← Усе навіны

НАВІНЫ · 28 снежня 2021

Новая Канстытуцыя – мёртванароджаны праект?

27 снежня быў апублікаваны тэкст праекту новай Канстытуцыі, які будзе вынесены на рэферэндум.

Якая канфігурацыя ўлады запланаваная паводле гэтага праекту, якія новыя артыкулы Канстытуцыі прыцягваюць найбольшую ўвагу?

Навошта ў новай канстытуцыі прапаноўваецца замацаваць статус так званага Усебеларускага народнага сходу як паралельнай парламенту структуры, вышэйшай за яго ў паўнамоцтвах?

Што кажа гэты праект пра паабяцаны Лукашэнкам так званы транзіт улады?

Знайсці адказы на гэтыя пытанні разам з Віталём Цыганковым спрабаваў дырэктар інстытуту «Палітычная сфера», доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч.

Некаторыя думкі, агучаныя Андрэем Казакевічам у часе «Размовы»: Паўнамоцтвы так званага ўсебеларускага народнага сходу парушаюць усё магчымае падзяленне ўлады Мадэль канстытуцыі, прапанаваная Лукашэнкам, падобная да іранскай Улады будуць рабіць акцэнт у камунікацыі з грамадствам на Вялікай Айчыннай вайне У канстытуцыі, прапанаванай Лукашэнкам, не так шмат ідэалогіі, як магло быць «Размову» (https://belsat.eu/program/razmova-dnia/) цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News (https://www.youtube.com/c/ibelsat/videos)».

каментар / інтэрв’ю комментарий/интервью