← Усе навіны

НАВІНЫ · 13 чэрвеня 2022

Дыскусія “Літаратуразнаўства і лінгвістыка ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне”

29 чэрвеня 2022, 16.00 (Мінск – Вільня), ZOOM.

Мадэратары: Андрэй Казакевіч, Аляксей Ластоўскі, Удзельнікі: Вінцук Вячорка, Сяргей Кавалёў, Жанна Некрашэвіч-Кароткая, Алена Рудэнка.

Дыскусія ладзіцца ў рамках падрыхтоўкі юбілейнага 10-ага Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі і ўваходзіць у цыкл абмеркаванняў стану сацыяльных і гуманітарных навук ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне.

Да гэтага часу былі арганізаваны дыскусіі па гісторыі, сацыялогіі і міжнародным стасункам.

За апошнія гады Беларусь і Цэнтральна-Усходняя Еўропа перажылі рэвалюцыйныя змены, якія істотна павысілі цікавасць да беларускіх даследванняў і разам з тым сфармавалі новыя выклікі.

Масштабныя палітычныя пратэсты, рэпрэсіі супраць актывістаў і грамадзянскай супольнасці, санкцыі супраць Беларусі, ваенная агрэсія Расіі супраць Украіны – тэмп зменаў ашаламляе і патрабуе асэнсавання, а з іншага боку патрабуе і новай ступені адказнасці.

На дыскусіі прапануецца абмеркаваць наступныя праблемы: Уварванне Расіі ва Украіну пад імперскімі і мілітарысцкімі лозунгамі справакавала дыскусіі пра патрэбы антыкаланіяльнай рэвізіі і перагляду імперскага канону “высокай расійскай культуры”.

Асабліва гэта датычна да украінскай гуманістыкі, але цікава што адбываецца ў беларускім літаратуразнаўстве і лінгвістыцы, ці ёсць тут запатрабаванасць у антыкаланіяльным падыходзе?

Сталі з’яўляцца звесткі, што беларускіх аўтараў выключылі з украінскіх школьных праграм па літаратуры.

І гэта толькі адзін з сігналаў змененага стаўлення да беларускай культуры.

Якім чынам у гэтай няпростай сітуацыі можна захоўваць супрацу з украінскімі калегамі і адстойваць беларускую мову і культуру?

Наколькі разбуральнымі былі дзеянні дзяржавы ў дачыненні да навукоўцаў ва ўмовах палітычнага крызісу, як гэта паўплывала на працу навуковай супольнасці ў дзяржаўных і недзяржаўных інстытуцыях?

Ці можа існаванне навукі ў выгнанні быць эфектыўным?

Наколькі дзейсныя праграмы дапамогі і наколькі эфектыўныя недзяржаўныя інстытуцыі ў сённяшніх умовах?

Рэгістрацыя на дыскусію (https://docs.google.com/forms/d/1oLgahULw0JTkeJhjZJvWPvpayYacyco-TB15HzDLVDQ/edit)

падзея мероприятие анонс