НАВІНЫ · 14 лістапада 2025
Беларуская палітыка і культура ў грамадскай думцы Украіны — 2025
Публікуем прэзентацыю да Форуму Астрожскіх пра ўспрыманне беларускай палітыкі і культуры ва Украіне. Матэрыял Інстытута «Палітычная сфера» супастаўляе вынікі апытанняў 2022, 2023 і 2025 гадоў. Апытанне 2025 года правяла Info Sapiens 13–23 кастрычніка метадам тэлефонных інтэрв’ю (CATI); выбарка склала 1000 рэспандэнтаў.
Прэзентацыя ахоплівае стаўленне да беларусаў, ацэнкі беларускай дзяржавы і палітыкаў, погляды на палітыку Украіны ў дачыненні да Беларусі і веданне беларускіх дзеячаў культуры. Для спампоўвання даступная ўкраінская версія.