НАВІНЫ · 26 кастрычніка 2026
25 ГАДОЎ “ПАЛІТЫЧНАЙ СФЕРЫ”

Запрашаем далучыцца да сустрэчы, якую нашы калегі ладзяць з нагоды 25-годдзя часопіса «Палітычная сфера»!
25 гадоў «Палітычнай сферы»: азірнуцца, каб глядзець наперад
🗓 30 кастрычніка, 15:00-16:30, Вільня
У 2001 годзе выйшаў першы нумар часопіса «Палітычная сфера», які публікуе даследаванні ў галіне палітычных навук, гісторыі, міжнародных адносін і сумежных дысцыплінаў.
З таго часу Беларусь прайшла праз некалькі выбарчых кампаній, пратэсты 2020 года, рэпрэсіі і масавую эміграцыю. Змяніліся і самі даследаванні: як вывучаць грамадства, якое баіцца адказваць на пытанні?
Падчас юбілейнай сустрэчы ўдзельнікі абмяркуюць, ці можна сёння давяраць даследаванням і ці могуць даследчыкі заставацца нейтральнымі.
🎤 У дыскусіі возьмуць удзел: Андрэй Казакевіч, Таццяна Чуліцкая і Андрэй Ягораў.
🔗 Рэгістрацыя: forms.gle/qTrXZ9KZoNfKyUzn9