№ 21 (2) 2013 Валянцін Акудовіч Дыскурс сучаснага беларускага мыслення Самацытата ў якасці прэамбулы:
“Ёсць досыць распаўсюджанае меркаванне, што чалавеку можна забараніць усё, нават дыхаць, але нельга забараніць мысліць. Магчыма, аднаму асобнаму чалавеку і нельга забараніць мысліць сам-насам, але грамадству – можна. Цяпер мы гэта добра ведаем. За камуністамі беларусам было дазволена пісаць апавяданні і раманы, маляваць карціны і ствараць скульптуры, ставіць спектаклі і спяваць песні, але нельга было мысліць… Беларусам было забаронена мысліць”. (Анталёгія, 2003).
1. Гісторыя паўставання дыскурсу (канец 90-х – 2000 гг.) Задачы, якія стаялі перад інтэлектуаламі ў гэты час:
– інтэлектуалізацыя слоўніка беларускай мовы;
– актуалізацыя мысліўных ініцыятыў;
– стварэнне беларускай філасофіі ў кантэксце нацыянальнай культуры.
Сітуацыя:
– адмежаванне ад інстытуцыянальнай філасофіі (як дагматычнай і антыбеларускай);
– размежаванне з філасофскімі развагамі на рускай мове (як латэнтным агентам расійскай культуры);
– прыярытэт эўрыстычных інтуіцый над рэфлексіўнай аналітыкай (мастацкага пісьма над дысцыплінарным).
Выданні, праекты, суполкі:
– тыднёвікі “Наша Ніва”, “Культура”, “ЛіМ”; літаратурна-філасофскі сшытак “ЗНО”; часопісы і альманахі “Vieda”, “Крыўе”, “Унія”, “Крыніца”, “Фрагменты”; анталогіі “Беларуская думка ХХ стагоддзя”, “Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня”; кнігі серыі “Адкрытае грамадства”, кніжная серыя “Бібліятэка часопіса «Фрагменты»”; суполка этнакасмалогіі “Крывы”, “Эўрафорум”, нефармальны хаўрус “Мінскае філасофскае кола”.
2. Гісторыя даафармлення дыскурсу (2000 – 2010 гг.) Задача:
– рэалізацыя калектыўных і персанальных праектаў ды ініцыятыў.
Сітуацыя:
– замірэнне з акадэмічнай супольнасцю;
79 № 21 (2) 2013 – супраца з рускамоўным філасофскім колам;
– перавага індывідуальнай творчасці перад канцэптуальнымі ідэалагемамі (перадусім – нацыянальным праектам).
Інстытуцыі, выданні, ініцыятывы:
– “Беларускі калегіюм”, “ЕГУ”, “Агенцтва гуманітарных тэхналогій”, семінар “Беларускае мысленне: генеалогія, кантэкст, перспектыва”; часопісы “ARCHE”, “Скарына”, “Партызан”, “Топас”, “Перекрестки”, “Палітычныя сферы”, “nihil”, “Паміж”, “DRUVIS”;
маштабны праект серыі энцыклапедый Александра Грыцанава і яго ж кніжная серыя “Мыслители ХХ века”, моладзевая супольнасць “Беларуская філасофская прастора”.
3. Замглёнасць дыскурсу (наш час) Задача:
– адсутнасць задачы.
Сітуацыя:
– татальная параза метафізічнай парадыгмы;
– крызіс філасофіі як інстытута;
– сістэмная сацыялізацыя мыслення.
Самацытата дзеля закальцавання кампазіцыі: “Філасофія як інстытут не мае ніякай перспектывы (…) Ужо нішто не стрымае распад філасофіі як інстытута, незалежна ад таго, колькі яшчэ часу яна фармальна пратрымаецца ў гэтай фікцыі.
Філасофія як спосаб мыслення ўсё больш грунтоўна атабарваецца ў эстэтычных дыскурсах. Найперш у літаратуры (…). І гэта выглядае цалкам натуральна, калі мы пагодзімся, што ў “недаразвітыя” эпохі (Рычард Рорці) філасофія была толькі прыўкраснай фантазіяй (Пітэр Слотэрдайк) на тэму трансцэндэнтнага. Калі гэта сапраўды так, дык тады філасофіі самае месца ў мастацкай (намысленай) літаратуры (…) Зрэшты, гэты працэс ужо даўно пачаўся: Роберт Музіль, Хорхе Луіс Борхес, Чэслаў Мілаш, Мілан Кундэра, Мішэль Уэльбэк, наш Ігар Бабкоў … Што праўда, дык і тут філасофіі як філасофіі няма лішне на што спадзявацца, бо яна становіцца адно дадаткам да літаратуры, якая, да таго ж, сама не мае асаблівых перспектыў застацца ў сваім самадастатковым і высокім значэнні.
Філасофія ўжо як уласна філасофія, магчыма, пакрысе вернецца ў сваю даінстытуцыянальную пару, у пару антычных «ліцэяў» ды «акадэмій» як індывідуальных практык заангажаваных у філасофію асобаў (…). Але я б цалкам не выключаў, што недзе там, у інтэлектуальных забавах апантаных аматараў, можа адбыцца прынцыповы зрух у філасофскім мысленні (праўда, пакуль зусім не зразумела ў які бок і, найперш, дзеля каго, бо таго чалавека, якому была патрэбная філасофія, ужо няма і, здаецца, болей не будзе).
І апошняе. Цалкам магчыма, што сучасная беларуская філасофія, якая пачыналася з рэфлексіі над Беларуссю, так ёю і заканцуецца. Гэта значыць, яна ўжо не паспее сфармавацца ў філасофію як інстытут.
Што зусім не адмаўляе з’яўлення ў Валянцін Акудовіч. Дыскурс сучаснага беларускага мыслення 80 № 21 (2) 2013 Інтэлектуальная сітуацыя: абставіны і самавызначэнне мыслення нас (гады ў рады) філасофскіх «ліцэ- яў» у тым сэнсе, пра які згадвалася вышэй… ” (Акудовіч, 2012: 9-10).
Літаратура 1. Анталёгiя сучаснага беларускага мыслення (2003). Санкт-Пецярбург: Неўскi прастор.
2. Акудовіч, Валянцін (2012). “Wozu noch Philosophie?”, Торос, № 1.