← Усе навіны

НАВІНЫ · 30 красавіка 2018

18-19.05 – Праграма канферэнцыі “Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка” (рэгістрацыя гасцей да 15.05!)

Ёсць магчымасць запісацца на канферэнцыю ў якасці госця!

Для гэтага трэба да 15 траўня запоўніць анлайн-форму рэгістрацыі (https://palityka.wufoo.eu/forms/z4g9i310rtsgw2/).

Уваход на публічную дыскусію – вольны, і не патрабуе рэгістрацыі.

Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва) Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Польскі Інстытут у Мінску Беларускі Калегіум Інстытут ВКЛ (Літва) Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва) Інстытут гісторыі Літвы VІI-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка 17 траўня Арт-сядзіба, пр-т Машэрава, 18.

Пачатак – 20.00.

Прэзентацыя манаграфіі Томаша Блашчака “Беларусы ў Літоўскай рэспубліцы. 1918-1940” (Białorusini w Republice Litewskiej 1918-1940).

Манаграфія стала першай спробай шматбаковага аналізу беларускага пытання у незалежнай Літоўскай Рэспубліцы: ад супрацоўніцтва абедзвюх нацый напярададні 1918 года, праз актуалізацыю беларускага пытання падчас станаўлення літоўскай дзяржавы і яе змагання за незалежнасць, завяршаючы становішчам беларусаў па пытанні Віленшчыны ў 1939 г.

Адмыслова разглядаецца дзейнасць беларускай эміграцыі у Літве, яе інтэграцыя у літоўскае грамадства, культурная дзейнасць у міжваенным Коўна.

Кніга была выдадзена ўлетку 2017 года Беларускім гістарычным таварыствам у Беластоку.

Зараз рыхтуецца беларускі пераклад. 18 траўня Месца правядзення: Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (вул.

Захарава, 68). 9.00-10.00.

Рэгістрацыя 10.00-10.15.

Адкрыццё канферэнцыі.

Прамовы арганізатараў. 10.15-12.00.

Пленарнае паседжанне.

Павэл Коваль (Польшча). 1991 год для Польшчы, Украіны, Літвы і Беларусі: паміж амбіцыямі і магчымасцямі дзеяння Алгімантас Каспаравічус (Літва).

Імперская спадчына: праблемы літоўскай палітычнай думкі і рэалізацыі нацыянальнага суверэнітэта (1914-22) Дарыюш Тарасюк (Польшча).

Стаўленне беларускіх палякаў да ідэі незалежнасці Польшчы (1905-1918) 12.00-12.20 Кава-паўза 12.20-14.00.

Панэль І.

Перабудова, распад СССР і паўставанне новых дзяржаў, 1988-1991 Валер Карбалевіч (Беларусь).

Чаму распаўся СССР?

Андрэй Казакевіч (Беларусь). “За” і “супраць” Саюзу.

Параўнанне дзейнасці прасавецкіх і незалежніцкіх арганізацый у заходніх рэспубліках СССР, 1988-1991 Алег Дзярновіч (Беларусь). “Гістарычны рэсурс” у часы Перабудовы ў Беларусі (1988—1991 гады) 14.00-15.00 Абед 15.00-16.15.

Панэль ІІ.

Паўставанне нацыянальных дзяржаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ў міжваенны час Павел Церашковіч (Беларусь).

Сацыяльныя рэсурсы нацыянальных рухаў ва Ўсходняй Еўропе і пабудова нацыянальных дзяржаў Яцэк Стасёрчык (Польшча).

Дэнацыяналізацыя ці ахова ідэнтычнасці?

Становішча польскамоўнай асветы ў Літоўскай рэспубліцы ў 1918-40 гадах Варвара Кухарэнка (Беларусь).

Стварэнне Дзяржавы славенцаў, харватаў і сербаў: рэалізацыя прэчанскіх спадзяванняў ці прасербскі праект 16.15-17.30.

Панэль ІІІ.

Праблемы суверэнітэту Патрык Тамашэўскі (Польшча).

Незалежная Беларусь, Малдова і Грузія ў польскай палітычнай думцы пасля 2004 года: параўнаўчы падыход Ігар Случак (Беларусь).

Моўная палітыка на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1941-44 гг.

Аляксей Крывалап (Беларусь).

Нацыянальны суверэнітэт у медыйным вымярэнні 18.30 – 20.30.

Публічная дыскусія “БНР і (ці) БССР – праблема асновы беларускай дзяржаўнасці” (Арт-Сядзіба, пр.

Машэрава, 18).

Удзельнікі дыскусіі: Ігар Бабкоў, Андрэй Казакевіч, Вадзім Мажэйка, Пётра Пятроўскі.

Мадэратар – Русціс Камунтавічус.

Стагоддзе БНР і чаканае стагоддзе БССР на новы ўзровень ставяць дыскусію пра аснову беларускай дзяржаўнасці.

Якое месца гэтыя ўтварэнні мусяць займаць у гістарычнай памяці Беларусі?

З якога моманту можна казаць пра пачатак новае беларускае дзяржаўнасці?

Наколькі гісторыя, палітычны досвед і вобразы БНР і БССР кампліментарныя ці, наадварот, несумяшчальныя ў адзіным гістарычным наратыве.

Гэтыя пытанні мяркуецца паставіць у рамках дыскусіі. 19 траўня Месца правядзення: Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (вул.

Захарава, 68). 10.00-11.30 Панэль IV.

БНР: культурная памяць і рэпрэзентацыя (1) Наталля Гардзіенка (Беларусь).

Мемарыялізацыя БНР як частка канструявання (захавання) нацыянальнай ідэнтычнасці беларускай паваеннай эміграцыі Ксенія Шталенкова (Беларусь).

Рэпрэзентацыя права на беларускае самавызначэнне ў дызайне грашовых знакаў 1917-1924 гг.

Радзівон Попель (Беларусь).

Беларускі нацыянальны рух, БНР і рэлігія: погляд праз стагоддзе 11.30-12.00.

Кава-паўза 12.00-13.00 Панэль V.

БНР: культурная памяць і рэпрэзентацыя (2) Сяргей Емельянаў (Беларусь). “Міф заснавання дзяржавы” ў школьных падручніках Беларусі, Расіі і Ўкраіны.

Аляксей Ластоўскі (Беларусь).

Забыты юбілей: адзначэнне стогоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі Спіс удзельнікаў Томаш Блашчак (Літва) – доктар гісторыі, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) Валер Булгакаў (Беларусь) – кандыдат філасофскіх навук, часопіс ARCHE Наталля Гардзіенка (Беларусь) – кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва Алег Дзярновіч (Беларусь) – кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі Сяргей Емельянаў (Беларусь) – магістр гісторыі, незалежны даследчык Андрэй Казакевіч (Беларусь – Літва) – доктар палітычных навук, Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь – Літва), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) Русціс Камунтавічус (Літва) – доктар гісторыі, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) Валер Карбалевіч (Беларусь) – кандыдат гістарычных навук, Аналітычны цэнтр “Стратэгія” Алгімантас Каспаравічус (Літва) – доктар гісторыі, Інстытут гісторыі Літвы Павэл Коваль (Польшча) – доктар гісторыі, Інстытут Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта Аляксей Крывалап (Беларусь) – кандыдат культуралогіі, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт Варвара Кухарэнка (Беларусь) – кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Аляксей Ластоўскі (Беларусь) – кандыдат сацыялагічных навук, Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь – Літва), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт Вадзім Мажэйка – кандыдат культуралогіі, Ліберальны клуб Радзівон Попель (Беларусь) – магістр гісторыі, Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут Пётра Пятроўскі – магістр, Аналітычны цэнтр грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Дарыюш Тарасюк (Польшча) – доктар габілітаваны гісторыі, Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне Ігар Случак (Беларусь) – магістр юрыдычных навук, незалежны даследчык Яцэк Стасёрчык (Польшча) – магістр, Вроцлаўскі ўніверсітэт Патрык Тамашэўскі (Польшча) – доктар, Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні Павел Церашковіч (Беларусь) – незалежны даследчык, кандыдат гістарычных навук Ксенія Шталенкова (Беларусь) – дактарант, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт

падзея мероприятие анонс