20 лютага 2013 сканчаецца тэрмін падачы заявак на прэмію Кангрэса за лепшую навуковую публікацыю ў 2011-2012 гг.

icbs_logo11

Арганізацыйным камітэтам Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі было абвешчана пра заснаванне штогадовай прэміі за найлепшую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін на працягу года.

Да заканчэння тэрміна падачы заявак засталося 5 дзён. Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе.

Прапановы можна падаць на адрас [email protected] да 20 лютага 2013 года. Дэталёвае апісанне правілаў і патрабаванняў гл. тут: Premija_rules_2013 

Таксама на дадзены момант вядомыя імёны каля 30  беларускіх навукоўцаў і культурных дзеячоў, якія ўвайшлі ў склад журы. Прапануем  іх спіс вашай увазе.

Алег Дзярновіч, кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі (Беларусь)
Алег Латышонак, Dr. hab. (доктар габілітаваны), Універсітэт у Беластоку (Польшча)
Алесь Краўцэвіч, доктар гістарычных навук, часопіс “Гістарычны альманах” (Беларусь)
Алесь Пашкевіч, кандыдат гістарычных навук, часопіс “Arche” (Беларусь)
Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук (Беларусь – Польшча)
Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук, Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь – Літва)
Аляксей Пікулік, PhD (доктар), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў – BISS (Беларусь – Літва)
Андрэй Казакевіч, PhD (доктар палітычных навук), Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Каўнасе (Беларусь – Літва)
Андрэй Катлярчук, PhD (доктар гісторыі), Універсітэт Садэрторна (Швецыя)
Валер Евароўскі, кандыдат філасофскіх навук, Інстытут філасофіі НАН Беларусі (Беларусь)
Валянцін Акудовіч, філосаф, Беларускі Калегіюм (Беларусь)
Валянцін Голубеў, доктар гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі (Беларусь)
Вольга Шпарага, кандыдат філасофскіх навук, “Новая Еўропа”, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Беларусь – Літва)
Вячаслаў Пазняк, кандыдат гістарычных навук, Wider Europe (Беларусь)
Генадзь Сагановіч, кандыдат гістарычных навук, часопіс “Беларускі гістарычны агляд” (Беларусь)
Дарота Міхалюк, Dr. hab. (доктар габілітаваны), Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні (Польшча)
Ігар Бабкоў, кандыдат філасофскіх навук, Інстытут філасофіі НАН Беларусі (Беларусь)
Ірына Дубянецкая, доктар сакральнай тэалогіі
Кірыл Гайдук, PhD (доктар эканамічных навук), Інстытут прыватызацыі і менэджмента – ІПМ (Беларусь)
Курт Вулхайзер, PhD (доктар), Універсітэт Брандэйс (ЗША)
Лена Прэнц, мастацтвазнаўца, арт-куратар, Брандэнбургскі тэхнічны універсітэт Котбус (Германія)
Марына Сакалова, кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі (Беларусь)
Міхаіл Далбілаў, кандыдат гістарычнычных навук, Універсітэт Мэрылэнда (Расія – ЗША)
Павел Баркоўскі, кандыдат філасофскіх навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Беларусь)
Сяргей Кавалёў, доктар філалагічных навук, Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры (Беларусь – Польшча)
Таццяна Вадалажская, кандыдат сацыялагічных навук, Агенцыя гуманітарных тэхналогій – Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь)
Таццяна Шчытцова, доктар філасофскіх навук, часопіс “Топас”, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Беларусь – Літва)
Уладзімір Абушэнка, кандыдат сацыялагічных навук, Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі (Беларусь)
Уладзімір Мацкевіч, метадолаг, Агенцыя гуманітарных тэхналогій – Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь)

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...