Паміж Польшчай і Расіяй

Праца „Między Polską a Rosją. Białoruś w koncepcjach polskich ugrupowań politycznych w latach 1918-1922” польскай даследчыцы Крысціны Гамулка ўжо стала кананічнай у даследаванні гісторыі беларуска-польскіх дачыненняў…

Вокладка кнігі Крысціны Гамулка "Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918–1922)
Вокладка кнігі Крысціны Гамулка

Кніга разгортвае важны фрагмент гісторыі – час распаду і стварэння новых дзяржаў, час разгортвання палітычнага і культурнага вызвалення народаў нашага рэгіёна, час палітычнага і ўзброенага супрацьстаяння, але разам з тым i інтэнсіўнага прадукавання новых палітычных ідэй і праектаў.

Зараз пераклад кнігі на беларускую мову даступны шырокаму чытачу.

Выданне выйшла ў серыі “Гісторыя палітычных ідэй”, заснаванай часопісам палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” пры ўдзеле Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту.

Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918–1922) / К. Гамулка; пераклад з польскай мовы. Вiльня: 2008. – 226 с.

Па пытаннях набыцця звяртайцеся: [email protected]

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...