Даследаванні · 7 кастрычніка 2026

Далёкія альтэрнатывы: Беларусь і «далёкая дуга» ў 2020–2026 гадах

Даследаванне аналізуе развіццё адносін Беларусі з краінамі «далёкай дугі» ў 2020–2026 гадах. Асноўная ўвага надаецца дынаміцы палітычных кантактаў, пашырэнню дыпламатычнай прысутнасці і змене ролі Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі ў беларускай замежнай палітыцы. Далёкія альтэрнатывы

Вынікі паказваюць, што пасля 2020 года праца на гэтых напрамках істотна актывізавалася, а пасля 2024 года набыла больш сістэмны характар. За разгляданы перыяд зафіксавана 455 двухбаковых сустрэч, візітаў і іншых узаемадзеянняў з 75 краінамі і тэрыторыямі, пры гэтым найбольшая актыўнасць прыпадае на Афрыку і Блізкі Усход, а таксама Азію. Далёкія альтэрнатывы

Даследаванне таксама паказвае нераўнамернасць развіцця гэтага напрамку. У Азіі, Афрыцы і на Блізкім Усходзе Беларусь пашырае сетку замежных устаноў і шукае новых партнёраў, у той час як актыўнасць у Лацінскай Амерыцы застаецца сканцэнтраванай вакол некалькіх традыцыйных краін. Пры гэтым рост палітычных кантактаў пакуль не дазваляе адназначна ацаніць іх эканамічную выніковасць.

СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ