Часопіс “Палітычная сфера”

Гарадзенскі бурмістраўска-радзецкі суд: суадносіны судовай практыкі з магдэбургскім правам (1639-1642 гады)

Наталля Сліж · 2014-2015

№ 22-23 (2014-2015) Наталля Сліж Гарадзенскі бурмістраўскарадзецкі суд: суадносіны судовай практыкі з магдэбургскім правам (1639-1642 гады) Для еўрапейскай гістарыяграфіі дзейнасць магістрацкіх судоў з’яўляецца добра даследаванай тэмай (Bukowska, 1967; Stankowa, 1968; Білоус, 2008 і інш.). Праца магістратаў гара доў ВКЛ таксама трапіла ў поле зроку даследчыкаў (Jaworski, 1631;

Бардах, 2002: 103-160; Дружчыц, 2009; Копысский, 1975; Ragauskas, 2002; Гардзееў, 1998; Гардзееў, 2004, Гардзееў, 2005 і інш.). Аднак гісторыя гарадзенскага бурмістраўска-радзецкага суда за пачатак XVII стагоддзя ў гістарыяграфіі прадстаўлена даволі фрагментарна (Hardziejeu, 2001;

Яцке віч і Урублеўскі, 2009).

Асноўная праблема ў вывучэнні суда заключаецца ў адсутнасці значнай колькасці крыніц, бо самая ранняя судовая кніга захавалася за 1639–1642 гады. Яна складаецца з двух частак: кніга бурмістраўска-радзецкага суда і кніга войтаўска-лаўніцкага суда. У дадзеным артыкуле ас ноўная ўвага сканцэнтравана на першай кнізе. Прааналізаваны асаблівасці працы суда, адпаведнасць працы заканадаўству, склад суда.

Магдэбургскае права для Гародні Магдэбургскае права стала вызначальным чыннікам для многіх гарадоў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы (Lűck, 2007). Пры гэтым для кожнага горада яно мела сваё значэнне і свае асаблівасці. Для гарадскіх жыхароў наданне магдэбурскага права азначала атрыманне статуса мяшчан, які рэгуляваўся шэрагам дакументаў. Для Гародні крыніцы права былі наступныя:

прывілей на магдэбургскае права 1496 года і яго наступныя пацвярджэнні вялікімі князямі літоўскімі і польскімі каралямі; іншыя прывілеі для горада і гараджан (на гандаль, цэхам і інш.), рашэнні па скаргах гараджан, пастановы па выніках працы камісараў, вількеры, пастановы канстытуцый соймаў, “Саксонскае Люстра” і “Вейхбільд”, Статут ВКЛ.

У ВКЛ былі вядомыя два асноўныя зводы законаў, якія мелі дачыненне да сістэмы кіравання гарадамі, – “Саксонскае Люстра” (“ Speculum Saxonum” ) 1 і “Вейхбільд” (“Ius 1 “Саксонскае Люстра” мае шэраг выданняў і перакладаў: Schwerin Claudius von, 1918; Саксонское зерцало, 1985; Саксонскае Люстра, 2005.

36 Грамадская і прававая традыцыя ВКЛ № 22-23 (2014-2015) municipale"). 2 “Саксонскае Люстра” была складзена суддзёй Эйке фон Рапговым у 1221–1225 гадах. Праца атрымала найбольшае распаўсюджанне ў магістратах, але пры гэтым “Саксонскае Люстра” датычылася пераважна леннага права і парадку судзейства. “Вейхбільд” уяўляў сабой збор звычаёвага права гарадоў Саксоніі з вытрымкамі з “Саксонскага Люстра” і іншых дакументаў. Збор быў скіраваны на гарадскую судовую сістэму. Абодва помнікі права выкарыстоўваліся ў судовай практыцы і былі ўключаны ў Статут Ласкага 1506 года (Łaski, 1506). 3 Афіцыйна ў прававую сістэму Польскага Каралеўства ўвайшлі лацінамоўныя апрацаванні “Саксонскага Люстра” і “Вейхбільда” Мікалая Яскера (Jasker, 1535a; Jasker, 1535b).

Яны былі зацверджаны ў 1535 годзе Жыгімонтам Старым. Важнымі для судовай практыкі ў гарадах сталі працы на польскай мове Барталамея Граіцкага і Паўла Шчэрбіча (Тарановский, 1897;

Kutrzeba, 1987; Bukowska, 1967; Rymaszewski, 1975; Rymaszewski, 1985; Kowalski, 2001).

Заходнія гарады ВКЛ, такія як Вільня, 4 Коўна, 5 Берасце, 6 Гародня, к арысталіся лацінамоўнымі зборнікамі “Саксонскага Люстра” і “Вейхбільда”. Гэтыя гарады былі звязаны гандлёвымі адносінамі з Прусіяй. У выніку з’явіліся нямецкія асяродкі, ішло перайманне права, рэкрутацыя немцаў у лік гарадскіх ураднікаў.

Лацінская мова выкарыстоўвалася ў справаводстве нават у XVII стагоддзі Натуральна, у магістратах былі таксама запісы на старабеларускай і польскай мовах.

Гародня была ўключана ў балтыйскі гандаль у XVI–XVII стагоддзях. Таму тут назіралася прысутнасць мяшчан з Каралеўца (ням. Кёнігсберг). Дакументацыя вялася на лацінскай мове. Спасылкі ў дакументах суда на за ка надаўчыя артыкулы сведчаць, што гарадзенскія ўраднікі карысталіся лацінскімі версіямі “Сак сонскага Люстра” і “Вейхбільда” зводаў законаў, якія былі апрацаваны М. Яскерам і перавыдадзены ў 1601, 1602 гады (Esreicher, 1901:

501−503). Пазначаныя выданні былі 2 У бурмістраўска-радзецкім судзе выкарыстоўвалася яшчэ назва “Iuris Maydeburgensis” (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 71).

3 Статут Ласкага ўяўляў сабой збор прывілеяў і заканадаўчых актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Польскага Каралеўства. Статут быў апрацаваны канцлерам Янам Ласкім і прадстаўлены на сойме 1505 года, а надрукаваны ў 1506 годзе.

4 У 1561 годзе віленскі бурмістр Лукаш Маркавіч актыкаваў некаторыя артыкулы з “Саксонскага люстра” ў кнігі віленскага ваяводы (НГАБ, КМФ-18, спр. 255, арк. 321адв.–325). У справаводстве віленскага магістрата выкарыстоўвалася лацінская мова, а таксама ўжывалася “Саксонскае Люстра” і “Вейхбільд” (LVIA, F. 23, ap. 1, b. 1, 2).

Прававую практыку ў дачыненні да мяшчанак Вільні і Коўна гл.: Karpavičienė, 2005.

5 Ковенскія магістрацкія кнігі ўтрымліваюць запісы не толькі на лацінскай мове, але і на нямецкай. Пры вырашэнні судовых спраў кіраваліся “Саксонскім Люстрам” і “Вейхбільдам” (VUB, F. 7, Kauno magistrato aktų knyga, 1522–1545, 1587–1591;

1604–1610, 1603–1629 і інш.).

6 У берасцейскім магістраце ўжывалася лацінская мова, а асноўнымі зводамі былі “Саксонскае Люстра” і “Вейхбільд” (НГАБ, Ф. 1786, воп 1, спр. 1–3).

37 Наталля Сліж. Гарадзенскі бурмістраўска-радзецкі суд: суадносіны судовай практыкі...

№ 22-23 (2014-2015) зручна ўпарадкаваны, з нумарацыяй артыкулаў і раздзелаў. Акрамя та го, быў выдадзены трэці том, які прадстаўляў тэматычную апрацоўку заканадаўчых актаў (Jasker, 1535с). Гэта было неабходна для карыстання юрыстаў, бо “Саксонскае Люстра” і “Вейхбільд” не мелі ўнутранай структуры з раздзеламі ў залежнасці ад галіны права.

Узгаданыя заканадаўчыя акты былі створаны з улікам асаблівасцей Нямеччыны, таму ў ВКЛ іх не магчыма было прымяняць цалкам. Мясцовыя асаблівасці ў сістэму кіравання горада і судовую сістэму ўносілася праз прывілеі і вількеры. 7 Напрыклад, у 1551 годзе віленскім магістратам была прынята Віленская ўстава, якая ў тым жа годзе была зацверджана Жыгімонтам Аўгустам і рэгулявала пытанні судовага справаводства:

апеляцыя, прысяга, аплата за запіс у судовую кнігу, вайтоўскім судзе і інш.

(AGAD, Takzwana Metryka Litewska, I. B. 31: 218−223). Пазней гэтым дакументам кіраваліся іншыя гарады ВКЛ. Кіруючыся Віленскай уставай у 1621 годзе, Ворша прыняла вількер па сістэме гарадскога кіравання (Стрэнкоўскі, 2013, ч. 1: 343–344; ч. 2:

330–341).

Такім чынам, у працы бур містраўска-радзецкага суда выкарыстоўваліся прывілеі, напіса ныя спецыяльна для Гародні, і зводы законаў “Саксонскае Люстра” і “Вейхбільд”.

Для вырашэння судовых спрэчак з прадстаўнікамі іншых саслоўяў звярталіся да Статута ВКЛ.

Бурмістраўска-радзецкі суд у магдэбургскім праве і ў Гародні Паводле магдэбургскага права, бурмістраўска-радзецкі суд (раду) павінны былі выбіраць раз на год.

Абіраліся мужчыны ўзростам ад 24 год, сярэдняй заможнасці, народжаныя ў законным шлюбе, якія стала пражывалі ў горадзе, годныя і прыстойныя, без фізічных і разумовых недахопаў. Радцы самі выбіралі аднаго ці двух бурмістраў. Ураднікі абавязаны былі выканаць прысягу.

Рада разглядала справы, звязаныя з мерамі і вагамі, фальшаваннем, цэхамі, канфліктамі паміж рамеснікамі, абараняла ўдоў і сірот. Кожны год яна давала справаздачу мяшчанскай грамадзе. Акрамя таго, на пасяджэннях рады абмяркоўваліся і прымаліся вількеры (Вейхбільд, арт. 19, 43, 44).

Дзейнасць бурмістраўска-радзецкага суда рэгулявалася некаторымі прывілеямі для Гародні. Прывілей 1496 года не вызначаў дакладны склад бурмістраўска-радзескага суда і парадак яго выбару. Прывілей Боны Сфорцы 1541 года акцэнтаваў увагу, на тым, што раду павінны абіраць штогод з ліку годных гараджан.

Бурмістры і радцы падзяляліся на праваслаўных і каталікоў. У канцы кіравання бурмістры былі абавязаны рабіць фінансавую справаздачу перад войтам, новымі бурмістрамі, радцамі, лаўнікамі і 8 асобамі з паспольства.

7 Вількер – пастанова магістрата, якая прымалася на сумесным пасяджэнні рады і лавы, у прысутнасці рамеснікаў. Яна мела заканадаўчую моц, рэгулявала пытанні гандлю, рамяства і інш.

38 Грамадская і прававая традыцыя ВКЛ № 22-23 (2014-2015) У выпадку іх запазычанасці перад горадам яны былі абавязаны выплаціць кампенсацыю (АВАК, 1874:

72–78; Сліж, 2012: 16, 25). У кнізе бурмістраўска-радзецкага суда за 1639–1642 гады справаздач не выяўлена. З тэстамента жонкі бурмістра Яна Тарасовіча – Ягнешкі Мацеевай (1616) вынікае, што яе муж памёр, не пакінуўшы справаздачы за перыяд свайго кіравання. У выніку ўраднікі наклалі арышт на яе маёмасць да высвятлення справы (НГАБ, Ф. КМФ18, спр. 92, арк. 54 адв.–56 адв.). Бурмістры павінны былі прадставіць даходы і расходы горада, выдаткі грошай на патрэбы горада, падаткі. Для параўнання адзначым, што ў першай палове XVII стагоддзя ў Берасці справаздача бурмістраў адбывалася кожны год. Яе выслухоўвалі шафары і выбраныя дэпутаты з наступных вуліц:

Рынак, Замухавецкая, Заўгрынецкая, Пясецкая (НГАБ, ф. 1786, воп. 1, спр. 1, арк. 465; спр. 2, арк. 15, 215-216, 354, 792).

У канфірмацыйным прывілеі Уладзіслава IV 1633 года сярод іншага было адзначана, што ўраднікі паві нны пражываць у горадзе. Упершыню ўводзілася забарона займаць пасады праваслаўным і пратэстантам (Галубовіч, 2011). Аднак яна не выконвалася ў поўнай меры. Напрыклад, радца Фёдар Багдановіч быў праваслаўным ці ўніятам і пражываў у Манчыне (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 150). У іншых гарадах ВКЛ на той час такой забароны не было. 8 Звязана гэта было са зменай рэлігійнай сітуацыі ў Гародні: галоўныя праваслаўныя цэрквы горада − Прачысценская і Св. Барыса і Глеба – былі прымусова пераведзены ва ўніяцтва. З канца XVI стагоддзя – у першай па лове XVII стагоддзя з’яўляюцца но выя каталіцкія фундацыі, якія падтрымліваюцца шляхтай. У “Суп ліцы” Мялеція Сматрыцкага 1623 года Гародня пералічвалася сярод гарадоў, дзе праваслаўныя трываюць пераслед (Латышонак, 2009: 194). Наяўнасць каралеўскай рэзідэнцыі, а ў сувязі з гэтым побыты караля, таксама спрыялі падтрымцы каталіцызму ў го радзе. Гэтыя тэндэнцыі прыводзяць да канфліктаў, змяншэння колькасці праваслаўнага насельніцтва. Пратэстанты былі з ліку прыезджых і аселых у горадзе прускіх мяшчан, у асноўным з Каралеўца. Яны былі адукаванымі, што давала магчымасць рабіць кар’еру ў магістраце. Аднак стварыць моцнае пратэстанцкае рэлі гійнае асяроддзе замежнікі не змаглі. Часцей за ўсё яны прымалі каталіцызм. Такім чынам, склалася сітуацыя, што сярод ураднікаў магі страта пераважалі каталікі, якія і садзейнічалі з’яўленню забароны зай маць пасады праваслаўным і пратэстантам ў прывілеі 1633 года.

Для прыкладу адзначым, што ў адрозненне ад Гародні ў Берасце рада захоўвала двухрэлігійны склад нават у 1642 годзе. Выбіралася па два прэтэндэнты на бурмістраўства ад праваслаўных і каталікоў, якія прапаноўваліся войту. Ён выбіраў аднаго 8 У 1574 годзе ў Старой Варшаве быў прыняты, а ў 1580 годзе пацверджаны Стэфанам Баторыем вількер, па якім пратэстантам забаранялася займаць пасады ў горадзе (Ptaśnik, 1920: 117).

39 Наталля Сліж. Гарадзенскі бурмістраўска-радзецкі суд: суадносіны судовай практыкі...

№ 22-23 (2014-2015) прадстаўніка ад кожнай канфесіі.

Выбары адбываліся ў сакавіку. У 1641 годзе былі выбраны кандыдаты ад каталікоў – Барчэўскі і Лукаш Памаранскі, ад праваслаўных – Ян Андрэеўскі і Васіль Сарока. З іх войт пацвердзіў двух праваслаўных.

Берасцейская рада не прыняла гэты выбар і прапанавала кандыдатаў войту другі раз, дадалі яшчэ Марціна Качынскага. Да новага зацвярджэння абавязкі бурмістра выконваў Ян Андрэеўскі, але без прысягі. 17 мая былі зацверджаны М. Качынскі і Я. Андрэеўскі (НГАБ, Ф. 1786, воп.

1, спр. 1, арк. 418; спр. 2, арк. 23, 193, 387–388, 580, 795–796).

Парушэнні ў гарадзенскім самакіраванні прымусілі выправіць камісараў. Па выніках іх працы была прынята адпаведная пастанова. Уводзі лася спагнанне з радцаў, якія пражывалі ў прыгарадных вёс ках, а не ў горадзе, у памеры 100 коп літоў скіх грошаў. Бурмістраў абавязалі справаздачыцца кожны год. Пакаранне парушальнікам было такое ж, як і радцам. Акрамя таго, бурмістры павінны былі сачыць, каб не было фальшавання і неадпаведных мераў вагі (1650) (Доўнар, 2009: 121, 125, 126). Камісары былі выпраўлены ў Гародню ў сувязі з крызісам у сістэме кіравання горада. У пачатку года Фольтын Шульц і Ян Адамовіч былі абраны бурмістрамі, але Станіслаў Цвілікіч і Андрэй Каспровіч не саступалі ўраду і разам з іншымі мяшчанамі перашкаджалі ім выконваць абавязкі. Уладзіслаў IV загадаў прыняць Ф. Шульца і Я. Адамовіча ў якасці бурмістраў (1650) (НГАБ, КМФ-18, спр. 124, арк.

185адв.–186). У другой палове XVII стагоддзя пастанова камісараў не страціла сваёй актуальнасці ў судовай практыцы (НГАБ, Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 42–42адв., 53–54, 123адв.–124, 138–138адв.).

Гарадзенскі магістрат патрабаваў ад ураднікаў адпаведнай адукацыі і ведання права. Для працы ў судзе патрэбны быў асабісты экзэмпляр зводу законаў. Аб гэтым сведчыць згадка ў тэстаменце радцы Валентыя Волінскага. Ён прасіў гарадзенскі магістрат зменшыць яму пазыку на 15 коп літоўскіх грошаў, за гэта перадаў у ратушу “Саксонскае Люстра” на лацінскай мове і “Practicarum observationum…” 9 Андрэя Ліпскага 10 для годнага чалавека, які будзе радцам (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 163).

Такім чынам, на практыцы ад ураднікаў патрабавалася веданне магдэбургскага права, прывілеяў для Гародні, старабеларускай, польскай і лацінскай моваў. Пра веданне ўраднікамі лаціны дадаткова сведчаць асобныя дакументы на гэтай мове ў кнізе бурмістраўска-радзецкага суда, а таксама цытаты. Гарадзенскія ўраднікі карысталіся лацінскай версіяй “Саксонскага Люстра”. Аб 9 Кніга А. Ліпскага перавыдавалася некалькі разоў (Lipski, 1602; 1619; 1620; 1626;

1627). Якім выданнем валодаў В. Волінскі, невядома.

10 Андрэй Ліпскі (1572–1631) − каронны канцлер, кракаўскі біскуп, быў вядомым праўнікам. “Practicarum observationum…” тлумачыў правакарыстанне многіх заканадаўчых актаў, у тым ліку і “Саксонскае Люстра”. Кніга пабудавана па ўзоры працы Андрэаса Гайла (Borodziuk, 1989: 69–84; Rymaszewski, 2000: 332–338).

40 Грамадская і прававая традыцыя ВКЛ № 22-23 (2014-2015) гэтым сведчыць не толькі згадка ў тэстаменце Волінскага, але і цытаты са зводу законаў на латыні (НГАБ, Ф.

1761, воп. 1, спр. 1, арк. 17, 61, 71).

Пасяджэнні бурмістраўскарадзецкага суда Асноўнай крыніцай па працы бурмістраўска-радзецкага суда першай паловы XVII стагоддзя з’яўляецца актавая кніга за 1639–1642 гады, размешчаная на аркушах 1–83адв. Усе справы ў ёй пранумараваны, апошняя пад нумарам 114. У канцы складзены рэестр спраў.

Аднак даты не заўсёды пададзены ў храналагічным парадку. Гэта сведчыць пра тое, што кніга была складзена пазней на падставе іншай. Таму не ўсе дакументы былі ўнесены. Некаторыя дакументы па дзейнасці суда захаваліся ў складзе Метрыкі ВКЛ.

За 1639–1642 гады дакументы па выбарах не захаваліся. Хоць змена ўраду сведчыць пра іх правядзенне. У пазнейшых магістрацкіх кнігах сустракаюцца элекцыйныя дакументы. З іх вынікае наступнае: выбары праводзіліся галасаваннем, бурмістраў выбіралі асобна, ураднікі выконвалі прысягу (Яцкевіч і Урублеўскі, 2009: 88, 93–94). Аднак склад рады не мяняўся цалкам. Выбіралі радцаў толькі на вызначаную колькасць месцаў. Па прычыне адсутнасці метрычных кніг і біяграфічных звестак у прыватных дакументах няма магчымасці вызначыць узрост радцаў. Аднак адпаведнае паходжанне мела значэнне. У кнігу была ўнесена атэстацыя радцы Станіслава Бельскага. З яе вынікала, што ён паходзіў з добрай сям’і, венчанага шлюбу і быў каталіком (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 14).

Большасць актаў у кнізе бурмістраўска-радзецкага суда ўтрымлівала наступную інфармацыю: дата пасяджэння, спіс прысутных ураднікаў, змест актыкаванага (унесенага ў кнігу) дакумента ці судовай справы. Гэта дазваляе прааналізаваць колькасць пасяджэнняў, склад рады, дзейнасць суда.

Запісы ахопліваюць перыяд са студзеня 1639 года па жнівень 1642 года (гл. табліцу 1). За люты 1639 года справы за канец месяца змешчаны не па парадку, а адна справа за 21 патрапіла ў сакавік (НГАБ, Ф.

1761, воп. 1, спр. 1, арк. 2–10, 11адв.).

Тая ж сітуацыя назіраецца за май 1640 года, май 1642 года. Пры гэтым цалкам адсутнічаюць запісы за май, кастрычнік, снежань 1639 года, жнівень 1640 года, верасень, кастрычнік, снежань 1641 года. Апошні запіс датуецца 29 ліпенем 1642 года. Гэта сведчыць або пра знікненне часткі дакументаў, або пра нерэгулярнасць пасяджэнняў суда. На карысць першага меркавання сведчыць звесткі з самой судовай кнігі. За вызначаны перыяд зафіксавана 84 пасяджэнні суда. З іх інфармацыя пра пасяджэнні 4 лістапада 1639 года паходзіць з іншай судовай справы, а пра 29 лістапада 1641 года – з кнігі войтаўска-лаўніцкага суда (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 37 адв., 207–208 адв.). У кнізе дакументы за гэтыя даты адсутнічаюць. Па магдэбургскім праве суд павінен збірацца раз на тыдзень ці па неабходнасці. Зыходзячы з гэтага, павінна быць як мінімум 156 пасяджэнняў. У рэальнасці іх магло 41 Наталля Сліж. Гарадзенскі бурмістраўска-радзецкі суд: суадносіны судовай практыкі...

№ 22-23 (2014-2015) быць і менш, але адсутнасць запісаў за цэлыя месяцы сведчыць аб страце крыніц. Пры гэтым, за згаданы перыяд не зафіксавана ў Гародні эпідэмій і надзвычайных сітуацый, якія б маглі паўплываць на частату пасяджэнняў. Пад кожнай датай часцей запісваўся адзін дакумент (66 выпадкаў), радзей – 2, 11 3, 12 4, 13 5, 14 8 15 (17 выпадкаў).

Табліца 1. Даты пасяджэння бурмістраўска-радзецкага суда Гародні, 1639−1642 гады Гады 1639 1640 1641 1642 Месяцы Студзень (?), 21, 29 13, 20, 27 25, 30 10, 21, 22, 25 Люты 7(?), 18, 23, 24, 25, 21 3, 17, 24 15, 23 – Сакавік 3, 11, 18, 22, 23, 30 23, 30 6 14 Красавік 1, 6, 8, 20 27, 20 12, 26 14 Май – 14, 11, 25 – 2, 7, 30, 15 Чэрвень 17, 3, 10, 15, 22 14 20 Ліпень 20, 30 20, 21, 5 14, 16, 18, 29 Жнівень 19, 26 – 23, 24 Верасень 9 7, 12 – – Кастрычнік – 26 – – Лістапад 4, 18, 9, 27 23, 27 8, 9, 29 – Снежань – 5, 7 – – Даты пададзены ў адпаведнасці з парадкам у кнізе. Пытальнікі пастаўлены там, дзе дата сумнеўная ці няма дакладнай даты. Тлустым шрыфтам вылучаны даты, пра якія інфармацыя паходзіць з іншых крыніц.

Склад бурмістраўскара дзецкага суда ў Гародні Колькасць асобаў у гарадзенскім бурмістраўска-радзецкім судзе не была вызначана ні першым прывілеем 1496 года, ні больш познімі. Як вынікае з судовай практыкі першай паловы XVII стагоддзя, суд складаўся з 13 чалавек: лентвойт, 2 бурмістры і 10 радцаў. Пры судзе былі “прысяглыя” слугі: Максім, Бенедыкт Ленар11 Два акты было запісана пад датамі: 21, 23, 25.02, 9.11. 1639 г.; 30.03, 20.04. 2, 25. 05, 5.12. 1640 г.; 6.03. 1641 г.; 14.04, 14, 18. 07. 1642 г.

12 Тры акты было запісана пад датай: 9.09.1639 г.

13 Чатыры акты было запісана пад датай: 20.07.1639 г.

14 Пяць актаў было запісана пад датай: 6.04.1639 г.

15 Восем актаў было запісана пад датай: 30.03.1639 г.

42 Грамадская і прававая традыцыя ВКЛ № 22-23 (2014-2015) товіч, Аляксей Мянко. Яны былі абавязаны аддаваць позвы ў суд, абвяшчаць і вывешваць у публічных месцах прывілеі (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 38адв., 39, 41–42, 58 адв., 59адв., 69, 71адв., 72).

У функцыі лентвойта ўваходзіла замяшчаць войта на пасяджэннях.

Гэта пасада была вядома ў гарадах Польшчы і ВКЛ (Mazurkiewicz, 1962: 171–174; Білоус, 2008: 113– 114). Лентвойт прызначаўся войтам, а не выбіраўся мяшчанамі. Ён мог паходзіць як са шляхты, так і з мяшчан. Падчас прызначэння лентвойтам Марціна Градкоўскага войт Канстанты Александровіч адзначыў, што намеснік неабходны ў сувязі з немагчымасцю прысутнічаць увесь час на пасяджэннях суда (НГАБ.

Ф. 1761. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 4 адв.).

У Гародні да 4 лютага 1639 года абавязкі лентвойта выконваў Станіслаў Цвікліч, 16 а пасля – Марцін Град коўскі 17 (да лютага 1642 года).

Наступным пасаду займаў Андрэй Каспровіч прыкладна да пачатку 1645 года. Яго зноў змяніў Станіслаў Цвікліч (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр.

1, арк. 208–210; Галубовіч, 2009: 253– 257). Лентвойт прысутнічаў так сама і на пасяджэннях войтаўска-лаўніцкага суда. Прысутнасць на судзе войта К. Александровіча зафіксавана толькі адзін раз (3 лютага 1640 г.

(НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 43)).

У перыяд са студзеня 1639 года – па студзень 1641 года бур містрамі бы лі Грыгор Варабеевіч і Стэфан Гі була, а радцамі – Фёдар Багда новіч, 18 Станіслаў, Павел і Ян Цвікліч, Яраш Высоцкі, Павел Кроснеўскі (Крошнеўскі), Станіслаў Бельскі, Валенты Волінскі, Марцін Фандэберк, 19 Лукаш Неаполіта. З іх памерлі раней Фёдар Багдановіч 20 і Валенты Волінскі. 21 На іх месцы нікога не прынялі, хоць магдэбургскае права гэта дазваляла. Такі склад суда праісна ваў два гады. Прычыны могуць быць дзве: першая – выбары не праводзіліся, другая – выбары былі, але бур містраў не змянілі. Пры гэтым, у папярэднія гады бурмістры мя няліся штогод. У 1637 годзе бурмістрамі былі Грыгор Варабеевіч і Валенты Волінскі (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 7, 105–106), у 1638 годзе – Марцін Фандэберк і Фёдар Багдановіч (НГАБ, ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 263).

Дакументы з магістрацкай кнігі сведчаць, што час выбараў прыпадаў на студзень. У XVI стагоддзі гэта быў 16 Прозвішча пісалася ў двух версіях Цвікля і Цвікліч.

17 Шляхціч Марцін Градкоўскі быў жанаты з Даротай Яблоўскай. Разам яны набылі пляц у Гародні ў мешчаніна Якуба Гратоўскага і яго жонкі Агнешкі Прылуцкай (1636) (LVIA, F. 1282, ap. 1, b. 5302, l. 1–2).

18 У дакументах Фёдар Багдановіч і яго дзеці пісаліся яшчэ як Багданковіч і Багданкевіч.

19 Прадстаўнікі сям’і Фандэберк пісаліся яшчэ як Фондэберк, Фендэберк, а на лацінскай мове – Vonden Berg.

20 Тэстамент Багдановіча актыкаваны 8 жніўня 1640 года (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 150–155адв.).

21 Тэстамент Вольскага актыкаваны 25 лістапада 1640 года (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк.162адв.–163).

43 Наталля Сліж. Гарадзенскі бурмістраўска-радзецкі суд: суадносіны судовай практыкі...

№ 22-23 (2014-2015) верасень (Сліж, 2012: 29–30). Змена ў шэрагу радцаў адбылася ў студзені 1641 года. Склад рады набыў наступны выгляд: бурмістры – Яраш Высоцкі і Станіслаў Цвікліч, радцы – Павел і Ян Цвікліч, Грыгор Варабеевіч, Павел Кроснеўскі, Станіслаў Бельскі, Стэфан Гібула, Лукаш Неаполіта, Марцін Фандэберк, Войцех Болінскі, Мікалай Кудаеўскі. З прычыны смерці не стала аднаго радцы – Мар ціна Фандэберка (15.10.1642 г.). У параўнанні з папярэд нім складам рады дада ліся толькі два но вых чалавекі – Войцех Болінскі, Мі ка лай Кудаеўскі.

Яны да гэтага часу былі лаўнікамі. У такім складзе рада праіснавала два гады, а верагодна, і тры, бо Станіслаў Цвікліч фігураваў як бурмістр у 1643 годзе. У 1644 годзе бурмістрамі былі Грыгор Варабеевіч і Ян Адамовіч (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк.

239адв., 252, 264, 282). У 1645 годзе бурмістрамі былі Ян Смяроўскі і Тамаш Лазоўскі, у 1646 годзе – Стані слаў Гібула (AGAD, Archiwum Radziwiłłów, dz. XVIII, sygn. 318, k.43;

sygn. 304, k. 10), у 1647 годзе – Яраш Высоцкі (LMACB, Rankraščių skyrius, f. 16−207, l.48).

Знаходжанне на пасадзе бурмістра больш за адзін тэрмін запар супярэчыла магдэбургскаму праву.

Бурмістры павінны былі даваць справаздачу пасля заканчэння тэрміну. 22 У дадзеным выпадку атрымлівалася, што ўраднікі прадстаўлялі дакументы самі сабе. Гэта прыводзіла да злоўжы вання ўладай.

Патрапіўшы ў сістэму кіравання, мяшчане заставаліся ў ёй амаль да канца свайго жыцця, пераходзячы з адной пасады на другую. Звязана гэта было з наступнымі прычынамі:

па-першае, кола ўраднікаў было дастаткова замкнёнае, звязанае сваяцкімі і шлюбнымі стасункамі. Яно адрознівалася больш высокім маёмасным станам і адукаванасцю. Для таго, каб увайсці ў яго, неабходна было ведаць права, умець чытаць і пісаць. Так, кравец Міхаіл Якуцэвіч быў адхілены ад пасады шафара з прычыны неадукаванасці (1609, LVIA, F. 1282, ap. 1, b. 7021, l. 1). Пра непісьменнасць большасці гарадзенскіх мяшчан сведчыць тое, што ў прыватна-прававых дакументах за іх падпісаліся ўраднікі. Акрамя таго, яны складалі тэстаменты ў вуснай форме і дыктавалі сваю апошнюю волю ўраднікам. З 27 дакументаў такім чынам было складзена 21 (1638– 1644) (Sliž, 2013: 305–316). Падругое, адукацыя каштавала дорага, таму далёка не кожны мог сабе яе дазволіць. У выніку часам гэта вяло да дэфіцыту кадраў. Па-трэцяе, ураднікі імкнуліся даць адукацыю сваім дзецям, што спрыяла ўтварэнню дынастый у гарадзенскім магістраце. Акрамя таго, яны замацоўвалі сваё становішча шлюбнымі стасункамі.

За вызначаны перыяд не выяўлена ніводнага выпадку, калі рада збіралася ў поўным складзе – 13 чалавек, нават калі ўсе радцы былі жывыя. Бурмістры павінны былі прысутнічаць абодва. У выпадку немагчымасці быць на судзе бурмістра прадстаўляў субдэлегат. Так, замест Грыгора Варабеевіча быў Станіслаў 22 Абавязкі бурмістра былі прапісаны ў “Вейхбільдзе” (арт. ХІХ) (Jasker, 1535b: ХІХ– ХІХv).

44 Грамадская і прававая традыцыя ВКЛ № 22-23 (2014-2015) Цвікліч (7(?), 18, 21, 23. 02; 22. 06; 9, 18.

11). А на гайным судзе субдэлегатам замест лентвойта Марціна Градкоўскага засядаў Тамаш Лагоўскі (7.01.1642 г. (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 2, 5, 6, 9 адв., 28, 37, 37адв., 208 адв.)). Колькасць прысутных была 1, 23 4, 24 5, 25 6, 26 7, 27 8, 28 9, 29 10, 30 11, 31 12. 32 Аднак былі выпадкі, калі ўраднікі ўвогуле не адзначаліся ў кнізе. 33 Адзін ураднік мог прымаць скаргі, але не выносіць прысуды. Для кворуму дастаткова было чатыры ўрадніка.

Адзін раз было сумеснае пасяджэнне з лаўнікамі (2.05.1642 г.). У гэты дзень лава збіралася па сваіх справах.

Верагодна, гэта было звязана з тым, што разглядалася справа Германа Лілофа супраць радцы Марціна Фандэберка. Ён быў вінен 666 злотых і 20 грошаў. Не маючы чым плаціць, Фан дэберк заставіў (заклаў) дом на вул. Рэзніцкай (НГАБ, ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 75, 212).

Дзейнасць суда Бурмістраўска-радзецкі суд займаўся адміністратыўнай, фінансавай, судовай дзейнасцю. Як вынікае з дакументаў, на функцыі гэтага суда ўскладаліся абавязкі пільнаваць збор падаткаў з маёмасці, якая знаходзілася пад гарадской юрыдыкай. 34 Бурмістраўска-радзецкі суд актыкаваў (запісваў у судовыя кнігі) розныя дакументы і разглядаў спрэчныя сітуацыі. У кнігу суда ўносіліся даравальныя запісы, пазыковыя запісы, лісты куплі-продажу маёмасці, сведчанні аб атрыманні спадчыны, сведчанні шафараў, фундацыйныя запісы (НГАБ, ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк.

6–7, 13–13адв., 15адв.–16адв.; 48адв., 50 і інш.).

Фундацыйныя запісы актыкаваліся ў тым выпадку, калі маёмасць знаходзілася на юрыдыцы горада. Так з’явіўся запіс мечніка ВКЛ Мікалая Халецкага і яго жонкі Марыі Леаноры 23 Скарга была пададзена Станіславу Цвіклічу, які быў субдэлегатам замест Г. Варабеевіча 21.02. 1639 г. (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 11адв.). Скарга была пададзена бурмістру Станіславу Цвіклічу, 23.08.1641 г. (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 68).

24 22.06. 1639 г.

25 30.03.1639 г.

26 8.04. 1639 г.; 14.05.1640 г.

27 15.06, 18.11 1639 г.; 30.03, 25.25. 1640 г.; 9.11. 1641 г.; 20.06. 1642 г.

28 23.02, 30.07, 26.08. 9.09, 9.11. 1639 г.; 11.05, 20.07, 12.09, 23.11, 28.11, 5.12. 1640 г.;

23.02. 1641 г.; 14.04. 1642 г.

29 21.01, 11.03, 23.03, 30.03. 1639 г.; 6.03, 27.04, 25.05, 19.08. 7.09, 20.10, 5.12.1640 г.; 25.01, 5.06, 14.06 1641 г.; 15.05, 18.07. 1642 г.

30 18.02, 17.06, 3.06, 10.06, 20. 06. 1639 г.; 3.02, 24.02, 20.04. 1640 г.; 12.04, 26.04. 1641 г.;

10.01, 21.01, 14.03, 18.07. 1642 г.

31 1.04, 20.01. 1639 г.; 23.03, 7.12. 1640 г.; 30.01. 1641 г.

32 18.03. 1639 г.; 13.01, 17.02. 1640 г.; 15.02. 1641 г.

33 (?), 29 01. 24, 25.02, 3, 21, 22.03. 1639 г.; 2.05. 1640; 6.03, 23.08. 1641 г.; 22, 25. 01, 7, 30.05, 14, 16, 29. 07. 1642 г.

34 Пра выплату падаткаў з горада фіксуецца ў розных дакументах (LMACB, Rankraščių skyrius, f. 16–207, l.8–8v, 31, 83–87, 95–96).

45 Наталля Сліж. Гарадзенскі бурмістраўска-радзецкі суд: суадносіны судовай практыкі...

№ 22-23 (2014-2015) пра перадачу гарадзенскім езуітам Келбасіна (1639) (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 31адв.–32, 47).

Удава па маршалку ВКЛ Крыштафу Весялоўскім Аляксандра Сабеская падаравала гарадзенскаму брыгіцкаму кляштару тры пляцы. Два пляцы муж набыў у радцы Габрэля Варабеевіча ды яго жонкі Дароты Жэброўскай і ў радцы Міхаіла Кроснеўскага ды яго жонкі Юстыны Янаўны Мерэеўшчанкі (1635). Трэці пляц Аляксандра купіла ў Валянціна Мерэеўскага, жонкі Яна Бельскага – Ядвігі Мікушэўшчанкі, Юстыны Мерэеўшчанкі (1640). Усе пляцы знаходзіліся на вул. Азёрскай і Навікоўскай, насупраць касцёла і кляштара брыгітак (1641). У 1642 годзе па просьбе Аляксандры Весялоўскай былі выкліканы ўраднікі – радца Ян Цвікліч і лаўнік Даніэль Кішмановіч, каб засведчыць недахоп чырвонага шведскага мармуру для брыгіцкага касцёла і кляштара. Па кантракце гданьскі мешчанін Крыштаф Мюнхем павінен быў прыслаць 120 локці плітак для прыступак, а Юрый Мюнхем прыслаў толькі 70. Таксама не хапала плітак на падлогу (НГАБ, Ф. 1761, воп.

1, спр. 1, арк. 66–66адв., 80адв.–81).

Бурмістраўска-радзецкі суд выда ваў пацверджанні аб добрым паходжанні. Так, было засведчана, што Юзаф Валянцінавіч нарадзіўся ў сям’і Валенція Мажэйковіча і Агнешкі Балябагоўны, якія жылі ў венчаным, каталіцкім шлюбе (1641). Мікалай Багданкевіч (Багдановіч), грэка-каталік, атрымаў пасведчанне, што па ходзіў з сям’і бурмістра Фёдара Багдановіча і яго першай жонкі Аг нешкі Лоеўшчанкі, якія жылі ў за конным шлюбе (1642) (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 63–63адв., 81– 81адв.). Такія запісы мелі месца і ў бурмістраўска-радзецкім судзе Берасця (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 3, арк. 503).

Як правіла, дакументы запісваліся адразу. Але былі выпадкі актыкацыі дакументаў, складзеных значна раней. Напрыклад, у студзені 1639 года быў запісаны дакумент аб перадачы застаўнога дома на вул. Віленскай, які належаў Лукашу Войне і Ізабэле Масальскай, падканцелеру ВКЛ Стэфану Пацу ад Яна Міцуты і Марыны Са поцкаўны. Да запісу да да ваўся інвентар дома за 1632 год (НГАБ, Ф.

1761, воп. 1, спр. 1, арк. 2–4.). Быў актыкаваны ліст за 1637 год, у якім Ласко Пятровіч і яго жонкі Ахапка Янаўна размеркавалі маёмасць паміж сынамі Васілём, Лявонам і Багданам (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 6–7).

Было запісана рашэнне асэсарскага суда 1606 года аб выплаце гораду падаткаў Даротай Дэнбіцкай з дому на вул. Замкавай (НГАБ, Ф. 1761, воп.

1, спр. 1, арк. 8–9).

Акрамя актыкацыі дакументаў бурмістраўска-радзецкі суд разглядаў справы аб пазыках (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 5–6, 18, 24адв.– 25, 28–29адв., 43–43адв., 45–46адв.), спадчыне (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр.

1, арк. 32адв.–33адв., 80–80адв.), невыкананні тэстаментаў (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 35адв.– 36), спрэчкі гарадзенскіх мяшчан з мяшчанамі з іншых гарадоў Рэчы Пас палітай. 35 Напрыклад, справа су35 НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк.7–7адв. У кнігі суда была ўнесена пратэстацыя варшаўскага мешчаніна Яна Гомера супраць музыкі каралеўскай капэлы Міхаіла Хей- 46 Грамадская і прававая традыцыя ВКЛ № 22-23 (2014-2015) праць наваградскага мешчаніна Лявона Пахановіча паказвае, як на практыцы выконвалася пастанова аб забароне прышлым гандляваць у дамах, крамах і на Рынку без дазволу ўрада. У купца забралі тавар, і ён падаў скаргу на цэх. Спасылаючыся на прывілеі 1496 года, канфірмацыю для гарадзенскіх цэхаў 1579 года і 1612 года, пацвярджальны прывілей Уладзіслава IV (1633) гарадзенцы даказалі, што мелі права канфіскаваць маёмасць. У выніку купец адступіў ад сваіх прэтэнзій (1639) (НГАБ, Ф.

1761, воп. 1, спр. 1, арк. 34–34 адв.).

Суд разглядаў спрэчкі паміж рамеснікамі, 36 цэхамі, 37 канфлікты ў цэху. 38 На пасяджэннях суда прымаліся вількеры 1570, 1639, 1645 гадоў, якія рэгулявалі адносіны паміж рамеснікамі. 39 Рашэнне гарадзенскай рады і ла вы можна было абскардзіць у асэсарскім судзе. Пастановы гэтага суда былі канчатковымі і падлягалі выкананню. Акрамя таго, вялікаму князю літоўскаму і польскаму каралю можна было падаць скаргу на дзеянні суддзяў. Для прыкладу адзначым, што берасцейскі бурмістраўска-радзецкі суд займаўся таксама такімі спра вамі, як і гарадзенскі − разбіраў спрэчкі паміж цэхамі і ўнутры цэхаў, актыкоўваў лісты куплі-продажу, арэн ды, даравальныя запісы, прысягі і інш. Аднак сярод дакументаў суварта (1639). Арк. 16адв.–17. Радца Станіслаў Бельскі судзіўся з ковенскім мешчанінам Бернатам Рлумновым з прычыны невяртання яму тавару і грошай (1639).

36 Альжбета Чэрнеўская ад імя свайго мужа катляра Валентыя Чэрнеўскага, праз сына Якуба падала скаргу супраць катляра Яна Лукашэвіча Янушэвіча з-за катлярскай працы. У выніку прысудзілі Яну выканаць сваю працу з медзі і вызвалілі ад позвы. Ян Лукашэвіч Янушэвіч падаў скаргу аб абразе свайго таварыша Крыштафа Амбражэвіча (1639) (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 10–11).

37 Рамеснікі слесарскага, кавальскага, катлярскага, мечнічага цэху падалі скаргу супраць шапнікаў, сядзельнікаў, стэльмахаў, рымарскага, што тыя не прытрымліваюцца выдадзенага цэхам прывілея Жыгімонта Вазы і не трымаюць парадак у касцёле і горадзе. Даказваючы сваю правату, удзельнікі спасылаліся на вількер 1570 года, яго пацвярджэнне ў 1579 і 1612 гадах і іншыя дакументы. Канфлікт прывёў да з’яўлення вількера (1639) (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 17адв., 22–24).

38 Цэхмайстр кравецкага цэху Станіслаў Ослінскі падаў скаргу на Максіма Адамовіча, Яраша Ушкоўскага, Яна Валдшэвіча, Крыштафа Жукевіча, Геліяша на Гарадніцы, Яна Дземяновіча, Аляксея Аплевіча і Сцяпана Аплевіч. На позву ў суд многія адмовіліся ісці (1639). “Naprod Jan Naldyszеwicz powiedziałł nie poyde ia do cechu y nie bedę bywałł bo to wszytko plotki a co po nia dasz ze tam są PP Rayce niechay za im mioda dostatek dadzą a chłopca mego niechay do siebie wezmę. Marcin Adamowicz powiedziałł nie poyde a gwałtem tez PP. Bracia nie przymuszą. Jarosz Uszakowski miałł się stanac a zona iego powiedziała ze moy mąz rzemesła nie robi ia sama robię a mąz tylko skraie robotę. Stephan Awrełowski był w cechu ali od lat 9 wolnosci cechowey zazywałł a nic nie daci. Krzysztoph Zwykiwicz nie zastali go, a zona iego powiedziała ze moy mąz rzemesła krawieckie(g)o nie robi te w miescie ale po szlachci robi”. Рамеснікі не хадзілі на сходы, імшы, адмовіліся падпарадкоўвацца пастановам суда (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 18, 19адв., 38адв.–39).

39 Вількер 1570 годзе быў прыняты на бурмістраўска-радзецкім судзе, яго зацвердзіў Стэфан Баторы ў 1579 годзе (НГАБ, КМФ-18, спр. 62, арк. 75–79адв.; Стрэнкоўскі, 2008: 150; Шаланда, 2002: 114–119).

47 Наталля Сліж. Гарадзенскі бурмістраўска-радзецкі суд: суадносіны судовай практыкі...

№ 22-23 (2014-2015) стракаюцца тэстаменты, чаго не было ў гарадзенскім судзе.

Парушэнні ўраднікаў Нельга казаць, што гарадзенскія ўраднікі працавалі бездакорна. Кніга бур містраўска-радзецкага суда пра парушэнні з боку ўраднікаў утрымлівае ўскосныя звесткі, больш дэталёва іх прадстаўляюць пастановы Асэсарскага суда пры польскім каралі і вялікім князі літоўскім, выпісы з гарадзенскага гродскага суда.

Магістрат не падпарадкаваўся загаду польскага караля і вялікага князя літоў скага Жыгімонта Вазы і не ўвёў каралеўскага намесніка Юзафа Горскага ў валоданне маёмасцю, якая за ста лася пасля мешчаніна Марціна Мораўскага. Апошні памёр, не пакінуўшы спадчыннікаў (1631). Па кадуковым праве такой маёмасцю распараджаўся гаспадар. 40 Горад на судзе прадстаўлялі лаўнік Войцех Боленскі, Фёдар Юрэвіч і радца Фёдар Багдановіч. У 1633 годзе прысудзілі магістрату ўвесці Горскага ў валоданне (НГАБ, КМФ-18, спр. 312, арк.

54адв.–56 адв.).

Шэраг скарг − яны змешчаны адна за другой у Метрыцы ВКЛ − сведчаць пра канфлікт паміж войтам Кан стантыям Александровічам і ўсімі ўраднікамі (1634). Мяшчане абвінавачвалі войта ў парушэнні іх правоў, гарантаваных прывілеямі вялікіх князёў літоўскіх. У сваю чаргу Александровіч абвінаваціў лаўніка Станіслава Цвікліча і радцу Гануса Фандэберка ў свавольстве, не пад парадкаванні ўраду, выкарыстанні зброі, стварэнні небяспеч ных сітуацый у горадзе. Разам з іншымі яны 13 лютага 1634 года напалі на харугву Сяліцкага, забралі ў яго і таварышаў коней, зброю, серабро, грошы, шаты, а пасля іх прадалі. Абодва не падпарадкаваліся войту. Аднак усе справы былі закрыты і закончаны без прысуду (НГАБ, КМФ-18, спр. 312, арк. 89адв.–92).

Пагром харугвы пацвярджае скарга Уладзіслава Дамброўскага. Мя шчане забралі ў яго рэчы і не вярталі.

На асэсарскім судзе інтарэсы гарадзенцаў абараняў умацаваны Ста ніслаў Цвікліч. Прысутнічалі мяшчане, радца Войцех Весянеўскі, аптэкар Марцін Фандэберк, Тамаш Рымар, Гаспар Шчэсновіч. Рэчы не маглі на той час аддаць, бо яны знаходзіліся пад арыштам у казакоў. У Гародню для высвятлення справы быў адпраўлены ашмянскі харужы Далмат Ісайкоўскі (1636) (НГАБ, КМФ-18, спр. 316, арк.

66–67 адв.).

У сувязі са Смаленскай вайной 1633–1634 гадоў па Гарадзеншчыне праходзілі войскі Рэчы Паспалітай.

Уладзіслаў IV выдаў загад вайскоўцам (9 чэрвеня 1633 г.), а пасля асобна палкоўніку Арцішэўскаму (4 ліпеня), каб войскі не размяшчаліся ў Гародні, навакольных вёсках, не наносілі шкоды насельніцтву і не збіралі з іх зборы (НГАБ. КМФ-18, спр. 213, арк.

150адв, 161–161адв.). Аб канфліктах з войскам згадваецца ў тэстаменце радцы Фёдар Багдановіч (НГАБ, 40 Кадуковае права прадугледжвала, што калі ўласнік маёмасці паміраў без нашчадкаў, то ўласнасць пераходзіла да вялікага князя літоўскага і ён меў права ёй распараджацца.

48 Грамадская і прававая традыцыя ВКЛ № 22-23 (2014-2015) Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 150–155).

Такім чынам, наяўнасць войска справакавала канфлікты. Мяшчане не падпарадкаваліся войту. Справы былі закрыты, каб сітуацыя канчаткова не абвастралася. Напрыклад, каб не было пастояў войска падчас Смаленскай вайны і іншых выпраў, Берасце заплаціла ў скарб грошы. На гэта было выдаткавана ў 1634 годзе 1 634 злотых (НГАБ, Ф. 1786, воп. 1, спр. 2, арк. 215-216).

Музыка гарадзенскай каралеўскай капэлы Марк Хейбовіч абвінавачваў магістрат у прымушэнні выконваць абавязкі месцкага шафара. 41 За адмаўленне ўраднікі пагражалі браць падаткі звыш меры. Умацаваны ад магістрата Мікалай Кандзіда Вішнявецкі настойваў на тым, што ніхто не можа быць вызвалены ад выплат на горад, як і ад шафарства. Ён сцвярджаў, што пагроз з боку магістрата не было і грошы не вымагалі. Па каралеўскім прывілеі музыка быў вызвалены ад гарадскога падпарадкавання, адпаведна – ад займання пасадаў. Таму прэтэнзіі з боку горада былі няслушнымі. Гарадзенскаму эканому Гедыёну Трызне даручалася выехаць у горад і разабрацца ў справе. У судовай кнізе бурмістры і радцы абяцалі выканаць пастановы асэсарскага суда (1639) (НГАБ, Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 18; КМФ-18, спр. 316, арк. 296 адв.–297адв.).

Гарадзенскі зямянін Мікалай Сцяцкевіч падаў у 1647 годзе скаргу ў гарадзенскі гродскі суд на гарадзенскі магістрат, а менавіта на лентвойта Андрэя Каспровіча, бурмістра Яраша Высоцкага, радцаў (Грыгора Варабеевіча, Тамаша Лагоўскага, Яна Смяроўскага, Яна і Паўла Цвіклічаў, Яна Адамовіча, Лукаша Неапаліту, Паўла Кроснеўскага, Мікалая Кудаеўскага), лаўнікаў (Матэўша Ябланоўскага, Адама Цвікліча, Фольтына Шульца, Войцеха Пятроўскага). У гэтым жа годзе ён падаў у суд дэкрэт асэсарскага суда 1645 года аб гвалтоўным нападзе на яго дом Станіслава Цвікліча.

Аднак магістрат нічога па справе не рабіў, пераносіў тэрміны разгляду справы 4 разы. Сцяцкевіча абражалі, дэкрэты асэсарскага суда не запісалі ў кнігі, абаранялі інтарэсы Цвікліча.

18 мая 1647 года гарадзенскі возны Вацлаў Мучынскі прысутнічаў на пасяджэнні ў ратушы пры разглядзе справы. Ён пацвердзіў зняважлівае стаўленне да каралеўскіх дэкрэтаў і пагрозы здароўю Сцяцкевіча. 42 У сваёй скарзе шляхціч адзначыў, што магістрат карыстаўся не сваім магдэбургскім правам, а нейкай “мужыцкай фантазіяй”. Сапраўды, дзеянні ўраднікаў не адпавядалі заканадаўству. Яны праявілі поўнае непадпарадкаванне распараджэнням вышэйшага апеляцыйнага суда: не актыкавалі дэкрэты, не разгледзілі справу, не пакаралі злачынцу, абразілі шляхціча і асэсарскі суд. У дадзеным выпадку Сцяцкевіч вымушаны быў звярнуцца да гродскага суда.

Высновы Такім чынам, кніга гарадзенскага бурмістраўска-радзецкага суда сведчыць, што ўстанова працавала ў адпаведнасці з прывілеямі і за ка на даўчымі актамі. Варта адзначыць, што “Сак сонскае Люстра” і “Вейхбільд” не былі вытвор нымі грамадства 49 Наталля Сліж. Гарадзенскі бурмістраўска-радзецкі суд: суадносіны судовай практыкі...

№ 22-23 (2014-2015) ВКЛ. Яны былі ство раны ў перыяд Сярэднявечча на ін шай тэрыторыі і не зусім адпавядалі рэа ліям нашай краіны ў XVI–XVII стагоддзях. Прыведзеныя ў іх артыкулы выкарыстоўваліся мяшчанамі ў той ступені, у якой гэта было неабходна.

Важ нае значэнне мелі мясцовыя пастановы і ўсталяваныя звычаі.

Запісы бурмістраўска-радзецкага суда характарызуюцца лаканічнасцю, што звязана з платай за актыкацыю.

Калі ў шляхецкіх дакументах падрабязна апісаны абставіны справы, то ў мяшчанскіх прадстаўлена толькі спасылка на папярэднія дакументы. З гэтай прычыны без усіх дакументаў цяжка ўстанавіць карціну цалкам.

Варта адзначыць, што сярод ураднікаў былі адукаваныя асобы, абазнаныя ў магдэбургскім праве. Пры гэтым у працы суда не абышлося без канфліктаў, злоўжыванняў і права парушэнняў.

Кніга бурмістраўска-радзецкага суда з’яўляецца вельмі важнай крыніцай па працы судовай установы. Яна ўтрымлівае інфармацыю пра перыядычнасць пасяджэнняў суда, яго склад, характар разгледжаных судовых справаў, нормы права, якімі кіра валіся пры вынясенні прысуду.

Літаратура 1. Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов (1874).

Т. 7. Акты Городненского гродского суда. Вильна.

2. Бардах, Юліўш (2002). “Лад местаў на магдэбургскім праве ў Вялікім Княстве Літоўскім да паловы XVII ст.”, Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага .

Мінск: Медысонт: 103–160.

3. Білоус, Наталія (2008). Київ наприкінці XV у першій половині XVI століття.

Міська влада і самоврядування . Київ: Вид. дім «Києво-Могилянська академія».

4. Галубовіч, Віталь (2009). “Справа пра напад на гарадзенскі кляштар францысканцаў 1645 г.”, у А. Ф. Смаленчук, Н. У. Сліж (рэд), Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV–ХХ ст. Гародня: 253–257.

5. Галубовіч, Віталь (2011). “Канфірмацыйны прывілей Гародні на магдэбургскае права 1633 г.”, у А. Ф. Смаленчук, Н. У. Сліж (рэд). Гарадзенскі палімпсест. 2010. Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры. XVІ–ХХ ст. Мінск: выд. Зм. Колас. С. 255–269.

6. Гардзееў, Максім (1998). “Полацкія магістрацкія кнігі другой паловы ХVII ст. як гістарычная крыніца”, Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі. Матэрыялы ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі . Полацк: 76–79.

7. Гардзееў, Максім (2004). “Акты па аперацыях з нерухомасцю ў полацкіх магістацкіх кнігах другой паловы ХVІІ ст.”, Commentarii Polocenses Historici , № 1: 50–58.

8. Гардзееў, Максім (2005). “Акты па праблемах самакіравання паводле полацкіх магістрацкіх кніг другой паловы ХVІІ ст.”, Commentarii Polocenses Historici , № 2: 13–18.

9. Доўнар, Аляксандр (2009). “Пастанова камісараў Яна Казіміра Вазы 1650 года аб парадку кіравання ў Гародні”, у А. Ф. Смаленчук, Н. У. Сліж (рэд.), Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV–ХХст., Гародня: 118–127.

10. Дружчыц, Васіль (2009). “Магістрат у беларускіх местам з майдэборскім правам у XV–XVI сталецьцях”, Arche. Пачатак , № 7: 241–337.

50 Грамадская і прававая традыцыя ВКЛ № 22-23 (2014-2015) 11. Копысский, Зиновий (1975). Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI – первой половине XVII в. Минск: Наука и техника.

12. Латышонак, Алег (2009). Нацыянальнасць – Беларус . Вільня: Iнстытут беларусiстыкi; Беласток: Беларускае Гiстарычнае Таварыства.

13. НГАБ (Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі), Ф. 1761, воп. 1, спр. 1.

14. НГАБ (Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі), Ф. 1786, воп 1, спр. 1–3.

15. НГАБ (Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі), Ф. 1800, воп. 1, спр. 1.

16. НГАБ (Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі), КМФ-18, спр. 62, 92, 124, 213, 255, 312, 316.

17. Саксонское зерцало. Памятник, комментарии, исследования (1985). Отв. ред.: Корецкий В.М. Москва: Наука.

18. Саксонскае Люстра: помнік прававой думкі Германіі XIII ст . (2005). Пер. са стар жыт. ням. і лацін. моў, прадм. і камент. В. Б. Келер. Мінск: Медысонт.

19. Сліж, Наталля (2012). “Магдэбургскае права ў Гародні ў канцы ХV – першай палове ХVІ ст.: увядзенне і развіццё” у А. Ф. Смаленчук, Н. У. Сліж (рэд). Гарадзенскі палімпсест. 2011. Асоба, грамадства, дзяржава. XV–XX стст. Мінск: выд.

Зм. Колас: 10–44.

20. Стрэнкоўскі, Сяргей (2013). Гарадское самакіраванне на тэрыторыі Беларусі (канец ХІV– ХXVIІІ ст.). Мінск: Мінскі дзяржаўны інстытут развіцця адукацыі.

21. Стрэнкоўскі, Сяргей (2008). Прывілеі і вольнасці беларускіх гарадоў з нямецкімі правам у канцы XIV – канцы XVIII стст. Мінск: МГІРА.

22. Тарановский, Фёдор (1897). Обзор памятников магдебургского права западнорусских городов литовской эпохи. Историко-юридическое исследование. Варшава: типография Варшавского учебного округа.

23. Шаланда, Аляксей (2002). “Пергаміны канца XVI–XVII ст. на лацінскай і польскай мовах у фондах Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея”, Герольд Litherland , № 3–4 (7–8): 114–119.

24. Яцкевіч, Зміцер, Урублеўскі, Вадзім (2009). “Гарадзенскі магістрат у ХVІІ ст.”, у А.Ф. Смаленчук, Н.У. Сліж (рэд.) Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV–XX ст. Гародня: 77–78.

25. AGAD (Archiwum Główne Akt Dawnych), Archiwum Radziwiłłów, dz. XVIII, sygn. 304, 318.

26. AGAD (Archiwum Główne Akt Dawnych), Takzwana Metryka Litewska, I. B. 31.

27. Borodziuk, Wojcech (1989). “Andrzeja Lipskiego Observationes pracicae”, Czasopismo Prawno-Historyczne, t. XLI, zesz. 2: 69–84.

28. Bukowska, Krystyna. Orzecznictwo krakowskich sądów wyższych w sporach o nieruchomości miejskie (XVI–XVIII w.). Studium z historii prawa rzymskiego w Polsce . Warszawa: Wydaw. UW, 1967.

29. Esreicher, Karol (1901). Bibliografia Polska. Stólecie XV–XVIII , t. XVIII, Kraków.

30. Hardziejeu, Jury (2001). “Przyczynek do dziejów kancelarii miejskich grodzieńskich w XVI-XVIII w.” Białostoćczyzna , № 1–2 (61–62): 3–12.

31. Jasker, Nicolaus (1535a). Juris provincialis quod Speculum Saxonum vulgo nuncupatus libri tres opera vigilanti in correctiorem redacti materiam, adjuncti simul glossis aliisque additionibus noviter reccollectis pro interpraelatione textus magis neccessariis Annotatainsuper in marginibus habentur loca legum Jurisque municipalis Magdeburg . Cracoviae.

32. Jasker, Nicolaus (1535b). Juris Municipalis Majdeburgensis Liber vulgo Weichbild nuncupatus ex vetustissimis exemplaribus vigilanti opera nuper latinitatis datus, summaque diligentia recognitus, adjunctis simul glossis et lextus interpretationibs ad id necessariis . Cracoviae.

51 Наталля Сліж. Гарадзенскі бурмістраўска-радзецкі суд: суадносіны судовай практыкі...

№ 22-23 (2014-2015) 33. Jasker, Nicolaus (1535c). Promptuarium Juris Provincialis Saxonici, quod Speculum Saxonum vocatur, tum et Municipalis Maideburgen summa diligentia recollectum et ad communmu editum utilitaten . Cracoviae.

34. Jaworski, Iwo (1931). “Studia nad ustrojem miast na prawie niemieckim w Wielkim Księstwie Litewskim w dobie Jagiellońskiej”, Rocznik Praniczo-Wileński, 5: 297–352.

35. Karpavičienė, Jolanta (2005). Moteris Vilniuje ir Kaune XVI a. pirmojoje pusėje: gyvenimo sumiestinimo Lietuvoje atodangos. Vilnius: Versus aureus.

36. Kowalski, Grzegorz (2011). “Znaczenie twórczości Pawła Szczerbica dla rozwoju kultury prawnaej polskiego Odrodzenia”, Szczerbic P. Ius municipale, to jest prawo miejskie majbeburgskie, nowo z łacińskiego i z niemieckiego na polki język z pinością i wiernie przełożone . Kraków: Księgarnia Akademicka: I–XXXV.

37. Kutrzeba, Stanisław (1987). Historia źródł dawnego prawa polskiego . T. 1. Lwów; Warszawa; Kraków: Krajowa Agencja Wydawnicza.

38. LMACB (Lietuvos mokslų akademijos centrenės bibliotekas) Rankraščių skyrius, f. 16-207.

39. LVIA (Lietuvos Vaistybes istorijos archyvas), f. 1282, ap, 1, b. 5302, 7021.

40. Lipski, Andrea. Practicarum observationum ex jure civili et Saxonico collectarum, et ad stylum usumque judiciorum curiae regalis accommodatarum , centuria I[-II] 2, centuriae II. Riga 1602; Kraków 1619; Kraków 1620; Poznań 1626; Gdańsk 1627.

41. Lűck, Heiner (2007). “Prawo magdeburskie jako czynnik identyfikacji europejskiej rodziny miast”, Europejskie miasta prawa magdeburgskiego. Tradycja, dziedzictwo, identyfikacja , Kraków: Muzeum Historii Miasta Krakowa: 41-50.

42. LVIA, F. 23, ap. 1, b. 1, 2.

43. Łaski, Jan (1506). Commune incliti Poloniae Regni Privilegium Constitutionum et indultuum publicitus decretorum approbatorumque. Cum nonnullis iuribus tam Divinis quam humanis per Serenissimum principem et dominum Alexandrum Dei gratia Regem Polonie, magnum ducem Lithuanie, Russie, Prusieque dominum et heredem etc . Cracovia.

44. Mazurkiewicz, Józef (1962). “O zmianach treści terminu landwójt”, Czasopismo Prawno-Historyczne, t. XIV, zeszyt 2: 171–174.

45. Ptaśnik, Jan (1920). Miasta w Polscie . Lwów.

46. Ragauskas, Aivas (2002). Vilniaus miesto valdantysis elitas XVII a. antrojoje pusėje (1662–1702 m.), Vilnius: Diemedžio leidykla.

47. Rymaszewski, Zygfryd (1975). Łacińskie teksty Landrechtu Zwierciadła Saskiego w Polsce. Versio Vratislaviensis, versio Sandomiriensis, Łaski . Wrocław; Warszawa; Kraków; Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich. Wydaw. Polskiej Akademii Nauk.

48. Rymaszewski, Zygfryd (1985). Łacińskie teksty Landrechtu Zwierciadła Saskiego w Polsce. Jaskier – tekst główny i noty marginesowe . Łódź: Wydawnictwo UŁ.

49. Rymaszewski, Zygfryd (2000). “Kilka uwag po lekturze Andrzeja Lipskiego Observationes practicarum”, w A. Pikulskiej-Robaszkiewicz (red.), Profesorowi Janowi Kodrębskiemu in memorium, Łódź, 2000: 332–338.

50. Schwerin, Claudius von (1918) . Leges Saxonum und Lex Thuringorum. Hannover [u.a.] .

51. Sliž, Natallia (2013). “Testamenty mieszczan grodzieńskich w pierwszej połowie XVII w.”, Kwartalnik Historii Kultury Materialnej , t. 61, z. 2: 305–316.

52. Stankowa, Maria. (1968). Kancelaria miasta Lublina XIV-XVIII w. Warszawa: Państwowe Wydawn. Naukowe; Oddz. w Łodzi.

53. Vilnau Universiteto Bibliotekos Rankraščių skyrius , f. 7, Kauno magistrato aktų knyga, 1522–1545, 1587–1591; 1604–1610, 1603–1629.