Сканчаецца прыём заявак на ўдзел у III Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі. Завяршэнне падачы – 16 чэрвеня 2013 г.

111На дадзены момант пададзена каля 450 электронных заявак, з якіх 400 – заяўкі удзельнікаў і больш за 40 – ад гасцей і журналістаў.

Большасць з тых, хто зарэгістраваўся на Кангрэс – удзельнікі і госці з Беларусі, каля чвэрці –прадстаўнікі з краін-суседзяў (Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны), а таксама некалькі дзясяткаў гасцей і ўдзельнікаў з іншых краін.

У сувязі з асобнымі тэхнічнымі праблемамі, што паўсталі пры запаўненні электроннай анкеты, прыём заявак быў працягнуты да канца гэтага тыдня, ён канчаткова завершыцца  16 чэрвеня.

Check Also

Беларусь і беларусы ў вачах жыхароў Літвы: вымярэнне сімпатыі і пагрозы    

20 сакавіка, 10:00, Вільня 20 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя Марцінаса Мажвідаса (Konferencijų salė) ...