№ 20 (1) 2013 Дзмітрый Ісаёнак, Таццяна Чыжова Эвалюцыя беларускай мадэлі прыватызацыі з 1990 па 20 3 1 год: перадумовы, канцэпцыі, зацікаўленыя суб'екты, вынікі, сацыяльныя наступствы Нягледзячы на распаўсюджанае меркаванне пра Беларусь як пра своеасаблівы “запаведнік сацыялізму”, недаступны для рынкавых пераўтварэнняў, варта адзначыць, што прыватызацыі па-беларуску ў 2015 годзе споўніцца чвэрць стагоддзя. За гэты час асобныя сектары эканомікі накшталт рознічнага гандлю збольшага перайшлі ў прыватныя рукі. Тым не менш, у адрозненне ад многіх нашых суседзяў, у якіх пераразмеркаванне ўласнасці ўжо стала пытаннем мінулага, для Беларусі гэтая праблема была вострапалітычнай усе гады незалежнасці і застаецца такой да гэтага часу.
Уся гісторыя беларускай прыватызацыі – гэта гісторыя пошуку кампрамісу паміж тэндэнцыямі сучаснай сусветнай рынкавай эканомікі і ідэяй дзяржаўнага рэгулявання з мэтай сацыяльнай абароны насельніцтва (кажучы інакш – паміж прыватным прысвойваннем прыбытку і размеркаваннем як пры сацыялізме).
З 2011 па 2013 год мы сталі сведкамі як спробаў паскорыць рынкавыя пераўтварэнні з дапамогай правядзення даволі маштабнай праграмы прыватызацыі, так і адваротных тэндэнцый, накіраваных на нацыяналізацыю прыватных прадпрыемстваў.
На сёння Беларусь па-ранейшаму знаходзіцца перад выбарам шляху:
рынкавыя рэформы і прыватызацыя па еўрапейскай мадэлі або далейшыя пошукі самабытнай дарогі да сацыяльна арыентаванага рынку.
Тэма прыватызацыі ў Беларусі так ці інакш асвятляецца мясцовымі экспертамі і журналістамі. Сярод вядучых аўтараў у гэтай вобласці трэба адзначыць Таццяну Манёнак, чые рэгулярныя агляды і каментары па найбольш актуальных і вострых пытаннях прыватызацыі публікуюцца ў газеце “Белорусы и рынок”. Што тычыцца абагульняючых прац па гісторыі беларускай прыватызацыі, то сярод іх варта вылучыць дзве манаграфіі, якія выйшлі ў 2002 годзе (гл. Драчев, 2002;
Титович і Сычев, 2002). У іх зроблена спроба апісаць эвалюцыю беларускай мадэлі прыватызацыі (кааператывы, 123 № 20 (1) 2013 Дзмітрый Ісаёнак, Таццяна Чыжова. Эвалюцыя беларускай мадэлі прыватызацыі...
арэнда, чэкавая прыватызацыя, продажы на аўкцыёнах і па конкурсах) да 2000-х. За перыяд канца 1990-х – пачатку 2000-х аўтары абапіраліся на даволі разнастайны эмпірычны матэрыял па Гомельскай вобласці. На жаль такой самай падрабязнай інфармацыі па рэспубліцы ў цэлым у манаграфіях не стае, і апісанне завяршаецца на пачатку “нулявых”.
І. На шляху да незалежнасці Адным з каталізатараў, які запусціў працэс адраджэння рынкавых адносін у СССР, стала кааперацыя.
Савецкая кааперацыя вяла сваю традыцыю ад 20-х гадоў ХХ стагоддзя, калі ў перыяд НЭП кіраўніцтва СССР стымулявала развіццё гэтай формы калектыўнай уласнасці, паколькі бачыла ў ёй спосаб “пераходу да новага парадку шляхам магчыма больш простым, лёгкім і даступным для селяніна” (Ленин, 1982: 370). Аднак у наступныя дзесяцігоддзі роля кааперацыі ў савецкай эканоміцы няўхільна зніжалася, і да 80-х гадоў ХХ стагоддзя яна існавала збольшага ў форме “спажывецкай кааперацыі” – аб'яднання спажыўцоў для супольнага задавальнення сваіх патрэб.
На іншыя формы кааперацыі накладаліся істотныя абмежаванні. Для арганізацыі кааператыва трэба было атрымаць дазвол мясцовых Саветаў (Блохин і Иванова, 1989: 4). Большая частка работнікаў павінна была працаваць на ўмовах “другаснай занятасці” – у вольны ад асноўнай працы час; кааператыў мог аказваць паслугі толькі насельніцтву, але не прадпрыемствам. Усё гэта, вядома, абмяжоўвала распаўсюджванне кааператываў (Блохин і Иванова, 1989: 5–6).
Сітуацыя змянілася з пачаткам Перабудовы. Пра тое, што патэнцыял кааператыўнага руху недаацэнены, генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў заяўляў яшчэ на гістарычным студзеньскім пленуме ЦК КПСС 1987 года. З часоў так званай “касыгінскай рэформы” сцверджанне аб неабходнасці павелічэння матэрыяльных стымулаў для павышэння прадукцыйнасці працы і надання прадпрыемствам большай самастойнасці было ледзь не агульнапрынятым у савецкім кіраўніцтве. Кааператыўны рух даваў магчымасць ідэалагічна бяспечна ўвесці ў сацыялістычную эканоміку асобныя рынкавыя элементы. Лічылася, што кааператыў з'яўляецца не капіталістычным прадпрыемствам, а “...спецыфічнай формай грамадскай арганізацыі, асноўным відам дзейнасці якой з'яўляецца камерцыйная дзейнасць” (Методические рекомендации, 1989: 7), акрамя таго можна было ідэйна апеляваць да “ленінскай традыцыі”. Прыняты ў першай палове 1988 года закон “Аб кааперацыі ў СССР” (Закон № 8998-XI, 1988) зняў усе асноўныя абмежаванні, што накладаліся савецкім заканадаўствам на дзейнасць кааператываў, спарадзіўшы тым самым адну з самых супярэчлівых з'яў апошніх гадоў існавання СССР (гл. Блохин і Иванова, 1989; Вахитов, 2007).
Яшчэ адным вектарам, згодна з якім у савецкую эканоміку ўкараняліся элементы рынку і закладаліся асновы для адраджэння інстытута прыват- 124 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты най уласнасці на сродкі вытворчасці, сталі адносіны арэнды. Нарматыўную базу для ўкаранення арэнды заклаў указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прыняты на пачатку 1989-га года (Указ №10277-XI, 1989).
Указ адпавядаў той жа самай логіцы ўвядзення асобных рынкавых элементаў пры вонкавым захаванні сацыялістычнай традыцыі – перададзенае ў арэнду прадпрыемства і абсталяванне заставалася ў дзяржаўнай уласнасці, але вырабленая на гэтым абсталяванні прадукцыя ўжо належала арэнднаму калектыву, які, пры выкананні ўстаноўленых дамовай абавязкаў па дзяржзаказе, распараджаўся гэтай прадукцыяй і даходам ад яе рэалізацыі самастойна.
Умовы заключэння арэндных дамоў вар'іраваліся, але ў цэлым меркавалася, што калектывы, выплаціўшы праз арэндную плату кошт абсталявання, з часам стануць яго ўласнікамі.
З аднаго боку, арэндны і кааператыўны рухі знайшлі падтрымку пэўных пластоў насельніцтва і забяспечвалі значны рост прадукцыйнасці працы і заработнай платы ў асобных сектарах эканомікі. Да прыкладу, пры сярэднім заробку па краіне 234 рублі ў месяц, у 1989 годзе ў маскоўскіх кааператывах сярэдняя заработная плата складала каля 700 рублёў (Блохин і Иванова, 1989: 22). З іншага, “палавіністы” падыход савецкага кіраўніцтва імгненна спарадзіў серыю самых вострых праблем.
Па сутнасці, суб'ектам права ўласнасці абвяшчаўся абстрактны калектыў пераменнага складу – прымаючы рашэнні і ўдзел у размеркаванні прыбытку на прадпрыемстве, работнік губляў гэтыя перавагі ў выпадку змены месца працы. Разумеючы гэта, калектывы вялі гаспадарку па прынцыпе “пасля нас хоць патоп”, раздзімаючы сацыяльныя выдаткі, а не развіваючы вытворчасць. Звычайнай сталася і практыка звальнення па рашэнні працоўнага калектыву інжынерна-тэхнічнага і дапаможнага персаналу, паколькі “... з пераходам да калектыўнай уласнасці працаўнікі прадпрыемства імкнуцца да максімізацыі не прыбытку наогул, а прыбытку ў разліку на аднаго занятага” (Никончик, 1991: 15).
Акрамя гэтага арэндаваць асобныя прадпрыемствы, або нават цэхі і змены сталі не іх калектывы, а бурліва растучыя кааператывы, што ставіла пад пытанне “народны” і сацыялістычны характар арэнды.
Усе гэтыя няўдачы частковага “рынкавага сацыялізму” заваёўвалі ўсё больш прыхільнікаў таго меркавання, што альтэрнатывай адміністратыўна-планавай эканоміцы павінна стаць паглыбленне рынкавых пераўтварэнняў.
Ужо ў чэрвені 1990-га года быў прыняты Закон “Аб уласнасці ў СССР”, які, нягледзячы на некаторыя супярэчнасці, дапускаў і рабіў роўнымі паводле праў дзяржаўную, калектыўную ўласнасць і (у тым ліку ў форме акцыянерных таварыстваў) уласнасць грамадзян (Закон №1305-1, 1990).
Гэта ў сваю чаргу адкрывала юрыдычную магчымасць для прыватызацыі прадпрыемстваў. І праз год, у ліпені 1991-га, быў прыняты Закон СССР “Аб асноўных пачатках раздзяржаўлення і прыватызацыі прад- 125 № 20 (1) 2013 Дзмітрый Ісаёнак, Таццяна Чыжова. Эвалюцыя беларускай мадэлі прыватызацыі...
прыемстваў” (Закон №2278-I, 1991).
У 1991 годзе былі таксама прынятыя заканадаўчыя акты аб прыватызацыі ў саюзных рэспубліках і першыя рэспубліканскія прыватызацыйныя праграмы. Прыярытэт падчас прыватызацыі па-савецку аддаваўся перадачы дзяржаўных прадпрыемстваў ва ўласнасць арэндных калектываў, утвораных раней.
У Беларускую ССР рынкавыя ініцыятывы цэнтра даходзілі з некаторым спазненнем. Аднак, насуперак устойліваму меркаванню пра Беларусь як “запаведнік сацыялізму”, мясцовыя ўлады перашкаджалі ўкараненню арэнды і кааператываў не больш чым у іншых рэспубліках, і колькасць іх паступова расла.
У 1991-м годзе ў рэспубліцы налічвалася каля 6 000 кааператываў, у якіх было занята каля 150 000 працаўнікоў.
Каля 6% работнікаў па краіне працавалі на арэндных прадпрыемствах.
У снежні 1990-га года быў утвораны Камітэт па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Савеце Міністраў БССР, галоўнай мэтай якога было раздзяржаўленне гэтай маёмасці.
Уступіла ў дзеянне першая праграма прыватызацыі, і за 1991 год у рэспубліцы было прыватызавана 19 прадпрыемстваў рэспубліканскага ўзроўню і 42 прадпрыемствы камунальнай уласнасці з агульнай колькасцю работнікаў каля 23 000 чалавек (Жерносек, 2010: 8–9). У асноўным гаворка ішла аб выкупе прадпрыемстваў калектывамі ці арандатарамі. У наступным 1992 годзе спіс прыватызаванай маёмасці папоўніўся яшчэ 189 прадпрыемствамі з агульнай колькасцю работнікаў у 47 000 чалавек. Аднак, варта адзначыць, што Праграма прыватызацыі закранула ў асноўным прадпрыемствы рэспубліканскага і камунальнага падпарадкавання.
Зусім інакш ішла справа з буйнымі прадпрыемствамі. Пасляваенная індустрыялізацыя 1960–1970-х ператварыла Беларусь у “зборачны цэх” Савецкага Саюза – месца канцэнтрацыі гіганцкіх высокатэхналагічных прадпрыемстваў саюзнага значэння, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні саюзных, а не рэспубліканскіх міністэрстваў. Адпаведна, прыватызацыя буйной і самай працаздольнай часткі беларускай прамысловасці пагражала прайсці без удзелу мясцовай наменклатуры. Гэтыя абставіны выклікалі непрыхаваны непакой беларускіх чыноўнікаў, які вырваўся навонкі падчас абмеркавання новых умоў саюзнай дамовы ў 1991-м годзе.
Вельмі характэрным у гэтым сэнсе можна лічыць меркаванне члена Камісіі па прамысловасці Вярхоўнага Савета БССР Уладзіміра Новіка:
“Такім чынам, новыя ведамствы ўжо не ўтрымліваюць указанні на прыналежнасць да СССР, а па сутнасці ўяўляюць сабой нейкае падабенства транснацыянальных кампаній. Канцэнтрацыя велізарных капіталаў у Маскве прывядзе да фінансавай алігархіі цэнтра, якая прыйдзе на змену дыктатуры ЦК КПСС ... Сёння, напрыклад, так званыя саюзныя прадпрыемствы ў Беларусі ахопліваюць 70% вытворчых фондаў і 52% вытворчага персаналу, якія даюць 54% таварнай прадукцыі і 60% прыбытку” (Новик, 1991: 7).
Не дзіўна, што з пачаткам рэалізацыі першых прыватызацыйных пра- 126 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты грам у 1991 годзе беларуская наменклатура пачала блакаваць раздзяржаўленне прадпрыемстваў саюзнага падпарадкавання. Барацьба гэтая абвастралася па меры набліжэння канца савецкай дзяржавы.
У жніўні 1991 года была прынята пастанова Савета Міністраў, згодна з якой, працоўныя дамовы, заключаныя з дырэктарамі прадпрыемстваў саюзнага падпарадкавання без узгаднення з беларускім урадам аб'яўляліся несапраўднымі (Постановление №323, 1991). У пачатку верасня ўрадавым органам была пастаўлена задача “прапрацаваць у адпаведных саюзных органах пытанне аб механізме перадачы да 1 студзеня 1992 г. ва ўласнасць рэспублікі прадпрыемстваў і арганізацый саюзнага падпарадкавання” (Постановление №343, 1991).
Гэты матыў знайшоў адлюстраванне і ў прынятай напрыканцы верасня пастанове “Аб раздзяржаўленні эканомікі і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 годзе” (Постановление №360, 1991), у якой гаворка ідзе найперш пра недапушчальнасць раздзяржаўлення саюзных прадпрыемстваў без згоды беларускага боку.
Фіналам гэтай барацьбы за саюзную ўласнасць стала пастанова “Аб парадку прыняцця ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь прадпрыемстваў, аб'яднанняў, арганізацый і ўстаноў саюзнага падпарадкавання” (Постановление №385, 1991), прынятае беларускім урадам 14 кастрычніка 1991 года – незадоўга да фактычнага распаду СССР. Пастанова абавязала міністэрствы і ведамствы разам з Камітэтам па кіраванні маёмасцю да 1 студзеня 1992 года прыняць усе саюзныя прадпрыемствы ў рэспубліканскую ўласнасць.
Але, нягледзячы на тое, што дэ факта прадпрыемствы саюзнага падпарадкавання без асаблівых эксцэсаў перайшлі пад юрысдыкцыю Рэспублікі Беларусь на пачатку 1992 года, юрыдычна такое становішча рэчаў было замацавана толькі пагадненнем аб узаемным прызнанні правоў і рэгуляванні адносін уласнасці, падпісаным кіраўнікамі былых саюзных рэспублік 9 кастрычніка 1992 года (Соглашение, 1992).
Барацьба вакол саюзнай уласнасці і, як яе вынік, – дваістая эканамічная палітыка мясцовай наменклатуры (на макраўзроўні яна актыўна супрацьдзейнічала працэсам, якім дапамагала на мікраўзроўні), наклалі спецыфічны адбітак на фармаванне беларускага капіталізму. Станаўленне беларускага капіталу адбывалася не шляхам прыватызацыі колькі-небудзь значных прадпрыемстваў, а шляхам своеасаблівага дзяржаўнапрыватнага партнёрства, калі вакол буйных дзяржаўных прадпрыемстваў фармавалася сетка невялікіх прыватных пасрэдніцкіх або вытворчых фірм: арэндных калектываў, кааператываў, прыватных малых прадпрыемстваў. Да прыкладу, толькі пры сталічным заводзе МАЗ у 1992м годзе, па паведамленнях прэсы, дзейнічала каля 40 малых прадпрыемстваў рознай скіраванасці (Жук, 1992: 14–15) – лічба, параўнальная з вынікамі ўсёй прыватызацыі камунальнай уласнасці за 1991 год (згаданыя вышэй 42 прадпрыемствы).
127 № 20 (1) 2013 Дзмітрый Ісаёнак, Таццяна Чыжова. Эвалюцыя беларускай мадэлі прыватызацыі...
ІІ. Рамантыка і практыка беларускага капіталізму Атрымаўшы дзяржаўны суверэнітэт і права цалкам распараджацца маёмасцю, якая знаходзіцца на яе тэрыторыі, Рэспубліка Беларусь атрымала магчымасць рэалізоўваць цалкам аўтэнтычную палітыку ў сферы раздзяржаўлення. Пачынаць можна было практычна з чыстага аркуша – за папярэдні 1991 год у рэспубліцы было прыватызавана толькі 19 прадпрыемстваў рэспубліканскага падпарадкавання і 42 – камунальнай уласнасці. У краіне яшчэ не быў прыняты Закон аб прыватызацыі, і праграма раздзяржаўлення ўласнасці на 1992 год рэгулявалася пастановамі ўрада і часовымі нарматыўнымі актамі (Постановление №486, 1991).
Прыярытэтнай формай раздзяржаўлення, згодна з праграмай, абвяшчалася стварэнне калектыўных (народных) прадпрыемстваў – для невялікіх аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці (перш за ўсё, камунальнага падпарадкавання), арэнда працоўным калектывам з наступным выкупам – для сярэдніх, і стварэнне акцыянерных таварыстваў з наступным продажам акцый – для буйных дзяржаўных прадпрыемстваў і аб'яднанняў. Асноўным спосабам выкупу калектывамі акцый прадпрыемства станавіўся выкуп з растэрміноўкай.
Пры такім падыходзе магчымасці ўдзелу ў прыватызацыі замежнага інвестара зводзіліся да мінімуму.
Аднак для першых гадоў рэформаў у Беларусі, ва ўсялякім выпадку ў рыторыцы, была характэрна арыентацыя на “народны” характар пераўтварэнняў. Канчатковай мэтай рынкавых рэформаў лічылася павышэнне зацікаўленасці работніка ў выніках сваёй працы і сам працэс акцыянавання трактаваўся ў зусім рамантычным духу: “Мяркуецца, што 40% жыхароў нашай рэспублікі стануць уладальнікамі акцый (для параўнання, у ЗША валодаюць акцыямі 12%, у ФРГ – 16% насельніцтва) ... У нашых умовах можа атрымацца нейкі варыянт «прамысловай калектывізацыі»” (Тихонов, 1992: 15–16).
Наступныя праграмы прыватызацыі меркавалі раздзяржаўленне 10% усіх фондаў, якія падпадаюць пад прыватызацыю ў 1993 годзе, і яшчэ 20% – у 1994-м. У якасці прыярытэтных для рэфармавання напрамкаў вылучаліся: лёгкая, харчовая, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая прамысловасць. Нягледзячы на тое, што прыярытэт у спосабах прыватызацыі заставаўся за арэндай з наступным выкупам, упершыню ў абарот уводзіліся такія формы раздзяржаўлення, як продаж па конкурсе або з аўкцыёну.
У 1993 годзе быў прыняты Закон “Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь” (Закон №2103-XII, 1993), у якім асноўнымі прынцыпамі абвяшчаліся: спалучэнне выплатнага (“возмездного”) і бязвыплатнага спосабаў прыватызацыі, права кожнага грамадзяніна на частку бязвыплатнай дзяржаўнай уласнасці, прадастаўленне сацыяльных гарантый членам працоўных калектываў, паступовасць і паэтапнасць працэсу прыватызацыі.
У тым жа годзе быў прыняты За- 128 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты кон “Аб імянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь” (Закон №2468-XII, 1993).
Фармат менавіта чэкавай прыватызацыі, відавочна, быў абраны ў адпаведнасці ўсходнееўрапейскім і постсавецкім тэндэнцыям таго часу з абапіраннем на досвед (часта негатыўны) дзяржаў, якія сталі на гэты шлях раней. Беларускі прыватызацыйны чэк даваў яго ўладальніку права на долю ў прыватызаванай дзяржаўнай уласнасці і выражаў яе памер, які залежаў ад узросту і працоўнага стажу атрымальніка, наяўнасць ашчадных укладаў да 1991 года ды іншых падобных дэталяў.
У адрозненне ад расійскага “ваўчара”, беларускія прыватызацыйныя чэкі былі імяннымі – выдаваліся на імя пэўнага атрымальніка і патрабавалі ў выпадку перапродажу пэўнай юрыдычнай працэдуры, што павінна было прадухіліць іх масавую скупку ў сацыяльна праблемных грамадзян па заніжаных коштах. Акрамя таго беларускія прыватызацыйныя чэкі былі двух відаў: чэкі “Жыллё”, прызначаныя для мэтавай прыватызацыі жылля, і чэкі “Маёмасць” – для ўдзелу ў прыватызацыі прадпрыемстваў.
Вынікі чэкавай прыватызацыі бачыліся па-ранейшаму ў духу рамантыкі “народнага капіталізму”. Згодна з законам, мэтай бязвыплатнай чэкавай прыватызацыі было “забеспячэнне сацыяльнай роўнасці ў працэсе прыватызацыі на этапе пераходу да рынкавай эканомікі” (Закон №2103XII, 1993).
Меркавалася, што ў працэсе прыватызацыі ў рукі новых уласнікаў пяройдзе дзве траціны дзяржаўнай маёмасці. Усе падпадаючыя пад прыватызацыю фонды падлягалі падзелу на дзве роўныя долі і прыватызаваліся выплатна (“возмездно”) – за грошы і бязвыплатна – за чэкі, у прапорцыі 50 на 50. Права пераважнага і ільготнага (мінус 20% ад грашовага кошту акцый) набыцця акцый атрымлівалі працоўныя калектывы.
У якасці пасярэдніка, які павінен быў дапамагчы грамадзянам арыентавацца ў нюансах фондавага рынку і асабістых інвестыцый, па задуме выступалі Спецыялізаваныя інвестыцыйныя фонды (СІФ) (Постановление №53, 1994). Схема працы СІФ была простай: фонды скуплялі ў грамадзян прыватызацыйныя чэкі “Маёмасць” у абмен на ўласныя акцыі, а затым у абмен на гэтыя чэкі набывалі акцыі прадпрыемстваў. Усяго з 1994 года ліцэнзіі на працу ў якасці СІФ набылі 47 прадпрыемстваў, самаму буйному з якіх – Першаму рэспубліканскаму інвестыцыйнаму фонду даверылі свае чэкі больш за 60 тысяч грамадзян.
Аднак на практыцы хутка сталі відавочнымі шматлікія супярэчнасці такой формы прыватызацыі. Інвестыцыйныя фонды, згодна з беларускім заканадаўствам, не маглі набываць больш за 10% акцый прадпрыемства падчас яго прыватызацыі і інвеставаць больш за 5% сваёй маёмасці ў каштоўныя паперы аднаго эмітэнта.
У выніку СІФы практычна адмовіліся ад кіравання пакетамі акцый і масава перайшлі да паўлегальнай скупкі ў насельніцтва акцый і чэкаў па заніжаных коштах пад заказ. Прычым заказчыкам магло выступаць кіраўніцтва прыватызаваных прадпрыемстваў, 129 № 20 (1) 2013 Дзмітрый Ісаёнак, Таццяна Чыжова. Эвалюцыя беларускай мадэлі прыватызацыі...
якое не падзяляла ідэалаў “народнага капіталізму” і старалася кансалідаваць у сваіх руках кантрольны пакет.
Хваля скаргаў і скандалаў з удзелам СІФ нарастала, іх дзейнасць прыпынялася прэзідэнтам Беларусі. У 32 з 47 СІФаў былі прыпыненыя ліцэнзіі, што не магло станоўча адбіцца на развіцці фондавага рынку і выніках чэкавай прыватызацыі.
Акрамя таго хутка выявіліся разыходжанні паміж колькасцю выдадзеных насельніцтву чэкаў і хуткасцю раздзяржаўлення прадпрыемстваў.
Аналітыкі адзначалі, што “ў 1994-м годзе налічана 22,4 працэнта чэкаў ад агульнага аб'ёму меркаванай іх выдачы, а раздзяржаўлена ўсяго 5,6% маёмасцi, якая падлягае рэфармаванню, замест 20% акрэсленых праграмай ... за студзень гэтага года налічана яшчэ 3,3 адсоткі чэкаў, але не раздзяржаўлена ніводнае прадпрыемства” (Шевченко, 1995: 1). Магчымасць выгадна ўкласці атрыманы чэк была невялікая, і замест чаканага ажыятажу і росту кошту прыватызацыйных чэкаў у рэальнасці назіралася зніжэнне кошту і падзенне цікавасці насельніцтва да гэтай задумы. Пры тым, што выдачу ўсіх прыватызацыйных чэкаў планавалася завяршыць да 1997 года, на першую палову 1995 года за сваёй доляй па прыватызаваную маёмасць звярнулася толькі каля 30% ад тых, хто меў права на атрыманне чэкаў (Таманин, 1995: 1).
Адной з перашкод на шляху прасоўвання чэкавай прыватызацыі беларускія ўлады бачылі празмернае развіццё адносін арэнды, якая стала з канца 80-х самым папулярным спосабам раздзяржаўлення прадпрыемстваў. З набыццём незалежнасці арэнда калектывамі прадпрыемстваў ва ўласніка-дзяржавы стала безумоўным лідарам у сектары камунальнай уласнасці. Да прыкладу, з 1993 па 1997 год змянілі форму ўласнасці 173 прадпрыемствы гандлю, з іх 114 – шляхам выкупу арэндаванай маёмасці.Хаця прыярытэтным напрамкам у беларускай прыватызацыі было абрана набыццё прадпрыемстваў працоўнымі калектывамі, пэўныя надзеі ўлада ўскладала і на айчынны капітал, што пачынаў нараджацца. Аднак з прычыны слабасці і няразвітасці апошні не хацеў і часта не мог укладваць сродкі ў буйныя прадпрыемствы.
З пачатку 90-х спецыялісты адзначалі, што “нашыя бізнесмены ў асноўным праяўляюць цікавасць да аб'ектаў камунальнай уласнасці – крамаў, атэлье, сталовых і г.д. То бок, дзе можна праводзіць хуткія аперацыі, і, адпаведна, рабіць «хуткія» грошы. Таму працэс інвеставання ў буйныя прадпрыемствы ідзе вельмі павольна” (Ажгирей, 1993: 3).
Але да сярэдзіны 90-х склалася сітуацыя, калі прыватызацыя ў гэтым сектары была заблакаваная шырокім распаўсюджваннем арэндных прадпрыемстваў – далёка не ўсе з іх імкнуліся да выкупу арэндаванай маёмасці, але прыватызаваць такое прадпрыемства без згоды яго калектыву было немагчыма. У завяршэнне арэндныя прадпрыемствы Беларусі дэманстравалі ўсе заганы арэндных прадпрыемстваў позняга СССР: арыентацыя на ўкладанні ў сацыяльны сектар замест развіцця вытворчасці, нізкі ўзровень менеджменту і г.д.
130 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты Да другой паловы 90-х беларуская ўлада прыйшла да ідэі, што ўвесь гэты вузел праблем можна проста рассекчы. Прыярытэтным спосабам прыватызацыі да 1997 года быў абраны продаж прадпрыемстваў па конкурсе ці на аўкцыёне. У пачатку 1998 года прэзідэнт падпісаў знакаміты дэкрэт № 3 (Декрет №3, 1998), які, у мэтах прадухілення спекулятыўных пагадненняў, фактычна ўсталяваў бестэрміновы мараторый на адчужэнне акцый, набытых у працэсе чэкавай прыватызацыі. Гэтая мера прывяла да паралічу дзейнасці інвестыцыйных фондаў, заняпаду фондавага рынку і пазбавіла на нявызначаны тэрмін уладальнікаў акцый права імі распараджацца.
Акрамя таго быў прыняты шэраг заканадаўчых змен, накіраваных на зніжэнне долі арэнды з наступным выкупам у працэсе раздзяржаўлення.
Па заканчэнні тэрміну арэндных дамоў калектывам прапаноўвалася альбо ў адпаведнасці з заканадаўствам аб раздзяржаўленні пераўтварыцца ў адкрытае акцыянернае таварыства, альбо цалкам выкупіць арэндаваную маёмасць, альбо вярнуць яе дзяржаве. Такая палітыка прывяла да даволі хуткага і амаль поўнага знікнення арэнды як формы раздзяржаўлення.
Нягледзячы на шэраг праблем і няўдач у справе пераходу ўласнасці ў прыватныя рукі, на мікраўзроўні гэты працэс ішоў значна энергічней.
У адрозненне ад чэкаў “Маёмасць”, чэкі “Жыллё” карысталіся попытам як сродак недарагой прыватызацыі асабістага жылля грамадзян, якая ішла без затрымак. Праца па прыватызацыі камунальнай уласнасці, сферы гандлю і паслуг, тым не менш, працягвалася, і была без асаблівага інфармацыйнага суправаджэння ў цэлым завершаная на пачатку 2000-х.
Тым не менш, з 1997-га прыватызацыйныя працэсы сталі згасаць.
Дзяржава адмовілася ад маштабных прыватызацыйных кампаній, і раздзяржаўленне больш-менш буйных прадпрыемстваў на працягу бліжэйшага дзесяцігоддзя ажыццяўлялася хутчэй у парадку выключэння.
ІІІ. У пошуках новага фармату Сітуацыя пачала істотна мяняцца ў 2007–2008 гадах. Цяжка меркаваць, прычынай таму была эвалюцыя ў поглядах беларускага кіраўніцтва або ўзмацненне праблем беларускай эканомікі ды неабходнасць знешніх крэдытаў, у тым ліку па лініі МВФ. Так ці інакш, з 2007 года пачынаецца даволі маштабная лібералізацыя заканадаўства, накіраваная на больш актыўнае раздзяржаўленне беларускай эканомікі.
Перш за ўсё новаўвядзенні закранулі сектар “малой прыватызацыі”. У лютым 2007 года ўказам прэзідэнта дапускаецца продаж аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, недзяржаўным юрыдычным асобам на аўкцыёнах, у тым ліку з устанаўленнем пачатковай цаны роўнай адной “базавай велічыні” (дзяржаўная разліковая адзінка, роўная на 2008 год каля 15 EUR) (Указ №108, 2007). Таксама, у мэтах скарачэння стратных прадпрыемстваў, прадугледжваецца магчымасць продажу такіх прадпрыемстваў з калектывамі менш за 100 чалавек на аўк- 131 № 20 (1) 2013 Дзмітрый Ісаёнак, Таццяна Чыжова. Эвалюцыя беларускай мадэлі прыватызацыі...
цыёнах з пачатковай цаной у 20% ад ацэначнага кошту аб'екта, з растэрміноўкай плацяжу і шэрагам падатковых ільгот (Указ №113, 2008).
Нягледзячы на тое, што гэтыя новаўвядзенні спрашчалі продаж толькі эканамічна малазначных аб'ектаў, яны набылі папулярнасць у малога і сярэдняга бізнесу. У 2009 годзе было прададзена 205 аб'ектаў рэспубліканскай уласнасці і 984 – камунальнай.
Прычым у абодвух выпадках большую частку з прададзенага склалі аб'екты малой прыватызацыі па мінімальных цэнах (Пятаков, 2010: 8).
У красавіку 2008 года дэкрэтам прэзідэнта (Декрет №7, 2008) быў дадзены старт паэтапнаму скасаванню мараторыя на адчужэнне набытых акцый. Зняццё абмежаванняў адбывалася ў тры этапы і цалкам было рэалізавана ў 2011 годзе, што крыху ажывіла аперацыі з акцыямі на другасным рынку.
У ліпені таго ж года Савет Міністраў зацвярджае план прыватызацыі на 2008–2010 гады, які павінен стаць першым этапам пачатку масавага раздзяржаўлення прадпрыемстваў (Постановление №1021, 2008). На гэтым этапе прадугледжвалася пераўтварэнне дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы (як правіла, са стопрацэнтнай доляй дзяржавы), акцыі якіх меркавалася выставіць для продажу на аўкцыёнах. У першы год такім спосабам статус акцыянерных таварыстваў набылі 197 дзяржаўных прадпрыемстваў, усяго ж праграма ўключала ў сябе пераўтварэнне 503 прадпрыемстваў і наступны продаж акцый 147 акцыянерных таварыстваў.
Акрамя гэтага, з 2007 па 2010 год, быў зроблены і шэраг іншых крокаў у напрамку лібералізацыі эканомікі. У прыватнасці, указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №667 “Об изъятии и предоставлении земельных участков”, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2008 года, уводзіў прынцып адначасовага продажу нерухомасці і права на арэнду зямлі пад ёй як адзінага прадмета аўкцыёну (Указ №667, 2007). Закон аб “Аб аб'ектах, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, і відах дзейнасці, на ажыццяўленне якіх распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы” (Закон №169-З, 2010) істотна скараціў пералік так званых “стратэгічных” прадпрыемстваў, якія могуць знаходзіцца выключна ў руках дзяржавы. Было скасавана існаваўшае з 1997 года права “залатой акцыі”.
Пры гэтым канцэптуальна новая хваля лібералізацыі ў эканоміцы істотна адрознівалася і ад лібералізацыі пачатку дзевяностых, і нават ад сітуацыі на момант увядзення мараторыя на адчужэнне акцый у 1997 годзе. Мэтай рэформаў на гэты раз абвяшчалася не ператварэнне беларусаў у нацыю акцыянераў і павышэнне зацікаўленасці ў выніках працы, а прыцягненне інвестыцый у беларускую эканоміку, якая перажывала стагнацыю.
Згодна са змяненнямі, унесенымі ў прыватызацыйнае заканадаўства ў ліпні 2010 года (Закон №172-З, 2010), прыярытэтнымі прызнаваліся “выплатныя” (“возмездные”) спосабы раздзяржаўлення. Ліквідавалася раней папулярная арэнда з наступным выкупам прадпрыемства працоўным калектывам, спынялася практыка 132 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты ільготнага продажу акцый калектывам і дазваляўся наўпросты продаж прадпрыемстваў па-за конкурсамі і аўкцыёнамі па ўказанні Прэзідэнта і Савета Міністраў. Каментуючы гэтую змену вектара, прадстаўнікі ўлады неаднаразова тлумачылі адмову ад утопіі “народнага капіталізму” яго несумяшчальнасцю з патрабаваннямі моманту і рэальнай рынкавай практыкай: “Скасаванне нормы аб ільготным продажы работнікам прадпрыемстваў звязана з тым, што стварэнне новых акцыянерных таварыстваў ажыццяўляецца, у першую чаргу, з мэтай прыцягнення інвестыцый. Як вынікае з практыкі, работнікамі прадпрыемства набываецца не больш за 1% статутнага фонду акцыянерных таварыстваў ... Наяўнасць «мінарытарных» акцыянераў не спрыяе прыцягненню інвестыцый у акцыянернае таварыства. Больш за тое, у многіх выпадках стратэгічныя інвестары гатовыя ўдзельнічаць у статутным фондзе акцыянернага таварыства, як мінімум, на парытэтнай аснове з дзяржавай, што становіцца немагчымым пры наяўнасці «мінарытарных» акцыянераў.
Больш мэтазгодна да прыцягнення інвестара забяспечыць захаванне 100-працэнтнай долі дзяржавы ў статутным фондзе акцыянерных таварыстваў” (Драпеза, 2010: 13).
Сама па сабе гэтая змена курсу не спарадзіла ні пратэстаў, ні нават прыкметнай дыскусіі ў беларускім грамадстве, аднак гісторыю з чэкавай прыватызацыяй па-беларуску яна канчаткова перавяла ў шэраг казусаў: нягледзячы на тое, што чэкавая прыватызацыя прайшла, а канцэпцыя змянілася, і з’яўлення новых прывабных аб’ектаў не чакаецца, каля 35% чэкаў “Маёмасць” па-ранейшаму не былі выкарыстаныя, а ў шматлікіх выпадках нават не былі атрыманыя насельніцтвам на рукі. Адпаведна, раней або пазней, гутарка пойдзе або аб выкупе гэтых чэкаў у насельніцтва, або аб прызнанні таго факту, што частка насельніцтва так і не займела магчымасці атрымаць сваю долю савецкага грамадскага здабытку. Пакуль што беларускія ўлады, імкнучыся адцягнуць гэты момант, у 2012 годзе ў чарговы раз працягнулі тэрмін дзеяння чэкаў “Маёмасць” да 30 чэрвеня 2016 года (Постановление №1111, 2012). Варта адзначыць, што апошняя індэксацыя намінальнай вартасці прыватызацыйнага чэка “Маёмасць” адбылася ў 2005 годзе і склала 4400 рублёў за чэк (што на той час адпавядала двум далярам ЗША). На дадзены момант кошт чэка застаўся ранейшым, адпаведна, яго вартасць у даляравым эквіваленце няўхільна зніжаецца.
У развіццё ідэі маштабнай выплатнай (“возмездной”) прыватызацыі Савет Міністраў прыняў на пачатку 2011 года даволі амбітны План прыватызацыі на 2011–2013 гады (Постановление №348, 2011), згодна з якім толькі ў першы год меркавалася выставіць на аўкцыёны 181 прадпрыемства з агульнай колькасцю супрацоўнікаў каля 52 тысяч чалавек, размешчаных практычна ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. У наступныя два гады меркавалася давесці колькасць прыватызаваных прадпрыемстваў да 240.
Рэалізацыя Плана прыватызацыі суправаджалася нечакана моцнай і 133 № 20 (1) 2013 Дзмітрый Ісаёнак, Таццяна Чыжова. Эвалюцыя беларускай мадэлі прыватызацыі...
даволі нязграбнай піар-кампаніяй у дзяржаўных СМІ, але ж гэтая кампанія забяспечыла і нязвыклы для Беларусі узровень адкрытасці інфармацыі. У 2012 годзе аўтары артыкула правялі даследаванне на тэму “Прыватызацыя ў Беларусі за 2011 год:
вынікі аўкцыёнаў, вядучыя суб'екты, сацыяльныя наступствы”. У межах даследавання, на дадзеныя якога мы і будзем абапірацца далей, была прааналізаваная інфармацыя аб выстаўленых у 2011 годзе для прыватызацыі прадпрыемствах, ход правядзення і вынікі прыватызацыйных аўкцыёнаў (гл. Исаёнок і інш., 2012; Исаёнок, 2012a; Исаёнок 2012b).
Хоць практычна ўсе згаданыя ў Плане прыватызацыі прадпрыемствы сапраўды выстаўляліся на адкрытыя аўкцыёны, сам падыход беларускага ўраду да фармавання спісаў прадпрыемстваў, якія падпадаюць пад раздзяржаўленне, апынуўся даволі спецыфічным. Аснову Плана прыватызацыі склалі невялікія і сярэднія прадпрыемствы з колькасцю супрацоўнікаў да 500 чалавек, размешчаныя на перыферыі. Гэта прадпрыемствы са старэючымі калектывамі і нізкім, ці нават адмоўным узроўнем рэнтабельнасці. Пры гэтым нават стратныя прадпрыемствы забяспечвалі работнікам дэклараваную па краіне сярэднюю заработную плату. Высокапрыбытковыя прадпрыемствы, якія перш за ўсё цікавяць замежнага інвестара, у спісе прысутнічалі мінімальна і, як правіла, не прадугледжвалі продажу кантрольных пакетаў акцый. Продаж такіх прадпрыемстваў быў абвешчаны магчымым у выключна індывідуальным парадку: у абыход аўкцыёнаў і конкурсаў, з санкцыі вышэйшага кіраўніцтва краіны.
Такім чынам, ужо пры публікацыі Плана, было зразумела, што анансаваная радыкальная рэформа адносін уласнасці ў Беларусі на самой справе не выйшла за межы сфармаванай яшчэ на мяжы 1980–1990-х гадоў двухузроўневай мадэлі. Першы ўзровень тут – развіваныя і падтрыманыя дзяржавай буйныя і прыбытковыя прадпрыемствы. Гэта так званае “фамільнае срэбра” – прадпрыемствы, што прадаюцца са згоды вышэйшага кіраўніцтва – у большасці сваёй тыя самыя прадпрыемствы “саюзнага падпарадкавання”, раздзяржаўленню якіх ў апошнія гады СССР супрацьстаяла беларуская наменклатура.
Прадпрыемствы першага ўзроўню служаць эканамічнай базай беларускай дзяржавы і прыватызуюцца толькі ў парадку выключэння. На другім жа ўзроўні дзейнічаюць іншыя правілы, развіваюцца рынкавыя адносіны, фармуецца нацыянальны капітал і прыватызацыя не толькі магчымая, але часам нават чаканая.
Аднак на гэтым другім, больш ліберальным узроўні, звязаная з меншымі сацыяльнымі рызыкамі прыватызацыя ў сферы гандлю і паслуг у цэлым завяршылася. На парадку дня стаіць пытанне аб раздзяржаўленні невялікіх і сярэдніх прадпрыемстваў прамысловасці, будаўніцтва, транспарту. Яны не маюць вялікага значэння для эканомікі краіны, але забяспечваюць працоўныя месцы ў правінцыі і робяць свой унёсак у падтрыманне сацыяльнай стабільнасці. Гатоўнасць беларускай улады прыступіць да рэфармавання гэтых 134 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты прадпрыемстваў выглядала досыць радыкальным крокам.
Вынік рэалізацыі Плана прыватызацыі на 2011 год апынуўся далёкім ад меркаванага. За год на аўкцыёнах было прададзена толькі 36 з 181 прадпрыемстваў. З усяго багацця прадстаўленых для раздзяржаўлення галін (гандаль, бытавое абслугоўванне і сельская гаспадарка былі прадстаўлены мінімальна) найвялікшым попытам у інвестара карысталіся прадпрыемствы лёгкай, мэблевай і лясной прамысловасці. Пры тым, што вялікая частка ўдала прададзеных актываў куплялася на першым альбо другім аўкцыёне, астатнія прадпрыемствы не атрымалася рэалізаваць, нягледзячы на шматразовыя спробы выставіць іх на таргі. Таксама варта адзначыць нізкую канкурэнтнасць нешматлікіх аўкцыёнаў – у палове выпадкаў прадаваныя прадпрыемствы аддаваліся адзінаму прэтэндэнту на ўмовах павышэння пачатковай цаны на 5%. Прэцэдэнты сур'ёзнага павышэння цаны пакета акцый у выніку барацьбы некалькіх пакупнікоў насілі адзінкавы характар.
Партрэт інвестара, які ўдзельнічае ў беларускай прыватызацыі можна акрэсліць наступным чынам. Перш за ўсё гэта кампаніі з Беларусі (26 з 36 набытых пакетаў) альбо блізкага замежжа, у першую чаргу – Расіі. Прычым, калі беларусы лідзіруюць па колькасці набытых прадпрыемстваў, то расійцы паказваюць лідарства ў фінансавым памеры заключаных здзелак. Гэта досыць старыя кампаніі з добрым досведам працы на беларускім рынку ў сваёй галіне, якія набываюць прадпрыемствы з мэтай пашырэння ўжо існуючай вытворчасці і ўключэння іх у свой тэхналагічны цыкл.
У значнай ступені такі стан рэчаў тлумачыцца дадатковымі патрабаваннямі, якімі дзяржава абумовіла магчымасць продажу шматлікіх прадпрыемстваў: мараторый на скарачэнне колькасці працоўных месцаў для шэрагу буйных прадпрыемстваў на працягу 2–5 гадоў, захаванне галіновай прыналежнасці або дадатковае ільготнае крэдытаванне прадпрыемства – такі спіс вядучых умоў набыцця пакета акцый.
Па сутнасці, дзяржава, разумеючы сацыяльныя і палітычныя наступствы рэструктурызацыі прапанаваных для прыватызацыі нізкаэфектыўных прадпрыемстваў, агаварыла сацыяльныя гарантыі для працоўных калектываў і замарозіла галіновую структуру гэтага сектара прамысловасці. Інвестар, гатовы пайсці на такія ўмовы, знайшоўся ў досыць вузкім сегменце галін:
найперш у лёгкай, мэблевай і лясной прамысловасці ды камунікацыях, дзе прыватны сектар актыўна фармаваўся яшчэ на пачатку 1990-х. Аднак бізнес не гатовы ісці ў малазнаёмыя для яго галіны, улічваючы рызыкі звязаныя з абмежаваннямі па змене профілю і скарачэнні персаналу. Такім чынам, План прыватызацыі дэ факта не столькі прыцягнуў у беларускую прамысловасць дадатковы прыватны (беларускі або замежны) капітал, колькі паспрыяў узбуйненню ўжо наяўных на беларускім рынку гульцоў.
ІV. Новы цыкл прыватызацыі Рэалізацыя прыватызацыйнага эксперыменту ў 2011 годзе суправаджалася шматлікімі скандальнымі за- 135 № 20 (1) 2013 Дзмітрый Ісаёнак, Таццяна Чыжова. Эвалюцыя беларускай мадэлі прыватызацыі...
явамі: чыноўнікі Камітэта па маёмасці бачылі за непаспяховасцю аўкцыёнаў інтрыгі дырэктарскага корпуса, занепакоенага стратай сваіх пасадаў. У дадатак план раскрытыкаваў і Аляксандр Лукашэнка. Выступаючы на нарадзе па пытаннях прыватызацыі 30 сакавіка 2012, прэзідэнт запатрабаваў адмовіцца ад якіх-колечы загадзя агучаных спісаў прадпрыемстваў, што падлягаюць раздзяржаўленню, і распрацаваць адзіны дакумент, які рэгламентуе парадак прыватызацыі ў краіне (Президент, 2012).
Больш за тое, у 2012 годзе ў сферы адносін уласнасці пачаліся працэсы, якія дазволілі журналістам загаварыць ледзь не аб вяртанні да сацыялізму. У прыватнасці, па ўказанні прэзідэнта была праведзена фактычная нацыяналізацыя кандытарскіх акцыянерных таварыстваў “Камунарка”, ”Спартак” і “Чырвоны харчавік”.
Пры ўсёй антырынкавай накіраванасці гэтых рашэнняў, яны, тым не менш, уяўляюць сабой даволі цікавую старонку ў гісторыі прыватызацыі па-беларуску. Гэтыя прадпрыемствы былі акцыяваныя яшчэ ў 1990-я гады, у адпаведнасці з тагачасным “бязвыплатным” падыходам да прыватызацыі, і значная колькасць іх акцый была размеркаваная сярод працоўных калектываў. Скарыстаўшыся адменай мараторыя на адчужэнне акцый з 1 студзеня 2011 года, буйныя акцыянеры (Марат Новікаў на “Спартаку” і “Камунарцы”, Ігар Анішчанка на “Чырвоным харчавіку”) разгарнулі масіраваную скупку акцый у супрацоўнікаў і пенсіянераў і сканцэнтравалі ў сваіх руках кантрольны пакет (Белорусские новости, 2011).
Такі спосаб атрымання кантролю над акцыянернымі таварыствамі ні ў якой ступені не супярэчыў беларускаму заканадаўству, аднак быў успрыняты кіраўніцтвам краіны як недапушчальны. У перспектыве ён адкрываў магчымасць набыцця бізнесам пэўнай катэгорыі прадпрыемстваў (прадпрыемствы, акцыянаваныя ў 1990-я гады, з заўважнай доляй мінарытарных акцыянераў з ліку сённяшніх і былых супрацоўнікаў) без якіх-колечы бонусаў для дзяржавы, і фактычна дэманстраваў банкруцтва ідэі чэкавай “народнай” прыватызацыі.
У мэтах недапушчэння такога кшталту практык у сакавіку 2011 года прэзідэнт падпісаў загад, у адпаведнасці з якім аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам атрымалі пераважнае права набыцця акцый некаторых акцыянерных таварыстваў. 1 Прасцей кажучы, акцыянер такога прадпрыемства, жадаючы прадаць свой пакет, стаў абавязаны папярэдзіць пра гэта выканкам, які атрымліваў права пры жаданні выкупіць гэтыя акцыі па тым самым кошце. Прычым асобныя пункты ўказа пачыналі дзейнічаць заднім чыслом, з 1 студзеня 2011 года.
Такім чынам, Мінгарвыканкам атрымаў магчымасць ініцыяваць судовае разбіральніцтва з мэтай ануляваць здзелкі па акцыях “Спартака” і “Камунаркі”, заключаныя паміж 1 студзеня і 14 сакавіка 2011 года, і забяспечыць дзяржаве магчымасць 1 Акцыі “стратэгічных” паводле спісу прадпрыемстваў, якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, набытыя грамадзянамі ў дзяржавы на ільготных умовах або ў абмен на чэкі "Маёмасць": Указ №107, 2011.
136 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты выкупіць гэтыя акцыі ў адпаведнасці з пераважным правам. Аналагічныя прэтэнзіі Бабруйскі гарвыканкам высунуў па акцыях “Чырвонага харчавіка”. Абедзве судовыя позвы былі задаволеныя.
Акрамя гэтага ў жніўні 2012 года Вышэйшы гаспадарчы суд выявіў парушэнні, дапушчаныя ў працэсе прыватызацыі “Спартака” і “Камунаркі”, у выніку якіх дзяржава пазбавілася часткі сваіх акцый. Зліквідаванне гэтых парушэнняў фактычна аддало кантрольны пакет абодвух прадпрыемстваў у рукі дзяржавы (Белта, 2012b).
12 кастрычніка 2012 года падчас наведвання фабрыкі “Камунарка” Аляксандр Лукашэнка агучыў рашэнне распусціць назіральныя саветы і замяніць дырэктараў на абодвух прадпрыемствах (Белта, 2012a).
15 лістапада 2012 года, не без ціску з боку дзяржавы, сход акцыянераў ААТ “Чырвоны харчавік” пагадзіўся павялічыць статутны фонд на суму прадстаўленай у 2012 годзе дзяржпадтрымкі з давядзеннем долі дзяржавы ў статутным фондзе таварыства да 50% + 1 акцыя. (Tut.by, 2012). Такім жа чынам у пачатку 2013 года дзяржава завалодала 21% акцый ААТ “Прамень” (абутковыя прадпрыемствы “Сівельга”, “Отыка” і “Прамень”).
Апошняй дзяржаўнай ініцыятывай, накіраванай на захаванне статус-кво акцыянерных таварыстваў з прыкметнай доляй мінарытарных акцыянераў з ліку працоўных калектываў стаў разгледжаны Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні 26 чэрвеня 2013 года праект закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы»”. Згодна з праектам, прадстаўнік дзяржавы ў тых акцыянерных таварыствах, дзе дзяржава валодае менш чым 50% акцый, набывае права галасаваць на сходзе акцыянераў галасамі мінарытарных акцыянераў. Акрамя таго праект нясе ў сабе рысы скасаванай раней “залатой акцыі” – магчымасць прызначэння прадстаўніка дзяржавы ў тыя акцыянерныя таварыствы, у якіх дзяржава не валодае доляй, з правам прыпыняць рашэнні сходу акцыянераў па шэрагу пытанняў. Аднак, якім у выніку стане гэты дакумент, пакажа будучыня.
Заключэнне З пачатку 1990-х гадоў раздзяржаўленне ўласнасці ў Беларусі развівалася, абапіраючыся на ідэі паступовага, ашчаднага ў дачыненні да насельніцтва ўваходжання ў рынак, са значнымі гарантыямі працоўным калектывам з боку дзяржавы. Гэтая палітыка развівалася як бы знізу ўверх – паступова пераходзячы ад прыватызацыі дробных гандлёвых кропак і стварэння кааператываў да раздзяржаўлення больш значных прадпрыемстваў.
Працэс гэты ішоў даволі асцярожна і суправаджаўся працяглымі паўзамі і адкатамі ў бок узмацнення ўплыву дзяржавы. Цягам такой супярэчлівай практыкі ідэалагічны складнік (“народны капіталізм”, “калектывыўласнікі”) паступова дэвальваваў у вачах беларускага кіраўніцтва. На 137 № 20 (1) 2013 Дзмітрый Ісаёнак, Таццяна Чыжова. Эвалюцыя беларускай мадэлі прыватызацыі...
першы план выйшла “прыватызацыя для прыцягнення буйнога інвестара ў сітуацыі вострай неабходнасці” ў выпадку з прадпрыемствамі, якія можна выгадна прадаць, і “прыватызацыя з мэтай зняць з дзяржавы расходы па падтрымцы нізкарэнтабельных прадпрыемстваў” для ўсяго астатняга.
У выніку, галоўнай асаблівасцю прыватызацыі прамысловай вытворчасці па-беларуску з’яўляецца тое, што яна не стала тым, чым была прыватызацыя для ўкраінскай і расійскай мадэляў эканомікі. Беларуская прамысловая прыватызацыя не была і наўрад ці ўжо стане лакаматывам рынкавых рэформаў, фармавання класу ўласнікаў і буйнога нацыянальнага капіталу. Прыватны сектар і нацыянальны капітал сфармаваўся і актыўна расце галоўным чынам у шэрагу непрамысловых галін (гандаль, аперацыі з нерухомасцю, будаўніцтва і г.д.), а значэнне прамысловай вытворчасці для эканомікі паступова зніжаецца.
Пры гэтым, нават у выпадку радыкальнай прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў, маштаб негатыўных сацыяльна-палітычных наступстваў будзе несупастаўляльны з аналагічнымі наступствамі расійскай і ўкраінскай прыватызацыі. З улікам гэтага, існуюць усе падставы меркаваць, што нават чарговае прыпыненне прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў у бліжэйшыя некалькі гадоў не стане крытычнай праблемай для росту прыватнага беларускага капіталу.
Літаратура 1. Ажгирей, А.М. (1993) “Процесс пошел. Но куда?”, Деловой вестник, 10.
2. Белорусские новости (2011). “«Коммунарка» выкупает простые акции у акционеров для продажи инвестору”. 14.07.2011, URL (доступ з 12.06.2013) http://naviny.
by/rubrics/economic/2011/07/14/ic_news_113_372254 3. Белта (2012a). “Лукашенко распорядился ликвидировать наблюдательные советы на «Спартаке» и «Коммунарке»”. 12.10.2012, URL (доступ з 17.06.2013) http://www.belta.by/ru/all_news/president/Lukashenko-rasporjadilsja-likvidirovatnabljudatelnye-sovety-na-Spartake-i-Kommunarke_i_611582.html 4. Белта (2012b). “«Спартак» и «Коммунарка» отозвали жалобы на решения хозсуда по искам Госкомимущества”. 17.10.2012, URL (доступ з 17.06.2013) http:// www.belta.by/ru/all_news/economics/Spartak-i-Kommunarka-otozvali-zhaloby-nareshenija-xozsuda-po-iskam-Goskomimuschestva_i_612052.html 5. Блохин, А. А., Иванова, Е. А. (1989) Кооперативный сектор экономики, Москва:
Знание.
6. Вахитов, К.И. (2007) История потребительской кооперации России, Москва:
Издательско-торговая корпорация “Дашков и К°”.
7. Декрет Президента Республики Беларусь №3 (1998) от 20 марта 1998 г. “О разгосударствлении и приватизации государственной собственности в Республике Беларусь”, URL (доступ з 17.04.2013) http://www.levonevski.net/pravo/razdel1/ num2/1d2331.html 8. Декрет Президента Республики Беларусь №7 (2008) от 14 апреля 2008 г. “О внесении изменений и дополнений в Декрет Президента Республики Беларусь от 20 марта 1998 г. № 3”, URL (доступ з 17.04.2013) http://laws.newsby.org/documents/ dekretp/dek00014.htm 138 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты 9. Драпеза, Г. (2010) “Комментарий к принятому закону о приватизации государственного имущества”, Управление и распоряжение государственным имуществом, №3: 12–14.
10. Драчев, В.К. (2002) Приватизация в Беларуси. Гомель: ГГУ.
11. Жерносек, Н. (2010) “Приватизации государственной собственности 20 лет”, Управление и распоряжение государственным имуществом, №4(17): 8-16.
12. Жук, В. (1992) “Малые предприятия на МАЗ – подпорка для автогиганта?”, Деловой вестник, 9-10.
13. Закон Республики Беларусь №169-З (2010) от 15 июля 2010 г. “Об объектах, находящихся только в собственности государства, и видах деятельности, на осуществление которых распространяется исключительное право государства”, URL (доступ з 29.04.2013) http://www.pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=H11000169&p2 14. Закон Республики Беларусь №172-З (2010) от 16 июля 2010 г. “О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь и признании утратившими силу некоторых законодательных актов Республики Беларусь и их отдельных положений по вопросам приватизации государственного имущества”, URL (доступ з 29.04.2013) http://www.pravo.by/main.
aspx?guid=3871&p0=H11000172&p2 15. Закон Республики Беларусь №2103-XII (1993) от 19 января 1993 г. “О разгосударствлении и приватизации государственной собственности в Республике Беларусь”, URL (доступ з 23.02.2013) http://pravo.levonevsky.org/bazaby/zakon/ zakb1332.htm 16. Закон Республики Беларусь №2468-XII (1993) от 6 июля 1993 г. “Об именных приватизационных чеках Республики Беларусь”, URL (доступ з 23.02.2013) http:// pravo.levonevsky.org/bazaby/zakon/zakb1275.htm 17. Закон СССР № 8998-XI (1988) от 26 мая 1988 г. “О кооперации в СССР”, URL (доступ з 17.06.2014) http://www.consultant.ru/document/cons_doc_LAW_1361 18. Закон СССР №1305-1 (1990) от 6 марта 1990 г. “О собственности в СССР”, URL (доступ з 23.02.2013) http://www.lawmix.ru/docs_cccp/1126 19. Закон СССР №2278-I (1991) от 1 июля 1991 г. “Об основных началах разгосударствления и приватизации предприятий”, URL (доступ з 23.02.2013) http://base.
consultant.ru/cons/cgi/online.cgi?req=doc;base=ESU;n=7795 20. Закон СССР “О кооперации в СССР и организационно-правовые основы деятельности кооперативов” (1989), у Морозова А. К. (распрац.) Методические рекомендации в помощь изучающим Закон СССР «О кооперации в СССР», Москва:
Центросоюз СССР.
21. Исаёнок Д., Чижова Т., Михеева Л. (2012) Приватизация в Беларуси за 2011 год: результаты аукционов, ведущие субъекты, социальные последствия, Мінск, URL (доступ з 19.12.2013) http://palityka.org/wp-content/uploads/2014/06/priv_ fin_2011.pdf 22. Исаёнок, Д. (2012a) "Приватизация выбирает тишину", Наше мнение. 03.04.2012, URL (доступ за 06.04.2012) http://nmnby.eu/news/express/4790.html 23. Исаёнок, Д. (2012b) "Номенклатура не спешит в собственники", Наше мнение.
18.04.2012 URL (доступ за 20.04.2012) http://nmnby.eu/news/express/4801.html 24. Ленин, В.И. “О кооперации” (1982), у В. И. Ленин, Полное собрание сочинений, издание 5-е, т. 45, Москва: Издательство политической литературы.
25. Никончик, В. (1991) “Коллективная собственность: заработают ли стимулы?”, Деловой вестник, 7.
26. Новик, В.В. (1991) “Белорусский рынок и союзный договор. Как будем жить дальше?”, Деловой вестник, 2.
139 № 20 (1) 2013 Дзмітрый Ісаёнак, Таццяна Чыжова. Эвалюцыя беларускай мадэлі прыватызацыі...
27. Постановление Совета Министров Белорусской ССР №323 (1991) от 20 августа 1991 г. “О порядке согласования кандидатуры руководителя государственного союзного предприятия, расположенного на территории Белорусской ССР при найме (назначении) его на должность”, URL (доступ з 15.01.2013) http://pravo.
levonevsky.org/bazaby/org507/sbor21/texw0580.htm 28. Постановление Совета Министров Республики Беларусь № 1111 (2012) от 3 декабря 2012 года "О сроках обращения именных приватизационных чеков "Имущество", URL (доступ з 19.06.2013) http://www.levonevski.net/pravo/norm2013/ num02/d02678.html 29. Постановление Совета Министров Республики Беларусь № 348 (2011) от 21 марта 2011 года “Об утверждении плана приватизации объектов приватизации, находящихся в собственности Республики Беларусь, на 2011–2013 годы и плана преобразования республиканских унитарных предприятий в открытые акционерные общества на 2011–2013 годы”, URL (доступ за 06.04.2012) http://pda.
government.by/upload/docs/file18bd198ce0971bd1.pdf 30. Постановление Совета Министров Республики Беларусь №1021 (2008) от 14 июля 2008 г. “Об утверждении плана приватизации объектов, находящихся в республиканской собственности, на 2008–2010 годы и перечня открытых акционерных обществ, созданных в процессе приватизации государственной собственности, акции которых, принадлежащие Республике Беларусь, подлежат продаже, на 2008–2010 годы”, URL (доступ з 23.06.2013) pravo.by/main.
aspx?guid=3871&p0=c20801021&p2 31. Постановление Совета Министров Республики Беларусь №343 (1991) от 4 сентября 1991 г. “О мерах по выполнению Закона БССР «О придании статуса конституционного закона Декларации Верховного Совета Белорусской Советской Социалистической Республики о государственном суверенитете Белорусской Советской Социалистической Республики» и постановления Верховного Совета Белорусской ССР «Об обеспечении политической и экономической самостоятельности Белорусской ССР»”, URL (доступ з 17.02.2013) http://laws.newsby.org/ documents/sovetm/pos20/sovmin20327.htm 32. Постановление Совета Министров Республики Беларусь №360 (1991) от 23 сентября 1991 г. “О разгосударствлении экономики и приватизации государственной собственности Республики Беларусь в 1991 году”, URL (доступ з 17.02.2013) http://pravo.levonevsky.org/bazaby11/republic63/text865.htm 33. Постановление Совета Министров Республики Беларусь №385 (1991) от 14 октября 1991 г. “О порядке принятия в собственность Республики Беларусь предприятий, объединений, организаций и учреждений союзного подчинения”, URL (доступ з 17.02.2013) http://pravo.levonevsky.org/bazaby/org507/sbor21/texw0521.
htm 34. Постановление Совета Министров Республики Беларусь №486 (1991) от 23 декабря 1991 г. “О Программе разгосударствления экономики и приватизации государственной собственности Республики Беларусь на 1992 год”, URL (доступ з 17.02.2013) http://www.levonevski.net/pravo/temy/tema22/glav/docm0513.html 35. Постановление Совета Министров Республики Беларусь №53 (1994) от 1 февраля 1994 г. “Об утверждении Положения о специализированных инвестиционных фондах, аккумулирующих именные приватизационные чеки «Имущество»”, URL (доступ з 17.02.2013) http://laws.newsby.org/documents/sovetm/pos19/ sovmin19232.htm 36. Президент Республики Беларусь (2012) “30 марта Глава государства Александр Лукашенко провел совещание по вопросам приватизации”. 30.03.2012, URL (доступ 140 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты з 17.03.2013) http://president.gov.by/ru/news_ru/view/30-marta-glava-gosudarstvaaleksandr-lukashenko-provel-soveschanie-po-voprosam-privatizatsii-72/ 37. Пятаков, С.А. (2010) “О деятельности в сфере имущественных отношений в 2009-м году”, Управление и распоряжение государственным имуществом, 1: 4-9.
38. Соглашение о взаимном признании прав и регулировании отношений собственности от 9 октября 1992 года (1992), URL (доступ з 07.05.2013) http://spravkajurist.com/base/part-eq/tx_xswkwy.htm 39. Таманин, Владимир (1995) “Сроки определены”, Приватизация, 6, 24.04.1995.
40. Титович, А.А., Сычев, А.Н. (2002) Разгосударствление и приватизация в Беларуси:
опыт, проблемы, перспективы. Минск: Респ. унитар. предприятие "Изд. центр БГУ".
41. Тихонов, Р. (1992) “Фондовая биржа без рынка ценных бумаг?”, Деловой вестник, 2.
42. Указ Президента Республики Беларусь № 107 (2011) от 14 марта 2011 г. "О внесении изменений и дополнения в Указ Президента Республики Беларусь от 16 ноября 2006 г. № 677", URL (доступ з 05.06.2013) http://www.pravo.by/main.
aspx?guid=3871&p0=P31100107 43. Указ Президента Республики Беларусь №108 (2007) от 27 февраля 2007 “О некоторых мерах по вовлечению в хозяйственный оборот неиспользуемого государственного имущества”, URL (доступ з 17.06.2013) http://laws.newsby.org/ documents/ukazp/pos00/ukaz00948.htm 44. Указ Президента Республики Беларусь №113 (2008) от 25 февраля 2008 г. “О порядке и условиях продажи юридическим лицам предприятий как имущественных комплексов убыточных государственных организаций”, URL (доступ з 05.06.2013) http://pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=P30800113 45. Указ Президента Республики Беларусь №667 (2007) от 27 декабря 2007 года “Об изъятии и предоставлении земельных участков”, URL (доступ з 05.06.2013) http://www.levonevski.net/pravo/norm2013/num25/d25443.html 46. Указ Президиума Верховного Совета СССР №10277-XI (1989) от 7 апреля 1989 г. “Об аренде и арендных отношениях в СССР”, URL (доступ з 17.06.2013) http:// base.consultant.ru/cons/cgi/online.cgi?req=doc;base=ESU;n=3465 47. Шевченко, З. (1995) “Получим ли свою долю? Темпы чековой приватизации затухают”, Человек и собственность, 2(15).
48. Tut.by (2012). “Государство получит контроль и над «Красным пищевиком»”.
26.11.2012, URL (доступ з 18.06.2014) http://news.tut.by/economics/322327.html