НАВІНЫ · 8 красавіка 2021
Кангрэс 2021: вынікі збору заявак на панэлі
Завершаны збор заявак на арганізацыю панэляў ІХ-га Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.
Атрымана 55 заявак, што саступае рэкордным паказчыкам 2019 года (90 заявак), але і сітуацыя для міжнароднай акадэмічнай дзейнасці зараз таксама змянілася не ў лепшы бок.
Большасць заявак традыцыйна паступіла з Беларусі, але ёсць заяўкі з Польшчы, Украіны, Расіі, Славакіі.
З гэтых заявак сфармавана структура секцый і панэляў будучага Кангрэса.
Прыём індывідуальных заявак распачнецца 15 красавіка і працягнецца да 17 мая.
Таксама пазней будзе абвешчаны асобны збор заявак на арганізацыю круглых сталоў, дыскусій, прэзентацый і т.п.
Сачыце за абвесткамі!