← Усе навіны

НАВІНЫ · 23 верасня 2010

“Палітычная сфера” №15. Збор тэкстаў да 12 лістапада

http://palityka.org/wp-content/uploads/2010/09/117404498162265_933001311.jpg Паважанае спадарства!

Аб’яўляецца збор тэкстаў для чарговага нумару (№ 15) часопіса “Палітычная сфера”.

Асноўная тэма нумару: інстытуты дзяржавы, утварэнне незалежных дзяржаў, ідэя і практыка суверэнітэту і дзяржаўнага будаўніцтва; посткамунізм.

Тэма нумару прысвечана дваццатай гадавіне утварэння (аднаўлення) дзяржаў у выніку распаду камуністычнай сістэмы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў 1989-1991 гадах.

Праблематыка нумару: – Незалежнасць, утварэнне незалежных дзяржаў у выніку распаду камуністычнай сістэмы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: гісторыя, палітычны кантэкст. – Утварэнне і рэфармаванне палітычных інстытутаў, дзяржаўнае будаўніцтва. – Посткамунізм: падыходы да разумення новай палітычнай, сацыяльнай і культурнай сітуацыі. – Палітычная гісторыя дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (1989-2010) – Гісторыя асобных палітычных інстытутаў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (1989-2010) – Ідэя незалежнасці і суверэнітэту ў гісторыі палітычнай думкі. – Інстытуты і інстытуцыяналізм.

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай, англійскай, а таксама польскай і ўкраінскай мовах.

Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мове.

Рэдакцыя ажыццяўляе пераклад самастойна.

Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмай нумару.

У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да гэтага не друкаваўся: ні ў выглядзе асобнага артыкулу, ні як частка манаграфіі.

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне.

Больш падрабязную інфармацыю пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце тут: – па-беларуску (http://palityka.org/wp-content/uploads/2010/09/bel1.doc) – по-русски (http://palityka.org/wp-content/uploads/2010/09/rus1.doc) – in english (http://palityka.org/wp-content/uploads/2010/09/rules_ps_en_edit_2.doc) Deadline падачы тэкстаў: 12 лістапада 2010 года.

Кантактны адрас: [email protected] .

запрашэнне да публікацый анонс