№ 21 (2) 2013 Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі. Апытанне Алег Манаеў, доктар сацыялагічных навук, прафесар, заснавальнік Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных да следа ванняў 1. Сённяшні стан Беларусі, беларускай нацыі і культуры ёсць вынікам шмат якіх уплываў і фактараў. Ці ёсць сярод гэтых уплываў унёсак інтэлектуальнай і акадэмічнай працы значным, і што можна аднесці на гонар ці сорам інтэлектуалаў?
Вклад интеллектуалов и экспертов в нынешнюю Беларусь, которым можно гордиться, заключается, на мой взгляд, в том, что “несогласная” или “другая Беларусь”, которая существовала и при Советской власти, но была почти “невидимой”, за последние четверть века стала “видимой”. Под этим я подразумеваю не просто расширение идей и ценностей, но создание самых разнообразных социальных структур, своего рода институционализацию “другой Беларуси”. Усилиями прежде всего именно этих людей были созданы политические партии, неправительственные организации, правозащитные и молодежные организации, союзы и ассоциации предпринимателей, писателей, художников, независимые профсоюзы, медиа, исследовательские и аналитические центры, даже университет (ЕГУ), издательства, театры, художественные галереи, музыкальные группы и т.д.
Словом, почти все, что сегодня называется беларусским гражданским обществом. Причем оно стало “видимым” не только внутри страны, но и за рубежом – его международные связи и авторитет, особенно на западном направлении, значительно превышает связи и авторитет государства.
Однако этот “параллельный мир”, к сожалению, так и остался “параллельным” – его влияние на основную часть общества, особенно на государственную власть, остается незначительным, в некотором отношении за четверть века оно даже уменьшилось. И какими бы объективными причинами мы это не объясняли, в этом, несомненно, есть и наша собственная вина.
2. Сёння ў Беларусі прастора гуманітарнай думкі паўсюдна скарачаецца. Калі б трэба было “апраўдаць” існаванне на Беларусі інтэлектуальнай працы, што можа быць такім “апраўданнем”?
“Оправданием” нашей работы – причем не только интеллектуальной, но и организационной, является не просто создание, развитие того, о чем я уже сказал, но и сохранение этого, “удержание” в крайне неблагоприятных условиях (под которыми я подразумеваю не только давление государства и равнодушие большинства, но и 64 № 21 (2) 2013 Дыскусія горечь потерь, усталось, разочарование). Ведь все мы надеемся, что рано или поздно ситуация изменится, “звезды сойдутся” и тогда, если гражданское общество не исчезнет, не деградирует, если все мы не махнем рукой, вновь появится шанс на новую жизнь уже для всего общества, для государства, для Беларуси.
3. Што сёння ёсць выклікам для беларускіх інтэлектуалаў – у ідэях, у сацыяльнай сітуацыі і ў культуры?
Які з гэтых выклікаў Вы адчуваеце як свой асабісты?
Главными угрозами для всех нас и того, что мы за эти четверть века создали, я считаю не столько “внешние” (давление государства и равнодушие большинства), сколько “внутренние” – возрастающие расколы и конфликты внутри самого гражданского общества, интеллектуального и экспертного коммюнити. По самым разным основаниям – политическим, национально-культурным, личностным и пр. Столько нетерпимости, злобы, зависти, лжи, интриг, сколько накопилось в нашем сообществе сегодня (чтобы убедиться в этом, достаточно заглянуть в блогосферу, Facebook, Livejournal, на форумы ведущих интернет-порталов и медийных сайтов), не было даже в период “Sturm und drang” конца 80-х – начала 90-х, когда рушился весь привычный мир. Считаю, что “внутренние” угрозы нельзя объяснять и оправдывать только “внешними”, в этом, прежде всего, наша собственная вина.
И, если мы хотим встретить будущее “во всеоружии”, нужно признать эту вину и успеть изжить эти пороки.
Сяргей Дубавец, беларускі журналіст і літаратар, галоўны рэдактар “Нашай нівы” (1991–2000 гады) 1. Сённяшні стан Беларусі, беларускай нацыі і культуры ёсць вынікам шмат якіх уплываў і фактараў. Ці ёсць сярод гэтых уплываў унёсак інтэлектуальнай і акадэмічнай працы значным, і што можна аднесці на гонар ці сорам інтэлектуалаў?
Інтэлектуалы робяць вялізную працу ва ўмовах дэінтэлектуалізацыі, якую праводзіць улада. Гуманітарны ліцэй, які працуе ў падполлі, Калегіюм, Лятучы ўніверсітэт, Школа маладога пісьменніка, недзяржаўная перыёдыка, недзяржаўныя творчыя саюзы, літаратары, мастакі, музыкі... – усё гэта з аднаго боку. З другога – фактычная ліквідацыя гуманістычных інстытутаў НАН, прафанацыя інтэлектуальнай суперустановы “Беларуская Энцыклапедыя”, ператварэнне інфармацыйнай прасторы ў суцэльную прапаганду, выгнанне беларушчыны і гуманістыкі з публічнай прасторы жыцця краіны.
Мноства інтэлектуалаў выгнаныя з працы і мусілі пакінуць краіну. Але мне не прыходзіць на памяць ніводзін, хто быў бы выгнаны і эміграваў, а пры тым паводле дзейнасці перастаў быць беларускім інтэлектуалам.
2. Сёння ў Беларусі прастора гуманітарнай думкі паўсюдна скарачаецца. Калі б трэба было “апраўдаць” існаванне на Беларусі інтэлектуальнай працы, што можа быць такім “апраўданнем”?
Суб'ектыўна – сумленне. Аб'ектыўна – тое, што без гуманістыкі краіна пазбаўленая будучыні.
65 № 21 (2) 2013 Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі. Апытанне 3. Што сёння ёсць выклікам для беларускіх інтэлектуалаў – у ідэях, у сацыяльнай сітуацыі і ў культуры?
Які з гэтых выклікаў Вы адчуваеце як свой асабісты?
Русіфікацыю. Знішчэнне культуры (зарабляйце колькі хочаце, толькі не лезце ў палітыку, гуманістыку – сферу ідэй). Выгнанне беларусаў у эміграцыю і завоз на іх месца кітайцаў, таджыкаў, каўказцаў менавіта як не носьбітаў беларускай ментальнасці, культуры і мовы.
Андрэй Лаўрухін, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт ЕГУ 1. Сённяшні стан Беларусі, беларускай нацыі і культуры ёсць вынікам шмат якіх уплываў і фактараў. Ці ёсць сярод гэтых уплываў унёсак інтэлектуальнай і акадэмічнай працы значным, і што можна аднесці на гонар ці сорам інтэлектуалаў?
Унёсак інтэлектуальнай і акадэмічнай працы не можа не быць, бо менавіта з такіх унёскаў і складаецца нацыя і культура. Але ж тут ёсць абставіны, якія робяць гэты працэс больш складаным, чым здаецца. Папершае, нявызначанасць беларускай нацыі – мы так і не зразумелі, не дамовіліся, не вызначылі, што гэта такое – усё, што адбываецца ў геаграфічных межах Рэспублікі Беларусь?
Усё, што адбываецца на беларускай мове? Усё, што кожны называе сам?
Дзе той крытэрый, па якім можна вызначыць – унёсак ці не? Звычайна гэта атрымоўваецца праз такую з’яву, як прызнанне – у асяродку інтэлектуалаў і грамадзян. Але ж у выпадку з Беларуссю мы маем некалькі асяродкаў інтэлектуалаў, у кожнага з якіх ёсць сваё асабістае разуменне крытэрыяў прызнання, і яны – крытэрыі – часам не перакрыжоўваюцца.
Адпаведна, у кожнага з гэтых асяродкаў ёсць свая асабістая аўдыторыя ды сваё асабістае грамадзянскае прызнанне. Нельга казаць, што яны – аўдыторыі і прызнанні – увогуле не перакрыжоўваюцца, але ж у значныя моманты самавызначэння розніца становіцца відавочнай. У гэтым сэнсе я б дадаў да слушнай заўвагі Акудовіча “архіпелаг Беларусь”, што мы таксама маем архіпелаг беларускіх інтэлектуалаў, якія часам ходзяць адзін да аднаго ў госці. Дарэчы, гэта цудоўна і весела, бо значна больш было б сумна, калі б мы ўсе былі аднолькавыя і мелі адну і тую ж аўдыторыю, адзін і той жа “Гамбургскі лік”. Але ж менавіта таму пытанне аб агульнанацыянальным прызнанні і, адпаведна, унёску ў беларускую нацыю і культуру ёсць адкрытым.
2. Сёння ў Беларусі прастора гуманітарнай думкі паўсюдна скарачаецца. Калі б трэба было “апраўдаць” існаванне на Беларусі інтэлектуальнай працы, што можа быць такім “апраўданнем”?
Я паспрабую звязаць свой адказ з першым пытаннем. Мне здаецца, што прастора гуманітарнай думкі якраз і фарміруе тую прастору пагадненняў (канвенцый), якая дазваляе наладзіць масты паміж партыкулярнымі аўдыторыямі і вызначыць тыя базавыя рэчы, на якіх мы можам паміж сабой – інтэлектуаламі, а потым і грамадзянамі – дамовіцца. Гуманітарная прастора (адукацыя перш 66 № 21 (2) 2013 Дыскусія за ўсё) выхоўвае ў грамадзян слых да гэтых базавых рэчаў і робіць іх адчувальнымі да важкасці пагаднення па самым шырокім коле пытанняў:
ад смяротнага пакарання да аднаполых шлюбаў. Усё гэта атрымліваецца рознымі шляхамі, як рацыянальнымі, так і ірацыянальнымі – праз музыку, мастацтва, фальклор, літаратуру, гісторыю, філасофію і г.д. Галоўная прынцыповая рэч тут – атрымліваецца ці не? Я перакананы, што чым менш будзе жыццёвая прастора гуманітарнай думкі і гуманітарнага досведу ўвогуле, тым менш шансаў дасягнуць гэтага пагаднення, гэта значыць – вызначыцца як нацыя. Мне здаецца, што гэта важкі аргумент у “апраўданне” інтэлектуальная працы.
3. Што сёння ёсць выклікам для беларускіх інтэлектуалаў – у ідэях, у сацыяльнай сітуацыі і ў культуры?
Які з гэтых выклікаў Вы адчуваеце як свой асабісты?
На мой погляд выклікаў сёння ў беларускіх інтэлектуалаў больш, чым здольнасцей на іх адпаведна адказваць. З аднаго боку, гэта цалкам зразумела – на ўсе выклікі не адкажаш.
Але ж тут паўстае больш настойлівае пытанне: “Калі не інтэлектуалы, то хто?” Мяне асабіста кранае зараз выклік самавызначэння акадэмічнай супольнасці: ці здольна яна кансалідавацца і ўзяць на сябе адказнасць за ўніверсітэт як за свой асабісты сацыяльны дом? Мне падаецца, што ад таго, як вырашыцца гэта пытанне, залежыць магчымасць (ці немагчымасць) спадзявацца на больш маштабныя рэчы: пагадненні (канвенцыі) сярод інтэлектуалаў, водгук грамадскасці на ўнёскі інтэлектуалаў і “акадэмікаў” у беларускую нацыю і культуру, і г.д.
Алесь Краўцэвіч, доктар гістарычных навук 1. Сённяшні стан Беларусі, беларускай нацыі і культуры ёсць вынікам шмат якіх уплываў і фактараў. Ці ёсць сярод гэтых уплываў унёсак інтэлектуальнай і акадэмічнай працы значным, і што можна аднесці на гонар ці сорам інтэлектуалаў?
Да гонару беларускіх інтэлектуалаў можна аднесці тое, што існуе яшчэ такое паняцце “беларускія інтэлектуалы”.
Сорам інтэлектуалаў у Беларусі – страта грамадзянскай пазіцыі, якая выражалася аксіёмай: “Я жыву коштам гэтага народу і павінны працаваць на яго дабро”.
2. Сёння ў Беларусі прастора гуманітарнай думкі паўсюдна скарачаецца. Калі б трэба было “апраўдаць” існаванне на Беларусі інтэлектуальнай працы, што можа быць такім “апраўданнем”?
А ні нацыя, а ні краіна не можа развівацца і адказваць на выклікі сучаснага свету без непарыўнай, напружанай працы інтэлектуалаў-патрыётаў.
3. Што сёння ёсць выклікам для беларускіх інтэлектуалаў – у ідэях, у сацыяльнай сітуацыі і ў культуры?
Які з гэтых выклікаў Вы адчуваеце як свой асабісты?
Фарміраванне канцэпцыі краіны “Беларусь”. Мой асабісты выклік – русіфікацыя.
67 № 21 (2) 2013 Мікалай Лявонаў, кандыдат фізіка-матэматычных навук, выкладчык Лятучага ўніверсітэта 1. Сённяшні стан Беларусі, беларускай нацыі і культуры ёсць вынікам шмат якіх уплываў і фактараў. Ці ёсць сярод гэтых уплываў унёсак інтэлектуальнай і акадэмічнай працы значным, і што можна аднесці на гонар ці сорам інтэлектуалаў?
Я думаю, гэты ўнёсак даволі значны, і вось з якой прычыны. Ёсць такое меркаванне (не маё), што асноўны “прадукт” фундаментальных навук – не ўласна навуковыя вынікі, а галовы людзей, якія гэтымі навукамі займаюцца. Упершыню гэтую думку я сустрэў у дачыненні да матэматыкі ў артыкуле вядомага матэматыка М. Еўграфава, які казаў, што 90% матэматычных вынікаў ніякіх прымяненняў не знаходзяць, і нічога страшнага ў гэтым няма – галовы матэматыкаў, вось вынік! А гэтыя галовы можна выкарыстоўваць вельмі розным чынам і ў розных галінах дзейнасці. Дык вось, значная частка людзей, якія непасрэдна ўплываюць на стан Беларусі і г.д., альбо самі займаліся ці займаюцца навукай, альбо вучыліся ў навукоўцаў, ці маюць іх у сваім асяроддзі з натуральнымі наступствамі. Вось гэта і можна аднесці на гонар. А што да сораму, дык я б не стаў закранаць прыстасаванства і г.д. – аб гэтым гаварыць проста нецікава, і ўзгадаў бы тое, што І. Дубянецкая з уласцівай ёй мяккасцю назвала недаадукаванасцю. Якая там недаадукаванасць! Часам гэта проста правінцыйнае ўбоства і невуцтва.
М. Сакалова неяк сказала, што без ведання (старажытна)грэцкай мовы гісторык не атрымліваецца. А зараз паглядзіце, хто спрабуе пісаць на гістарычныя тэмы. Прасцей кажучы, сорам пэўнай часткі інтэлектуалаў у тым, што ніякія яны не інтэлектуалы.
2. Сёння ў Беларусі прастора гуманітарнай думкі паўсюдна скарачаецца. Калі б трэба было “апраўдаць” існаванне на Беларусі інтэлектуальнай працы, што можа быць такім “апраўданнем”?
Я штосьці не зразумеў: гуманітарыі і інтэлектуалы – гэта што, адно і тое ж? Тым не менш, паспрабую адказаць.
Уявіць сабе грамадства без інтэлектуальнай працы ўвогуле – гэта проста немагчыма. А што тычыцца працы гуманітарнай, то 1) як той казаў, не мы прыдумалі, не нам і адмяняць, 2) сусвет адзіны, і без гуманітарных ведаў яго не спазнаеш, 3) меркаванне, што гуманітарная праца не патрэбна, таму што не прыносіць карысці непасрэдна, пракаментую спасылкай на байку І. Крылова “Свіння пад дубам”. Нагадаю мараль яе:
Невежда так же в ослепленье Бранит науку и ученье И все ученые труды, Не чувствуя, что он вкушает их плоды.
Калі крыху больш сур’ёзна, то я як матэматык атрымліваў і атрымліваю шмат карысці ад стасункаў з гуманітарыямі – тут і цікавыя прымяненні матэматыкі, і не менш цікавыя аналогіі, і шмат іншага.
3. Што сёння ёсць выклікам для беларускіх інтэлектуалаў – у ідэях, Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі. Апытанне 68 № 21 (2) 2013 Дыскусія у сацыяльнай сітуацыі і ў культуры?
Які з гэтых выклікаў Вы адчуваеце як свой асабісты?
Не думаю каб тут было сутнаснае адрозненне ад іншых часоў і краін. Як не круці, выснова адна – трэба працаваць.
Зміцер Майбарада, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт БДУ 1. Сённяшні стан Беларусі, беларускай нацыі і культуры ёсць вынікам шмат якіх уплываў і фактараў. Ці ёсць сярод гэтых уплываў унёсак інтэлектуальнай і акадэмічнай працы значным, і што можна аднесці на гонар ці сорам інтэлектуалаў?
Безусловно, влияние интеллектуалов на современную ситуацию в Беларуси значительное, хоть и в значительной мере латентное и опосредованное, а потому отсроченное. Так беларусская духовная ситуация сегодня во многом все еще определяется интеллектуальными идеями позднего социализма в большей мере, чем, к примеру, заимствованиями западных представлений, что, безусловно, может выступать предметом гордости бывших советских интеллектуалов.
В свою очередь плоды современных интеллектуальных поисков, особенно в сфере образования, серьезно проявятся, вероятно, только через поколение, и именно тогда их можно будет всерьез оценить.
2. Сёння ў Беларусі прастора гуманітарнай думкі паўсюдна скарачаецца. Калі б трэба было “апраўдаць” існаванне на Беларусі інтэлектуальнай працы, што можа быць такім “апраўданнем”?
Оправданием интеллектуальной работы в современной культуре является применимость ее результатов для социокультурных преобразований. В значительной мере дисфункция гуманитарной мысли в Беларуси как раз и связана с возобладавшим когда-то представлением о том, что такого рода работа (особенно в нашей культуре) по большей мере не способна приводить к результатам, способным влиять на практику. Поскольку лакуна, порожденная принятием такого решения, компенсируется хаотичными заимствованиями идеологем других культур, то создается иллюзия оправданности гуманитарного минимализма.
3. Што сёння ёсць выклікам для беларускіх інтэлектуалаў – у ідэях, у сацыяльнай сітуацыі і ў культуры?
Які з гэтых выклікаў Вы адчуваеце як свой асабісты?
Важнейшим вызовом для беларусских интеллектуалов является кризис духовности, вызванный целым комплексом межкультурных и внутрикультурных тенденций. Падение значения интеллектуальной жизни на фоне тотального релятивизма, оборачивающегося нигилизмом и цинизмом, неминуемо ведет к падению уровня образования и культуры вообще, что и представляет главную проблему. Для себя лично основным вызовом считаю “смерть философии”.
Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук, даследчык Інстытута “Палітычная сфера” 1. Сённяшні стан Беларусі, беларускай нацыі і культуры ёсць вынікам 69 № 21 (2) 2013 шмат якіх уплываў і фактараў. Ці ёсць сярод гэтых уплываў унёсак інтэлектуальнай і акадэмічнай працы значным, і што можна аднесці на гонар ці сорам інтэлектуалаў?
Тут трэба адзначыць самае істотнае: існаванне Беларусі як незалежнай дзяржавы з акрэсленымі межамі – гэта ўжо ў значнай ступені вынік намаганняў і цяжкой працы некалькіх пакаленняў гісторыкаў, этнографаў, пісьменнікаў. Ёсць аб’ектыўныя чыннікі, на падставе якіх фарміруюцца этнічныя сувязі паміж людзьмі, але для таго, каб паўстала дзяржаўнасць, патрэбна стратэгічнае ўсведамленне вартасці гэтых сувязей і артыкуляцыя нацыянальных патрабаванняў. У нашым рэгіёне такую ролю якраз і выконвалі інтэлектуалы, якія разбуралі ранейшыя дынастычныя сувязі на карысць новых нацыянальных праектаў.
Так, на беларускай тэрыторыі ў ХІХ стагоддзі адбыўся паступовы пераход ад ідэі аднаўлення Рэчы Паспалітай, заснаванай на пераемнасці і легітымнасці, да цалкам новага нацыянальнага праекта. Пераход гэты быў вельмі балючым, паколькі цалкам парываў з папярэдняй дзяржаўнай традыцыяй. Наступствы гэтага разрыву мы адчуваем да гэтага часу, пра што сведчыць і актуалізацыя дыскусій пра ідэнтычнасць Кастуся Каліноўскага і наогул – паўстання 1863 года. Для гэтага патрэбна была рашучасць, якая магла базіравацца толькі на корпусе веды, заснаванай на працы гісторыкаў і этнографаў.
Гэтая веда часам мела істотнае значэнне і для палітычнай гісторыі ХХ стагоддзя. Напрыклад, размежаванне паміж беларускім і ўкраінскім этнасам, праведзенае Яўхімам Карскім, выкарыстоўвалася беларускай дэлегацыяй падчас перамоў паміж БНР і УНР наконт палескай мяжы. У выніку мяжа, праведзеная на мапе, стала рэальнай мяжой паміж Беларуссю і Украінай (праўда, ужо як савецкімі рэспублікамі). Ды і наогул, у беларускіх рэаліях практычна да канца 1930-х гадоў палітычныя пасады займалі якраз інтэлектуалы, якія актыўна сумяшчалі палітычную дзейнасць з даследчыцкай, творчай і публіцыстычнай актыўнасцю (Луцкевічы, Ластоўскі, Жылуновіч, прыклады можна множыць). Толькі хваля крывавых сталінскіх рэпрэсій перарвала гэту сувязь.
Вынішчэнне беларускай эліты было настолькі трагічным, што наступныя пераломныя моманты (эпоха перабудовы, станаўленне незалежнай дзяржавы) былі значна менш залежнымі ад аўтаномнай інтэлектуальнай працы. Натуральна, на грамадскую думку ў гэтыя часы ўплывалі маральныя аўтарытэты эпохі (Быкаў, Адамовіч), але былая сувязь “улада–розум” перарвалася.
Яшчэ ў большай ступені такая адасобленасць адчуваецца зараз: інтэлектуал у сучаснай Беларусі мусіць выконваць інструментальную функцыю, ён пазбаўлены аўтаноміі, нічым не лепшы за звычайнага дзяржаўнага чыноўніка, нават выклікае больш падазрэнняў у грамадскай карыснасці сваёй працы – а значыць, яго становішча яшчэ больш хісткае. Сучасная беларуская дзяржава практычна цалкам пазбаўленая інтэлектуальнага вымярэння, яна захлынулася ў сваім экстрэмальным прагматызме, гарыІнтэлектуальная сітуацыя Беларусі. Апытанне 70 № 21 (2) 2013 Дыскусія зонты якога абмежаваны кароткай перспектывай “дажыць да наступных выбараў”.
Такім чынам, задачы мыслення пераносяцца на грамадзянскую супольнасць, якая ў нашай сітуацыі становіцца супрацьлегласцю дзяржавы, што паталагічна. Адарванасць ад рэальных палітычных і грамадскіх працэсаў вядзе да ізаляванасці людзей і груп, нараджае спакусу радыкальных рашэнняў, вядзе да ўсё большай пустаты і абстрактнасці разважанняў. Я б не казаў, што гэта сітуацыя мусіць быць падставай для сораму, але і ганарыцца тут асабліва няма чым. Ва ўмовах ізаляванасці інтэлектуальнае асяроддзе Беларусі яшчэ і разрозненае, слаба здатнае да элементарных праяў салідарнасці – і ў гэтым ужо дзяржаву не абвінаваціш.
2. Сёння ў Беларусі прастора гуманітарнай думкі паўсюдна скарачаецца. Калі б трэба было “апраўдаць” існаванне на Беларусі інтэлектуальнай працы, што можа быць такім “апраўданнем”?
Папярэдняе пытанне: перад кім трэба апраўдваць гэта існаванне?
“Народ” ці “грамадства” ў сучаснай Беларусі – гэта рытарычныя фігуры, “маўклівая большасць”, роля якой у беларускай палітыцы зводзіцца да фонавай падтрымкі кіраўніцтва.
Цэнтр прыняцця рашэнняў знаходзіцца ва ўладным асяродку і, напэўна, туды трэба было б накіроўваць нейкія інвектывы аб патрэбе гуманітарнай думкі. Але і сам праект стварэння “ідэалогіі беларускай дзяржавы”, які яшчэ зусім нядаўна быў такім жвавым і прывабным, па сутнасці з’яўляўся спробай улады выкарыстаць гуманітарную сферу для сваіх патрэб – стварэння трывалага легітымацыйнага падмурку. Арганізацыя гэтага крыжовага паходу за сэнсам беларускай дзяржаўнасці была настолькі жудаснай, што адбыцца магла толькі гуманітарная катастрофа – парад фантасмагарычных ідэй, мышыная грызня за абмежаваныя рэсурсы, страта даверу дзяржаўных бюракратаў да магчымасцей інтэлектуальнага асяроддзя.
Але падставовая задача так і не была вырашана – сэнс існавання Рэспублікі Беларусь у масавай свядомасці зводзіцца да забеспячэння матэрыяльнага дабрабыту жыхароў.
Спажывецкая спіраль заганяе дзяржаву ў пастаянную гонку, якая не можа мець пазітыўных наступстваў, да таго ж дэвальвуе мараль і каштоўнасці грамадства.
Іншая істотная праблема – жудасны імідж краіны, які склаўся за мяжою. Натуральна, што гэта перашкаджае стасункам з суседзямі і міжнароднымі арганізацыямі, ізалюе краіну, блакіруе прыход інвестыцый.
Гэта ўсім зразумела, але выйсце шукаецца па рэцэптах часоў “халоднай вайны”, з апірышчам на эканамічныя выгоды, стратэгічных партнёраў ці ваяўнічую рыторыку. Толькі такія стратагемы з цяжкасцю працуюць ва ўмовах сучаснага свету, выбудаванага на прынцыпах soft power, з акцэнтам на пытанні ідэнтычнасці і рэпрэзентацыі. У гэтых адносінах сацыяльна-палітычныя і гуманітарныя навукі зноў вяртаюцца ў цэнтр палітыкі. Але ў нашай краіне ім адведзена пачэсная роля сацыяльных паразітаў – што 71 № 21 (2) 2013 яны даюць беларускай прамысловасці? Пры такім стаўленні і адпаведным вынішчэнні гуманітарыстыкі мы ўсё больш і больш адасабляемся ад навакольнага свету.
3. Што сёння ёсць выклікам для беларускіх інтэлектуалаў – у ідэях, у сацыяльнай сітуацыі і ў культуры?
Які з гэтых выклікаў Вы адчуваеце як свой асабісты?
Выклікаў шмат, яны паўсюдна, бо да гэтага часу мы маем больш пытанняў датычна Беларусі, чым адказаў.
Мяне асабіста найбольш цікавіць праблема, якім чынам мы ў сённяшняй Беларусі мусім даследаваць, апісваць і пашыраць у грамадскай свядомасці гісторыю сваёй краіны.
Гэта вельмі праблемнае пытанне, бо калі адшуміць вайна паміж нацыянальным і русацэнтрычным наратывам, нам давядзецца сустрэцца з ліберальнай постнацыянальнай крытыкай, якая яшчэ толькі пакрысе прабіваецца на беларускую глебу.
Трэба шукаць уласны падыход, які б сумясціў імкненне да максімальна глыбокага вывучэння мінулага (так цяжка пазбягаць слова аб’ектыўнага), патрэб выбудоўвання і падтрымання нацыянальнай ідэнтычнасці, але таксама і пазіцыянавання Беларусі ў кантэксце рэгіянальнай і еўрапейскай гісторыі.
На жаль, тое што мы маем у якасці цэласнай версіі беларускай гісторыі, гэта варыянт, прапанаваны Мітрафанам Доўнар-Запольскім у 1888 годзе ў серыі артыкулаў “Беларускае мінулае”. Наступныя спробы асэнсавання паўтаралі канцэптуальныя хады баць кі беларускай гістарыяграфіі, але сутнасна нічога не дадавалі – калі не лічыць “банцікі” цывілізацыйнага падыходу ці “еўрапейскасці” беларускай гісторыі. У вывучэнні дачыненняў улады, грамадства і гісторыі знаходзяцца мае даследчыя інтарэсы.
Але не толькі даследчыя, я досыць ясна ўсведамляю, што гэтая праца выходз іць за межы “чыстай навукі”.
Вышэй я ўжо казаў, што запатрабаванасць інтэлектуальных прадуктаў у нашай краіне вельмі нізкая, таму я не маю асаблівых ілюзій і прэтэнзій.
Маю толькі спадзяванні, што працую на карысць краіны.
Пётра Рудкоўскі, філосаф, тэолаг 1. Сённяшні стан Беларусі, беларускай нацыі і культуры ёсць вынікам шмат якіх уплываў і фактараў. Ці ёсць сярод гэтых уплываў унёсак інтэлектуальнай і акадэмічнай працы значным, і што можна аднесці на гонар ці сорам інтэлектуалаў?
Я не пачуваюся кампетэнтным даваць абагульненую ацэнку дзейнасці беларускіх інтэлектуалаў. Маю, канешне ж, такія-сякія назіранні, але яны могуць мець пэўны градус суб'ектыўнасці. Беларускія інтэлектуалы “не дапісалі” нацыянальны праект. Надалей застаецца актуальным фарміраванне гістарычнага сінтэзу.
“Пазнякоўства”, ліберальны нацыяналізм, ідэя “постнацыянальнай эпохі”, афіцыёзны патрыятызм – гэтыя астраўкі думкі як быццам закансерваваліся, а яны павінны быць аб'ектам інтэлектуальнай перапрацоўкі.
Аднак шмат добрага і цікавага дзеецца ў гуманітарнай сферы. Асабліва мне імпануе беларуская гістарычІнтэлектуальная сітуацыя Беларусі. Апытанне 72 № 21 (2) 2013 Дыскусія ная навука, дзе ўсталяваліся высокія метадалагічныя стандарты (чаго не скажаш, напрыклад, пра філасофію). Застаюся пад вельмі пазітыўным уражаннем ад даследчыцкага праекта доктара Ірыны Дубянецкай, скіраванага на навуковы пераклад Бібліі. Гэты праект, дарэчы, аб'ядноўвае нават некалькі даследчыцкіх абшараў, бо ў рамках яго праводзяцца і філалагічныя даследаванні, і семіялагічныя, і культуралагічныя, і ўласна багаслоўскія. Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі – чарговы важны феномен, які ўжо аказвае значны ўплыў на развіццё беларускай гуманістыкі, а будзе мець яшчэ большы. Лятучы ўніверсітэт – адна з найбольш цікавых і ўплывовых “інстытуцыйнефармалаў”, якая не дазваляе беларускай інтэлектуальнай прасторы апынуцца ў стагнацыі. Ну і асяродкі, што паўсталі даўней, – Белкалегіюм, “ARCHE”, “Наше мнение”, “Палітычная сфера”, – захоўваюць сваю стымулятыўную ролю:.
2. Сёння ў Беларусі прастора гуманітарнай думкі паўсюдна скарачаецца. Калі б трэба было “апраўдаць” існаванне на Беларусі інтэлектуальнай працы, што можа быць такім “апраўданнем”?
Я вось нядаўна, праглядаючы навукова-папулярныя фільмы па астраноміі, заўважыў, як часта выступоўцы (высокакаліберныя навукоўцы) у свой аповед устаўляюць “паясняльную фразу”: нам вельмі важна вывучаць вось гэтыя і гэтыя астранамічныя з'явы, бо... – і тут у залежнасці ад кантэксту – ...бо, магчыма, нам трэба будзе перасяляцца на іншыя планеты; ...бо, магчыма, нам трэба будзе абараняцца ад абстрэлу астэроідаў;
...бо, магчыма, нам давя дзецца ежу шукаць у космасе. Што ж, можа, нешта падобнае гуманітарыям трэба культываваць: нам трэба вывучаць гісторыю, каб... (напрыклад) не дапусціць вяртання таталітарызму;
нам трэба вывучаць філасофію, каб...
(напрыклад) планетай не завалодалі ідыёты. І гэтак далей.
Я веру ў сілу бескарыснай інтэлектуальнай цікаўнасці. Калі навуковец менш распавядае пра сэнс праведзеных ім даследаванняў, калі не губляе большасці свайго часу на даказванне ўласнай “актуальнасці” і “грамадскай значнасці”, тады ёсць рэальны шанц, што даследаванні будуць сапраўды якаснымі. А попыт на якасныя даследаванні раней ці пазней прыходзіць.
3. Што сёння ёсць выклікам для беларускіх інтэлектуалаў – у ідэях, у сацыяльнай сітуацыі і ў культуры?
Які з гэтых выклікаў Вы адчуваеце як свой асабісты?
Як я ўжо прыкмеціў, неабходна дапрацоўваць нацыянальны праект.
Мяне бянтэжыць тое, што дыскусія вакол гэтай справы спынілася і інтэлектуалы разышліся па хатах. Патрэбна таксама крытычная рэцэпцыя сусветных інтэлектуальных трэндаў.
Не паводле прынцыпу: я прачытаў найноўшую кнігу найноўшага амерыканскага мысляра і вось глядзіце, які кардынальна новы падыход ён прапануе. Важна, каб асваенне інтэлектуальных трэндаў суправаджалася здаровым крытыцызмам.
Выклікі, якія для мяне асабіста важныя. Па-першае, лёс нацыяналь- 73 № 21 (2) 2013 нага праекта. Я не адчуваю сябе здольным прапанаваць сінтэз такога праекта, але думаю, што маю чым падзяліцца ў ходзе дыскусіі вакол гэтай справы. Па-другое, лічу важным уздымаць пытанні, які паўсталі ў ходзе фарміравання “постхрысціянскай” эпохі ў Еўропе. Хрысціянства і Асветніцтва, навука і рэлігія, Бог і свабода, Касцёл/Царква і дэмакратыя – дыскусія вакол гэтых пытанняў у Еўропе ўсё часцей і часцей замяняецца ідэалагічнымі штампамі.
Нават аўтарытэт Габермаса (які ўжо колькі год нагадвае еўрапейцам, што “не ўсё так проста” з гэтымі пытаннямі) не дапамагае. Трэба разбураць гэтыя штампы. Па-трэцяе, па магчымасці, хачу прасоўваць “вяртанне да крыніц”, гэта значыць грунтоўнае пазнаванне старажытнагрэцкай філасофскай класікі.
Андрэй Ягораў, палітолаг, метадолаг, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Я паспрабую адказаць на вашы пытанні ў жанры ліста да сябра, з якім мяне яднае агульная сітуацыя і ў нейкім сэнсе агульны лёс. Тым не менш, і нашы асабістыя траекторыі і траекторыі нашай маленькай інтэлектуальнай супольнасці імкліва разыходзяцца ў прасторы часу і дзейнасці. Абранне такога жанру дыктуецца неабходнасцю дыстанцыянавання маіх уяўленняў пра сітуацыю ад нашых супольных, што раней для мяне існавалі амаль як адно і тое ж. Натуральна, гэта ніколі не можа адбыцца напоўніцу, але асабісты абшар веды і ўстановак успрымаўся мною як доля таго цэлага, што заўсёды большае за прыватную частку. У пэўным сэнсе гэта пошук уласных прысабечаных адказаў на пастаўленыя вамі пытанні.
1. Сённяшні стан Беларусі, беларускай нацыі і культуры ёсць вынікам шмат якіх уплываў і фактараў. Ці ёсць сярод гэтых уплываў унёсак інтэлектуальнай і акадэмічнай працы значным, і што можна аднесці на гонар ці сорам інтэлектуалаў?
Стан свету заўсёды залежыць ад стану мыслення. Гэта нарматыўная тэза падаецца банальнай прыхільнікам школы метадалогіі Г.П. Шчадравіцкага і грунтуецца на асаблівым светаўспрыняцці метадолагаў. Культура фарміруе свет адпаведна свайму зместу, а змена гэтага культурнага зместу раней ці пазней змяняе стан рэчаіснасці. Адпаведна інтэлектуальнае напружанне, што спрычыняецца да стварэння “гумусу” культуры ўплывае на існае і будучае развіццё сітуацыі. Змест інтэлектуальнай сітуацыі сёння ёсць зместам сацыяльнадзейнасных адносінаў заўтра, а інтэлектуальная “касталія” нібы разгойдвае лад будучага свету.
У своеасаблівай інтэрпрэтацыі Бібліі Ірыны Дубянецкай словы і дзеі людзей твораць касмаганічную структуру космасу: праз гісторыю Саду ў свет прыходзіць першая няпраўда, сказаная Адамам Богу, у свет-безсмерці Каін прыносіць нязнаную да таго смерць. Нешта прыходзіць у свет не як адзінкавае, а як паўторнае і множнае, як шматлікія адбіткі ідэі альбо агульнага імя. Адзінкавае і выпадковае не замацаванае ў ідэях і імёнах мінае і не спрычыняецца да стварэння Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі. Апытанне 74 № 21 (2) 2013 Дыскусія сусвету. Святая гісторыя працягвацца ў гісторыі мыслення, што спараджае і “схоплівае” новае ў такіх ідэальных, культурна нармаваных формах. Найбольш яскрава повязь зместу мыслення і стварэння новай канструкцыі рэчаіснасці разгортваецца ў час паўстання на грунце Асветніцкіх ідэй мадэрнага грамадства.
Але тут мы ўсё яшчэ знаходзімся ў сферы нарматыўных разважанняў, уласна ж беларуская сітуацыя напаўняе гэту схему сваім матэрыялам. Тут паўстаюць пытанні повязі інтэлектуальнай сітуацыі Беларусі з агульным культурным зместам: ці тое, што мы маем зараз, ёсць спараджэннем беларускай культуратворчасці (беларускага мыслення, беларускай інтэлектуальнай сітуацыі) альбо наступствам змен іншай (па-за беларускай) мысліўнай працы і мы толькі адчуваем яе наступствы? Натуральнасці і стыхійнасці фарміравання культуры альбо кіраванасці і штучнасці культуратворчай працы беларусаў?
Сутнасны адказ на гэтыя два пытанні штосьці можа сказаць пра значнасць інтэлектуальнага ўнёску беларусаў у сваю сітуацыю жыцця і дзейнасці, а таксама гонар ці сорам інтэлектуалаў.
Мая ўласная сцежка сутыкнення з Беларуссю пачынаецца з гісторыі і гістарычнага наратыву, а менавіта з Міколы Ермаловіча і Уладзіміра Караткевіча. Гэта такое дзіўнае сцверджанне, бо ці не жыў я ў Беларусі ад свайго нараджэння? Так, жыў, але тое была іншая Беларусь, свет інстытуцыйных практык дзіцячага садка, школы, а потым універсітэта. З прысабечвання нацыянальнага гістарычнага міту пачынаецца маё падвоенае жыццё. З аднаго боку, ёсць вось гэтая нацыянальная па змесце, “адраджэнская” культура, а з іншага боку – жыццё, сфарміраванае іншай культурай.
Магчыма кожны, хто займеў прышчэпку нацыянальнага наратыву адчуваў гэту падвоенасць. Мацкевіч асэнсоўваў яе праз канцэпт “культурных катастроф” і “барыкады”, Акудовіч – як існаванне “архіпелагу Беларусь” і жыцця астатняй краіны “без нас”, без “адраджэнцаў”, Абушэнка пісаў пра “крэольскасць”, Бабкоў і Казакевіч – пра “калонію”. Падвоенасць спрэс узнікае ў барацьбе “нацыянальнай літаратуры” з “савецкай”, “беларускамоўных” з “рускамоўнымі”, “оппаў” і “застабілаў” і іншых такога кшталту падыходах і спрэчках. Для мяне падвоенасць ёсць хутчэй натуральным станам, але пры гэтым яна па сутнасці няправільная, таму ўсё пераўтвараецца ў задачу асваення жыццёвага свету беларускай культурай.
Магчыма, адсюль і ўзнік штуршок да пераймання “культурнай палітыкі” і падыходу Мацкевіча, дзе вельмі выразна і амаль поўна сфармулявана названая задача. Што з гэтай гісторыі вынікае? Па-першае, тое што я дакрануўся да ўжо існуючага свету сапраўднай культуры. Ермаловіч і Караткевіч там былі і, больш за тое, самі яны і іх культуратворчасць узгадаваліся на пэўнай глебе і працяглай традыцыі. Па-другое, большая частка навакольнага свету сканструяваная на глебе іншага культурнага зместу.
І змест гэты, па сутнасці, савецкі, трансфармаваны глабальнай культурай савецкі змест… 75 № 21 (2) 2013 Вынікае з гэтага даволі непрыемная рэч: да сённяшняга часу беларускія інтэлектуалы, тыя што былі да мяне і ёсць зараз, не авалодалі ўсёй культурай, якая нармуе наша жыццё.
Тое, што можна аднесці да гонару, створана ў вузкай прасторы гістарычнага наратыву і літаратуры – там можна дакрануцца і працягнуць традыцыю. Што ж да астатняга, то мы заўсёды аказваемся на хісткай глебе нібыта новага пачатку. Гэта “нібыта” ўзнікае таму, што нішто са створанага не мае прызнанай традыцыі і асновы. І вось гэта наш, інтэлектуалаў, галоўны сорам: няздатнасць уцяг нуць у сферу нашага мыслення шырокія культурныя нормы, зрабіць іх сваімі, працаваць з імі.
Наша інтэлектуальная сітуацыя заўсёды застаецца меншай (фрагментарнай, партыкулярнай), чым Беларусь, якую трэба абмысліць.
Прыкметамі такога стану з’яўляюцца адсутнасць прызнаных сучасных культурных герояў (ёсць беларускія рэжысёры – няма Рэжысёра, ёсць філосафы – няма Філосафа), паўсюднае адмаўленне інтэлектуальнага ўнёску сваіх суайчыннікаў (за што не зачапіся, дык нічога ў нас няма), будаўніцтва ўсяго з чыстага аркуша (хто б што ні пачаў, ён упэўнены, што першы), паза разумнае (у лепшым выпадку напалову разумнае) існаванне палітыкі, адукацыі, медыцыны, права… Інтэлектуалы, тыя, хто павінен ствараць будучыню, не могуць ствараць яе як цэлую, і мы ўсе разам робімся прычынай знаёмай сітуацыі беларуса: “Я – тутэйшы, а край наш забраны”.
Сталася так праз несучаснасць і спазненне развіцця зместу інтэлектуальнай сітуацыі ў параўнанні з развіццём практычнай (сацыяльна-гістарычнай) сітуацыі. Сёння мы жывем зместам канца 80-х – пачатку 90-х гадоў, напрацаваны ў той час гумус сёння нармуе нашае “падвоенае” жыццё. Тады інтэлектуалы змаглі замацаваць магчымасць засваення наступным пакаленнем культурнай “тутэйшасці” і не савецкай “іншасці” праз узрушэнне нацыянальнай свядомасці. І тут не так шмат розніцы паміж беларускім-беларускім Дубаўцом і беларускай-рускай Шпарагай, “Лятучым універсітэтам” і ЕГУ, гэта якраз нарматыўна “тутэйшае”, розніца куды больш адчувальная паміж усім гэтым і тым, што культурна нармуе напружанае штодзённае жыццё калектыва ЖЭС №2, БДУ альбо Міністэрства аховы здароўя. Вось там жыве Іншы, там Вусцеж! (Хаця можа тут хутчэй гаворыць мой кафкіянскі страх перад безасабовасцю адміністратыўных сістэм…).
Праблема ж была ў тым, што гэтага культурна-нацыянальнага зместу інтэлектуальнай сітуацыі было замала для авалодання ўсімі складнікамі будучыні. Нейкі час таму, на семінары “Палітычнай сферы”, мы разбіралі інтэлектуальныя дэбаты, што ішлі на старонках партыйных часопісаў на зломе савецкай эпохі. Мне патрапілі ў рукі рупары камуністычных партый 1989 года ў Беларусі – “Камуніст Беларусі” і Эстоніі – часопіс з назвай (уявіце ў 1989 годзе!) “Палітыка”, бо “Камуніст Эстоніі” змяніў назву на больш адпаведную часу. Адпаведнасць часу зместу дэбатаў на старонках розных часопісаў таксама была паказальная, калі беларусы разважалі Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі. Апытанне 76 № 21 (2) 2013 Дыскусія пра гаспадарчы разлік для Беларусі ў складзе СССР, то эстонцы абмяркоўвалі варыянты аўтаномнага існавання Эстоніі (шырокая аўтаномія ў складзе СССР, федэрацыя з СССР ці незалежнасць). У Беларусі гэтыя пытанні былі на перыферыі інтэлектуальных дыскусій, у той час збольшага ішла барацьба за мову і нацыянальную культуру (знакаміты ліст беларускіх пісьменнікаў да Гарбачова).
Беларускае мысленне аказалася няздатным агарнуць, увабраць у сябе ўсю цэласнасць культуры, што была неабходнай для стварэння незалежнай дзяржавы. Інтэлектуальная сітуацыя ўчора з’яўлялася такой, што формы і сродкі мыслення, якімі валодалі беларускія інтэлектуалы, былі несувымерныя сацыяльна-гістарычнай сітуацыі.
За 90-я і 2000-я гады сітуацыя змяняецца да лепшага, але ж час, падаецца, бяжыць яшчэ хутчэй… 2. Сёння ў Беларусі прастора гуманітарнай думкі паўсюдна скарачаецца. Калі б трэба было “апраўдаць” існаванне на Беларусі інтэлектуальнай працы, што можа быць такім “апраўданнем”?
Апалогія Сакрата такая, так?.. Што ўвогуле можа быць апраўданнем для існавання інтэлектуальнай працы?
Развіццё, хіба што. Калі ёсць развіццё, калі з’яўляецца тое, чаго не існавала… У нас ёсць гэтае развіццё, інтэлектуалы спрычыняюцца да зменаў у краіне і ствараюць тое, што неабходна для жыцця незалежнай краіны.
Асвойваюць прастору культуры. Калі 20 год таму ў нас сапраўды шмат чаго не было, то зараз яно ёсць. Есць літаратурная крытыка, есць інтэлектуальныя часопісы, есць гуманітарныя і сацыяльныя даследаванні, есць кнігі і энцыклапедыі, есць інтэлектуальныя школы, есць людзі Вялікай Культуры:
Уладзімір Мацкевіч, Валянцін Акудовіч, Міхал Анемпадыстаў… ужо цяжка пералічыць усіх… Ёсць канцэпцыі і ідэі… Ёсць з’явы сацыяльнага жыцця заснаваныя на падставе інтэлектуальнай працы. Есць ЕГУ, Калегіюм, Лятучы універсітэт, Нацыянальная платформа грамадзянскай супольнасці, “Палітычная сфера” і Кангрэс даследчыкаў Беларусі… Есць я і вы, якіх ніколі б не было такімі, што мы есць сёння без “плану ідэальнага” закладзенага Мацкевічам, Акудовічам, Ігарам Бабковым, Беларускім калегіюмам, семінарам Абушэнкі-Бабкова, метадалагічнымі семінарамі… Толькі ўсяго гэтага замала, замала для такой краіны як Беларусь, усё яшчэ замала...
3. Што сёння ёсць выклікам для беларускіх інтэлектуалаў – у ідэях, у сацыяльнай сітуацыі і ў культуры?
Які з гэтых выклікаў Вы адчуваеце як свой асабісты?
Для беларускіх інтэлектуалаў у сацыяльнай сітуацыі выклік ляжыць у пераадоленні дваістасці існавання Беларусі, неабходна разбурыць “барыкаду” (па Ул. Мацкевічу), прывесці рэальнасць у адпаведнасць з планам ідэальнага. Але ж гэты план ідэальнага не ў стане сёння змясціць гэтае рэальнае, таму неабходнае развіццё самога мыслення. Так наш метадалагічны “прагрэсарскі” падыход сутыкаецца з непадатлівай нам рэальнасцю, сацыяльнасць хоча нас з’есць, падпарадкаваць, знічтожыць. Тое самае 77 № 21 (2) 2013 адбываецца і з іншымі прэтэндэнтамі на інтэлектуальную пазіцыю, толькі яны пра гэта не ведаюць. Таму трэба сканструяваць новыя “ўхваты” для гэтае сацыяльнасці, для яе разумення, даследавання, пераўтварэння… І ў той жа час гэтая праца мусіць рабіцца праз “каланізацыю” яшчэ-не-нашай Культуры і культурапераўтваральную працу (больш вузка і трошкі ідэалагічна мы апісвалі гэта ў трыядзе “дэсаветызацыя-беларусізацыя-еўрапеізацыя”). І тут самім інтэлектуалам неабходна стаць “кіруючым класам”, перайсці ад намінальнага праўлення, да рэальнага.
Гэта патрабуе іншага самавызначэння і іншага мяне самога як інтэлектуала, што, падаецца, самае складанае.
Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі. Апытанне