўрапейскай інтэграцыі – свабоды перамяшчэння і Шэнгенскай зоны. Некаторыя галасы нават прадказваюць знікненне Шэнгенскай зоны і ўсталяванне поўнага памежнага кантролю паміж краінамі ЕС. Распад Шэнгену можа рэзка абмежаваць рух мільёнаў еўрапейцаў і беларусаў. Нават больш аптымістычныя палітыкі ЕС выступаюць за змены ў заканадаўства ЕС у пытаннях межаў. Любы сцэнар непазбежна закране Беларусь і кантакты паміж людзьмі ў рэгіёне Усходняй Еўропы. У той жа час, перамовы паміж беларускімі ўладамі і ЕС пра спрашчэнне візавага рэжыму і рэадмісіі зацягнуліся на амаль два гады. Іншы беларуска-еўрапейскі праект – малы памежны рух – быў па сутнасці зусім замарожаны. Павелічэнне іміграцыі з Украіны, а таксама адкрытая мяжа з Расійскай Федэрацыяй ствараюць дадатковыя праблемы для зацікаўленых бакоў, такіх як нацыянальныя ўрады, міжнародныя арганізацыі, няўрадавыя арганізацыі, камерцыйныя кампаній і іншыя суб’екты. У гэтай панэлі беларускія і еўрапейскія навукоўцы разгледзяць і крытычна асэнсуюць згаданыя праблемы.[/spoiler]
Каўказ у перыядычных выданнях Цэнтральна-Усходняй Еўропы (другая палова ХIХ-ХХІ стст.)/Caucasia in the periodicals of Central and Eastern Europe in the second half of the 19th – 21st centuries
[spoiler show=”Abstract”]The aim of this panel is to explore the image of the Caucasia in the Central and Eastern European periodicals of the 19th-21st centuries.Мэтай дадзенай панэлі з’яўляецца вывучэнне адлюстравання Каўказа ў перыядычным друку Цэнтральна-Усходняй Еўропы ў XIX-XXI стагоддзях.[/spoiler]
Палітыка суседства ЕС у дачынні да Беларусі і Ўсходняй Еўропы/EU Neighbourhood Policy towards Belarus and Eastern Europe
[spoiler show=”Abstract”]Прымаючы пад увагу тое, што ў працэсе рэалізацыі Eўрапейскай палітыкі суседства не ў поўнай меры былі дасягнуты ўласныя інтарэсы ЕС, іншых актараў ЕС, а некаторыя дзяржавы-чальцы ЕС і рэгіёну Усходняй Еўропы, ўключаючы Беларусь, зведалі і працягваюць перажываць глыбокія пераўтварэнні, існуе патрэба ў даследаваннях працэсаў у галіне еўрапейскай інтэграцыі, а таксама ў падрыхтоўцы прафесіяналаў, якія здольныя адаптаваць інструменты супрацоўніцтва і інтэграцыі менавіта для рэгіёну Усходняга партнёрства і Беларусі. Натуральнымі суб’ектамі такіх даследаванняў і суб’ектамі навучання з’яўляюцца ўніверсітэты, якія належаць да суседніх краін і маюць адзіны сацыяльна-культурны кантэкст, а таксама агульную гістарычную спадчыну. Мэтай круглага стала з’яўляецца злучэнне прадстаўнікоў універсітэтаў рэгіёну паміж сабой, абмеркаванне і стварэнне актульнай павесткі дня ў сферы адукацыі спецыялістаў у галіне інтэграцыі, а таксама даследаванняў у сферы інтэграцыі.In the process of implementation of the European Neighbourhood Policy the EU and other EU actors have not fully achieved their goals, while some EU member states and Eastern European states, including Belarus, faced and continue to face a profound transformation. These developments call for a need to study the process of European integration, as well as train professionals who are able to adapt the instruments of cooperation and integration to the region of Eastern Partnership and Belarus. Universities of the neighboring countries which have shared socio-cultural context, as well as common historical heritage serve as natural subjects of such studies. The aim of the roundtable is to connect representatives of universities of the region together, to discuss the joint agenda in education of integration professionals and studies in the field of integration.[/spoiler]
Беларусь у замежных медыя / Belarus in foreign media
[spoiler show=”Abstract”]Што і як пісалі пра Беларусь у замежных СМІ ў 2015 годзе? Якія тэмы і праблемы былі найбольш папулярныя, які вобраз краіны і яе жыхароў паўставаў на старонках замежнай прэсы? Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі замежных медыя, эксперты, аўтары артыкулаў пра Беларусь для не-беларускай аўдыторыі. Плануецца, што ўдзел у секцыі возьмуць сябры журы і ўдзельнікі Міжнароднага журналісцкага конкурса “Беларусь у фокусе”.What and how did foreign media write about Belarus in 2015? What topics and issues were the most popular, what image of the country and its inhabitants appeared on the pages of foreign press? The panel invites representatives of foreign media and experts, the authors of the articles on Belarus for non-Belarusian audience. The jury members and participants of the international journalist competition “Belarus in Focus” are going to participate in the panel.[/spoiler]
2. Беларускае грамадства і сацыяльныя навукі/ Belarusian society and social sciences
Падзея, Вайна, Грамадства (сацыяльна-філасофская аналітыка)/ Event, War, Society (social and philosophical analytics)
[spoiler show=”Abstract”] Секцыя будзе тычыцца разгляду трох топавых пытанняў актуальнай сацыяльна-філасофскай скіраванасці: 1. Здарэнне як чыннік сацыяльнай дынамікі (філасофскія і сацыяльна-палітычныя імплікацыі праблемы ўзаемасувязі грамадзянскага дзеяння і вялікага сімвалічнага парадку, які адбіваецца на светапоглядзе і сістэме ацэнак людзей і які людзі ўважаюць за аснавасяжнае Здарэнне, што асабліва выразна выяўляе сябе ў часе радыкальнай сацыяльнай трансфармацыі). 2. Вайна як новая старая сацыяльная і антрапалагічная праблема (феномен вайны як анталагічная праблема; вайна і палітыка – модусы дачыненняў; інфармацыйныя войны сучаснасці; вайна ў рэгіянальным аспекце – новыя рэаліі вайны ХХІ ст.: антрапалагічны аспект) 3. Грамадзянская супольнасць, яе традыцыя і сучаснасць: “цякучая” сацыяльнасць і мадэрнасць Ігната Абдзіраловіча (канцэпт “ліючаяся формы”; творчасць як чыннік сацыяльнага развіцця; аснаванні грамадзянскай супольнасці; кааперацыя і іншыя формы адказнага грамадзянскага дзеяння).The section will deal with the consideration of the three top issues of the modern social philosophy: 1. The Incident as a cause of social dynamics (philosophical and socio-political implications of the problem of the relationship of civil action and a great symbolic order, which affects people’s outlook and evaluation system, and which people see as a basic incident, that most clearly manifests itself in the times of radical social transformation). 2. War as a new old social and anthropological problem (the phenomenon of war as an ontological problem; war and politics – the modes of relations; information wars of modern times; the new realities of war in the 21st century: anthropological aspect) 3. Civil society, its tradition and present: “fluid” society and modernity of Ihnat Abdziralovič (the concept of ” fluid form”; creativity as a factor of social development; the basis of civil society, cooperation and other forms of responsible civil action).[/spoiler]
Сацыяльная ідэнтычнасць у камунікатыўнай прасторы сучаснага грамадства/ Social identity in the communicative space of modern society
[spoiler show=”Abstract”] Сацыяльныя сувязі, нарматыўныя структуры, сэнсы, значэння і эмоцыі фармуюць камунікатыўныя прастору сучаснага грамадства і канстытуююцца ў працэсе камунікацыі. Ўзмацненне значэння інфармацыйных патокаў і новых формаў камунікацыі спрыяе развіццю складанай варыятыўнасці сацыяльнай ідэнтычнасці. Міждысцыплінарнасць зададзенай тэмы прадугледжвае ўдзел у абмеркаванні даследчыкаў у галіне сацыялогіі, філасофіі, сацыялінгвістыка і сацыяльнай псіхалогіі.Social communication, normative framework, meanings, definitions, and emotions form the communicative space of modern society and are constituted in the communication process. The growing importance of information flows and new forms of communication contribute to the development of complex variation of social identity. Interdisciplinarity of this topic suggests participation of researchers in the fields of sociology, philosophy, social psychology, and sociolinguistics.[/spoiler]
Беларуская грамадзянская супольнасць: стан на 2016 год і бліжэйшыя перспектывы/ Civil society of Belarus in 2016 and the near future
[spoiler show=”Abstract”] Стан грамадзянскай супольнасці ў сучаснай Беларусі немагчыма ацаніць без агляду даследаванняў на гэтую тэму. Арганізатары панэлі ставяць сваёй мэтай прадставіць існуючы спектр даследаванняў грамадзянскай супольнасці: вынікі, высновы, інструментар, перспектывы і прагнозы развіцця сітуацыі на бліжэйшыя гады. Панэль будзе карысная як для зацікаўленых прадстаўнікоў даследчага супольнасці, так і для грамадзянскіх актывістаў, прадстаўнікоў НДА і донарскіх структур.The state of civil society in contemporary Belarus is difficult to assess without a review of research on the subject. The panel aims to present the existing spectrum of research on Belarusian civil society: findings, conclusions, tools, perspectives and forecasts of development in the coming years. The panel expects particpation of research community as well as civil activists, representatives of NGOs and donor agencies.[/spoiler]
Поліканфесійная Беларусь паміж Усходам і Захадам: рэлігіязнаўчы падыход/ Multidenominational Belarus between East and West: religious studies approach
[spoiler show=”Abstract”] Ва ўмовах глабальнага свету суадносіны рэлігійных традыцый, якія гістарычна склаліся ўнутры кожнай краіны, аказваюцца пад адчувальным уплывам іншых рэлігійных сістэм і рухаў. Змяняюцца ўмовы існавання старажытных рэлігійных традыцый, узнікаюць новыя рэлігійныя кірункі і фарміраванні. Гэтыя працэсы адбываюцца як унутры кожнай асобнай краіны, у тым ліку Беларусі, так і ў коле яе краін-суседзяў, а таксама ў іншых, больш далёкіх, але і больш уплывовых краінах свету. Што і наколькі гэтыя фактары змяняюць у нацыянальнай рэлігійнай сітуацыі? Ці ўстойлівы баланс сучаснага рэлігійнага развіцця ў Беларусі, сярод яе суседзяў, у свеце ў цэлым?In a global world the religious traditions, which historically developed within each country, face the influence of other religious systems and movements. The conditions of existence of ancient religious traditions change, and new religious movements emerge. These processes occur within Belarus and in the circle of its neighboring countries, as well as in other, more distant, yet more influential countries. What and how these factors change in the national religious situation? Is the current balance of modern religious development stable in Belarus, its neighborhood and the world as a whole?[/spoiler]
3. Эканамічная і сацыяльная палітыка/ Economic and social policy
Беларуская эканоміка: шляхі выхаду з крызісу/Belarusian economy: ways out of crisis
[spoiler show=”Abstract”] Надзеі на кароткатэрміновы характар негатыўных з’яў у эканоміцы Беларусі не апраўдаліся, і крызіс набывае зацяжны характар. У беларускага кіраўніцтва няма разумення, што эра сыравінных эканомік так ці інакш на зыходзе, і без структурных рэформаў і новага эканамічнага курсу Беларусь чакае яшчэ большая стагнацыя. Пытанне пошуку аптымальных шляхоў выхаду з крызісу нацыянальнай эканомікі можа быць звязаны з рынкавымі пераўтварэннямі і фарміраваннем канкурэнтна-рынкавых пераваг. На секцыі маглі б быць абмеркаваны сучасны стан эканомікі Беларусі, магчымыя шляхі і мадэлі вырашэння актуальных для яе праблем.Hopes that negative effects in the economy of Belarus will be short-term have not come true and the crisis seems to become protracted. The Belarusian government does not realise that the era of natural resource economies is ending, and without structural reforms and the new economic policy Belarus will faces even greater stagnation. The search for the best way out of crisis of national economy can be linked to market reforms and the formation of a competitive market advantages. The panel will discuss the current state of the Belarusian economy, possible ways and models of solutions for its problems.[/spoiler]
Палітыка забеспячэння занятасці ва ўмовах эканамічнага крызіса/ Employment policy during the economic crisis
[spoiler show=”Abstract”] Ва ўмовах эканамічнага крызісу Беларусі вельмі важна ацаніць рэалізацыю сацыяльнай палітыкі. Падзенне даходаў насельніцтва адбываецца на фоне росту беспрацоўя. Трэба абмяркоўваць праграмы дзяржаўнай дапамогі маламаёмасным. Неабходна аналізаваць рэакцыю хатніх гаспадарак на спажывецкім рынку, варыянты прыстасаванні беларускіх грамадзян да няпростых эканамічных умоў.With the economic crisis in Belarus unfolding, it is very important to assess the implementation of social policy. Income fall of of the population happens against a background of rising unemployment. It is necessary to discuss the state aid programs for the poor, analyze the reaction of households in the consumer market as well as ways of adaptation of Belarusian citizens to the difficult economic conditions.[/spoiler]
Кошты адкладзеных рэформ/ Costs of delayed reforms
[spoiler show=”Abstract”] Досвед былых сацыялістычных рэспублік, якія ў 1989-1991 гг. пачалі трансфармацыю цэнтральна-кіраванай эканомікі, вельмі адрозны. Найноўшая гісторыя пакідае багаты эмпірычны досвед краін, якія, стартаваўшы з сацыялізму, праводзілі больш альбо менш рынкавых рэформ. Параўнаньне вынікаў такіх стратэгій – прымаючы пад увагу магчымыя адрозненні ў пачатковых умовах і знешніх шоках – дазваляе зрабіць высновы наконт іх эфэктыўнасці (напрыклад – ацаніць, да якіх страт прыводзіць бязьдзейнасьць уладаў у адносінах да эканамічных рэформаў). Адкладанне рэформ у часе мае свае эканамічныя і сацыяльныя кошты. Мэта панэлі – прадставіць вынікі трансфармацыі ў Беларусі на фоне рэгіёну і запрапанаваць рэкамэндацыі па далейшай эканамічнай трансфармацыі.The experience of former socialist republics, which in 1989-1991 initiated the transformation of centrally managed economies, appeared to be very different. Recent history suggests a rich empirical evidence of countries that started from socialism and carried out more or less market-oriented reforms. Comparison of the results of such policies, taking into account possible differences in the initial conditions and external shocks, helps to evaluate their effectiveness, for example, the losses caused by inactivity of the authorities in terms of economic reforms. Delay of reforms in time bears economic and social costs. The panels will present the results of transformation in Belarus with regard to the whole region and offer recommendations for further economic trasnformation.[/spoiler]
Рэформа мясцовага кіравання і самакіравання/ Reform of local government and self-government
[spoiler show=”Abstract”] Мэта абмеркавання ў межах панелі – абазначыць магчымыя напрамкі рэформаў дзяржаўнага кіравання зыходзячы з ключавых праблем у гэтай сферы, якія перашкаджаюць распрацоўцы і рэалізацыі якаснай дзяржаўнай палітыкі. Да дыскусіі запрашаюцца палітолагі, сацыёлагі, спецыялісты ў галіне адукацыі, стратэгічнага менеджменту і бізнес-кіравання.The purpose of the discussions within the panel is to identify possible directions of public administration reforms with regard to key problems in this area, which hinder the development and implementation of good public policy. The panel invited political scientists, sociologists, specialists in education, strategic management and business management.[/spoiler]
4. Гендарныя даследаванні/ Gender studies
Трансфармацыі гендарнага падыхода ў палітычным і акадэмічным мэйнстрыме краін постсацыялізму/ Transformation of gender approach in political and academic mainstream of the post-socialist countries
[spoiler show=”Abstract”] Распад краін сацыялістычнага лагера запусціў механізмы развіцця разнастайных формаў грамадзянскай і грамадскай актыўнасці. Гэтыя працэсы суправаджаліся, у тым ліку, і праблематызацыі тэмы правоў жанчын, станаўленнем гендарнай павесткі і з’яўленнем розных актараў: грамадскіх арганізацый, дзяржаўных структур, даследчых цэнтраў. Нягледзячы на адрозненні ў іх устаноўках, гэтыя актары кідалі выклік грамадскай думцы і імкнуліся ўвасобіць місію гендарнай роўнасці ў жыццё. Што змянілася ў перыяд з 1990-х па 2010-я гады? Вялікая колькасць публікацый і іншых відаў дзейнасці, накіраваных на аналіз практыкі актывізму і абароны правоў жанчын, схіляюць да абмеркавання перашкод, што паўстаюць пры спробах ўзаемадзеяння акадэмічных структур з «травяным» узроўнем жаночага руху. Мэтай дадзенай секцыі з’яўляецца стварэнне дыскусійнай пляцоўкі для выяўлення / аналізу таго, чаму адбываецца спрашчэнне і нават выпустошванне гендарнага падыходу ў дзейнасці экспертак/-аў, якія рэалізуюць дзяржаўныя праграмы і праекты, а таксама даследчыц/-каў, якія працуюць у незалежных цэнтрах. Праца ў секцыі будзе арганізавана ў выглядзе круглых сталоў, панэльных дыскусій і прэзентацый. Да ўдзелу запрашаюцца даследчыцы і даследчыкі, актывісткі і актывісты з Беларусі і іншых краін для сумеснага асэнсавання канкрэтных палітык і практык прасоўвання гендарнага падыходу рознымі актарамі як у Беларусі, так і за яе межамі.The collapse of the socialist countries launched the mechanism of development of various forms of civic and social activity These processes are accompanied by, inter alia, problematization of women’s rights, the establishment of gender agenda and the emergence of a variety of actors: civil organizations, government agencies, think tanks. Despite the differences in their aims, these actors challenged public opinion and sought to carry out the mission of gender equality in practice. What has changed in the period of 1990s – 2010s? A large number of publications and other activities aimed at the analysis of activism practices and defence of women’s rights facilitate the discussion on the obstacles for interaction of academic institutions with the grassroot level of the female movement. The purpose of this section is to create a discussion platform for the detection / analysis of why there is a simplification, and even the emasculation of the gender approach in the activities of experts, who participate in implementation of government programs and projects, as well as researchers working in independent centers. Section work will be organized in the form of round tables, panel discussions and presentations. It invites researchers and activists from Belarus and other countries for a joint discussion of concrete policies and practices of promotion of gender approach by actors both in Belarus and abroad.[/spoiler]
5. Правы чалавека ў сучаснай Беларусі/ Human rights in Belarus today
Правы чалавека versus прававая традыцыя: канфлікт ці ўзаемадзеянне/ Human rights versus legal tradition: conflict or interaction
[spoiler show=”Abstract”]Мяркуецца разглядзець праблемы: а) укаранненне ідэй правоў чалавека ў інтэлектуальнай культуры Беларусі і іншых краін, іх семантыку, працэсы ўзаемаўплыву канцэптаў правоў чалавека і дамінуючых ідэалягемаў; б) прысутнасць канцэптаў правоў чалавека (або аналагаў) у культурных традыцыях этнічных і рэлігійных меншасцей (цыганы, мусульмане і інш.); в) працэсы канструявання афіцыйных (урадавых) інтэрпрэтацый правоў чалавека і іх дынаміку.The following issues will be discussed: a) embeddedness of human rights ideas in the intellectual culture of Belarus and other countries, semantics, mutual influence of human rights concepts and the dominant ideology; b) presence of human rights concepts in cultural traditions of ethnic and religious minorities (Roma, Muslims, etc.); c) the process of designing the official (governmental) human rights interpretations and their dynamics.[/spoiler]
Праблема адмены смяротнага пакарання ў Беларусі/ The problem of abolition of death penalty in Belarus
[spoiler show=”Abstract”] Беларусь апошняя краіна ў Эўропе і на постсавецкай прасторы, дзе захавалася смяротнае пакаранне. Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” на працягу сямі гадоў шчыльна займаецца гэтай тэмай, аказваючы юрыдычную дапамогу асобам, прыгаворыным да такога віда пакарання. Таксама вельмі вялікая ўвага надаецца даследаванню гэтай праблематыкі. За час дзейнасці кампаніі выдадзена два дакументальныя фільмы, чатыры мультыплікацыйныя фільмы, тры відэаролікі датычныя гэтай праблематыкі. У кастрычніку 2015 года пабачыла свет кніга-даследаванне пад назовам “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”. Падчас секцыі плануецца разглад наступных аспектаў смяротнага пакарання: гісторыя смяротнага пакарання ВКЛ, СССР, РБ; аргументы “за” і “супраць”, з выставай плакатаў і удзелам аўтра – вядомага беларускага мастака Алега Аблажэя, які жыве ў Вільні, прэзентацыя фота-праекта “Вышэйшая мера” (маці прыгавораных да смяротнага пакарання), дыскусія на тэму, выступы даследчыкаў па агучанай тэме.Belarus is the last country in Europe and the post-Soviet space where death penalty persists as a form of punishment. The campaign “Human rights activists against death penalty in Belarus” has for seven years been closely involved in this topic, providing legal assistance to persons convicted to death. During the campaign period the activists released two documentaries, four animated films and three videos dedicated to this problem. In October 2015 a non-fiction style book was published under the title “Death penalty in Belarus”. The section will consider a number of aspects of death penalty: history of the death penalty is the GDL, the Soviet Union, the Republic of Belarus; pros and cons, as well as an exhibition of Alieh Ablažej, a well-known Belarusian artist who lives in Vilnius, and presentation of a photo project “The highest measure” (The mothers of death convicts).[/spoiler]
6. Адукацыя і навука/ Education and science
Вышэйшая адукацыя, навука і інавацыі ў постсавецкіх краінах: на шляху збудавання “грамадства ведаў”/ Higher education, science and innovations in the post-Soviet countries: on the way to knowledge society
[spoiler show=”Abstract”]Секцыя арыентавана на асэнсаванне актуальнага стану, праблем і перспектыў мадэрнізацыі і ўзаемадзеяння вышэйшай адукацыі, навукі і эканомікі з мэтай станаўлення постсавецкіх краін на шлях інавацыйнага развіцця. Актуальнасць дадзенай тэмы выклікана намерамі постсавецкіх краін (і Беларусі – у асаблівасці) убудавацца ў агульнаеўрапейскі і рэгіянальны трэнд фарміравання т.зв. інавацыйнай эканомікі (эканомікі веды, постіндустрыяльнага грамадства і прэч.), што знайшло сваё адлюстраванне ў шэрагу праграм, накіраваных на інавацыйны шлях развіцця ў цэлым і на развіццё навукова-даследчай складнікам вышэйшай адукацыі – у прыватнасці. Аднак, паміж намерамі (праграмамі) і рэчаіснасцю інавацыйнага развіцця паўстае шэраг спецыфічных для постсавецкіх краін праблем, якія перашкаджаюць, абцяжарваюць, а, часам, і робяць немагчымым рэалізацыю намечаных планаў. Праца секцыі закліканая спрыяць фармаванню цвярозай і дакладнай дыягностыцы актуальнай сітуацыі, сістэматычнаму аналізу прычын тых ці іншых праблем у інавацыйным развіцці постсавецкіх краін (і Беларусі ў асаблівасці) і пошуку шляхоў іх найбольш эфектыўнага рашэння. Праблематыка секцыі мае інтэгратыўны (адукацыя-навука-інавацыі) і трансдысцыплінарны (эдукалогія-юрыспрудэнцыя-эканоміка) характар. Міжкраінавая перспектыва дазволіць удзельнікам асэнсаваць вопыт краін-суседзяў і атрымаць з гэтага вопыту ўрокі, важныя для паспяховага пабудовы эканомікі веды і новай, больш эфектыўнай і жыццяздольнай мадэлі адукацыі.The section is oriented towards understanding of the current state, problems and prospects of modernization and cooperation of higher education, science and economy in order to bring post-Soviet countries on the path of innovative development. The post-Soviet countries (and Belarus especially) seek to integrate into the all-European (and regional) trend of building of the so-called innovative economy (knowledge economy, post-industrial society and so on), which is seen in a number of programs aimed at the innovative way of development in general and the development of the research component of higher education in particular. However, intentions (programs), and practical implementation of the innovative development is hindered due to some typical for the post-Soviet countries problems. The work of the section is intended to contribute to a sober and accurate diagnosis of the current situation, a systematic analysis of the causes of problems in the innovative development of the post-Soviet countries (and Belarus in particular), and find ways of their effective solutions. The section will be integrative (education-science-innovation) and transdisciplinary (educology-law-economy). Intercountry perspective will help participants to reflect on the experience of the neighboring countries and draw lessons that are important for the successful construction of knowledge economy and the new, more efficient and sustainable model of education.[/spoiler]
7. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага/ History of the Grand Duchy of Lithuania
Феномен ранняй дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў ХІІІ—XV стст.: альтэрнатывы сацыяльнай эвалюцыі/ The phenomenon of early state on the territory of Belarus in the 13th-15th centuries: alternatives of social evolution
[spoiler show=”Abstract”] Секцыя арганізуецца з мэтаю абмеркавання праблем узнікнення, функцыянаввання і эвалюцыі “ранняй дзяржавы”. Гэта прадугледжвае аналіз як генезы Вялікага Княства Літоўскага, так і формы “рускай” дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі як грамадстваў “сярэдняга ўзроўня складанасці”. Вылучаюцца даследчыя праблемы: 1. узаемаадносіны і ўзаемасувязь палітычных аспектаў палітагенеза з іншымі чыннікамі (рэлігійнымі, этнічнымі, сацыяструктурнымі, дэмаграфічнымі і г.д.); 2. праблема нізкага ўзроўня развіцця і фрагментарнага характара адміністратыўных інстытутаў у “ранніх дзяржавах”; 3. выяўленне мадэлей сацыяльна-палітычнай эвалюцыі ў сувязі з гістарычна-культурнымі і палітыка-геаграфічнымі ўмовамі. Названыя праблемы патрабуюць кампаратыўнага падыходу і міждысцыплінарнага аналізу.The section will discuss the problems of emergence, functioning and evolution of the early state. It will analyse both the genesis of the Grand Duchy of Lithuania, and the forms of Rusian state on the territory of Belarus as the polities of an “average level of complexity”. It will cover the research problems: 1. The relations and interconnection of political aspects of political genesis with other factors (religious, ethnic, socio-structural, demographic, etc.); 2. The problem of the low level of development and the fragmented nature of the administrative institutions in the early states; 3. Identification of the models of social and political evolution in connection with historical, cultural, political and geographical conditions. These problems require an interdisciplinary approach and comparative analysis.[/spoiler]
Паўсядзённасць права і права паўсядзённасці: прававая культура ў ВКЛ канца XV-XVIII ст./ Everyday life of law and law of everyday life: legal culture of the Grand Duchy of Lithuania in the 15th-18th centuries
[spoiler show=”Abstract”] На секцыі плануецца разгледзіць праблему: якім чынам адбывалася ўзаемадзеянне паміж паўсядзённым жыццём і прававой культурай ў Вялікім княстве Літоўскім. Па ранейшаму актуальнымі застаюцца пытанні наколькі нормы кадыфікаванага права адпавядалі ўсталяванай штодзённай практыцы прававых адносін, як тыя ці іншыя нормы рэалізоўваліся на розных ступенях судовай сітэмы Вялікага княства Літоўскага, а таксама праз якія механізмы паўсядзённае жыццё ўплывала і фармірава прававую культуру дзяржавы. Секцыя прысвечана 450-годдзю прыняцця другога Статута Вялікага княства Літоўскага.The panel is scheduled to consider the issue, how does interaction between everyday life and legal culture in the Grand Duchy of Lithuania. Still the question remains how the norms codified law conform to the established daily practice of legal relations, like those or other rules implemented at various stages of the judicial sitemy Grand Duchy of Lithuania, and through what mechanisms affect the daily lives of formirova and legal culture of the state. The section devoted to the 450th anniversary of the Second Statute of the Grand Duchy of Lithuania.[/spoiler]
Ідэнтычнасці, наратывы і ўяўленні ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай / Identities, narratives and perceptions of the Commonwealth of Both Nations and the Grand Duchy of Lithuania
[spoiler show=”Abstract”] The overall aim of the section is to discuss the vast problems of political identities, narratives and perceptions of the phenomenon of the Commonwealth of Both Nations. Although particular emphasis will be put on the issues of national identities (both historical and contemporary), the proposed panel should also provide an opportunity to confront and – perhaps more problematically – compromise different intellectual perceptions of that specific political heritage. As the latter belongs to a common experience of numerous contemporary nations, widely commented from many different national points of view (also foreign ones) throughout the centuries, the task of the panel seems worth of interest.Агульнай мэтай секцыі ёсць абмеркаванне шырокіх пытанняў палітычных ідэнтычнасцей, наратываў і ўяўленняў пра феномен Рэчы Паспалітай. Нягледзячы на тое, што асаблівая ўвага будзе надавацца пытанням нацыянальных ідэнтычнасцяў (як гістарычных, так і сучасных), прапанаваная панэль павінна таксама забяспечыць магчымасць крытычна асэнсаваць, і, што больш праблематычна, знайсці кампраміс паміж рознымі інтэлектуальнымі ўяўленнямі гэтай палітычнай спадчыны. Паколькі апошняя належыць да супольнага вопыту шматлікіх сучасных народаў і шырока інтэрпрэтуецца з розных нацыянальных поглядаў (а таксама замежных) на працягу стагоддзяў, задача панэлі выглядае цікавай.[/spoiler]
8. Гісторыя Беларусі ХІХ і ХХ стагоддзяў/19th-20th century history of Belarus
Беларусь у складзе Расійскай імперыі: праблемы вывучэння/ Belarus in the Russian Empire: research problems
Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі, Літве і Польшчы/ The Uprising of 1863-1864 in Belarus, Lithuania and Poland
[spoiler show=”Abstract”] Высветліць праблемы, якія стаяць на шляху вывучэння дадзенай тэмы ў Беларусі, Літве і Польшчы. Вызначыць патрэбу выбудовы агульнага бачання паўстання 1863-1864 года, ахарактарызаваць цяжкасці, якія стаяць на гэтым шляху. Рэпрэзентаваць дасягненні на шляху вывучэння паўстання ў краінах, якія раней уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай, паспрабаваць акрэсліць у кампаратывісцкім зрэзе ступень вывучанасці тэмы і далейшыя накірункі сумеснай працы. Адзначыць патрэбу ў агульнай працы і выданні зборнікаў дакументаў па дадзенай тэме.The section will examine the problems that stand in the way of studying the Uprising of 1863-1864 in Belarus, Lithuania and Poland; determine the need for a shared vision of the Uprising of 1863-1864 and define the difficulties of shaping such a vision; present the achievements of studying the uprising in the former Polish-Lithuanian Commonwealth countries; outline in a comparative perspective the depth of the topic’s research achievements and areas of further joint work; declare the needs for joint work and publication of collections of documents on the subject.[/spoiler]
“Дыпламатыка” БНР (1918- 1925 гг.): задума і реалізацыя/Diplomacy of the Belarusian People’s Republic (1918 – 1925): idea and realisation
[spoiler show=”Abstract”] Набліжаюцца 100-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі, але пытанні знешняй палітыкі Беларусі ў 1917-1925 гг. па-ранейшаму застаюцца маладаследаванымі ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі. На панэлі запаланаваны даклады, прысвечаныя розным аспектам знешнепаліычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці БНР; гісторыі дзейнасці асобных знешнепалітычных прадстаўніцтваў БНР у еўрапейскіх краінах і ЗША, а таксама дыпламатычнай чыннасці вядомых і невядомых беларускіх дзеячаў. Запланаваны ўдзел беларускіх, украінскіх, літоўскіх, латвійскіх і германскіх даследнікаў.The 100th anniversary of the Belarusian People’s Republic is approaching, but the questions of foreign policy of Belarus in 1917-1925 remain scarcely studied in domestic and foreign historiography. The panel will include presentations on various aspects of foreign policy and foreign economic activity of the BPR; the history of the activities of individual foreign offices of the BPR in European countries and the USA, as well as diplomatic activity of well-known and unknown Belarusian figures.[/spoiler]
Памяць пра Халакост у Беларусі ў гістарычнай і антрапалагічнай перспектыве / Memory of the Holocaust in historical and anthropological perspective
[spoiler show=”Abstract”] Секцыя будзе прысвечаная праблеме калектыўнай памяці пра трагедыю яўрэяў Беларусі. У рэфератах будзе асвятляцца стан як культурнай, так і камунікатыўнай памяці пра Халакост у кантэксце гісторыі апошняй вайны ва ўсім рэгіёне земляў былога ВКЛ і Польшчы. Заяўленая праблематыка дазволіць таксама закрануць праблемы гістарычнай палітыкі, міжнацыянальных адносінаў і талеранцыі ў Беларусі, асаблівасцяў менталітэту ды інш. Ідэя правядзення секцыі належыць праф. Ганне Энгелькінг (ПАН, Варшава).The panel will be devoted to the collective memory of the tragedy of Jews in Belarus. The presentations will cover both cultural and communicative memory of the Holocaust in the context of the history of the last war in the entire region of the former lands of the Polish-Lithuanian Commonwealth. The panel will also address the problems of historical policy, interethnic relations and tolerance in Belarus, peculiarities of mentality and others.[/spoiler]
Гістарычныя формы культуры паўсядзённасці ў Беларусі ў ХХ ст./ Historical forms of everyday life culture in Belarus in the 20th century
[spoiler show=”Abstract”] Мэта арганізацыі панэлі – абмеркаванне культурных практык (у разуменні М. дэ Сэрто), якія ажыцяўляюцца ў розных сферах дзейнасці беларускага грамадства. Пытанні для абмеркавання: што розныя даследчыкі разумеюць пад гэтым канцэптам, як яны (культурныя практыкі) рэалізуюцца ў гістарычным вымярэнні, якія метады найбольш эфектыўна выкарыстоўваць у працэсе даследавання і г.д.The panel will discuss cultural practices (in the concept of M. de Serto), which are carried out in different areas of the Belarusian society. Questions for discussion: what researchers mean by this concept, how cultural practices are implemented in the historical dimension, what methods are most effective in the research, etc.[/spoiler]
9. Беларускае замежжа і памежжа/ Belarusian diaspora and borderland
Беларускае замежжа: праблемы нацыянальнай ідэнтычнасці і культурнай памяці/ Belarusian diaspora: problems of national identity and cultural memory
[spoiler show=”Abstract”] У працэсе вывучэння беларускага замежжа паступова назапашваецца матэрыял, які дазваляе вылучаць некаторыя ключавыя праблемы, актуальныя для розных перыядаў, супольнасцей, рэгіёнаў. У якасці гэткіх, вартых адмысловай увагі і абмеркавання ў межах сёлетняга Кангрэсу, мы прапануем звярнуць увагу з аднаго боку на пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці замежных беларусаў, яе характарыстыкі, умовы фармавання і выяўлення. З другога боку, варта падысці і да аналізу культурнай памяці замежных беларусаў: крыніцаў, на падставе якіх гэты феномен магчыма даследаваць, механізмаў фармавання і адметнасцей. Гэткая праблематызацыя дазволіць выйсці на новы ўзровень асэнсавання гісторыі і сучаснасці беларускага замежжа як соцыякультурнай з’явы.In the process of studying the Belarusian diaspora, the researchers have gradually accumulated the material which indicates some key issues, relevant for different periods, communities, and regions. This year we suggest to pay attention first to the issues of national identity of foreign Belarusians, its characteristics, conditions of formation and detection. Second, cultural memory of foreign Belarusians will be in focus: the sources of study of this phenomenon, the formation mechanisms and its features. Such a perspective will provide a new level of understanding of the history and present of Belarusian diaspora as a socio-cultural phenomenon.[/spoiler]
Беларускае памежжа – Літва і Латвія/ Belarusian borderland: Lithuania and Latvia
[spoiler show=”Abstract”] Падчас працы секцыі плануецца абмеркаваць комплекс пытанняў, звязаных з праблемай беларуска-літоўскага і беларускага-латышскага памежжа. Вузкі аб’ект секцыі звязаны з жаданнем сабраць для працы секцыі спецыялістаў з розных галін гуманітарных і сацыяльных наук, ад гісторыкаў, мовазнаўцаў і літаратуразнаўцаў, па палітолагаў і даследчыкаў міжнародных адносін. Вынікам працы секцыі будзе асобы выпуск журнала Беларускі Гістарычны Зборнік, нумар 47 або 48 за 2017 год.The section will discuss a number of issues of the Belarusian-Lithuanian and Belarusian-Latvian borderland. The narrow subject of the section aims to gather experts from various fields of humanities and social sciences, from historians, linguists and literary scholars, to political scientists and researchers of international relations. The papers of the section will be published in the issue of the Belarusian Historical Collection number 47 or 48 scheduled for 2017.[/spoiler]
10. Літаратуразнаўства і лінгвістыка / Literary Studies and Linguistics
Беларуская літаратура: фарміраванне нацыянальнага канону/ Belarusian literature: the formation of national canon
[spoiler show=”Abstract”]Мэтай панэлі з’яўляецца асэнсаванне стану ведаў пра развіццё беларускай літаратуры ад часу яе ўзнікнення да сённяшняга дня. Як змяніўся выгляд беларускай літартуры ХІ-ХІХ ст. у святле канцэпцыі шматмоўнасці? Ці існуе сёння нацыянальны канон літаратуры, як і калі ён сфарміраваўся? Ці апраўдана ўжыванне паняцця “беларуская савецкая літаратура” ў дачыненні да пэўнага перыяду ці толькі – “беларуская літаратуры савецкага часу”? Ці адпавядаюць наяўныя падручнікі і дапаможнікі па гісторыі беларускай літаратуры сучаснаму стану ведаў пра айчыннае пісьменства і найноўшым тэндэнцыям у літаратуразнаўстве?The purpose of this panel is to analyse the state of knowledge on the development of Belarusian literature from its inception to the present day. How did the appearance of the Belarusian literature of the 11th-19th centuries changed with regard to multiliguism concept? Does a national canon of literature exist today, how and when was it formed? Is the use of the concept “Belarusian Soviet literature” justified in relation to a particular period or only as “Belarusian literature of Soviet era”? Do the existing textbooks and manuals on history of the Belarusian literature comply with modern knowledge on national literature and the latest trends in literary criticism?[/spoiler]
Рэцэпцыя і асваенне класічнай літаратурнай спадчыны ў сучасным навуковым і адукацыйным дыскурсе Беларусі, Літвы, Украіны/ Reception and exploration of the classic literary heritage in the educational discourse of Belarus, Lithuania and Ukraine
[spoiler show=”Abstract”]У гісторыка-літаратурных даследаваннях на постсавецкай прасторы з канца ХХ ст. паняцце “нацыянальнае” ўсё часцей асэнсоўваецца ў складзе разнастайных ідэнтыфікацыйных канстэляцый, карэлюючы з уяўленнем пра протанацыянальны дыскурс, гетэрагенную “культурную прастору” (Kulturraum) або спецыфічную рэгіянальнасць у культуры. Бяруцца пад увагу не толькі інтэграцыйныя фактары ў працэсах нацыянальнага будаўніцтва, але таксама „competing claims of communities“ (Homi Bhabha). На сённяшні дзень назапашаны аб’ёмісты корпус мастацкіх твораўXVI–XIX стст. у перакладзе на беларускую, літоўскую, украінскую мовы, аднак іх навуковае і культурна-асветніцкае асваенне адбываецца часам марудна і не заўсёды паспяхова. Надзённай задачай у гэтай сітуацыі бачыцца выпрацоўка пэўных прынцыпаў рэцэпцыі, атрыбуцыі і прэзентацыі гэтых тэкстаў у навуковым, кнігавыдавецкім і адукацыйным дыскурсе Беларусі, Літвы, УкраіныSince the end of the 20th century in the post-Soviet countries in historical and literary studies research the term “national” as such is more often thought of as part of a variety of identity constellations, which correlates with the concept of a protonational discourse, heterogeneous “cultural area” (Kulturraum), or specific regionality in culture. In the processes of nation-building, not only are integration factors taken into account but also the “competing claims of communities” (Homi Bhabha). Thus far, a massive corpus of literary works of the 16–19th centuries have been collected and translated into Belarusian, Lithuanian, and Ukrainian; however, the academic and cultural study of these texts isn’t as fast or fruitful a process as it could be. In this situation, an immediate goal is to produce specific principles of reception, attribution, and discussion of these texts in the academic, publishing, and educational discourses in Belarus, Lithuania, and Ukraine.[/spoiler]
Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя: праблемы атрыбуцыі, крыніцазнаўства і інтэрпрэтацыі/ Belarusian literature of the 19th century: problems of attribution, source studies and interpretation
[spoiler show=”Abstract”]Нягледзячы на пэўную вывучанасць літаратурнага працэсу на Беларусі ў ХІХ ст., застаецца шэраг пытанняў, якія павярхоўна акрэслены ў літаратуразнаўстве. Наяўнасць вялікае колькасці ананімных тэкстаў, сумненні ў правільнасці раней ужо атрыбутаваных твораў, недастатковая — а часам з-за ідэалагічных чыннікаў памылковая — інтэрпрэтацыя нават класічных тэкстаў ставяць новыя задачы перад гісторыкамі літаратуры ў ХХІ ст.Despite some study of the literary process in Belarus in the XIX century. It remains a number of issues that surface delineated in literary criticism. The presence of a large number of anonymous texts doubts about the previously atrybutavanyh works inadequate – sometimes because of ideological reasons is wrong – even the interpretation of classical texts new challenges for historians of literature in the XXI century.[/spoiler]
Апісанне беларускай регіянальнасці, тутэйшасці, свойскасці ў творах замежнай і сумежнай літаратуры/The description of Belarusian regional features, “tutejšaść” (local distinction), “ourness” in the works of foreign and neighbouring literature
[spoiler show=”Abstract”]Беларуская літаратура шмат разважала пра “наскасць” і “тутэйшасць”, аднак у меншай ступені гэта выяўлена і апісана ў замежнай літаратуры. На прапанаванай панэлі ўводзіцца ў тым ліку панятак “сумежнай” літаратуры, пад чым мяркуецца літаратура сумежных з Беларуссю краінаў – Польшчы, Літвы, Латвіі, Расеі, Украіны. Як апісаны ў літаратурных тэкстах рознага часу і жанрах “наш” чалавек, быт, наваколле, традыцыі, пад якімі назвамі і эпітэтамі гэта фігуруе? Такія даследаванні могуць стаць дапаможным матэрыялам для вызначэння “нас” у сусвеце і ва ўласнай свядомасці.The Belarusian literature has featured a lot of thought about the “authenticity” and “identity” of the Belarusians, but this issue has received less attention in the foreign literature. Among other issues, the proposed section will introduce the concept of “cross-border” literature, which is used to refer to the literature of Belarus’s neighboring countries: Poland, Lithuania, Latvia, Russia, and Ukraine. How have “our” man, life, environment, traditions been described in the literature of various times and genres, which terms and epithets have been used for that? This kind of studies can be instrumental for building up “our” identity within the global and local communities.[/spoiler]
Максім Багдановіч: пошукі, знаходкі, асэнсаванне творчасці/ Maksim Bahdanovič: search, findings, study of works
[spoiler show=”Abstract”]На секцыі будуць прадстаўлены даклады, звязаныя з архіўнымі росшукамі, знаходкамі, новымі падыходамі да асэнсавання жыцця і творчасці М.Багдановіча. Плануецца ўдзел супрацоўнікаў музеяў, НАН Беларусі, выкладчыкаў універсітэтаў Беларусі і замежжа, якія найбольш сістэмна сведчаць сваю працу ў багдановічазнаўстве. Сёлетняе 125-годдзе класіка беларускай літаратуры павінна паспрыяць увазе да яго жыццяпісу і творчай спадчыны.The panel will feature presentations related to archival research, findings and new approaches to understanding the life and works of Maksim Bahdanovič. The panel will inlcude presentations of museum workers, academics from the National Academy of Sciences, university professors from Belarus and abroad, who contributed most to Bahdanovič studies to date. The current 125th anniversary of the classic of Belarusian literature should raise public attention to his biography and artistic heritage.[/spoiler]
Змена перакладчыцкіх стратэгій і прыёмаў на працягу ХХ-ХХI стст./ Change of translation strategies and techniques during the 20th-21st centuries
[spoiler show=”Abstract”]Розныя гістарычныя перыяды ў большай ці меншай ступені спрыяюць развіццю нацыянальнай культуры, якая ахоплівае не толькі сферу арыгінальнай, але і перакладной літаратуры. Беларуская літаратура актыўна засвойвае досвед іншых нацыянальных літаратур шляхам увядзення ва ўласны моўны кантэкст пераклады твораў замежных пісьменнікаў, а таксама рускамоўных аўтараў Беларусі. Таксама замежныя чытачы маюць магчымасць пазнаёміцца з беларускай літаратурай: творы беларускіх пісьменнікаў перакладаюцца на розныя мовы свету. У межах панэлі прапаноўваецца паразважаць пра тое, як змяняліся перакладчыцкія стратэгіі на ўсім працягу ХХ і на пачатку ХХІ стагоддзяў.Different historical periods, to a greater or lesser extent, contribute to the development of the national culture. The culture covers not only the scope of the original literature, but also the translated literature. Belarusian literature is actively adopting the experience of other national literatures by introducing the translations of foreign writers, as well as the Russian-language authors from Belarus, to its own linguistic context. Foreign readers also have the opportunity to meet with the Belarusian literature: works of Belarusian writers are translated into foreign languages. The panel invites to reflect on how the translation strategies were changing during the 20th and the beginning of 21st centuries.[/spoiler]
Беларусістычная глотадыдактыка: праблемы выкладання беларускай мовы як замежнай/ Problems of teaching Belarusian language to foreigners
[spoiler show=”Abstract”]У панэлі да абмеркавання прапануюцца сучасныя праблемы беларусістычнай глотадыдактыкі: гісторыя і сучаснасць выкладання беларускай мовы як замежнай (БМЗ), пытанні сертыфікацыі ўзроўняў валодання БМЗ, методыка выкладання і параўнальная глотадыдактыка, мова і культура – пытанні культурнай лінгвістыкі, БМЗ у Беларусі ды за мяжой, беларусістыка замежнікаў, моўная прагматыка, праблемы адукавання і працы выкладчыкаў БМЗ у Беларусі і за мяжой ды інш.Some modern problems of Belarusian glottodidactics are offerred for discussion in this panel: history and present state of teaching Belarusian as a foreign language (BFL), level certification for BFL, teaching methods and comparative glottodidactics, language and culture – issues of cultural linguistics, BFL in Belarus and abroad, the Belarusian language studies abroad, linguistic pragmatics, problems of BFL teachers training and working in Belarus and abroad, etc.[/spoiler]
Традыцыйныя і мадэрныя тэндэнцыі ў лінгвістычнай славістыцы/ Traditional and modern trends in linguistic Slavic studies
[spoiler show=”Abstract”]Для сучаснага этапа развіцця славянскага мовазнаўства характэрна не толькі суіснаванне розных школ і кірункаў, але і наяўнасць міждысцыплінарных навук са сваімі прадметамі даследавання і паняццева-тэрміналагічным апаратам, у межах якога вучоныя намагаюцца вытлумачыць прыроду, функцыі і сутнасць натуральнай мовы. Пры гэтым на сутыку стагоддзяў адна і тая ж моўная з’ява можа атрымаць адрозныя вытлумачэнні ў залежнасці ад даследчыцкага падыходу да яе вывучэння. Мэта нашага блока – пазначыць і сфармуляваць шырокі спектр актуальных праблем у вывучэнні беларускай і іншых славянскіх моў, прапанаваць асноўныя шляхі іх вырашэння на грунце навейшых даследчыцкіх методыка-метадалагічных прынцыпаў. Асобную ўвагу плануецца надаць традыцыйным тыпалагічным, параўнальна-гістарычным і супастаўляльным (міжславянскім, славяна-балтыйскім, славяна-германскім, славяна-фіна-угорскім) аспектам сучаснага славянскага мовазнаўства, у якім, як і ў лінгвістыцы ў цэлым, тлумачальны модус даследавання пераважае над апісальным.The current stage of development of Slavic linguistics is characterised not only by the coexistence of different schools and approaches, but also by the availability of interdisciplinary sciences with their subject of study and conceptual and terminological apparatus, in which scientists are trying to explain the nature, function and essence of natural language. At the turn of the century one linguistic phenomenon may receive different interpretations, depending on the research approach to its study. This panel aims to identify and formulate a wide range of important problems in the study of Belarusian and other Slavic languages, offer the main ways of their solutions based on the latest research methods and methodological principles. The panel will particularly focus on the traditional typological, comparative historical and contrastive aspects (inter-Slavic, Slavic-Baltic, Slavic-Germanic, Slavic-Finno-Ugric) of modern Slavic linguistics, in which, as in linguistics in general, explanatory mode of study prevails over descriptive.[/spoiler]
Уласныя імёны Беларусі: інфармацыйныя, лінгвакультурныя і кагнітыўныя даследаванні/ Proper names of Belarus: informational, linguistic-cultural and cognitive studies
[spoiler show=”Abstract”]Першае дзесяцігоддзе ХХІ ст. убачыла павелічэнне ролі даследавання ўласных імёнаў у цеснай сувязі з рознымі накірункамі сучаснай навукі: digital humanities, культуралогіі, кагнітывістыкі, псіхалогіі, этнаграфіі, стандартызацыі і інш. Удзельнікі панэлі прадставяць вынікі сваёй працы па выяўленню асаблівасцей успрыняцця чалавекам адзінкавых аб’ектаў, інфаграфічнай візуалізацыі тэндэнцый намінацыі, перадачы імёнаў у міжнародных крыніцах інфармацыі і ў новых камп’ютарных сродках перадачы інфармацыі, аўтаматычнай апрацоўцы анамастычных адзінак.The first decade of the 21st century saw an increase in the role of studying proper names in close connection with the different areas of modern science: digital humanities, cultural and cognitive studies, psychology, ethnography, standardization and others. Panel participants will present the results of their work in identifying human perception of individual objects, graphic visual representations of naming trends, proper name transliteration in the international sources of information and new computer means of transmitting information, automatic processing of onomastic units.[/spoiler]
Беларуская мова ў гендарным аспекце: сучасныя даследванні і перспектывы/ Gender aspect of the Belarusian language: modern studies and prospects
[spoiler show=”Abstract”]Гендарныя даследванні ў галіне мовазнаўства паступова набываюць сілу ва ўсходнееўрапейскім прасторы. На сённяшні дзень у рамках беларускай гендарнай лінгвістыкі ўжо створана пэўная база навуковых прац і ўзнікла некалькі напрамкаў даследванняў. Мэтай секцыі з’яўляецца – з аднаго боку – падсумаваць тое, што было створана дагэтуль, з другога боку – прадставіць новыя пункты гледжання даследчыкаў беларускай мовы, якія займаюцца гендарнай праблематыкай не толькі непасрэдна ў Беларусі, але і за яе межамі. Гэта дазволіць сустрэцца ў дыскуссіі двум поглядам на гендарную сітуацыю, якую сёння можна назіраць у беларускай мове – звонку і знутры.Gender studies in the field of linguistics gradually gain strength in the Eastern European space. Today, within the framework of the Belarusian gender linguistics a certain number of scientific works and several areas of research emerged. The aim of the section is firstly, to summarize what has been created so far, and secondly, to introduce new points of view of researchers of the Belarusian language, who study gender issues in Belarus and abroad. This will help the two views of the gender situation in the Belarusian language – outside and inside – to meet in debate.[/spoiler]
Беларуская Біблія: Праблемы і пэрспэктывы навуковага перакладу / Belarusian Bible: issues of an academic translation
[spoiler show=”Abstract”]Сэкцыя працуе над тэарэтычнымі, мэтадалягічнымі і практычнымі пытаньнямі новага навуковага перакладу Бібліі на беларускую мову. На сэкцыі абмяркоўваюцца комплексныя тэарэтычныя пытаньні біблійнага перакладу і беларускага біблістычнага дыскурсу; распрацоўваюцца мэтадалягічныя прынцыпы крытычнага перакладу Бібліі на сучасную беларускую мову (улучна з стварэньнем адэкватнага навуковага апарату для перакладу Бібліі, распрацоўкай беларускай біблістычнай тэрміналёгіі і праблемай засваеньня і перадачы гэбрайскіх і грэцкіх анамастыкі і тапанімікі); аналізуюцца беларускія вэрсіі біблійных тэкстаў, зробленыя адмыслова для новага акадэмічнага перакладу Бібліі на беларускую мову.The section is working on the theoretical, methodological and practical issues of the new scientific translation of the Bible into Belarusian. The panel discusses complex theoretical problems of Bible translation and Belarusian Bible discourse; develops methodological principles of critical translation of the Bible into modern Belarusian language (including the creation of relevant scientific apparatus for the translation of the Bible, development of the Belarusian biblical terminology and the problem of adoption and transcription of Jewish and Greek onomastics and toponymy); analyzes the Belarusian version of the biblical texts, made specifically for the new academic translation of the Bible into Belarusian.[/spoiler]
11. Гісторыя царквы і тэалогія / History of Church and Theology
Царкоўныя Саборы: кантэкст, аўтарытэт, палеміка, рэцэпцыя / Church Councils: context, authority, polemics, reception
[spoiler show=”Abstract”]У чэрвені 2016 года пройдзе Святы і Вялікі Сабор Праваслаўнай Царквы, які мае сабраць прадстаўнікоў усіх праваслаўных цэркваў свету для абмеракавання пытанняў унутрыцаркоўнага жыцця і ролі царквы ў сучасным грамадстве. Працэс падрыхтоўкі да гэтай эпахальнай для жыцця праваслаўнай царквы падзеі расцягнуўся на цэлае стагоддзе. У перадсаборным працэсе ў свой час прымалі ўдзел і беларускія праваслаўныя іерархі і багасловы (напрыклад, Гарадзенскі епіскап Аляксей Грамадскі, прот. Віталь Баравой, Мітрапаліты Мінскія і Беларускія Нікадзім і Філарэт). Таксама ў 2016 годзе спаўняецца 70 гадоў з правядзення так званага Львоўскага сабору – на якім была ліквідаваная Украінская Грэка-Каталіцкая Царква, прымусова далучаная да Рускай Праваслаўнай Царквы. Гэтыя дзве даты – нагода паразважаць пра ролю сабораў і саборнасці ў жыцці цэркваў. На міждысцыплінарнай і міжканфесійнай секцыі прапануецца разгледзіць наступныя пытанні: гісторыя падрыхтоўкі сабораў, іх тэмаў і дакументаў; геапалітычны, сацыяльна-палітычны, экуменічны і міжправаслаўны кантэкст сабораў, актуальнасць сабораў і яго рашэнняў для Царквы ў цэлым і Беларускіх Цэркваў ў прыватнасці.June 2016 is marked by the convention of the Holy and Great Synod of the Orthodox Church, which shall gather representative of all local Orthodox Churches all around the globe to discuss issues of inter-ecclesiastic life as well as the role of the Church in the contemporary world. This historic event has been preparing for almost a century, and Belarusian hierarchs and theologians also took part in pre-conciliar process (for example, Bishop Aliaksei of Hrodna (Hramadzki), archpriest Vital Baravoi, Metropolitans of Minsk Nikodim and Filaret). Another Synod to be in focus in 2016 is so called Lviv Synod of 1946, which has abolished Ukrainian Greek-Catholic Church unifying it with the Russian Orthodox Church. These two important dates were selected as focus-points to reflect on the role of synods and synodality or conciliarity in the Church’s life. In particularly, the interdisciplinary and inter-confessional section of the Congress will deal with the following issues: history of synods, their agenda, ideas and documents; geopolitical, socio-political, ecumenical and inter-Orthodox context of the synods; reception of the synods and their decision for the Church in general and Belarusian Churches in particular[/spoiler]
12. Культурная антрапалогія і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны/ Cultural Anthropology and Preservation of Historical and Cultural Heritage
Спадчына і супольнасці. Спадчына як інструмент пераўтварэнняў/ Heritage and communities. Heritage as a tool of change
[spoiler show=”Abstract”]Спадчыну, ад архітэктурнай да нематэрыяльнай, часта ўяўляюць у якасці элементаў культуры, закансерваваных дзеля будучых пакаленняў. Ахова і аднаўленне пры гэтым паўстаюць самадастатковай дзейнасцю. Такое бачанне даўно не адпавядае сучасным выклікам, звязаным перш за ўсё з пошукам новых падыходаў да вырашэння найбольш актуальных праблем. Ці можна ператварыць старыя камяні ці зборнікі фальклору ў крыніцы сацыяльна-эканамічнага развіцця? У гэтым заключаецца практычнае вымярэнне напрамку даследаванняў, што завецца heritage studies. Тэарэтычнае вымярэнне яго палягае ў спробе вываду спадчыны з вобласці мастацтвазнаўства або гісторыі ў кантэкст сацыяльных навук. Усё гэта яшчэ занадта мала адрэфлексавана ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе. Праца секцыі павінна дапамагчы ідэнтыфікаваць існуючыя праблемы сацыяльнага вымярэння спадчыны, актуальныя перш за ўсё для Беларусі, а таксама выявіць пульсуючыя акадэмічныя астраўкі, здольныя генераваць новыя сэнсы heritage studies.Heritage, both architectural and intangible, is often presented as an element of culture, preserved for future generations. This approach sees protection and restoration of heritage as a sufficient activity. This vision, however, does not meet modern challenges. Is it possible to turn the old stones or folklore collections into the sources of economic and social development? This is the practical dimension of the research area called heritage studies. Its theoretical dimension tries to transfer heritage from the field of art and history into the context of social sciences. The problem is still scarcely discussed in Central and Eastern Europe. Work of the section will help to identify the existing problems of the social dimension of heritage, relevant primarily for Belarus, and spot the living academic islands, capable of generating new meanings in heritage studies.[/spoiler]
Методыка і тэхнічнае нармаванне рэстаўрацыйна-аднаўленчых прац на помніках архітэктуры/ Methods and technical regulation of restoration and renovation of architectural monuments
[spoiler show=”Abstract”]Абмеркаванне сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь з існуючай нарматыўна-прававой і нарматыўна-тэхнічнай базай у сферы аховы і рэстаўрацыі помнікаў і рэгенерацыі культурных ланшафтаў. Высветліць моцныя і слабыя бакі прававога і тэхнічнага нармавання прац на гісторыка-культурных каштоўнасцях, прааналізаваць пункты сутыкнення і адрозненні ў заканадаўстве і тэхнічных нарматывах Беларусі і краін-суседзяў. Выпрацаваць асноўныя механізмы супрацы дзяржаўных і недзяржаўных структур у сферы ўдасканальвання заканадаўства і тэхнічных нормаў.The panel will discuss the following problems: situation in Belarus in the existing legal, regulatory and technical framework for the protection and restoration of monuments and regeneration of cultural landscapes; strong and weak sides of the legal and technical regulation of works on historical and cultural monuments; common ground and differences in legislation and technical regulations of Belarus and neighboring countries; development of the basic mechanisms of cooperation between state and non-state actors in the field of improvement of legislation and technical standards.[/spoiler]
13. Этналогія і даследаванні традыцыйнай культуры/ Ethnology and traditional culture studies
Беларуская традыцыйная культура на сучасным этапе: эвалюцыя і трансфармацыя рытуальных форм паводзінаў/ Belarusian traditional culture today: evolution and transformation of ritual behaviour
[spoiler show=”Abstract”]Трансфармацыя беларускай вёскі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст. выяўляецца ў розных аспектах яе жыццядзейнасці, у т.л. і ў сферы рытуальных (шырэй – сімвалічных паводзінаў). Значная частка абрадавых комплексаў (каляндарных, сямейных) губляюць свой глыбінны рытуальны змест пры захаванні знешніх, фармальных элементаў абрадавасці, якія набываюць дэкаратыўна-эстэтычную і забаўляльную функцыю. Тое ж датычыцца і рэчыўнага комплекса традыцыйнай культуры, калі вырабы (ручнік, ліштвы), якія мелі выразную сімвалічную нагрузку ў мінулым, на сучасным этапе змяняюць сваё прызначэнне. З другога боку, на пач. ХХІ ст. у беларускай народнай культуры працягвае захоўвацца шэраг архаічных і функцыянальных элементаў (пахавальна-памінальная традыцыя, народная медыцына, ушанаванне крыніц і інш. ), якія не згубілі сваёй рытуальнай прагматыкі. Суадносіны паміж сакральным і прафанным, сімвалічным і ўтылітарным у праекцыі на сучасны культурны ландшафт беларускай вёскі і з’яўляюцца праблемным полем меркаванай панэлі.Transformation of the Belarusian village during the second half of the 20th – beginning of the 21st century manifested in various aspects of its activity, including the ritual (and wider – symbolic) behavior. A significant part of ritual complexes (calendar, family) lose their deep ritual content while maintaining the external, formal elements of rituals that begin to perform decorative, aesthetic and entertainment functions. The same applies to material complex of traditional culture, when products (towels, window decorations), which had a clear symbolic value in the past, now change their purpose. On the other hand, at the beginning of the 21st century Belarusian folk culture retains a number of archaic and functional elements (funeral and memorial traditions, folk medicine, worshiping streams, etc.), who have not lost their ritual meaning. The relationship between the sacred and the profane, the symbolic and utilitarian in the projection on the modern cultural landscape of the Belarusian village constitute the problematic field of the proposed panel.[/spoiler]
Дуды Еўропы: гісторыя, ўзаемауплывы і адраджэнне / Bagpipes in Europe: history, influences and revival
[spoiler show=”Abstract”]Дуды і дударская традыцыя стагоддзямі зяўлялася істотнай часткай культурнага ландшафту Еўрапейскага кантынента. Розныя канструкцыі дудаў у розныя часы і ў розных краінах гучалі і пры дварах і ў сялянскіх корчмах, прыпісваліся і д’яблу і анёлам, удзельнічалі у сакральных рытуалах і акампанавалі побытаваму вяселлю, забараняліся і станавіліся нацыянальнымі інструментамі. Мэта секцыі — разгледзець у гістарычным і сацыяльным кантэксце шырокім колам даследчыкаў шляхі ўзнікнення, развіцця, заняпаду і адраджэння лакальных дударскіх традыцый, іх узаемадеянне і ўзаемауплывы на тэрыторыі Еўропы (ад Пірынеяў да Уралу і ад Скандынавіі да Балкан і Каўказу), ад гістарычных часоў да нашых дзён.For centuries bagpipe traditions were a notable part of the European cultural landscape. Different types of bagpipes were played at courts and taverns, attributed to devils and angels, accompanying sacred rites and everyday merriments, both forbidden and glorified as a national instruments. This panel opens the floor to the historical and modern influences of bagpipes from around the world on Eastern European cultural landscape (especially Belarus, Ukraine, Poland, Russia, Caucasia, and the Baltic states). We welcome discussions exploring trade, cultural exchanges, development, declines and revivals of this region and the rest of Europe, from the Pyrenees to the Ural mountains, from Scandinavia to the Balkans and the Caucasus.[/spoiler]
14. Кніжная культура Беларусі: гісторыя і тэорыя / Book culture of Belarus: history and theory
Методыка папулярызацыі кніжнай спадчыны/ Methods of popularization of book heritage
[spoiler show=”Abstract”]Неабходным і актуальным з’яўляецца выпрацоўка методыкі папулярызацыі кніжнай спадчыны Беларусі з мэтай пазнаёміць шырокую грамадскасць з традыцыямі і дасягненнямі айчыннай кніжнай культуры.The development of methods of popularization of the Belarusian book heritage in order to acquaint the general public with the traditions and achievements of national book culture seems necessary and urgent.[/spoiler]
Хрысціянская кніжнасць Беларусі: гісторыя і сучаснасць/ Christian books of Belarus: history and present
[spoiler show=”Abstract”]Для Беларусі ўласцівы сінтэз розных рэлігійных традыцый. Хрысціянская кніга адыгрывае значную ролю ў фарміраванні хрысціянскіх каштоўнасцей і з’яўляецца яркім феноменам кніжнай культуры.The synthesis of various religious traditions is inherent in Belarus. A Christian book plays a significant role in the formation of Christian values and presents a striking phenomenon of book culture.[/spoiler]
Бібліялагічныя даследаванні і канцэпцыі/ Bibliological studies and concepts
[spoiler show=”Abstract”]Тэрмін “кніжная культура” ўжываецца нярэдка, але не існуе яго абгрунтаванага тлумачэння. Бібліялогія разглядае кніжную культуру як сістэму. Вывучаючы гісторыю кніжнай культуры пры такім мностве супярэчлівых і нярэдка павярхоўных тлумачэнняў, лічым неабходным даць навуковую ацэнку і лагічна абгрунтаваную сістэму, што будзе спрыяць даследаванню кніжнай культуры і культуры Беларусі ў цэлым.The term “book culture” is widely used, but there is no reasonable explanation for its usage. Bibliology considers book culture as a system. Studying the history of book culture in such a variety of conflicting and often superficial interpretation, we consider it necessary to give it a scientific assessment and offer a logically justified system that will facilitate the study of literary culture and Belarusian culture in general.[/spoiler]
Віленскія кірылічныя выданні 16-18 стст. у кніжнай прасторы Беларусі/ Cyrillic publications in 16th-18th century Vilnius in the book space of Belarus
[spoiler show=”Abstract”]Сустрэча на кангрэсе прадставіць магчымасць паведаміць пра экзэмпляры кірылічных выданняў, якія знаходзяцца ў фондах бібліятэк і музеяў краін свету, расказаць пра правененцыі (пячаткі, экслібрысы, уладальніцкія запісы), былых уладальнікаў кірылічных кніг, а таксама падзяліцца вопытам апісання кірылічных выданняўThis panel of the Congress will provide an opportunity to present information on the copies of Cyrillic editions which are preserved in the collections of libraries and museums around the world, to talk about provenances (stamps, bookplates, owner’s records) of the former owners of the Cyrillic books, and share the experience of description of Cyrillic editions[/spoiler]
15. Сучасная беларуская культура/ Contemporary Belarusian culture
Беларуская літаратура ХХ – ХХІ стагоддзяў: ломка эстэтычнай парадыгмы/ Belarusian literature of the 20th – 21st centuries: the change of aesthetic paradigm
[spoiler show=”Abstract”]Новая літаратурная сітуацыя. Што змянілася за апошнія дваццаць гадоў? Якое месца займае беларуская літаратура ў еўрапеўскім кантэксце? Якія перспектывы развіцця прыгожага пісьменства ў Беларусі? Канструктыўны дыялог крытыка і аўтара — ці ёсць ён? Прарыў сучаснай беларускай літаратуры ў замежжа – гэта рэальнасць?New literary situation. What has changed in the last twenty years? What place does the Belarusian literature occupy in the European context? What are the prospects for the development of belles-lettres in Belarus? Constructive dialogue of a critic and an author – does it exist? Breakthrough of the modern Belarusian literature abroad – is it indeed happening?[/spoiler]
Сучаснае беларускае музыказнаўства/ Contemporary Belarusian music studies
[spoiler show=”Abstract”]Музычная культура Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай як адзіны культурны феномен і агульная спадчына сучасных дзяржаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Далучанасць музычнай культуры Беларусі да еўрапейскага музычна-гістарычнага працэсу ад сярэднявечча да нашых дзён. Шматэтнічнасць і поліканфесійнасць як унікальныя і вызначальныя рысы айчыннай музычнай культуры мінулага і сучаснасці. Беларуская музыка XXI стагоддзя: найноўшыя тэндэнцыі развіцця. Сучасная кампазітарская творчасць у гістарычных і тэарэтычных даследаваннях. Актуальныя пытанні беларускага музыказнаўства, айчыннай музычнай педагогікі і выканальнічкага мастацтва.The musical culture of the Grand Duchy of Lithuania and the Polish-Lithuanian Commonwealth as a single cultural phenomenon and a common heritage of the modern states of Central and Eastern Europe. Inclusion of musical culture of Belarus to the European musical and historical process from the Middle Ages to the present day. Ethnic and denominational variety as unique and defining features of the national musical culture of the past and present. Belarusian music of the 21st century: the latest trends. Modern composer creativity in historical and theoretical studies. Current issues of Belarusian musicology, music pedagogy and performing art.[/spoiler]
Трансфармацыя супольнасці: месца і час у беларускай фатаграфіі/ Transformation of the community: place and time in the Belarusian photography
[spoiler show=”Abstract”]Пошук нацыянальнай ідэнтычнасці і месца фатаграфіі ў яе фарміраванні прыводзіць нас да разумення герметычнасці перш абранай канцэпцыі. У апошнія гады грамадства пачынае ўсведамляць множнасць праектаў ідэнтычнасці ў адрозненне ад адзінай і універсальнай. З цягам часу становіцца ўсё больш ясна, што мяняюцца не толькі нашы ўяўленні і сацыяльныя чаканні, але і мы самі – гэтыя перамены толькі паскараюцца. Тым не менш, наколькі жывы дыскурс савецкага ў грамадстве? Ці адбыўся пераход да посткаланіяльнай свядомасці? Ці асэнсаваныя гэтыя змены і сутыкненні культур у візуальнай мове? Працэс трансфармацыі аказваецца найбольш рэлевантным для аналізу сучаснай фатаграфіі. Але і гэта сцвярджэнне належыць да разраду дыскусійных, што мы і разлічваем рэалізаваць з дапамогай экспертаў, іх паведамленняў і аўдыторыі.The search for national identity and place of photo art in its formation leads us to the understanding of impermeability of the previous concept. In recent years, the society becomes aware of the multiplicity of identity projects as opposed to the single and universal one. Over time, it becomes increasingly clear that not only our ideas and societal expectations change, but we ourselves – and this change is only accelerating. Nevertheless, how alive discourse of the Soviet is in our society? Has a transition to the postcolonial consciousness happened? Have these changes and clash of cultures been reflected in the visual language? The transformation process appears the most relevant for the analysis of contemporary photography. But this statement is a matter of debate too, which we expect to implement with the help of experts, their presentations and the audience.[/spoiler]
16. Чарнобыльская катастрофа, беларускае грамадства і Палессе/ Chernobyl disaster, Belarusian society and Paliessie
Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для беларускага і ўкраінскага грамадстваў/ Chernobyl disaster and its implications for Belarusian and Ukrainian societies
Сучасныя праблемы захавання культурнай спадчыны беларуска-украінскага Палесся (да 30-годдзя Чарнобыльскай катастрофы)/ Current problems of preservation of cultural heritage of the Belarusian-Ukrainian Paliessie
[spoiler show=”Abstract”]З прычыны Чарнобыльскай катастрофы пад пагрозай знікнення апынулася традыцыйная культура насельніцтва, пацярпелых раёнаў беларуска-ўкраінскага Палесся. Праблемай захавання культурнай спадчыны Палесся на працягу 25 гадоў займаліся беларускія і ўкраінскія даследчыкі. Вопыт іх працы будзе прадметам абмеркавання на тэматычнай секцыі.As a result of the Chernobyl disaster, traditional culture of the population of Belarusian-Ukrainian Paliessie became endangered. Belarusian and Ukrainian researchers have been involved in the problem of preserving the cultural heritage of Paliessie for 25 years. The experience of their work will be the subject of discussion at this panel.[/spoiler]
Асаблівасці гісторыі і культуры Заходняга Палесся: міждысцыплінарны погляд/ History and culture of Western Paliessie
[spoiler show=”Abstract”]Таварыства ўкраінскай літаратуры фармальна не з’яўляецца акдэмічным асяродкам, але намагаецца спрыяць навуковаму даследванню, у прыватнасці, памежных рэгіёнаў Беларусі і Украіны, а таксама ажыўленню беларуска-ўкраінскіх навуковых і культурных сувязяў. Навукоўцы, якія выказалі жаданне ўзяць удзел у працы секцыі, даследуюць – кожны ў сваёй галіне – асаблівасці гісторыі і культуры Заходняга Палесся. Іх сумесная праца дазволіць у новым аспекце паглядзець на мінулае і сучаснае гэтага рэгіёна. Важна, што ў працы секцыі прымуць удзел прадстаўнікі розных навуковых дысцыплін. Гэта дасць таксама магчымасць кантакту рэгіянальных навуковых школ і акадэмічных асяродкаў Украіны і БеларусіThe Society of Ukrainian Literature is not formally an academic institution, but it is trying to contribute to scientific research, in particular, on borderland regions of Belarus and Ukraine, as well as the revival of the Belarusian-Ukrainian scientific and cultural ties. Scientists who wish to take part in the work of the panel explore the history and culture of the Western Paliessie. Their joint work will help to look at the past and present of the region from a new perspective. It is important that representatives of various scientific disciplines will participate in the work of the panel. This will also create an opportunity for the contact of the regional scientific schools and academic circles of Ukraine and Belarus.[/spoiler]
17. Міжкультурны дыялог/ Intercultural dialogue
Што новага ў міжкультурным дыялогу?/ Anything new in intercultural dialogue?
[spoiler show=”Abstract”]Ці апраўдвае міжкультурны дыялог ускладзеныя на яго надзеі быць альтэрнатыўнай мадэллю асіміляцыі і мультыкультуралізму? Ці можа паспрыяць пераадоленню еўрапейскага крызісу (крызіс еўразоны, тэрарыстычныя атакі, праблема бежанцаў, вайна ва Украіне)? Як суадносіцца з канфліктам каштоўнасцей, адаптацыяй і інтэграцыяй, з канцэпцыяй салідарнасці, закладзенай у Лісабонскай дамове Еўрапейскага звязу? Ці адпавядае сучаснай ідэалогіі нацыяналізму еўрапейскіх і посткаланіяльных нацый? Ці будуе нацыянальную і еўрапейскую ідэнтычнасць і якую ролю адыгрывае ў сучасным беларускім нацыябудаванні?Will intercultural dialogue become an alternative model of assimilation and multiculturalism? Can it contribute to overcoming of the European crisis (euro zone crisis, terrorist attacks, problem of refugees, war in Ukraine)? How does it correlate with a conflict of values, adaptation and integration, concept of solidarity laid down in the Lisbon Treaty of the European Union? Does it comply with the modern ideology of nationalism of the European and post-colonial nations? Does it build national and European identity and what role does it play in the modern Belarusian nation-building?[/spoiler]