Даследаванні · 3 верасня 2026

Незнаёмцы па суседстве: Беларусь і беларусы ўграмадскай думцы Латвіі

Даследаванне аналізуе стаўленне жыхароў Латвіі да Беларусі, грамадзян Беларусі, працоўнай міграцыі, беларускага палітычнага рэжыму, пытанняў бяспекі і знешняй палітыкі. Асноўная ўвага надаецца таму, як латвійскае грамадства адрознівае стаўленне да беларусаў як да людзей ад успрымання беларускай дзяржавы і яе палітыкі.

Вынікі паказваюць, што стаўленне да грамадзян Беларусі ў Латвіі ў цэлым застаецца хутчэй станоўчым, у той час як ацэнкі беларускай дзяржавы, яе палітычнага рэжыму і залежнасці ад Расіі значна больш крытычныя і неаднародныя. Даследаванне таксама паказвае, што пазітыўнае стаўленне да беларусаў не заўсёды азначае падтрымку больш адкрытай міграцыйнай палітыкі або супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі.

Асобна разглядаюцца фактары, звязаныя з адрозненнямі ў грамадскіх установках, у тым ліку ўзрост, мова хатніх зносін, рэгіён і даход. Таксама аналізуецца стаўленне да санкцый, супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі і дэмакратычнай апазіцыяй, а таксама ўзровень пазнавальнасці Святланы Ціханоўскай. Завяршае даследаванне параўнанне асноўных тэндэнцый у Латвіі з вынікамі апытанняў у Польшчы, Літве і Украіне.

СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ