← Усе навіны

НАВІНЫ · 22 студзеня 2010

“Палітычная сфера” № 14

“Палітычная сфера” № 14 “Нацыя vs нацыянальны праект” Deadline: 22 сакавіка, 2010 Асноўная тэма нумара – нацыя, нацыянальны праект, ідэя нацыі, нацыянальныя канфлікты – Ідэя нацыі як палітычнай супольнасці (гістарычная і тэарэтычная перспектыва) – Ідэя нацыі ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе – Нацыянальныя праекты як культурны і палітычны феномен – Гісторыя беларускага нацыяналізму – Гісторыя нацыяналізму ва Усходняй Еўропе – Нацыяналізм і касмапалітызм як сацыяльныя феномены – Нацыя, этнас, традыцыя – Нацыянальныя канфлікты, міграцыя Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмаю нумару.

У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да таго не друкаваўся, ні ў выглядзе асобнага артыкулу, ні як частка манаграфіі.

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне Больш падрабязна пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце: http://palityka.org/kantakty/for-authors/ (../kantakty/for-authors/) Матэрыялы прымаюцца да 22 сакавіка 2010 года.

Кантактны адрас е-mail: [email protected]

Часопіс "Палітычная сфера" анонс