№ 20 (1) 2013 Праграма Дэмакратычнай партыі Літвы 1 А. Уступ У апошнія стагоддзі мы бачым цэлы шэраг нацый (tautos), якія дбаюць пра тое, каб падняць сваю мову, сваю культуру і па-свойму жыць. Ад іншых народаў не хочуць адстаць і літоўцы.
З 1883 года, калі з’явілася першая нацыянальная (tautiška) літоўская газета “Aušra”, 2 пачаўся новы літоўскі рух.
За аснову літоўскага адраджэння ўзятая літоўская мова.
Паколькі па-літоўску размаўлялі амаль толькі адны працаўнікі літоўскіх вёсак, то літоўскім патрыётам давялося з самага пачатку звяртацца са сваімі ідэямі да шырокіх мас працоўных, менавіта таму літоўскі рух быў дэмакратычны.
З цягам часу абаронцы літоўцаў пачалі падзяляцца на некалькі партый.
Зараз маем чатыры выразныя літоўскія партыі:
1. Дэмакратычная партыя Літвы; 3 2. Cацыял-дэмакратычная партыя Літвы; 4 3. Хрысціянска-дэмакратычная партыя Літвы; 5 4. Літоўская нацыянальна-дэмакратычная партыя (яшчэ не да канца ўтвораная).
Пачаткам дзейнасці Літоўскай дэмакратычнай партыі можна лічыць 1894 год, калі адбыўся адыход прыхільнікаў клерыкальнага кірунку ад “Varpas” 6 і “Ūkininkas”, 7 але тады людзі, што належалі да арганізацыі гэтых дзвюх газет, не насілі імя Літоўскай дэмакратычнай партыі.
Толькі ў 1902 годзе, падчас усеагульнага сходу ў Дабікіне, 8 было выра1 Lietuvos demokratų partijos programa (1906). Tilžė. Перакладзена паводле: Miknys, R. (1995). Lietuvos demokratų partija 1902-1915 m., Vilnius: 197-205. Усе вылучэнні ў тэксце падаюцца ў адпаведнасці з арыгіналам. Каментары да тэксту – Томаша Блашчака.
2 Гл. спасылку 4 Маніфеста Нацыянальнай партыі літоўскіх дэмакратаў.
3 Гл. спасылку 3 Праграмы Літоўскай дэмакратычнай партыі.
4 Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы (літ. Lietuvos socialdemokratų partija) – першая літоўская палітычная партыя, заснаваная 1 траўня 1896 года ў Вільні. Адна з найбуйнейшых партый літоўскага адраджэння і незалежнай Літвы міжваеннага перыяду (1918-1940). Афіцыйна дзейнічала да 1936 года, пакуль аўтарытарны рэжым Сметоны не забараніў дзейнасць усіх палітычных партый.
5 Гл. спасылку 2 Праекта праграмы Літоўскага аб’яднання хрысціянскіх дэмакратаў.
6 Гл. спасылку 4 Праграмы Літоўскай дэмакратычнай партыі.
7 Гл. спасылку 5 Праграмы Літоўскай дэмакратычнай партыі.
166 № 20 (1) 2013 Палітычная гісторыя (літоўскія партыі пач. ХХ стагоддзя) шана назваць арганізацыю “Varpas” і “Ūkininkas” Літоўскай дэмакратычнай партыяй. У 15 дзень лістапада месяца таго самага года быў складзены праект партыйнай праграмы, выдадзены ў “Varpas” №12 ад 1902 г. 9 і адтуль адбіты асобна.
Сцісла гаворачы, у тым праекце праграмы ад 1902 года былі выкладзеныя такія патрабаванні:
І. Далёкая мэта партыі:
1. Вольная і не прыналежная да іншых народаў і дзяржаў Літва.
2. Старшынства (кіраванне) жыхароў ўсімі справамі Літвы.
ІІ. Бліжэйшыя патрабаванні такія:
1. Самакіраванне або аўтаномія Літвы з усесаслоўным соймам, які будзе вырашаць эканамічныя справы краіны, пытанні асветы, здароўя, падаткаў, а таксама іншыя, што будуць у паўнамоцтвах сойма.
2. Мясцовае самакіраванне – воласцяў, акруг, абласцей, – чыноўнікі Літвы выбіраюцца самімі жыхарамі, валодаюць літоўскай мовай.
3. Скасаванне ўсялякіх абмежаванняў правоў насельніцтва; ураўнанне жыхароў у правах з выхадцамі з Расіі.
4. У школах: пачатковае навучанне для ўсіх бясплатна, для літоўцаў па-літоўску; настаўнікі – выбарныя;
у павятовых гарадах – сярэднія школы; універсітэт – у Вільні; прыватныя школы і хатняе навучанне – без умяшання ўладаў; паступленне ва ўсе школы вольнае, без абмежаванняў; у сярэдніх школах Літвы – выкладанне для літоўцаў літоўскай мовы і веры па-літоўску.
5. Правы літоўскай мовы павінны быць ураўняныя з правамі рускай мовы; свабода літоўскага друку (тады быў забаронены літоўскі друк у расійскай дзяржаве), біскупы і ксяндзы Літвы павінны валодаць літоўскай мовай; у Віленскай і Сейнскай каталіцкіх семінарыях павінна выкладацца літоўская мова; у літоўскіх касцёлах неабходна ўвесці малітвы па-літоўску.
6. Парафіяльныя пытанні. ЛДП ў справы веры не ўмешваецца, патрабуе толькі абрання камітэтаў для нагляду за маёмасцю парафій і наймання ксяндзоў ды іншых службоўцаў пры касцёле.
7. Вясковыя справы. Скасаванне ўсялякіх абмежаванняў для набыцця зямлі, скасаванне выкупных падаткаў, ураўнанне сялянаў у правах з іншымі саслоўямі, спрашчэнне падзелу вёсак на хутары; забеспячэнне зямлёй беззямельных і малазямельных вяскоўцаў; ільготныя крэдыты для куплі зямлі ці ўдасканалення гаспадаркі; утварэнне гаспадарчых школ, [увядзенне пасад] аграномаў-дарадцаў і г. д.
8. Справы працоўных. Асвета, свабода таварыстваў, ахова ад дэнацыяналізацыі.
9. Дробным рамеснікам, прамыслоўцам, гандлярам: узмацненне і ахова ад дэнацыяналізацыі.
10. Абаронай правоў памешчыкаў і ксяндзоў ЛДП не займаецца, 8 Дабікіне (літ. Dabikinė) – вёска ў Шавельскім павеце, непадалёку ад Акмян (у паўночнай Жамойці).
9 “Programas Lietuvių demokratų partijos” (1902), Varpas , 1902, № 12.Гл. пераклад на беларускую мову ў гэтым нумары часопіса.
167 № 20 (1) 2013 Праграма Дэмакратычнай партыі Літвы але патрабуе ад іх унёску ў нацыянальную працу літоўцаў.
Такія вось у той час былі патрабаванні Літоўскай дэмакратычнай партыі. Прайшло тры з невялікім гады.
Частка гэтых патрабаванняў выканана: у пачатковых школах уводзіцца літоўская мова і выкладанне; у сярэдніх школах, у тым ліку і ў семінарыях, таксама ўводзіцца літоўская мова;
прыватныя школы крыху вызваліліся ад умяшання ўлады; літоўскі друк вернуты; абмежаванні для літоўцаў пры куплі зямлі скасаваныя;
большасць выкупных (išperkamieji) падаткаў скасаваныя; таварыствы засноўваць стала прасцей. Усяго гэтага ўдалося дамагчыся ад расійскіх уладаў. Другая частка патрабаванняў з таго праекта праграмы ўсё болей прыспявае і можа ў недалёкай будучыні ўвасобіцца ў жыццё; трэцяя ж частка тых патрабаванняў усё яшчэ з’яўляецца аддаленым ідэалам.
Наша партыя застанецца і далей чыста дэмакратычнай; будуць для яе важныя справы ўсёй этнаграфічнай Літвы; будзе яна далей грунтавацца на шырокіх працоўных масах; будзе намагацца дасягнуць такога ўпарадкавання Літвы, каб быў урад шырокіх мас, роўнасць і вольнасць са справядлівым падзелам маёмасці.
Ні сваіх бліжэйшых, ні далейшых мэтаў мы не думаем дамагчыся нейкім іншым чынам як, як праз доўгую барацьбу. Мы ведаем, што свабода не даецца проста так, яе трэба здабыць у барацьбе. Таму наш шлях – шлях барацьбы.
Паколькі нам даводзіцца клапаціцца не толькі пра справы некаторых жыхароў Літвы, але і справы ўсёй Літвы, мы лічым неабходным памяняць імя партыі.
Цяпер называцца будзем не Літоўскай дэмакратычнай партыяй, а Дэмакратычнай партыяй Літвы. 10 Як ужо сказана, значная частка праграмы 1902 года ўжо выкананая.
Жыццё, тым часам, вылучае новыя пытанні, таму надышла пара Дэмакратычнай партыі Літвы паправіць і дапоўніць сваю праграму.
B. Праграма Дэмакратычнай партыі Літвы І. Ідэал партыі Ідэал партыі – вольная, ні да каго не прыналежная дэмакратычная Літоўская рэспубліка са справядлівым размеркаваннем маёмасці, аб’яднаная з суседнімі дэмакратычнымі дзяржавамі федэратыўнымі сувязямі.
ІІ. Аўтаномія Літвы Бліжэйшая ж мэта партыі – шырокая дэмакратычная аўтаномія Літвы з Соймам у Вільні, абраным усеагульным, таемным, прамым і роўным галасаваннем незалежна ад нацыі, веры і полу.
* * * 10 Такім чынам, назва “Lietuvių demokratų partija” была заменаная на “Lietuvos demokratų partija”. “Lietuvos”, у адрозненні ад “lietuvių”, адсылае да Літвы як геаграфічнага і палітычнага панятку, а не да этнічных літоўцаў.
168 № 20 (1) 2013 Палітычная гісторыя (літоўскія партыі пач. ХХ стагоддзя) Заўвага. Да этнаграфічнай Літвы мы адносім: усю Ковенскую губерню; усю Віленскую губерню, акрамя Вілейскага павета і часткі Лідскага, Дзісенскага і Ашмянскага паветаў;
усю Сувальскую губерню, акрамя частак Сувальскага павета і акрамя Аўгустаўскага павета; часцінкі Куршскай і Гарадзенскай губерні. 11 1. Межы аўтаномнай Літвы будуць праведзеныя паводле нацыянальнага складу насельніцтва і яго жадання.
2. Правы іншародцаў (kitataučiai) у аўтаномнай Літве будуць захаваныя асноўнымі дзяржаўнымі законамі.
3. Літва можа набыць аўтаномію праз сойм усіх заснавальнікаў Расійскай дзяржавы.
4. Цэнтральным уладам усёй дзяржавы могуць належаць наступныя пытанні:
1) Замежныя справы: замежнае прадстаўніцтва, кантракты, канвенцыі, памежныя падаткі.
2) Чаканка грошай.
3) Агульнадзяржаўныя падаткі.
4) Абарона дзяржавы: пастаяннае войска, ваенны флот, фартэцыі, стратэгічныя дарогі.
Заўвага. Мясцовая літоўская народная міліцыя падпарадкоўваецца аўтаномным уладам Літвы.
5) Пошты і тэлеграфы.
6) Нагляд за асноўнымі дзяржаўнымі законамі, прынятымі Устаноўчым Соймам.
7) Заканадаўства для ўсёй дзяржавы.
5. Усе іншыя пытанні, не ўключаныя ў кампетэнцыю цэнтральнай дзяржаўнай улады, адносяцца да ведама Сойма Літвы і літоўскіх аўтаномных уладаў. У гэтых справах ніводнае пытанне не можа прайсці без рашэння Сойма Літвы. Такім чынам, Сойму Літвы застанецца вырашаць наступныя пытанні:
1) Упарадкаванне мясцовага самакіравання (воласці, акругі, паліцыя, адміністрацыя).
2) Мясцовыя падаткі.
3) Упарадкаванне землеўладання і лясоў (забеспячэнне малазямельных і беззямельных зямлёй).
4) Утварэнне цывільнага і крымінальнага Кодэкса Літвы.
5) Пытанні народнай асветы (школы, кнігарні, музеі і г. д.).
6) Дарогі, тракты, шашы, чыгунка, водныя шляхі.
7) Літоўская народная міліцыя.
8) Іншыя пытанні, не належныя да ведама цэнтральных уладаў.
6. Вярхоўная дзяржаўная ўлада мае намесніка ў Літве, праз якога падтрымлівае зносіны з Літоўскім Соймам. Намеснік прызначаецца вярхоўнай уладай з кандыдытаў, абраных Літоўскім Соймам.
7. Цэнтральная дзяржаўная ўлада складаецца: 1) з вярхоўнай улады; 2) з дзяржаўнага Сойм, абранага поўным 12 усеагульным галасаваннем усіх жыхароў дзяржавы; 3) з прадстаўніцтва асобных аўтаномных частак дзяржавы; 4) з Вярхоўнага дзяржаўнага суда.
8. Паўнамоцтвы і межы [кампетэнцыі] кожнай установы вызначае агульнадзяржаўны Устаноўчы Сойм.
11 Да гэтых абшараў належыць і Пруская Літва, але сюды, да аўтаномнай Літвы, яе не дадаём. – Заўвага ў арыгінале.
12 То бок роўным, таемным і прамым. – Заўвага ў арыгінале.
169 № 20 (1) 2013 Праграма Дэмакратычнай партыі Літвы 9. Усё аўтаномнае кіраванне ў Літве – дэмакратычнае: воласці, гарады, вобласці, акругі павінны аўтаномна кіравацца народнымі сходамі і народнымі прадстаўнікамі, абранымі ўсімі жыхарамі вольным і ўсеагульным галасаваннем. Літоўскія службоўцы мясцовых аўтаномных адзінак павінны быць абраныя самімі жыхарамі.
ІІІ. Правы насельніцтва Літвы і ўсёй дзяржавы 1. Усе жыхары Літвы і ўсяе дзяржавы роўныя перад законамі.
Усялякія няроўнасці жыхароў паводле нацыянальнасці, веры, паходжання скасоўваюцца.
2. Ніхто не можа быць абвінавачаны і пакараны інакш, як пэўным судом і паводле звычайных крымінальных законаў.
3. Ніхто не можа быць арыштаваны і абшуканы, інакш як праз загад суда. Нічыё жыллё не можа быць абшуканае або рэчы забраныя, інакш як праз загад суда.
Нічые лісты і пасылкі не могуць быць адкрытыя або забраныя, інакш як праз загад суда.
Кожны арыштаваны чалавек павінен быць вызвалены або прыведзены ў суд не пазней як праз суткі ў мясцінах, дзе суд ёсць, або ў іншых мясцінах – праз трое сутак з моманту затрымання.
За кожны беспадстаўны арышт, вобшук чалавека, жылля, або якіх-небудзь рэчаў, за ўскрыццё або затрымку лістоў і пасылак адказваюць тыя, хто якім-небудзь чынам да гэтага спрычыніўся.
4. Усе жыхары маюць права належаць або не належаць да якой-небудзь веры. Усе веравызнанні перад законамі роўныя. Праваслаўная вера не мае якіх-небудзь асаблівых правоў перад іншымі веравызнаннямі.
5. Усе маюць права гаварыць, пісаць, друкаваць і якім-небудзь іншым чынам распаўсюджваць свае думкі.
Усялякая цэнзура скасоўваецца. За слоўныя злачынствы, 13 як і за іншыя злачынствы, усе адказваюць толькі перад судом у законным парадку.
6. Усе маюць права рабіць сходы ці на адкрытым паветры, ці ў памяшканні.
7. Усе маюць права вольна засноўваць таварыствы, суполкі, звязы, ладзіць палітычныя партыі, не пытаючыся дазволу ўладаў.
8. Усе маюць права накіроўваць петыцыі ў любыя ўрадавыя месцы, як кожны жыхар паасобку, так і дамовіўшыся з іншымі.
9. Усе маюць права вольна, без пашпартоў перасяляцца з месца на месца і жыць па ўсёй дзяржаве; застаюцца толькі замежныя пашпарты, якія даюцца ўсім і без перашкоды.
Усе маюць свабоду без перашкодаў стаць грамадзянамі іншай дзяржавы.
10. Усе паўнагадовыя і паўнапраўныя жыхары, мужчыны і жанчыны, маюць роўныя выбарчыя правы, могуць выбіраць іншых, могуць самі быць абраныя на любыя выбарныя пасады ў грамадстве.
IV. Землеўладанне і сялянскія пытанні 1. Усе зямельныя абшары Літвы належыць да аўтаномнай Літвы. Цэн13 Злачынствы, звязаныя са свабодай слова .
170 № 20 (1) 2013 Палітычная гісторыя (літоўскія партыі пач. ХХ стагоддзя) тральная дзяржаўная ўлада можа выкупіць частку той зямлі толькі для дзяржаўных патрэб пасля ўхвалення Літоўскага Сойма.
2. Літоўскі Сойм вызначае найвялікшы памер зямлі, што можа належаць аднаму жыхару.
3. Для забеспячэння зямлёй беззямельных і малазямельных жыхароў Літоўскі Сойм засноўвае зямельны фонд, які складаецца з: 1) земляў і лясоў дзяржавы ды кіроўнай дынастыі;
2) прыватных земляў, якія пераходзяць у рукі далёкіх родзічаў; 3) абшараў, якія перавышаюць дазволены рашэннем Сойма памер валодання для аднаго жыхара; 4) адмыслова для гэтага выкупленых земляў за сродкі краіны ў асобных уладальнікаў;
5) усіх лясоў краіны. Літоўскі Сойм прымае рашэнне аб справядлівым узнагароджанні за землі, узятыя ў фонд у прыватных асобаў.
4. Літоўскі Сойм павінен займацца паляпшэннем урадлівасці зямлі.
Штогод частка грошай краіны мусіць выдаткоўвацца на: гаспадарчыя школы, узоравыя гаспадаркі, паляпшэнне насення жыта, паляпшэнне пароды жывёлы, правядзенне каналаў, дарог і іншых гаспадарчых удасканаленняў.
Справа Літоўскага Сойма – упарадкаваць сервітуты, палегчыць падзел вёсак на хутары, абараніць сялянаў ад капіталістычнай эксплуатацыі ў гандлі збожжам і земляробчымі прадуктамі.
5. Спекуляваць (праварочваць) зямлёй або лесам павінна быць забаронена, або, прынамсі, абмежавана законам.
Лясны матэрыял павінен быць лёгкадасягальны для забеспячэння патрэбаў мясцовых жыхароў.
6. Найбліжэйшы нагляд і ўпарадкаванне землеўладання і лесаўладання павінен належаць аўтаномным суполкам, воласцям, акругам.
V. Падаткі 1. Павінны быць скасаваныя любыя накладныя падаткі (бандэролі, акцызы, штэмпелі і інш.) на рэчы, неабходныя для ўсіх: цукар, газа, запалкі, піва, дрожджы, соль, жалеза, папера, гарэлка і інш.
2. Вымярэнне падаткаў ад прыбытку і ад маёмасці павінна быць прагрэсіўнае.
Вызначаная невялікая частка прыбытку і маёмасці павінна быць увогуле ад падаткаў вольная.
3. Ніхто з тых, хто не плаціць падаткаў, не можа мець меней правоў за падаткаплацельшчыкаў.
VI. Справы працоўных 1. Усе працоўныя павінны быць забяспечаныя за сродкі краіны ў выпадку хваробы, калецтва, старасці і беспрацоўя.
2. Павінна быць вызначаная найменшая выплата за працу рабочага.
3. Павінна быць вызначаны найдаўжэйшая працягласць працоўнага дня з прытрымліваннем 8-гадзіннай працы ўдзень.
4. Дзецям, цяжарным, кормячым маці і хворым наёмная праца павінна быць забароненая. Начная праца павінна быць дазволеная толькі ў выпадку неабходнасці.
5. Павінна быць уладкаваная інспекцыя як фабрычных, так і зямельных рабочых, абраная самімі працаўнікамі і не належная ні да адміністрацыі, ні да паліцыі.
171 № 20 (1) 2013 Праграма Дэмакратычнай партыі Літвы 6. Працоўныя месцы і жыллё рабочых павінны быць належным чынам уладкаваныя і ўтрыманыя.
7. Лячэнне і лекі працоўным даюцца бясплатна.
8. Працоўныя маюць свабоду страйкаў.
VII. Судовыя справы 1. Суд павінен быць для ўсіх роўны, хуткі, справядлівы і бясплатны.
Ніжэйшыя ці міравыя (santaikos) 14 суддзі абіраюцца.
Акруговыя суды і Судовая Палата прызначаюцца Соймам. Таксама і вярхоўная інстанцыя (vieta) Літоўскага суда – Віленскі трыбунал – складаецца з прызначаных Соймам суддзяў. Усе судовыя справы разглядаюцца ў Літве.
2. Суддзі – нязменныя, незалежныя ад адміністрацыі і ад Літоўскага Сойма.
3. Літва мае свой цывільны і крымінальны кодэкс.
4. За ўсе крымінальныя правіны, якія караюцца законамі не менш як 3 месяцамі турмы ці цяжэйшай карай, павінен разглядаць суд прысяжных.
VIII. Пытанні асветы 1. Пачатковае свецкае навучанне для ўсіх абавязковае і даецца за сродкі краю.
2. Далейшае навучанне ў краёвых школах (не прыватных) павінна быць без аплаты, для ўсіх дасягальнае, без усялякіх абмежаванняў і свецкае.
3. Заснаванне прыватных школ з любымі праграмамі (і якой-небудзь мовай выкладання) для ўсіх вольнае, без умяшання ўладаў.
4. Поўная вольнасць для ўсіх ладзіць кнігарні, чытанні, курсы, тэатры, канцэрты.
5. Школы краіны павінны быць так упарадкаваныя, каб пераход з ніжэйшых у вышэйшыя быў без перашкодаў і без экзаменаў.
6. Павінна быць уладкавана дастаткова гаспадарчых і рамесных школ.
7. У Вільні павінен быць Літоўскі ўніверсітэт.
8. Кожны жыхар мае права набыць пачатковую адукацыю на сваёй роднай мове, а наколькі можна – то і далейшую адукацыю.
9. Іншым народам Літвы (палякам, беларусам (baltarusiai), габрэям, рускім, немцам) павінна са скарбу краіны выдаткоўвацца пэўная частка грошай, паводле ліку кожнага народа, на справы асветы на іх роднай мове.
ІХ. Войска 1. Пастаяннае войска ўсёй дзяржавы павінна пакрыху змяншацца.
Час жаўнерства павінен быць скарочаны і не можа быць даўжэйшым за два гады.
2. Літоўцы праходзяць вайсковую службу ў Літве.
3. Правёўшы вызначаны час у войску, запасныя жаўнеры пераходзяць у краёвую міліцыю, якая ў вызначаныя тэрміны склікаецца на вайсковае навучанне.
4. Мясцовая міліцыя і неабходная для яе зброя павінны быць у руках аўтаномнай літоўскай улады.
5. Пастаяннае войска пакрыху павінна замяняцца народнай міліцыяй.
14 Літаральна “прымірэнчыя”.
172 № 20 (1) 2013 Палітычная гісторыя (літоўскія партыі пач. ХХ стагоддзя) Х. Моўныя пытанні 1. У аўтаномнай Літве ва ўрадавых установах афіцыйная мова – літоўская.
У мясцінах з іншароднымі жыхарамі побач з літоўскай ужываецца і іншая мясцовая мова (беларуская (baltarusiška), польская, габрэйская і інш.).
2. Усе службоўцы, ксяндзы і біскупы ў аўтаномнай Літве павінны валодаць літоўскай мовай.
ХІ. Парафіяльныя і касцёльныя справы 1. ДПЛ, не ўмешваючыся ў справы веры, патрабуе, каб парафіяльнае ўладкаванне было дэмакратычнае, гэта значыць, каб парафіяльная маёмасць кіравалася сходамі ўсіх парафіян і абранымі ўсеагульным галасаваннем парафіянамі камітэтамі.
ХІІ. Тактыка.
Для дасягнення сваёй мэты Дэмакратычная партыя Літвы будзе карыстацца рознымі сродкамі:
1. Будзе займацца арганізацыяй шырокага Сялянскага звязу Літвы (Lietuvos Ūkininkų Sąjunga) і Звязу працоўных Літвы (Lietuvos darbo žmonių sąjunga).
2. Будзе займацца стварэннем добрых літоўскіх школ, выданнем кніг, газет, адозваў, ладзіць кнігарні, чытанні, інакш кажучы, – прасвятляць масы.
3. Будзе аб’ядноўвацца з прадстаўнікамі тых партый, нацый і асобных частак расійскай дзяржавы, якія хочуць аўтаноміі дамагчыся.
4. Будзе намагацца накіраваць войска на абарону правоў жыхароў.
5. Пры патрэбе ДПЛ не адмаўляецца і ад інакшых сродкаў, якія могуць наблізіць да мэты Партыі.
6. На будучым Устаноўчым Сойме Расійскай дзяржавы ДПЛ будзе клапаціцца пра набыццё прызнання для Літвы аўтаномнага дэмакратычнага ладу.
4.ІІІ.1906 г.
Дэмакратычная партыя Літвы