№ 20 (1) 2013 Маніфест Нацыянальнай партыі літоўскіх дэмакратаў 1 Прынцыпы, на якіх грунтуецца НПЛД Суайчыннікі і суайчынніцы! 2 Партыя, 3 праграму і статут якой мы вам тут падаем, не маладая ў Літве, яна за ўсе старэйшая, аднак яна толькі зараз сфармавалася наноў. Людзі, якія да яе належаць, дагэтуль былі расцярушаныя па ўсіх краях дзеля палітычных ды і іншых прычын. Часткова гэта [тыя людзі], якія ад зараджэння “Aušra” 4 шчыравалі ў імя Айчыны (tėvynės), намагаліся прасвятляць сваіх братоў, абуджаць у іх любоў да літоўшчыны і Айчыны, часткова гэта большасць маладзейшага пакалення, што стаіць на нацыянальнай глебе ды змагаецца за волю і дабро сваіх братоў. Прыняўшы зараз назоў “Нацыянальнай партыі літоўскіх 5 дэмакратаў”, яна, як палітычная партыя людзей Літвы, у сваю праграму ўносіць падтрымку еднасці літоўскай нацыі (tauta), праўдзівасць яе ніколі не спыненага самастойна-палітычнага існавання ды неабходнасць пастаяннай руплівай працы ў гэтым пытанні.
Каб дамагчыся гэтай, тут згаданай, мэты, НПЛД мае намер найперш аднаўляць сярод людзей надзею, што літоўцы змогуць палітычна адрадзіцца, як і ў даўнія часы тое было, у будучую самастойную дзяржаву (savistovia valstija). Надалей НПЛД збіраецца ў суполку сцягваць і злучаць матэрыяльныя і інтэлектуальныя сілы нацыі для ўзняцця нацыянальнай самасвядомасці людзей, абуджэння пачуцця нацыянальнага 1 Перакладзена паводле: “Tautiškosios Lietuvių demokratų partijos manifestas” (1990), Tautines savimones žandintojai: nuo asmens iki partijos, red. E. Aleksandravičius, Vilnius:
182–183. Першы раз надрукавана ў 1905 годзе. Каментары – Томаша Блашчака.
2 У арыгінале – tautiečiai ir tautietės – то бок “людзі той самай нацыі” (народа – tauta), а не Айчыны (tėvynė – tėvynainiai).
3 Нацыянальная партыя літоўскіх дэмакратаў (Tautiškoji lietuvių demokratų partija) – заснавана 27 лістапада 1905 года. Партыя мела правую, нацыянальна арыентаваную праграму, у яе ўваходзіў адзін з пачынальнікаў літоўскага нацыянальнага руху Ёнас Басанавічус (1851-1927), а таксама будучы аўтарытарны лідар міжваеннай Літвы Антанас Смятона (прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі ў 1919-1920 і 1926-1940 гады). Партыя дзейнічала з 1905 па 1913 гады, выдавала часопіс “Viltis” (“Надзея”).
4 Aušra (“Аўшра”, “Світанак”, “Зара”) – першая літоўская газета, выдавалася ў 18831886 гады, усяго выйшла 40 нумароў. Першыя пяць нумароў былі надрукаваныя ў Рагніце, астатнія ў Тыльзіце (Усходняя Прусія). Рэдактары: Ёнас Басанавічус, Юргіс Мікшас, Ёнас Шлюпас, Марцінас Янкус, Юозас Андзюлайціс-Кальненас.
5 У арыгінале – Lietuvių, а не Lietuvos, то бок адсылае не да “Літвы”, а да этнічных “літоўцаў”.
174 № 20 (1) 2013 Палітычная гісторыя (літоўскія партыі пач. ХХ стагоддзя) адзінства і салідарнасці ды падтрымкі нацыянальных літоўскіх спраў.
Прагнучы распаўсюджваць у народзе (tauta) прынцыпы народаўладдзя (дэмакратыі) у найшырэйшым сэнсе, НПЛД прызнае, што вярхоўным прынцыпам грамадскай арганізацыі людзей павінна быць вольная, добраахвотная і абсалютна раўназначная чалавечая асоба (персона).
Далей яна прызнае, што дзяржава ў сваёй дзейнасці абавязана заўсёды перад вачыма мець:
а) пастаянны найбольш прадуктыўны шлях паляпшэння і памнажэння гаспадарчага і культурнага дабрабыту краю; і б) каб грамадзяне як найболей і як найраўней удзельнічалі ў выкарыстанні гэтага дабрабыту.
Таму, песцячы надзею, што толькі тады дзяржава зможа як найлепш спрыяць ажыццяўленню згаданай мэты, калі яна будзе палітычна пабудаваная на прынцыпах сапраўднай дэмакратыі, а дакладна, каб сама нацыя (tauta) стала вярхоўнай уладаркай свайго краю і магла сама кіраваць ды распараджацца сваім лёсам.
НПЛД вырашыла змагацца за поўнае ажыццяўленне гэтага прынцыпу ў Літве, каб дзяржава як найлепей магла ў жыццё ўвасобіць і рэалізаваць імкненне да згаданых прынцыпаў.
Як з праграмы і ніжэй пададзенага статута відаць, НПЛД і надалей абяцае працаваць на карысць Літвы ўвогуле і яе працоўных. Яна будзе змагацца за палітычныя, культурныя і эканамічныя правы нашага народа, а менавіта: будзе дамагацца як мага шырэйшай аўтаноміі для нашага краю; клапаціцца пра тое, каб усюды, дзе літоўцы спакон вякоў жывуць, узняць на належны ўзровень літоўскую мову, культуру і ўдасканаліць для літоўцаў умовы эканамічнага жыцця.
Праграму, якую мы тут падаем, здаецца, яшчэ нельга назваць поўнай, бо і яе складанне вельмі цяжкае пры сённяшніх палітычных умовах. Адна яе частка, дзе пра аўтаномію Літвы, мае толькі часовую пераходную мэту.
Іншыя яе часткі, дзе пра фінансавую палітыку краю, складзеныя ў надта кароткім выглядзе, бо будучыня літоўскай дзяржавы, ад якой будзе залежаць упарадкаванне фінансаў ды іншых пытанняў, яшчэ вельмі няясная і не дазваляе прадбачыць, як і што можа з часам здарыцца. Аднак прынцыпы партыі, адлюстраваныя ў праграме, на наш погляд, досыць зразумелыя: гэта свабода людзей Літвы і іх матэрыяльны дабрабыт.
Як праграма партыі, так і яе статут былі прынятыя Віленскім і Ковенскім камітэтамі НПЛД, аднак падчас Першага ўсеагульнага кангрэса партыі яны мусяць яшчэ быць абмеркаваныя і канчаткова зацверджаны.
Хаця, як бачым, у самой праграме партыі пэўныя драбніцы з часам могуць быць змененыя, а да іншых яе спраў, хутчэй за ўсё, будуць дададзеныя яшчэ некаторыя дэталёвыя патрабаванні, але прынцыпы праграмы ўжо наўрад ці будуць перамененыя.
Таму НПЛД, доўга не чакаючы, лічыць, што ўжо зараз абавязкова трэба склікаць пад свае сцягі ўсіх працоўных Літвы, бо толькі за імі сіла, толькі яны пад кіраўніцтвам партыі змогуць вызваліць Літву, узяць уладу ў свае рукі, толькі яны 175 № 20 (1) 2013 Маніфест Нацыянальнай партыі літоўскіх дэмакратаў ў стане падтрымаць і забяспечыць свабоду жыхароў Літвы. Таму мы заклікаем усіх, каму дарагія літоўскія справы, яднацца, паўсюдна гуртавацца ў суполкі, трымаючыся ніжэй пададзенага статута партыі: у вёсках, мястэчках, валасцях, паветах, гарадах і г. д., ды супольна весці барацьбу за правы і нацыянальныя ідэалы літоўцаў і Літвы.