TUT.by: Гутарка з Русцісам Камунтавічусам напярэдадні лекцыі “Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай” (2 траўня)

РусцісЛекцыя цыклу Urbi et Orbi ладзіцца Лятучым Універсітэтам разам з Інстытутам “Палітычная сфера” і Інстытутам ВКЛ (Літва). Час правядзення: 2 траўня ў 18.30

Месца: заля Princess II гатэля Crowne Plaza (Кірава, 13). Уваход вольны.

Напярэдадні лекцыі TUT.by узяла інтэрв’ю ў Русціса Камунтавічуса – сталага партнёра Інстытута “Палітычная сфера” ў нашай супрацы з Універсітэтам Вітаўта Вялікага,  Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага і арганізацыі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.

“Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай” – так называецца публічная лекцыя гісторыка Русціса Камунтавічуса, дырэктара Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Коўна), дацэнта Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна). Погляд спадара Русціса – не зусім традыцыйны для літоўскіх гісторыкаў: мала таго, што ён прызнае ролю беларусаў у ВКЛ, дык яшчэ і кажа, што часам гэтая роля была галоўная. Лекцыя, якую ў межах цыклу Urbi et Orbi ладзіць Лятучы Універсітэт разам з Інстытутам ВКЛ (Літва) адбудзецца 2 траўня а 18.30 у залі Princess II гатэля Crowne Plaza (Кірава, 13). Уваход вольны!

http://news.tut.by/culture/345976.html

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...