Даследаванні · 23 кастрычніка 2026
Свае ці чужыя? Як успрымаюць беларусаў у Польшчы
Пазітыўнае стаўленне да беларусаў у Польшчы пераважае, але значная частка грамадства не мае пэўнага меркавання. Да беларусаў, якія жывуць у Беларусі, станоўча ставяцца 49,8% апытаных, а да тых, хто жыве ў Польшчы, — 55,7%. Негатыўнае стаўленне ў абодвух выпадках выказваюць каля 17% рэспандэнтаў.
Даследаванне паказвае, што стаўленне да беларусаў не зводзіцца да ацэнкі беларускай дзяржавы. На яго ўплываюць уяўленні пра агульную гісторыю, асабістыя кантакты, погляды на міграцыю і эканамічны ўнёсак беларусаў. Пры гэтым крытычныя ацэнкі беларускага палітычнага рэжыму распаўсюджаныя значна шырэй, чым непрыязнасць да беларусаў як людзей.
СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ