← Усе навіны

НАВІНЫ · 19 жніўня 2009

Эліты, палітычны патранаж, нефармальная палітыка – “Палітычная сфера” № 13

“Палітычная сфера” № 13 Эліты, палітычны патранаж, нефармальная палітыка Deadline : 30 верасня, 2009 Асноўная тэма нумара – Эліты, палітычны патранаж, нефармальная палітыка. – Эліты і палітыка: гісторыя, геаграфія, антрапалогія. – Эліты і прывілеяваныя групы ва Усходняй Еўропе. – Групы ціску і групы інтарэсаў. – Лабізм. – Карпарацыі, кланы і патранаж у сучасным грамадстве. – Палітычныя сеці і нефармальныя групы. – Нефармальная палітыка і размеркаванні ўланы. – Нефармальная палітыка і карупцыя.

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмаю нумару.

Тэксты не могуць утрымліваць плагіят.

Рэдакцыя захоўвае за сабой права публічнага аб’яўлення пра знаходжанне плагіяту ў дасланых тэкстах.

У рэдакцыя прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які да гэтага не друкаваўся, ні ў выглядзе асобнага артыкулу, ні як частка манаграфіі.

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне Далейшае перавыданне тэксту павінна ўтрымліваць спасылкі на выданне ў “Палітычнай сферы”.

Гэта таксама тычыцца выкарыстання артыкулаў пры напісанні манаграфій, публікацыі ў Інтэрнэце і г.д.

Пра перавыданні тэксту і выкарыстанні яго для іншых публікацый неабходна паведаміць у рэдакцыю “Палітычнай сферы”.

Асноўныя патрабаванні: 1.

Мінімальны памер артыкулу складае 30 тысяч друкаваных знакаў, максімальны – 45 тысяч. 2.

Акрамя тэксту неабходна прадставіць: a) інфармацыю пра сябе, b) анатацыю тэксту, c) ключавыя словы 3.

Інфармацыя пра сябе.

Інфармацыя пра сябе павінна ўтрымліваць пазначэнне дысцыпліны, краіны, акадэмічнага і адміністратыўнага статусу і іншую важную інфармацыю.

Памер 2-3 сказы. 4.

Анатацыя.

Анатацыя павінна адлюстроўваць асноўныя ідэі тэксту.

Памер: не больш за 120 слоў (аптымальны памер 70-80 слоў).

Анатацыя прадстаўляецца на мове арыгіналу і па-англійску. 5.

Спіс ключавых словаў: 4-5 ключавых словаў Афармленне тэксту: 1.

Спасылкі.

Спасылкі на літаратуру павінна пазначацца ў самім тэксце у дужках. 1) Спачатку пазначаецца аўтар (першыя словы назвы), 2) коска, 3) года выдання, 4) двухкроп’е, 5) старонка.

Прыклады: (Smith, 1992: 572-584); (Камышэвіч, 1999); (Палажэнне…, 1984: п.36); (Факты и мониторинг…, 2008) 2.Афармленне літаратуры.

Поўны спіс літаратуры і выкарыстаных крыніц прадстаўляецца ў канцы тэксту.

Прыклады афармлення гл. www.palityka.org (http://www.palityka.org/) (апошнія нумары архіву) 3.

Графічныя файлы.

Не тэкставыя аб’екты (графікі, схемы, малюнкі, сімвалы і г.д.) неабходна прадстаўляць не толькі ў тэксце, але і асобнымі файламі (у той праграме, у якой яны ствараліся).

Матэрыялы прымаюцца да 30 верасня 2009 года.

Кантактны адрас е-mail: [email protected]

Часопіс "Палітычная сфера" анонс