Часопіс “Палітычная сфера”

Ад пратэсту да супраціву: вакол “справы беларускіх анархістаў”

Аляксандр Ланеўскі · 2013

№ 20 (1) 2013 Аляксандр Ланеўскі Ад пратэсту да супраціву: вакол “справы беларускiх анархiстаў” I. Уводзіны Анархізм, несумненна, з’яўляецца вельмі яскравай, цікавай і адначасова супярэчлівай ідэяй, якая за амаль 200-гадовую гісторыю існавання адзначалася не менш цікавымі сацыяльна-палітычнымі практыкамі. Нягледзячы на гэта, праблематыка анархізму ў беларускай акадэмічнай літаратуры ніколі не належала да папулярных даследчых напрамкаў. У літаратуры савецкага перыяду пераважае тэндэнцыйная інфармацыя адносна анархістаў перыяду рэвалюцый 1905 і 1917 гадоў (Генкин, 1919; Майзель, 1934;

Константинов, 1934), але ўвагі перш за ўсё заслугоўваюць крыніцы (Альманах, 1909; Rappaport, 1981; Кривенький, 1998), багаты матэрыял па анархістах з пачатку XX стагоддзя знаходзіцца ў фондах НГАБ у Гродна.

На жаль, на дадзены момант у беларускіх гуманітарных галінах (у адрозненні ад суседзяў Польшчы, Украіны ці Расіі) практычна няма даследчыкаў анархізму (Барысёнак, 1989; Канавальчык, 2000 і 2002; Глушаков, 2005;

Микола, 2006 і 2008; Мартыненка і інш., 2008; Ушкін, 2008). Гэтая тэндэнцыя з’яўляецца адной з прычын таго, што беларускае грамадства ў сваёй большасці незнаёмае з гісторыяй і ідэямі анархізму ў Беларусі. Аднак, сам тэрмін “анархія” ў афіцыйным карыстанні не забаронены: 22–24 ліпеня 2011 года ў Гарналыжным спартыўнааздараўленчым комплексе “Лагойск” прайшоў шосты афіцыйны міжнародны мотафестываль “Минск – Анархия – 2011” (Мужской журнал, 25.07.2011).

Мэтай артыкула з’яўляецца паказаць кароткую гісторыю анархісцкага руху ў сучаснай Беларусі. Акрамя таго, ставіцца тэзіс, што антыдзяржаўны рух перажывае значную эвалюцыю, а самае галоўнае – за апошнія гады метады дзейнасці беларускіх анархістаў пачалі радыкалізавацца.

Актуальнасць тэмы заключаецца ў тым, што анархісцкі рух непасрэдна звязаны з грамадзянскай актыўнасцю, тэмай палітвязняў і агульнай сацыяльна-палітычнай сітуацыяй у Рэспубліцы Беларусь. Аўтар ставіць задачу прадставіць чытачам стан сучаснага беларускага анархісцкага руху, разгледзець узаемасувязь паміж анархістамі, грамадска-палітычнымі дзеячамі і ўладай, а таксама прыцягнуць увагу чытачоў да агульнай праблематыкі анархізму.

Націск будзе зроблены на “справу беларускіх анархістаў”, якая разглядаецца як сэнсавы вузел, вакол якога будуецца аналіз. Прадметам аналізу з’яўляецца беларускі анар- 100 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты хізм, які даследуецца з тэарэтычнай перспектывы гісторыі сучасных грамадска-палітычных рухаў метадам сістэматызацыі і выкладання інфармацыі. Аналіз руху праводзіцца на падставе праграмных дакументаў, лістовак, газет і выдаўніцтваў анархістаў. Важнай крыніцай у даследаванні з’яўляюцца медыя: прэса, тэлебачанне, радыё, а найбольш папулярны з іх – Інтэрнэт. Менавіта ў глабальнай тэлекамунікацыйнай сетцы размешчаны вэб-старонкі анархісцкіх ініцыятываў і арагнізацыяў, а таксама блогі і сайты грамадскіх дзеячаў і палітычных аб’яднанняў, інфармацыйна-аналітычныя рэсурсы, праваабарончыя сайты, а таксама старонкі дзяржаўных органаў улады. У сваю чаргу, адсутнасць навуковых даследаванняў, прысвечаных анархізму, паўплывала на факт, што акадэмічная літаратура ў бібліяграфіі практычна адсутнічае.

Варта дадаць, што аўтар не прэтэндуе на ўсебаковы і поўны аналіз беларускага анархізму. Пытанні, якія тычацца гісторыі і філасофіі анархізму, патрабуюць больш глыбокага і стараннага даследавання, таму ў артыкуле яны будуць мець вельмі агульны характар. Дзеля больш шырокага агляду тэмы ў дадзеным аналізе мы таксама абмежаваліся да прэзентацыі агульных звестак, звязаных з адраджэннем і даследаваннямі анархізму ў суседніх краінах: Польшчы, Расіі і Украіне. Аўтар (гл. іншыя тэксты на тэму анархістаў: Łaniewski, 2011; Ланевский, 2012; Ланевский, 2013) спадзяецца, што гэтым артыкулам ён распачне дыскусію ў беларускім навуковым асяроддзі, а таксама паўплывае на далейшыя даследаванні анархізму.

II. Агляд актыўнасці анархістаў і даследаванні па суседніх краінах Адраджэнне анархізму ў Польшчы прыходзіцца на пачатак 80-х гадоў, калі ў Гданьску з’яўляецца моладзевы рух – “Рух альтэрнатыўнага грамадства” (Ruch Społeczeństwa Alternatywnego), а ужо ў 1988 годзе ствараецца “Міжгародка анархістаў” (Międzymiastówka Anarchistyczna), якая праз год ператвараецца ў “Федэрацыю анархістаў” (Federacja Anarchistyczna, FA). На сённяшні момант у Польшчы, акрамя FA, дзейнічае шэраг анархісцкіх груп, сярод іх найбуйнейшыя: легальна зарэгістраваны анарха-сындыкалістычны прафсаюз “Працоўная ініцыятыва” (Ogólnopolski Związek Zawodowy Inicjatywa Pracownicza, OZZIP) і арганізацыя “Саюз сындыкалістаў Польшчы” (Związek Syndykalistów Polski, ZSP). Варта звярнуць увагу на тое, што ў першай праграме Незалежнага самакіраванага прафсаюза “Салідарнаць” (NSZZ “Solidarność”) можна заўважыць відавочны ўплыў некаторых анарха-сындыкалісцкіх ідэй.

Школу даследавання анархізму ў Польшчы заснаваў яшчэ на пачатку XX стагоддзя Людвік Кульчыцкі (Kulczycki, 1902; 1907). Сёння, акрамя аматараў-гісторыкаў, існуе шэраг навукоўцаў, якія займаюцца пытаннямі анархізму, сярод якіх: Даніель Грынберг, Антоні Камінскі, Радаслаў Антонаў, Пётр Ласкоўскі, Павел Малендовіч і іншыя (Antonow, 101 № 20 (1) 2013 Аляксандр Ланеўскі. Ад пратэсту да супраціву: вакол “справы беларускіх анархістаў” 2004; Grinberg, 1994; Kamiński, 2013;

Laskowski, 2006; Malenowicz, 2013).

2–3 снежня 2010 года ў Пабярове каля Шчэціна адбылася першая навуковая канферэнцыя, арганізаваная Шчэцінскім універсітэтам, прысвечаная анархізму, матэрыялы якой былі надрукаваныя ў зборніку (Krasucki et al., 2011). Акрамя таго, у Познані існуе анархісцкае выдавецтва “Bractwo Trojka”.

У Расіі на хвалі перабудовы і агульнай актывізацыі грамадства анархізм пачаў адраджацца напрыканцы 80-х гадоў XX стагоддзя. Практычна адначасова з’явіліся “Анархо-синдикалисткая свободная ассоциация” у Ленінградзе і “Конфедерация анархо-синдикалистов” (КАС) у Маскве.

Ужо ў 1990 годзе з КАС вылучылася “Ассоциация движения анархистов” (АДА) (Тарасов, 1997; Рублев, 2008). На сённяшні дзень у Расіі дзейнічаюць разнастайныя анархісцкія аб’яднанні: АДА, “Автономное действие”, “Конфедерация революционных анархо-синдикалистов”, радыкальныя эколагі “Хранители радуги”, контркультурнае “ПанкВозрождние”, прафсаюз “Сибирская конфедерация труда”, арт-актывісты “Война”, радыкальны калектыў “Черный блог”, а таксама шэраг лакальных груп і неаб’яднаных анархістаў.

Асвятляецца анархізм і ў навуковым асяроддзі. Кожны год на радзіме Міхаіла Бакуніна адбываецца традыцыйная навуковая канферэнцыя “Прямухинские Чтения”, матэрыялы якой выдаюцца ў зборніках (Прямухинские Чтения, 2001–2013).

У 2009 годзе маскоўскае выдавецтва “URSS” заснавала серыю “Размышляя об анархизме”. Акрамя таго, шэраг навукоўцаў ВНУ Расійскай Федэрацыі займаюцца даследаваннямі анархізму (Шубин, 1998; Рябов, 2007; Рублев, 2010; Дамье, 2006; Ермаков, 1996).

Знайсці навуковыя праекты, прысвечаныя анархізму, можна і ў Інтэрнэце:

makhno.ru, socialist.memo.ru і іншыя.

На Украіне анархісты актывізаваліся ў палове 1980-х гадоў. У 1989 годзе ўкраінскія анархісты ўвайшлі ў расійскую КАС. У 1990 годзе з’яўляюцца “Конфедерация анархистов Украины” і “Федерация анархистов Донбасса”, а ў 1994 годзе дзеючая і дагэтуль “Революционная конфедерация анархосиндикалистов им. Батьки Махно” (Дубовик, 2001).

Сярод іншых сучасных анархісцкіх арганізацый найбольш актыўнымі з’яўляюцца палітычная партыя “Союз анархистов Украины” і студэнцкі прафсаюз “Прама Дія”. Украінская гістарыяграфія анархізму з’яўляецца багатай з прычыны даследаванняў жыцця і дзейнасці аднаго з найбольш знаных анархістаў Нестара Махно.

Менаваіта на яго радзіме ў Гуляйполі з 2006 па 2010 гады адбываўся літаратурна-музычны фестываль “Махно-фэст”. Сярод сучасных украінскіх даследчыкаў анархізму выдзяляюцца: Анатоль Дубавік, Віктар Саўчанка, Уладзімір Чоп і іншыя (Чоп, 2002;

Савченко, 2006, 2010). З савецкай літаратуры: (Яковлев, 1922; Горев, 1930; Ярославский, 1939; Комин, 1969; Волковинский, 1991).

Ва ўсіх пералічаных краінах анархісцкая дзейнасць засяроджваецца на наступных тэмах: сацыяльна-эканамічныя пратэсты, экалагічныя і антываенныя акцыі, прафсаюзная 102 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты актыўнасць, антыфашызм, контркультура і іншых. Па ўсіх краінах анархісты не маюць адной цэнтральнай арганізацыі ці аднаго асноўнага ідэалагічнага кірунку. Дзейнічаюць легальныя і канспіратыўныя групы, якія выкарыстоўваюць як прававыя, так і неправавыя метады, сярод якіх найбольш папулярнымі з’яўляюцца пікеты, хэпенінгі, страйкі, акцыі прамога дзеяння (direct action), формы грамадзянскага непадпарадкавання.

Таксама варта падкрэсліць, што ўсе пералічаныя краіны маюць пэўныя анархісцкія традыцыі, на якіх можа будавацца і грунтавацца сучасны анархісцкі рух, чаго няма ў Беларусі.

Што датычыць акадэмічных даследаванняў анархізму ў Расіі, Украіне і Польшчы, то гэтыя навуковыя напрамкі таксама з’яўляюцца адносна развітымі. Акрамя публікацыяў у навуковых часопісах, выданняў манаграфій ва ўсіх трох краінах адбываюцца навуковыя канферэнцыі і семінары, прысвечаныя леварадыкальным рухам і тэорыям, у тым ліку – анархізму. Такім чынам, нават на падставе гэтага кароткага агляду можна смела пацвердзіць тэзіс, што ў параўнанні з суседнімі краінамі актыўнасць беларускіх анархістаў, а таксама беларускія даследаванні анархізму знаходзяцца на больш іншым узроўні.

III. Развіццё руху ў Беларусі Складаная гісторыя беларускага народу і беларускай дзяржаўнасці не прывяла да актыўнага развіцця леварадыкальных ідэяў. Сітуацыя змянілася толькі напрыканцы 80-х гадоў, калі ў СССР дынамічна развіваўся працэс дэмантажу дзяржаўнай сістэмы, а нацыянальныя і дэмакратычныя рухі саюзных краін набіралі сілы. На палітычнай сцэне пачалі з’яўляцца новыя партыі і грамадскія структуры, цікавым прыкладам якіх былі і анархісты. Упершыню беларускія анархісты заявілі пра сабе ў красавіку 1991 года, калі група “Барацьба” арганізавала ў Гомелі страйк на тыпаграфскай фабрыцы “Палесдрук” (Канавальчык, 2002: 3). Ужо ў жніўні 1992 года на з’ездзе ў Менску былі прыняты агульныя праграмныя прынцыпы, свабодны дагавор і дэкларацыя аб утварэнні “Федэрацыі анархістаў Беларусі” (ФАБ). У дакументах падкрэслівалася аўтаномнасць кожнай групы і салідарнасць усіх удзельнікаў анархістычнага руху, якія аб’ядналіся па прынцыпах “антыкапіталізму, антыэтатызму, інтэрнацыяналізму, экасацыялізму, антымілітарызму... ”. ФАБ адмаўлялася ад “элементаў партыйных дысцыплінаў, статусаў, вертыкальнай падпарадкаванасці і іншых арганізацыйных будоў, супярэчных прынцыпу федэралізму” (Канавальчык, 2002: 3;

Тов. Хорхе, 2008: 7).

Сучасны беларускі анархізм нараджаўся ў перыяд, калі ўсе краіны былога СССР перажывалі гаспадарча-палітычную трансфармацыю. У гісторыі незалежнай Беларусі пераломным момантам стаў 1994 год, які адзначыўся пачаткам аўтарытарнага рэжыму і вызначыў развіццё краіны на дзесядзігоддзі наперад. Беларускія анархісты адразу распачалі дзейнасць, накіраваную на барацьбу з новай уладай. Першай у Беларусі ан- 103 № 20 (1) 2013 Аляксандр Ланеўскі. Ад пратэсту да супраціву: вакол “справы беларускіх анархістаў” тыпрэзідэнцкай акцыяй з актыўным удзелам анархістаў стаў хэпэнінг “Дзякуй прэзідэнту за хлеб і малако” (Канавальчык, 2002: 4), які адбыўся 14 кастрычніка 1994 года. Наступным палітычным перформансам стала кампанія падчас выбараў у Вярхоўны Савет Беларусі ў 1995 годзе –кандыдат ад анархістаў выступіў з вострай сатырычнай праграмай-пародыяй на выбары (Канавальчык, 2002: 5, БАЦ, 2008:20). У 1995 годзе актывізавалася Антыпартыйная група “Чырвоны Жонд” (ЧЖ), якая арагнізоўвала антыпрызідэнцкія, антывыбарчыя і іншыя хэпэнінгі. 1 Характар акцыяў адлюстроўваў канцэпт групы: “Змагайся і адпачывай!”, таму запачаткаваная гомельскімі анархістамі сацыяльная дзейнасць і “«сур’ёзная палітыка» ператваралася ў канцэптуальны сьцёб і вясёлы карнавал” (Канавальчык, 2002: 6). Можна сцвердзіць, што анархісцкі рух таго часу выклікаў грамадскі рэзананс і бясспрэчна быў цікавай з’явай на беларускай палітычнай сцэне, а прапагандысцкі акцэнт акцыяў спрыяў павелічэнню актывістаў у руху. З іншага боку, цяжка згадзіцца з меркаваннем, што анархізм “выйшаў з палітычнага гета, стаўшы заўважным самастойным суб’ектам беларускай палітычнай сцэны” (Канавальчык, 2002: 8).

Анархісты актыўна займаліся выдавецкай дзейнасцю, большай часткай “самвыдатам” (“Анархия”, “ФАБ – листок”, “Чорная ваверка”, “Моладзь змагаецца”, “Дура”, “Бунтуйма!” і іншыя). У Гродна ў 2002 годзе адбылася канферэнцыя самвыдату, а палітыкасатырычныя “Навінкі” (газета, якая выходзіла ў 1998–2003 гадах па ініцыятыве ЧЖ, галоўным рэдактарам быў Паўлюк Канавальчык), сталі адным з найгучнейшых праектаў беларускіх анархістаў, які Павал Севярынец назваў “найбольш скандальным экспэрыментам субкультуры ў палітыцы ў 1998–99 гг. ” (Севярынец, 2002).

Феноменам газеты было тое, што яна з’яўлялася афіцыйна зарэгістраваным анархісцкім выданнем. Калектыў “Навінак” таксама стварыў мастацкакінематаграфічны праект “Навінкі Home Video”, які выпусціў палітычную камедыю “Случай з пацаном”, 2001 (34MAG.NET, 05.12.2011), “гоблін-рымэйк” “Александрыя Шклоўская”, 2004 (Siskazhopa, 19.09.2011) і відэакомікс “Гудбай, Бацька!”, 2006 (Serezha ZdorovetsVEVO, 28.12.10).

У сваю чаргу, брэсцкімі анархістамі быў створаны “Свабодны Тэатар” (2001), які ад 2012 года дзейнічае пад назвай “Крылы Халопа” ( A-party-Я , № 2: 13–17; Тэатр “Крылы Халопа”, 13.03.2012).

Сярод іншых напрамкаў дзейнасці беларускіх анархістаў можна вылучыць некалькі асноўных. Экалагічныя акцыі: у 1998 годзе пачалася кампанія супраць будаўніцтва Беларускай АЭС, грамадская кампанія “Супраць знішчэння запаведных лясоў”, у рамках якой у Менску быў арганізаваны музычны фестываль “Зялёны Шабаш” (сарваны АМАПам). З удзелам актывістаў ФАБ была ство1 “Прагулка палітвязьняў вакол рэзыдэнцыі прэзыдэнта”, “Даеш Ынтыграцыю!”, “Сьмерць тырана”, “Сабачыя выбары” і “Асваеньне апазыцыйнай дэманстрацыі” (Канавальчык, 2002: 7–8).

104 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты рана незалежная ініцыятыва “Экасупраціў”, выдавалася газета “Вясёлка” (Канавальчык, 2002: 10).

Наступным прыярытэтам беларускіх анархістаў стаў антыфашызм:

акрамя фізічных сутычак з праварадыкальнымі моладзевымі субкультурамі праводзіліся антыфашыстоўскія семінары, выдавалася газета “Антыфашык”, развіваўся рух “Антыфа” (Ластовский, 2008; Янкоўскі, 2010;

АД, 2007). Да іншага важнага накірунку дзейнасці можна аднесці антыглабалізм. Акрамя лакальных акцыяў каля рэстаранаў McDonald’s у Менску пачалі ўсталёўвацца кантакты з заходнімі актывістамі. У 2000 годзе ФАБ удзельнічала ў міжнароднай акцыі антыглабалістаў “AntiGlobal Action” у Празе, дзе праходзіў саміт Міжнароднага Валютнага Фонда і Сусветнага Банка. У 2001 годзе ў Крынках пад Беластокам польская Фэдэрацыя Анархістаў з дапамогай ФАБ арганізавала міжнародны лагер “Супраць межаў” (БАЦ, 2008: 21). З 2006 года ФАБ уваходзіць у Інтэрнацыянал Федэрацыяў Анархістаў, а ў 2007 годзе анархісты з Беларусі прымалі ўдзел у масавых пратэстах супраць саміту “Вялікай Васьмёркі” ў Германіі (БАЦ, 2008: 22).

Звярталі ўвагу анархісты і на праблемы вайны і мілітарызацыі: 23 лютага 1996 года ў Гродна адбылася акцыя “Fuck the Army”, 23 лютага 2001 года менскія актывісты ФАБ правялі акцыю-хэпэнінг супраць вайсковай павіннасці перад будынкам Менскага абласнога ваенкамата. Акрамя таго, у Менску ў 2001 годзе анархісты разам з лігай сэксуальных меншасцяў “Лямбда” правялі першую ў Беларусі тэатралізаваную дэманстрацыю сэксуальнай роўнасці “Love Parade”. Што тычыцца цыклічных мерапрыемстваў, то да іх можна залічыць штогадовы з’езд ФАБ, Беларускі Сацыяльны Форум і Анархісцкі Кангрэс. Аднак гэтыя мерапрыемствы практычна не ініцыявалі агульнабеларускіх кампаніяў і масавых акцыяў анархістаў.

Можна згадзіцца з думкай, што праблемай у анархісцкім асяроддзі таго часу з’яўлялася “адсутнасьць у анархістаў салідарнага ўяўленьня мэтаў анархістычнага руху ў Беларусі хаця б на бліжэйшую пэрспэктыву, што ў сваю чаргу ставіць пад сумнеў наяўнасьць нават элемэнтарнай каардынацыі паміж анархістамі пры правядзеньні некаторых акцыяў” (Канавальчык, 2002: 14).

IV. Сувязь з палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі Анархісты не з’яўляюцца зусім ізаляванай групай у беларускім палітычным жыцці, акрамя таго, яны ніколі не імкнуліся да ізаляцыі і заўсёды ўдзельнічалі ў больш шырокіх праектах. У Гродна пры ўдзеле анархістаў працавала Канфедэрацыя дзеючых суполак “Разам!”, якая, адкінуўшы дагматызм, старалася супрацоўнічаць з разнастайнымі сіламі (ад левых да правых), якія стаялі на прынцыпах свабоды, незалежнасці дэмакратыі, а таксама выступалі супраць неалібералізму, імперыялізму і ксенафобіі. Адны з найбольш знаных яе ўдзельнікаў – браты вакаліст анарха-панк гурта “Deviation” Стас Пачобут і журналіст Андрэй Пачобут. У Гомелі і Менску дзейнічала 105 № 20 (1) 2013 Аляксандр Ланеўскі. Ад пратэсту да супраціву: вакол “справы беларускіх анархістаў” Беларускае сацыяльнае дзеянне, а ў 2004 годзе ініцыятывы аб’ядналіся ў Беларускі сацыяльны рух “Разам” (БСРР) (Канавальчык, 2002: 13; Ушкін, 2008: 16).

За 20 гадоў у анархісцкім асяроддзі адбылася змена пакаленняў. Можна нават зарызыкаваць меркаванне, што ўжо актывізавалася трэцяе пакаленне беларускіх анархістаў. На сённяшні дзень сярод апазіцыйных структураў найбліжэй да актывістаў анархісцкага руху знаходзіцца першае пакаленне сучаснага беларускага анархізму, якое працягвае сваю дзейнасць у партыях левага напрамку.

Перадусім гэта намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” (БПЗ), прэтэндэнт на кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Юры Глушакоў, старшыня партыі Алег Новікаў (псеўданім Лёлік Ушкін, пра яго гл. Тарасов, 1997), а таксама П. Канавальчык і іншыя сябры партыі. У сваёй праграме яны выступаюць між іншым за экалагічную бяспеку, сацыяльную справядлівасць, прынцыпы самакіравання (БПЗ, 2010) і адкрыта сімпатызуюць анархізму (Новікаў, 2010).

Сярод сацыял-дэмакратаў такім прыкладам з’яўляецца былы палітвязень Сяргей Марцэлеў, які быў лідарам “Маладой Грамады” і кіраўніком штаба Міколы Статкевіча. Марцэлева ў 1990-х гадах “выключылі” з ЧЖ за “правы апартунізм” (Щедренок, 1998). Былы сябра АГП Яраслаў Раманчук з’яўляецца лібертарыянцам (Агофонов, 2010). У яго блогу знаходзяцца выказванні, з якімі можа згадзіцца большасць анархістаў: “У прыроды і чалавецтва ёсць шмат ворагаў. Самы страшны і небяспечны сярод іх – дзяржава. Г. зн. распарадчыкі чужой маёмасці, грашыма, рэсурсамі і жыццямі грамадзян... ” (Романчук, 2011). Аднак крытычнае стаўленне да дзяржавы з боку гэтага беларускага палітыка з’яўляецца адзіным падабенствам да анархізму.

Найдалей ад ідэяў анархізму стаяць партыі нацыянальна-кансерватыўнага напрамку. Па словах лідара МФ Зміцера Дашкевіча, “анархізм – палітычная ідэалёгія левага накірунку. Таму шчыльнага супрацоўніцтва паміж Маладым Фронтам і анархістамі быць ня можа (...) Да ідэалёгіі анархізму, які супрацьпастаўляе сям’і камуну й легалізацыю аднаполых шлюбаў, нацыянальнай ідэі – класавую тэорыю Маркса, дзяржаве – хаос «самавызначэньня», мы адносімся адмоўна й лічым анархізм утапічнай тэорыяй” (МФ, 2011).У сваю чаргу аб стаўленні да нацыяналістычных арганізацыяў анархісты з групы “Революционное Действие” пішуць: “Трэба змагацца з нацыяналпатрыятычнымі рухамі, якія падзяляюць і нацкоўваюць працоўных адзін на аднога па нацыянальных, рэлігійных, этнічных, палавых і інш. крытэрыях, у чым зацікаўленыя толькі маючыя ўладу... ” (РД, 02.12.2006).

Аўтару артыкула невядомыя прыклады сталага і афіцыйнага супрацоўніцтва анархістаў з партыямі і арганізацыямі кансерватыўнага накірунку (БНФ, МФ, БХД), хаця можна меркаваць, што ў беларускай рэчаіснасці такое супрацоўніцтва адбываецца на нефармальным узроўні. Цікавым здаецца факт, што арганізацыя ЧЖ з’яўлялася нацыянальна-дэмакратычнай моладзевай 106 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты структурай, якую ў 1995 годзе “ўзурпавалі леварадыкальныя элементы” (Канавальчык, 2002: 5). У 1997 годзе адбыўся футбольны матч на “Кубак Пазьняка” паміж камандамі ЧЖ і Моладзевай фракцыяй БНФ (Канавальчык, 2002:7). Вясной 2007 года анархістамі была заснавана нефармальная футбольная ліга (Belarus DIY Football League, 2013).

Сучасным прыкладам можна лічыць супрацоўніцтва палітвязняў з Бабруйска: сябра аргкамітэта па рэгістрацыі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Яўгена Васьковіча і маладых анархістаў Арцёма Пракапенкі і Паўла Сырамолатава.

Нягледзячы на радыкальна адменныя погляды і праграмы, анархісты сумесна з палітычнымі партыямі перыядычна ўдзельнічалі ў масавых акцыях пратэстаў і апазіцыйных дэманстрацыях: палатачны гарадок на Кастрычніцкай плошчы ў 2006 годзе (Чернявка, 2006), акцыя супраць фальсіфікацыі выбараў у 2010 годзе, “Дзень Волі” (Печанко, 2011), “Чарнобыльскі Шлях” (РД, 2007, 2009), 2 “Сацыяльны Марш”, а таксама “Народны Сход” (Valerikpunk, 10.10.2011).

Інакш выглядае сітуацыя з праварадыкальнымі групамі. Хаця аўтару цяжка пацвердзіць крыніцамі факты пераходу анархістаў у праварадыкальныя арганізацыі і наадварот, можна меркаваць, што такая з’ява мела месца, асабліва ў 1990-я гады. Праварадыкальныя групы, як напрыклад, “Правы Альянс” (а раней таксама незарэгістраваная Беларуская партыя свабоды), ставяцца да анархістаў адназначна негатыўна (Высоцкі, 2007;

БПС, 2011). На гэтай лініі ідзе сталая канфрантацыя, а найгучнейшы яе прыклад меў месца ў лістападзе 2007 года падчас “Сацыяльнага Маршу” ў Менску, калі анархістаў заатакавала ўльтранацыяналістычная арганізацыя “Белая Воля” (РД, 04.11.2007).

Варта дадаць, што ў апошнія гады на постсавецкай прасторы актыўна развіваецца рух “аўтаномных нацыяналістаў”, які паступова пераймае тактыку і атрыбутыку анархістаў (Autanomns, 30.03.2013; Национальное Наступление 30.03.2013;

TrueRowdy, 30.03.2013). Цікавы сучасны прыклад уяўляе сабой таксама Ігар Банцар, які з’яўляецца адначасова актывістам Саюза палякаў Беларусі, патрыётам Беларусі, удзельнікам антыфашысцкага руху і прадстаўніком DIY сцэны (Skinheads, 30.03.2013).

Пад уплывам палітычнай сітуацыі многія актывісты, якія трымаліся больш мірных і легальных метадаў палітычнай дзейнасці, пакінулі анархісцкі рух і перайшлі на працу ў грамадскія арганізацыі і ініцыятывы (экалагічныя, прафсаюзныя і іншыя).

Напрыклад, удзельнік ФАБ Алесь Мазур (Kozak, 2011) быў кіраўніком “Выканаўчага бюро Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі”, камендантам намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы і выканаўчым дырэктарам “Асацыяцыі агенцыяў рэгіянальнага развіцця”. “Антиатомное сопротивление” супрацоўнічае з шэрагам экалагічных 2 Варта падкрэсліць, што на прэс-канференцыі, прысвечанай “Чарнобыльскаму шляху 2010” З. Дашкевіч сказаў: “Прысутнасць анархістаў і прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў мы будзем расцэньваць як правакацыю” (Пілецкі, 2010).

107 № 20 (1) 2013 Аляксандр Ланеўскі. Ад пратэсту да супраціву: вакол “справы беларускіх анархістаў” арганізацыяў (Зеленая сеть, Мирный Атом, БПЗ і іншымі).

Вартай увагі з’яўляецца таксама сувязь анархістаў з акадэмічнай сферай. Сярод заснавальнікаў ФАБ быў выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Ф. Скарыны Уладзімір Пашук (Зялены край, 2008:

9–10). Дзве асобы з ФАБ атрымалі навуковую ступень кандыдатаў гістарычных навук: Ю. Глушакоў і памерлы ў 2011 годзе Віктар Цемушаў (Темушев, 2010). Супрацоўнічаў з анархістамі таксама пісьменнік і перакладчык Макс Шчур (Дудко, 2008).

Сярод публічных асобаў у анархісцкіх поглядах прызнаецца Сяргей Міхалок – лідар рок-гурта “Ляпис Трубецкой”, што, безумоўна, уплывае на працягванне грамадскай увагі да анархізму (Хартыя’97, 29.09.2011).

V. Агульны агляд структуры сучаснага анархісцкага руху ў Беларусі Перыяд канца 2000-х гадоў разглядаецца намі як чарговы пераломны момант у гісторыі Беларусі, які праяўляецца ў мацнейшым за апошнія дзесяцігоддзі палітычным (падзеі 19 снежня 2010 года і іх наступствы: судовыя працэсы, узмацненне жорсткасці рэжыму) і эканамічным крызісе (дэвальвацыя беларускага рубля, рост цэнаў і г. д.). Важнасць і своеасаблівасць гэтага перыяду заключаецца таксама ў павышэнні цікавасці да грамадска-палітычнай дзейнасці розных слаёў насельніцтва, а галоўнае – у павелічэнні ініцыятыўнасці, грамадзянскай актыўнасці і актаў салідарнасці сярод беларусаў (бунт у Брузгах, акцыі “Стоп-бензін”, ініцыятыва “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”, дапамога затрыманым актывістам і палітвязням). Ва ўсёй разнастайнасці апазіцыйных сілаў, пачынаючы ад 2010 года, важнае месца ў медыях і грамадска-палітычным жыцці краіны пачало займаць другое пакаленне анархістаў.

Несумненна, пад уплывам анархізму актыўна развіваецца контркультурнае асяроддзе (Аксютина, 2002; Охара, 2003), але можна заўважыць, што эвалюцыя сучаснага беларускага анархізму, паступова адыходзячы ад мірнай субкультурнай і перформанснай актыўнасці, кіруецца ў бок пашырэння больш радыкальнай грамадска-палітычнай дзейнасці.

Варта прыгадаць колькі прыкладаў:

у 1996 годзе ў Менску быў праведзены першы музычны фэст “Раздавім фашысцкую гадзіну”, пад эгідай “Незалежнага аб’яднаньня гарадзенскіх анархістаў” сталі метадычна праводзіцца захопы пустых дамоў і паддашшаў, дзе арганізоўваліся канцэрты і іншыя мастацкія акцыі, у 2001 годзе ў Менску адбыўся фестываль “Рокгіль ятына”. Тым не менш, са скепсісам трэба паставіцца да аптымістычнага сцверджання 2008 года: “Так ці інакш, анархісты нават у сучаснай Беларусі застаюцца палітычным акторам, а часам нават франтмэнамі навінаў (Сацыяльны марш). Іх статус у апазіцыі адносна вялікі” – а таксама – “што анархісты за 15 гадоў ператварыліся ў сталую субкультуру” (Ушкін, 2008: 16). Паводле нашага меркавання, адсутнасць шырокага грамадскага руху, тэарэтыч- 108 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты ных дыскусіяў, “субкультурнае гета” і пераход анархістаў да палітызаваных форм дзейнасці адлюстроўваюць відавочную слабасць беларускага анархізму.

На сённяшні дзень назва ФАБ у акцыях анархістаў адсутнічае, але афіцыйна Федэрацыя не знікла.

Больш таго, дзейнасць, фундамент якой быў закладзены ў 1990-я гады першым пакаленнем сучасных беларускіх анархістаў, працягваюць, развіваюць і радыкалізуюць новыя пакаленні (Мартыненка і інш., 2008).

Акрамя незалежных лакальных афініці-груп (з англ. affinity – роднасць), то бок груп сяброў, якія без прыналежнасці да фармальных арганізацый аб’ядноўваюцца вакол сацыяльнай актыўнасці, асноўнай анархісцкай арганізацыяй у Беларусі з’яўляецца анарха-камуністычная падпольна-аўтаномная сетка “Революционное Действие” (да 2010 года “Автономное действие Беларусь”, а раней “Беларусский анархический фронт”). У сваім маніфесце РД зазначае: “У аснове нашых перакананняў ляжаць этычныя прынцыпы сацыяльнай справядлівасці і асабістай свабоды. Аднак арганізацыя сучаснай грамадскай сістэмы ў корані несправядлівая (...) Галоўным вінавайцам і абаронцам такога парадку мы прызнаем Дзяржаву (...) Мы хацім пабудаваць сапраўднае сацыялістычнае грамадства, у якім усе матэрыяльныя даброты будуць належаць да працоўных, дзе больш не будзе прыватнай маёмасці, дзяржавы, іерархіі, прымусу, рэпрэсій, турмаў, і эксплуатацыі чалавека чалавекам... ” (РД, 02.12.2006). Да напрамкаў актыўнасці РД належаць агітацыйнапрапагандысцкая (Nesidinadivane, 21.01.2010) і выдавецкая дзейнасць, 3 акцыі сацыяльнага напрамку, экалагічныя, антыміліцэйскія, антыфашыстоўскія, антымілітарныя, а таксама акцыі салідарнасці.

Да найбольш распаўсюджаных і папулярных ініцыятываў беларускіх анархістаў адносіцца экалагічная дзейнасць. У 2008 годзе ўтварылася экалагічная ініцыятыва “Антиатомное Сопротивление”, якая аб’ядноўвае большасць беларускіх анархістаў у барацьбе супраць будовы астравецкай АЭС (Антиатомное, 2008). Сярод іншых анархісцкіх групаў можна вылучыць: калектыў “Black Feather Collective” і інфармацыйны партал http://belarus.indymedia.org/, што выказваюцца за свабоднае і бесперашкоднае распаўсюджанне інфармацыі, а таксама за доступ да крыніц, якія не залежаць ад дзяржаўнай цэнзуры і прапаганды.

Важным і актуальным напрамкам дзейнасці застаецца праца беларускага Анархісцкага чорнага крыжа (АЧК), які займаецца дапамогай рэпрэсаваным і асуджаным актывістам, а таксама іх сем’ям. Сярод ініцыятываў з 2000-х гадоў можна вылучыць акцыі “Ежа замест бомбаў” (Food non Bombs) (ЕВБ, 2011), якія праходзяць па ўсёй краіне, адкрыты адукацыйны семінар “Беспартшкола”, а таксама сталую інтэрнэт-актыўнасць. У Менску дзейнічае анархісцкі кааператыў “Rebel Studies Library”, дзе 3 Аналітычна-інфармацыйная вэб-старонка http://revbel.org/, брашуры “Строить сопротивление”, “Милитант-анархизм – теория и практика” і іншыя.

109 № 20 (1) 2013 Аляксандр Ланеўскі. Ад пратэсту да супраціву: вакол “справы беларускіх анархістаў” адбываюцца кінапаказы, дыскусіі, а таксама знаходзіцца бібліятэка (RSL, 2013). Цікавай падзеяй у асяроддзі беларускіх анархістаў стаў праект па выданні навукова-асветніцкага часопіса на беларускай і расейскай мовах “Volnasc” ( Volnasc’, 2013).

Каб зразумець метады дзейнасці беларускіх анархістаў, варта ўзгадаць два асноўныя аспекты дактрыны класічнага анархізму: негатыўны і пазітыўны. Негатыўны аспект тычыцца разнастайнасці дзеянняў, якія накіраваныя на разбурэнне, знішчэнне альбо адмаўленне існуючага грамадска-палітычнага ладу і гаспадарчых адносінаў. Ён выражаецца ў формах пратэстаў, дэманстрацый, фізічных канфрантацый з сілавымі дзяржаўнымі структурамі, палітычнымі апанентамі і г. д. 4 Пазітыўны аспект сваёй мэтай ставіць стварэнне альтэрнатыўных форм грамадскіх адносін з выкарыстаннем прамой дэмакратыі (Górski, 2007), а таксама грамадскіх структур новага тыпу. На гэтым аспекце будуецца канструктыўная праграма анархістаў, якую ва ўмовах глабалізацыі, крызісных праяваў у неаліберальнай ідэалогіі, 5 а таксама на лакальным беларускім узроўні можна разглядаць як альтэрнатыву для праграм беларускай апазіцыі.

У сваю чаргу, адсутнасць моцных пратэстных рухаў, свабодных прафсаюзаў, а таксама прававых інструментаў для ўвядзення партыцыпацыйнай дэмакратыі не дазваляе анархістам мірна развіваць і распаўсюджваць сваю пазітыўную праграму сярод насельніцтва. Больш таго, адсутнасць сур’ёзных ідэолагаў і прапагандыстаў, выдавецтваў, сацыяльных цэнтраў, а таксама інтэлектуальнай падтрымкі з боку сучаснай беларускай інтэлігенцыі, на падставе якіх мог бы будавацца шырокі грамадскі рух, уплываюць на пошук іншых сродкаў барацьбы.

Мы згаджаемся са словамі сацыёлага А. Жыневіча: “Тут няма наогул ніякай падтрымкі нават негвалтоўных анархісцкіх ініцыятываў з боку даволі кансерватыўнага насельніцтва. (...) Адначасова няма ніякай магчымасці для публічнага палітычнага самавыяўлення. Пры адсутнасці якога б там ні было дыялогу ўлады і грамадства самым рашуча настроеным актывістам адстойванне сваіх поглядаў здаецца магчымым толькі шляхам канфрантацыі” (Жыневіч, 2011).

На нашу думку, пералічаныя прычыны ў спалучэнні з перайманнем еўрапейскага пратэстнага вопыту паўплывалі на відавочную радыкалізацыю метадаў дзейнасці беларускіх анархістаў. У выніку частка сучаснага пакалення анархістаў адмовілася ад мірных форм дзейнасці (хэпэнінгі, пікеты і г.д.) і пачала выкарыстоўваць больш радыкальныя сродкі. Сярод такіх акцыяў варта назваць: антымілітарысцкае шэсце пад Генеральным штабам Рэспублікі Беларусь 19 верасня 4 Найбольш яскравы прыклад так званага паўстанчага анархізму можна назіраць у сучаснай Грэцыі.

5 Пра гэта сведчаць масавыя падзеі 2011 года ў Амерыцы (Occupy Wall Street), Еўропе (Рух “Абураныя” ў Іспаніі, Movimiento 15-M, Indignados; Пакаленне роспачы ў Партугаліі, Geração à Rasca ), а таксама Азіі і Афрыкі (Арабская вясна).

110 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты 2009 года, напад на казіно “Шангры Ла” 5 снежня 2009 года, напад на будынак Федэрацыі прафсаюзаў 30 красавіка 2010 года, падпал дзвярэй філіяла “Беларусбанка” 31 траўня 2010 года, падпал апорнага пункта міліцыі ў Салігорску 9 сакавіка 2010 года, напад на пасольства Расіі ў Мeнску ў ноч на 31 жніўня 2010 года, атака кактэйлямі Молатава будынку КДБ у Бабруйску ў ноч на 17 кастрычніка 2010 года (АЧК, 10.04.2011). Усе пералічаныя акцыі мелі наступствам “справу беларускіх анархістаў ”.

VI. “Справа беларускіх анархістаў” “Справа беларускіх анархістаў” была ініцыявана пасля атакі кактэйлямі Молатава пасольства Расійскай Федэрацыі ў Менску ўначы 31 жніўня 2010 года. Акцыя невядомай радыкальнай групы “Друзья свободы” стала кульмінацыяй “інфармацыйнай вайны” паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, а магчымасць міжнароднага скандалу і ціск з боку расійскай улады каталізавалі расследаванне гэтай справы. Пасля ператрусу на кватэрах і затрымання 7 актывістаў у Менску 3 верасня 2010 года адбылася чарговая акцыя групы “Друзья Свободы”, падчас якой анархісты атакавалі кактэйлямі Молатава браму ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна. Цягам двух месяцаў у некалькіх гарадах Беларусі прайшлі допыты больш за 50 чалавек, некаторыя з іх правялі ў следчых ізалятарах ад 3 да 14 дзён, актывісты Дзмітры Дубоўскі і Дзяніс Быстрык былі змушаныя пакінуць краіну (Дубовский, 2011). У выніку па справе абвінавацілі Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча, Максіма Веткіна і Яўгена Сілівончыка (“Вясна”, 01.06.2011).

2010 год у Беларусі прайшоў пад знакам судовых палітычных працэсаў. “Справу беларускіх анархістаў”, якая, натуральна, выклікала грамадскі рэзананс, пачалі асвятляць і каментаваць у медыях. Знаны блогер Будзімір (Зміцер Галко) трапна заўважыў: “Улада нечакана адкрыла для сябе анархістаў. Падазраваных у тэарэтычным і практычным анархізме зраўналі ў правах з традыцыйнымі public enemy, чырвона-чорны сьцяг зь бел-чырвона-белым. З гэтага часу быць анархістам у Беларусі – усё роўна – што быць апазыцыянэрам, з усімі вынікаючымі наступствамі... ” (Будзімір, 2010).

Недальнабачнай аказалась думка Уладзіміра Някляева: “Ну нейкія «сябры свабоды» за тое, што іх актывістаў у Хімках арыштавалі, прыбеглі да расійскай амбасады, кінулі. Я ўпэўнены, што гэта правакацыя беларускіх спецслужбаў... ” (“Эхо Москвы”, 2010). У Еўропе і Расіі, а нават у Мексіцы прайшлі акцыі салідарнасці (АЧК, 2011; Черепаха-луноход, 2011). Аднак найбольш радыкальная з іх адбылася ў ноч на 17 кастрычніка 2010 года ў Беларусі, калі кактэйлямі Молатава быў атакаваны аддзел КДБ у Бабруйску. Гэты эпізод атрымаў назву “бабруйскай справы”, па якой былі арыштаваныя Я. Васьковіч, А. Пракапенка і П. Сырамолатаў.

Суд па “бабруйскай справе” праходзіў 5–18 траўня 2011 года. У сваім 111 № 20 (1) 2013 Аляксандр Ланеўскі. Ад пратэсту да супраціву: вакол “справы беларускіх анархістаў” апошнім слове Васьковіч заявіў, што ён абараняў беларускія каштоўнасці і не шкадуе аб сваім учынку. Пракапенка і Сырамолатаў пакаяліся і папрасілі аб змякчэнні прысуду. Усе абвінавачаныя прызналіся ва ўдзеле ў акцыі і ў выніку асуджаныя па ч. 2 арт.

339 КК (“злоснае хуліганства”) і ч. 3 арт. 218 КК (“пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйным памеры”) атрымалі па 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (Радыё Свабода, 18.05.2011).

18 траўня 2011 года пачалося пасяджэнне, на якім разглядалася крымінальная справа па абвінавачванні менскіх анархістаў па наступных артыкулах: ч. 2 арт.339 КК РБ (“хуліганства, здзейсненае групай асобаў”) і ч. 2 і ч. 3 арт. 218 КК (“пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам і ў асабліва буйным памеры”) ч. 2 арт. 349 (“несанкцыяваны доступ да кампутарнай інфармацыі”), ч. 2 арт.

351 (“кампутарны сабатаж, спалучаны з несанкцыяваным доступам да кампутарнай сістэмы”), арт. 354 КК РБ (“распрацоўка, выкарыстанне альбо распаўсюджванне шкодных праграм”) (“Вясна”, 01.06.2011).

Падчас працэсу АЧК зняў невялікую стужку “Не признающие законов”, у якой прадставіў сваю ацэнку сітуацыі (TorIsYourFriend, 26.05.2010).

Самі затрыманыя анархісты не прызналіся вінаватымі, аднак 27 траўня 2011 года І. Аліневіч быў пакараны 8 гадамі пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй аўтамабіля, 6 М. Дзядок – 4,5 гадамі пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму, А. Францкевіч – 3 гадамі пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму. Анархісты, якія супрацоўнічалі са следствам і прызналіся вінаватымі: М. Веткін і Я. Сілівончык адпаведна – 4 і 1,5 гады абмежавання волі.

Вынесеныя прысуды сталі першымі сур’ёзнымі пакараннямі анархістаў у гісторыі незалежнай Беларусі і, безумоўна, нанеслі моцны ўдар па анархісцкаму асяроддзю. Можна згадзіцца з меркаваннем А. Жыневіча, што “Анархісцкі рух у Беларусі аказаўся не гатовым да падобных рэпрэсій з-за сваёй нешматлікасці і адноснай аўтаномнасці, дзякуючы якой мог заставацца незалежным рухам. (...) Быць анархістам у Беларусі толькі падаецца зручным: на самой справе гэта патрабуе вялікай рашучасці і пастаяннага напружання розуму” (Жыневіч, 2011).

Варта звярнуць увагу, што “справа беларускіх анархістаў”, а таксама “бабруйская справа” з’яўляюцца яскравымі прыкладамі палітычных працэсаў, у якіх важную ролю адыграла дзеючая ўлада. Падчас выбараў Прэзідэнта Беларусі 19 снежня 2010 года анархісты прымалі актыўны ўдзел у масавых акцыях пратэсту (Albert, 2010; Революционное Действие, 21.12.2010; OurBelarus, 26.06.2011). У лістоўцы “Предвыборная программа анархистов” яны выказаліся за народнае самаўпраўленне, альтэрнатыўную эканоміку, свабоду ад прымусу, а таксама прадставілі свае адносіны да маёмасці і нацыянальнага пытання. Менавіта тады аб анархістах нагадаў А. Лукашэнка: “...20 анархістаў з Расіі 6 Гэты прысуд аднадумцы з Расіі акрэслілі “дыяментам у кароне беларускага правасуддзя” (Детюк, 2011).

112 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты прыехала, і іншыя былі, мы іх там выявілі, з некалькіх дзяржаваў людзі былі... ” (СТВ, 2010). 7 14 сакавіка 2011 года па тэлеканале БТ было паказана журналісцкае расследаванне Андрэя Крывашэева “Анархия. Прямое действие”. У ролі “экспертаў” ад анархізму выступілі загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, доктар палітычных навук Сяргей Кізіма (паводле якога “анархізм як інтэлектуальная балбатня” не нясе пагрозы), кіраўнік аддзелу следчага ўпраўлення ГУВД Менскага гарвыканкама Аляксандр Іваноў і галоўны саветнік Дзяржаўнага сакратарыяту Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Ігар Паддубскі (Поддубский, 2009:

72–77; 2010а: 44–49; 2010б: 120–125).

Па словах “экспертаў”, за мірныя акцыі “ў Беларусі не пераследуюць”, нават акцыя каля Генштаба – не больш за “банальнае хуліганства”.

Праблема ў тым, што “мода на радыкальны анархізм” прыйшла ў Беларусь з Заходняй Еўропы і з’яўляецца “прамым гвалтам у дачыненні да дзяржавы”. Калі б не аператыўная праца КДБ, то анархісты ў будучыні маглі б “спаліць школы і цэрквы, каб запалохаць грамадства”. Стужка заканчваецца сцверджаннем, што “Беларусь спынілася за крок ад катастрофы, калі ўтопія баявога анархізму магла перарасці ў тэрор і вулічныя баі... ” (Белтелерадиокомпания, 2011).

У адказ АЧК зняў 20-хвілінную стужку “Анархия. Прямое действие. Неангажированная версия” (РД, 16.03.2011; TorIsYourFriend, 18.08.2011), а ў інтэрнэце з’явілася рэцэнзія на стужку. Блогер Іsto4nik_ zarazi ў сваім аналізе сцвярджаў, што дата паказу была выбрана спецыяльна перад судамі, каб сфармаваць “пэўнае грамадскае меркаванне”, а таксама правесці “прафілактычную работу” перад Днём барацьбы з палітычнымі рэпрэсіямі. У блогу падкрэслівалася, што стужка з’яўляецца працягам дзяржаўнага прапагандысцкага серыялу, папярэднія серыі якога называліся: “Молодой фронт.

Kidnapping”, “Психология девиации”, “Плошча. Железом по стеклу”. Аўтар дадаваў, што пра ідэалогію анархістаў нічога канкрэтнага не сказалі, а таксама адзначаў плюс стужкі: асвятленне малавядомага эпізоду па “бабруйскай справе” (Isto4nik_zarazi, 2011).

Чарговы факт увагі да анархістаў быў звязаны з тэрактам у менскім метро 11 красавіка 2011 года, калі старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў адзначыў, што службы разглядаюць тры версіі здарэння, адна з якіх датычыла анархістаў: “...ёсць прадстаўнікі радыкальных моладзевых экстрэмісцкіх арганізацыяў. Цяпер заканчваецца крымінальная справа па анархістах.

Мы не выключаем, што ў адплату, у першую чаргу, у дачыненні да КДБ маглі быць здзейснены падобныя дзеянні” (Интерфакс, 12.04.2011).

Гэтую версію пракаментавалі некаторыя грамадскія дзеячы і журналісты.: “... Я не веру ў версію, што выбух арганізавалі маладыя анархісты.

7 Раней прэзідэнт Беларусі, адзначаючы высокі ўзровень арганізацыі саміту АБСЕ ў Астане, казаў: “Нідзе ніхто не топчацца, ніякіх затораў, усё прадумана, ніякіх анархістаў, антыглабалістаў. Ніхто не перашкаджае працаваць” (Белта, 2010).

113 № 20 (1) 2013 Аляксандр Ланеўскі. Ад пратэсту да супраціву: вакол “справы беларускіх анархістаў” Гэта проста смешна. Анархісты ў Беларусі – гэта дзіцячы садок, а не тэрарысты. Яны надакучылі нашай рэдакцыі са сваімі дурнымі лістамі і смешнымі акцыямі пратэсту (...) Уся гэта версія з анархістамі – прапагандысцкая лухта” (Шеремет, 2011), а экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч сказаў: “У Беларусі ніхто не заяўляў, таму я, напрыклад, не вельмі веру ў тое, што гэта звязана з анархісцкімі рухамі... ” (“Эхо Москвы”, 2011). У сваю чаргу, анархісты ў адкрытай заяве рашуча асудзілі тэракт і падкрэслілі, што “мэтаю атакаў беларускіх анархістаў, нават па дадзеных следства, з’яўляюцца зусім іншыя аб’екты, беларускія анархісты шануюць чалавечае жыццё і не выкарыстоўваюць выбухоўку” (Streetsmedia, 2011).

Важным момантам, які сведчыць аб палітычным характары працэсаў, з’яўляецца факт, што “справай беларускіх анархістаў” з самага пачатку зацікавіўся праваабарончы цэнтр “Вясна”, які ў сваім аглядзе адзначыў шэраг нарматыўна-прававых парушэнняў, псіхалагічны ціск, жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне падчас правядзення следства (“Вясна”, 01.06.2011). І. Аліневіч быў гвалтоўна выкрадзены ў Маскве прадстаўнікамі неўстаноўленых спецслужбаў і перавезены ў следчы ізалятар КДБ (РД, 01.12.2010). Акрамя праваабаронцаў барацьбу за М. Дзядка пачалі Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (у якім ён навучаўся) і моладзевая ініцыятыва “StudAlliance” (ЕГУ, 2011).

Першым грамадска-палітычным дзеячам, які публічна падкрэсліў палітычны характар справы, стаў Аляксандр Фядута: “Калі праваабарончыя арганізацыі не залічаць анархістаў да вязняў сумлення, а інтэрпрэтуюць іх учынкі як хуліганства – значыць, яны ўсталі на бок беларускага суду. Суду няправеднага, у чым я перакананы... ” (Федута, 2011).

У выніку грамадскай кампаніі ў верасні 2011 года ў інтэрнэце з’явілася петыцыя “У абарону непрызнаных беларускіх палітвязняў”, аўтары якой заяўлялі: “Тое, што да гэтага Дзядок, Францкевіч і Аліневіч былі невядомыя шырокай грамадскасці як грамадскія актывісты, не павінна ўплываць на ўзровень іх падтрымкі.

Таму мы лічым падобнае размежаванне на «сапраўдных» палітвязняў і ўсіх астатніх няправільным” (Petitiononline.com, 2011).

Петыцыю падпісалі А. Фядута, эколаг Уладзімір Валодзін, кіраўнік “Свабоднага тэатра” Мікалай Халезін, журналістка Ірына Халіп, старшыня і першы намеснік БПЗ А. Новікаў і Ю. Глушакоў, экс-кандыдат у прэзідэнты А. Міхалевіч, журналіст А. Пачобут і іншыя. Паступова адбылася хваля салідарнасці беларускіх апазіцыйных палітыкаў з анархістамі, што прывяло да прызнання анархістаў палітвязнямі па схеме 11+3 (асуджаныя па “бабрускай справе”) (Naviny.by, 05.10.2011).

Анатоль Лябедзка сцвярджаў:

“Што датычыцца Ігара і яго калег, то гэта справа з палітычнай падаплёкай. Уладзе трэба было прадэманстраваць паспяховую барацьбу з «мясцовым тэрарызмам». У варунках адсутнасці незалежнай судовай сістэмы гэта зрабіць нескладана... ” 114 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты (Radiobemba, 2011), а Віталь Рымашэўскі дадаваў: “Мы заклікаем усе палітычныя сілы і міжнародныя арганізацыі ўключыць у спіс рэпрэсаваных па палітычных матывах Яўгена Васьковіча, Ігара Аліневіча, Аляксандра Францкевіча, Міколу Дзядка, Арцёма Пракопенку і Паўла Сырамолатава... ”.

Сяргей Марцэлеў сказаў: “Я месяц правеў у адной камеры з Ігарам Аліневічам. Гэта мужны і прынцыповы чалавек, абвінавачванні супраць яго пабудаваныя на хлуслівых даносах, таму хачу далучыцца да петыцыі ў яго абарону”. “Анархісты – палітвязні, без іх вызвалення дыялог з Лукашэнкам немагчымы. Гэта з’яўляецца пазіцыяй і Партыі БНФ, і усіх адэкватных людзей”, – адзначаў першы намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў. Па словах былога палітзняволенага Мікіты Ліхавіда, “яны асуджаны па палітычных прычынах.

Асабіста для мяне, яны – палітвязні, таму іх вызвалення трэба патрабаваць разам з удзельнікамі справы 19 снежня, і па справе Лобава-Дашкевіча... ”.

5 кастрычніка 2011 года праваабарончы цэнтр “Вясна” і Беларускі хельсінкскі камітэт афіцыйна прызналі анархістаў палітвязнямі (“Вясна”, 05.10.2011). Што тычыцца ўлады, то, нягледзячы на пастаяннае падкрэсліванне крымінальнага характару “справы беларускіх анархістаў”, асуджаным ужо некалькі разоў прапанавалі падпісаць прашэнне аб памілаванні (АЧК, 12.09.2011; Ярашэвіч, 2011). Гэта дае падставы мерка ваць, што ўлада трактуе анархістаў на роўні з іншымі палітзняволенымі.

VI. Высновы Анархісцкі рух у Беларусі не належыць да вельмі шырокіх грамадскапалітычных плыняў. Пасля ўздыму актыўнасці анархістаў у першай чвэрці XX стагоддзя, звязаны з рэвалюцыямі 1905 і 1917 гадоў, гэты рух практычна знік з палітычнай сцэны Беларусі. Сучасны беларускі анархісцкі рух адрадзіўся на хвалі распаду СССР. Першае пакаленне сучасных беларускіх анархістаў знаходзілася пад уплывам анарха-сындыкалісцкіх поглядаў і імкнулася ўплываць на рабочы рух, а ў Гомелі з’явілася першая структура гэтага тыпу – “Федерацая анархістаў Беларусі”. Наступным этапам разам з паўстаннем групы “Чырвоны Жонд”, “Свабоднага тэатра”, праекта “Navinki Home Video” стала арт-актыўнасць:

акцыі-хэпэнінгі, кінематаграфічныя стужкі, у тым ліку накіраваныя супраць палітыкі А. Лукашэнкі.

Побач з эканамічным і артыстычным накірункам дзейнасці на станаўленне анархізму ў Беларусі моцна ўплывала развіццё моладзевых субкультур, культуры DIY і музычнай сцэны punk. На пачатку 2000-х гадоў з’явіліся першыя скінхэды-анархісты, развіваўся рух “Антыфа”. На працягу ўсяго часу анархісты займаліся агітацыйнай і выдавецкай дзейнасцю: друкаваўся самвыдат, брашуры, лістоўкі, кульмінацыяй у гэтым абшары стала эпоха газеты “Навінкі”. Да іншых напрамкаў актыўнасці анархістаў можна таксама аднесці экалагічную, антымілітарную дзейнасць. Беларускім анархістам удалося ўсталяваць кантакты з замежнымі партнёрамі, што выражалася ў акцы- 115 № 20 (1) 2013 Аляксандр Ланеўскі. Ад пратэсту да супраціву: вакол “справы беларускіх анархістаў” ях салідарнасці і ўдзеле асобаў з Беларусі ў міжнародных акцыях пратэсту.

Трэцяе пакаленне беларускіх анархістаў, знаходзячыся ў сітуацыі палітызацыі “старых” анархістаў (утварэнне Беларускай партыі “Зялёных”) і шукаючы новых метадаў і механізмаў для сваёй дзейнасці, пераймала замежны вопыт анархістаў-аўтаномаў і мілітант-анархістаў.

У выніку паўстала арганізацыя “Революционное Действие”. Усе тры пакаленні сучасных беларускіх анархістаў цягам 20 гадоў імкнуліся ўплываць на грамадска-палітычныя працэсы ў краіне. Нягледзячы на часовы ўздым і папулярнасць напрыканцы 1990-х гадоў, анархістам не ўдалося стварыць моцнага і масавага грамадска-палітычнага руху.

Аднак, грамадзянская актыўнасць насельніцтва ў 2010–2011 гадах сведчыць, што грамадска-палітычнае аблічча Беларусі ўсё больш выходзіць па-за схему “ўлада – традыцыйная апазіцыя”, гэта пацвярджае, між іншым, пастаянная актыўнасць анархісцкага руху. Працэс радыкалізацыі метадаў дзейнасці анархістаў з’явіўся з аднаго боку адказам на сацыяльна-эканамічную палітыку, якую праводзіць кіраўніцтва Беларусі, а з іншага – адказам на рэпрэсіўную рэакцыю ўлады на разнастайныя формы мірнай грамадска-палітычнай актыўнасці насельніцтва. Вынікам радыкалізацыі антыдзяржаўных актывістаў сталі прысуды па “справе беларускіх анархістаў” і “бабрускай справе”.

Акалічнасці абедзьвух спраў, паводле нашага меркавання, трэба разглядаць як неад’емную частку грамадскапалітычных працэсаў, якія адбываюцца ў сучаснай Беларусі і адлюстроўваюць агульную сітуацыю ў краіне.

На нашу думку, “справа беларускіх анархістаў”, “бабруйская справа” і іх наступствы з’яўляюцца ўнікальнымі прыкладамі ў грамадска-палітычнай гісторыі Беларусі, якія вылучаецца салідарнасцю палітычнай апазіцыі з прыхільнікамі антыдзяржаўных ідэй (Олиневич, 2013; Радыё Свабода, 10.12.2013). Магчыма, што наданне зняволеным анархістам статусу палітвязняў і тым самым упісанне анархістаў у палітычны дыскурс Беларусі можа стаць крокам да далейшага збліжэння грамадзянскай і палітычнай супольнасці, а таксама развіцця працэсу ўтварэння новых грамадскіх інстытутаў.

Літаратура 1. “А без президентов СЛАБО?! Группа анархистов вышла на Октябрьскую площадь”, Революционное Действие, URL (доступ 21.12.2010): http://belarus.avtonom.

org/?p=16170.

2. Агофонов, Артем (2010). “Яраслаў Раманчук адказаў на пытанні чытачоў «Свабоды»”, Сайт сторонников Объединенной Гражданской партии, URL (доступ 10.10.2011):

http://old.ucpb.org/index.php?option=com_content&view=article&id=62268:-----qq&catid=97&Itemid=275.

3. АД-Минск (2007). “Антифашизм в Беларуси – борьба продолжается!”, URL (доступ 04.09.2007): http://revbel.org/2007/09/antifashizm-v-belarusi-bor-baprodolzh/.

116 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты 4. “Акции прямого действия анархистов 2009-2010 гг.”, Анархический Чёрный Крест – Беларусь, URL (доступ 10.10.2011): http://abc-belarus.org/?p=102.

5. Аксютина, Ольга (2002). “Власть и контркультура в 1980-е – 1990-е годы. Панк как этика и эстетика противостояния в СССР, России и Беларуси ” у Аймермахер, Карл, Бордюгов, Геннадий и И. Грабовский, Инго (ред.), Культура и власть в условиях коммуникационной революции ХХ века. Форум немецких и российских исследователей. Москва: АИРО-ХХ.

6. “Александр Францкевич отказался писать прошение о помиловании”, Анархический Чёрный Крест – Беларусь, URL (доступ 15.10.2011): http://abc-belarus.org/?p=567.

7. Альманах. Сборник по истории анархического движения в России, (1909). Париж, Т. 1.

8. Антиатомное сопротивление – Беларусь, URL (доступ 14.10.2011): http://anr.

noblogs.org/post/2008/12/31/antinuclear_resistance/.

9. АЧК – Беларусь (2011). “Вы – лучшие! Спасибо от АЧК-Беларусь”, Анархический Чёрный Крест Belarus Indymedia, URL (доступ 27.05.2011): http://belarus.

indymedia.org/24146 10. Барысёнак, Юры (1989). “Бакунін у Беларусі”, Полымя, № 4: 221.

11. Будзімір (2010). “Чырвона-чорны сьцяг зраўнавалі ў правах зь бел-чырвона-белым”, Радыё Свабода, URL (доступ 08.09.2010): http://www.svaboda.org/content/ article/2151690.html.

12. “Будут ли преследовать оппозицию после терракта в Минске?”, Эхо Москвы, URL (доступ 14.04.2011): http://echo.msk.ru/programs/razvorot/765773-echo/.

13. Волковинский, Валерий (1991). Махно и его крах. Москва: Издательство ВЗПИ.

14. Высоцкі, Сяргей (2007). “Будучы лёс нашай моладзі”, NASHAZIAMLIA.ORG, URL (доступ 18.10.2011): http://nashaziamlia.org/2007/12/21/1089.

15. Генкин, Иосиф (1919). Группа Безначалие в 1905-08 гг.: Очерки из героической эпохи в жизни русского анархизма. Минск.

16. Глушаков, Юрий (2005), “Идеи П.А. Кропоткина и их последователи в Белоруссии: О судьбах и деятельности анархистов в 1920 – 30-е гг.” у Ермаков, Владимир, Талеров, Петр и Гарявин, Алексей (ред.), Пётр Алексеевич Кропоткин и проблемы моделирования историко-культурного развития цивилизации: материалы международной научной конференции. СПб: Соларт.

17. Горев, Борис (1930). Анархизм в России. От Бакунина До Махно. Москва: Молодая Гвардия;

18. Дамье, Вадим (2006). Забытый Интернационал. Международное анархо-синдикалистское движение между двумя мировыми войнами, т. 1–2. Москва: Новое литературное обозрение 2006–2007.

19. Детюк, Л. (2011), “Приговоры анархистам. Приговор режиму”, Союз Революционных Социалистов, URL (доступ 30.05.2011): http://revsoc.org/archives/6397.

20. Дубовик, Анатолий (2001). “Очерк истории анархического движения в Украине.

1960-1990-е годы.”, Россиские социалисты и анархисты после Октября 1917 года, URL (доступ 13.08.2010): http://socialist.memo.ru/forum/index.php?showtopic=732.

21. Дубовский, Дмитрий (2011). “Год в бегах: Откровения белорусского анархиста”, Революционное Действие, URL (доступ 04.10.2011): http://revbel.org/2011/10/godv-begah-otkroveniya-belorusskogo-a/.

22. Дудко, Воля (2008). “Ня ўдзельнічаць у мітынгах ты ня можаш, а зь іншага боку ўсьведамляеш, што такое хаджэньне табе ніякай карысьці не прынясе”, GENERATION.BY, URL (доступ 10.10.11): http://generation.by/news2309.html.

23. “Д/ф «Анархия. Прямое действие» абстракция на фоне горящих «мостов» системы”, Революционное Действие, URL (доступ 15.03.2011): http://revbel.org/2011/03/ df-anarhiya-pryamoe-dejstvie-abstrak/.

117 № 20 (1) 2013 Аляксандр Ланеўскі. Ад пратэсту да супраціву: вакол “справы беларускіх анархістаў” 24. Еда Вместо Бомб в Беларуси, URL (доступ 04.08.2011): http://fnbminsk.noblogs.org.

25. Ермаков, Владимир (1996). Российский анархизм и анархисты (вторая половина XIX – конец XX вв.). СПб: Издательская координационная группа “НЕСТОР”.

26. Жыневіч, А. (2011), “Справа беларускіх анархістаў”, Le Monde Diplomatique у Беларусі, URL (доступ 03.09.2011): http://monde-diplomatique.by/index.php?option=com_ content&view=article&id=145:2011-09-03-22-15-38&catid=10:2011-08-15-03-4642&Itemid=24.

27. “За падпал бабруйскага КДБ анархісты атрымалі па 7 гадоў строгага рэжыму”, Радыё Свабода, URL (доступ 18.05.2011): http://www.svaboda.org/content/ article/24178641.html.

28. “Завтра в 8 вечера на нашем канале выйдет документальный фильм «Анархия.

Прямое действие»”, БЕЛТЕЛЕРАДИОКОМПАНИЯ, URL (доступ 15.03.2011):

http://www.tvr.by/rus/society.asp?id=44926.

29. “ЗАКЛЮЧЕНИЕ (по уголовному делу Игоря Олиневича, Николая Дедка, Александра Францкевича, Максима Веткина, Евгения Силивончика – т.н. «дело над анархистами») Республиканского правозащитного общественного объединения «Белорусский Хельсинкский Комитет»”, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, URL (доступ 05.10.2011): http://spring96.org/ru/news/46143.

30. “Интервью с Mister X (Oi/Streetpunk, Гродно, Беларусь)”, SKINHEADS.CLAN.SU, URL (доступ 30.03.2013): http://skinheads.clan.su/interview_misterx.htm.

31. “Информация», REBELS-LIBRARY.ORG, URL (доступ 15.10.2013): http://rebelslibrary.org/news/.

32. “Ігар Аліневіч – першы ляўрэат прэміі Аляхновіча за кнігу «Еду в Магадан»”, Радыё Свабода, URL (доступ 10.12.2013): http://www.svaboda.org/contentlive/ premija-alachnovic/25196011.html.

33. “Кароткі аналітычны агляд па «справе беларускіх анархістаў»”, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, URL (доступ 01.06.2011): http://spring96.org/be/news/43721.

34. “КГБ: Версии теракта в Минске – попытка дестабилизировать обстановку, месть анархистов, действия психа”, INTERFAX.BY, URL (доступ 12.04.2011): http://www.

interfax.by/news/belarus/90716.

35. Канавальчык, Паўлюк (2000). Кароткі курс гісторыі анархізму. Менск: Падручнік рэвалюцыянэра.

36. Канавальчык, Паўлюк (2002). Anarchy in BY. Анархістычны рух ў Беларусі. Менск:

Падручнік рэвалюцыянэра.

37. Коллектив БАЦ (2008). “Хроника белорусского анархистского движения 1992– 2007”, Зялены Край, вясна: 20–22.

38. Комин, Владимир (1969). Анархизм в России, Калинин; Ярославский, Емельян (1939). Анархизм в России: как история разрешила спор между анархистами и коммунистами в русской революции. ОГИЗ: Государственное издательство политической литературы.

39. Константинов, Михаил, ред. (1934). Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльнопоселенцев. Москва:

Издательство всесоюзного о-ва политкаторжан и ссыльнопоселенцев.

40. Кривенький, Валерий, сост. (1998). Анархисты: документы и материалы 18831935, Т. 1: 1883-1916 гг. Москва: РОССПЭН.

41. Ланевский, Александр (2013). “Места памяти анархистов”, у Корнилов, Сергей, Рябов, Петр, Сидоров, Игорь и Сидоров, Святослав, (ред.), Прямухинские чтения 2012. Анархизм: От теории к движению, от движения к обществу, Москва:

Типография “Футурис”.

118 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты 42. Ланевский, Александр (2012). “Анархизм в Польше: история и современность.

Краткий очерк” у Корнилов, Сергей, Корнилова, Алла, Рябов, Петр, Сидоров, Игорь и Сидоров, Святослав, (ред.), Прямухинские чтения – 2010. Анархизми мировая культура, Москва: Типография “Футурис” 2013.

43. Ластовский, Алексей (2008). “Идеи и практики молодежной контркультуры скинхедов в Беларуси”. Палiтычная сфера, №10: 17–25.

44. “Лукашенко отмечает высокий уровень организации саммита ОБСЕ в Астане” , BELTA.

BY, URL (доступ 01.12.2010): http://www.belta.by/ru/all_news/president/Lukashenkootmechaet-vysokij-uroven-organizatsii-sammita-OBSE-v-Astane_i_533716.html.

45. Майзель, Лейба (1934). 1905-1907 гг. на Беларусі: Хроніка падзей, Мінск: Партвыд-ва.

46. “Малады Фронт адказвае на пытанні”, Малады Фронт, URL (доступ 01.09.2011):

http://mfront.net/content.php?content.2572; http://nn.by/?c=ar&i=37488.

47. Мартыненка, Вольга, Зайцава, Тацяна, Валадзін, Уладзь, Касцюкоў, Аляксей, Мялюк, Мікола, Серабракоў, Зьміцер і Канавальчык, Паўлюк, рэд. (2008). Беларускі сацыяльны форум (матэрыялы, секцыі, вынікі). Масква: Рассельгазакадэмія.

48. “Международный Мотофестиваль Минск - Анархия - 2011”, MEN’S.BY, URL (доступ 15.12.2011): http://mens.by/reporting/festivals/1640-motofestival-anarchy-minsk.

49. Микола (2006). “Белорусский анархизм в начале XX века”, Свобода или смерть, № 3 (январь-апрель).

50. “Насильственный вывоз анархиста Игоря Олиневича из Москвы в Минск”, Революционное Действие, URL (доступ 01.12.2010): http://revbel.org/2010/12/nasilstvenny-j-vy-voz-anarhista-igor/.

51. “Наши цели и принципы”, Революционное Действие, URL (доступ 02.12.2006):

http://revbel.org/2006/12/nashi-tseli-i-printsipy/.

52. Национальное Наступление, URL (доступ 30.03.2013): http://nationaloffensive.

wordpress.com/2009/09/17/an/.

53. НГАБ у Гродна, Ф. 2, 366, 369, 588.

54. Новікаў, Алег (2010). “Справа анархістаў”, Новы Час, URL (доступ 17.09.2010):

http://novychas.info/palityka/sprava_anarh_sta/.

55. Олиневич, Игорь (2013). Еду в Магадан. Радикальная теория и практика.

56. “От субкультуры к ...? (Обращение к Федерации Анархистов Беларуси: пора чтото менять)” (2008). Зялены Край, вясна: 17 57. “Оппозиционеры и правозащитники согласовали список политзаключенных – получилось 11+3», NAVINY.BY, URL (доступ 05.10.2011): http://naviny.by/rubrics/ society/2011/10/05/ic_news_116_377822/.

58. Охара, Крейг, (2003). Философия панка: больше чем шум. Москва: НОТА-Р.

59. Пашук, Владимир (2008). “Убить идею невозможно (интервью)” , Зялёны Край, вясна: 9–10.

60. “Першая задача трэцяга тысячагодзьдзя”, Беларуская Партыя Свабоды, URL (доступ 18.10.2011): http://bps-belarus.narod.ru/Interview.htm.

61. “Петиция в защиту белорусских непризнанных политзаключенных”, PETITIONONLINE.COM, URL (доступ 01.10.2011): http://www.petitiononline.

com/6polit/petition.html.

62. Печанко, Сямён (2011). “У 2002-м у Гродне на Дзень Волі таксама ўскладалі кветкі”, Наша Ніва, URL (доступ 25.03.2011): http://nn.by/?c=ar&i=52251#!nn.

63. Пілецкі, Алесь (2010). “Чарнобыльскі шлях – 2010 падзяліў апазіцыю”, Наша Ніва, URL (доступ 20.04.2011): http://nn.by/?c=ar&i=37488.

64. Поддубский, Игорь (2009). “Победить радикализм. Молодежные экстремистские политизированные неформальные формирования в Беларуси”, Беларуская думка, № 4: 72-77.

119 № 20 (1) 2013 Аляксандр Ланеўскі. Ад пратэсту да супраціву: вакол “справы беларускіх анархістаў” 65. Поддубский, Игорь (2009). “Политический радикализм и экстремизм молодежи в контексте национальной безопасности Республики Беларусь”, Проблемы управления, № 2: 120-125.

66. Поддубский, Игорь (2010). “Молодежь и политика. Некоторые аспекты деятельности радикальных формирований”, Беларуская думка, № 7: 44-49.

67. “Правозащитники признали Олиневича, Дедка и Францкевича политическими заключенными», URL (доступ 25.09.2011): http://spring96.org/ru/news/46143.

68. “Предвыборная программа (проект)”, Беларуская партыя “Зялёныя”, URL (доступ 25.09.2011): http://belgreens.org/2010/05/588.

69. “Предстоящие выборы президента Беларуси”, Эхо Москвы, URL (доступ 03.09.2010):

// http://www.echo.msk.ru/programs/razvorot/707492-echo/.

70. “Пресс-конференция Александра Лукашенко 20 декабря. Полная версия”, Столичные новости, URL (доступ 21.12.2010): http://www.ctv.by/news/~news=48567.

71. Прямухинские Чтения 2001–2013, URL (доступ 10.10.2011): http://bakunin-fund.

hut2.ru/reader.utf.html.

72. Романчук, Ярослав (2011). “Главный враг природы и государства”, LJ, URL (доступ 14.11.2011): http://romanchuk-jaroslav.blog.tut.by/2011/03/14/glavnyiy-vrag-lyudeyi-prirodyi/.

73. Рублев Дмитрий (2010). Диктатура интеллектуалов? Проблема “интеллигенция и революция” в российской анархистской публицистике конца начала веков.

Москва: МГУП.

74. Рублев, Дмитрий (2008). “Российские анархисты. Сегодня, здесь, сейчас”, RABKOR.

RU, URL (доступ 08.11.2011): http://www.rabkor.ru/?area=articleItem&id=544.

75. Рябов, Петр (2007). Философия классического анархизма, Москва: Вузовская книга.

76. Савченко, Виктор (2006). Анархисты-террористы в Одессе 1903–1913, Одесса:

Optimum.

77. Савченко, Виктор (2010). 100 знаменитых революционера и анархиста. Харьков: Фолио.

78. Сайт беларускіх аўтаномных нацыяналістаў, URL (доступ 30.03.2013): http:// autanomns.wordpress.com.

79. Севярынец, Павал (2002). Пакаленьне Маладога Фронту. Гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85 гг., Kamunikat: Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка, URL (доступ 12.05.2012): http://kamunikat.org/halounaja.html?pubid=20061.

80. “Свободный театр (брал интервью Ерш)”. A-party-Я, №2: 13–17.

81. “Сергей Михалок: «Я не считаю Лукашенко президентом»”, CHARTER97.ORG, URL (доступ 30.09.2011): http://charter97.org/ru/news/2011/9/29/43089/.

82. Сліўкін, Валеры (2006). “Лідскае піва. Піўзавод Пупко”, Лідскі Летапісец, № 1(33):

19–20.

83. “Сопротивление”, URL (доступ 30.03.2013): http://www.soprotivlenie.su/my_ soprotivlenie.html.

84. “Социальный марш: анархисты во главе шествия”, Революционное Действие, URL (доступ 04.11.2007): http://revbel.org/2007/11/sotsial-ny-j-marsh-anarhistyvo-glave-she/.

85. “Студенческое сообщество ЕГУ требует освобождения Николая Дедка”, Европейский Гуманитарный Университет, URL (доступ 01.10.2011): http://students.ehu.lt/ news/studiencieskoie-soobshhiestvo-ehu-triebuiet-osvobozdieniia-nikolaia-diedka.

86. Темушев, Виктор (2010). “Биография”, История. Историческая география, URL (доступ 10.10.11): http://www.hist-geo.net/index.php?p=146&more=1&c=1&tb=1&pb=1.

87. Тарасов, Александр (1997). Левые в России: от умеренных до экстремистов. Москва: Институт экспериментальной социологии.

120 № 20 (1) 2013 Палітычныя інстытуты 88. Тов. Хорхе, (2008). “15 лет анархистскому движению в Беларуси. Годы борьбы и творчества”, Зялены Край, вясна: 7–8.

89. Тов. Микола (2008). “Тусовка и организация”, Зялены Край, вясна: 18–19.

90. Тэатр “Крылы Халопа”, URL (доступ 10.10.2013): http://www.teatrkh.com/?lang=ru.

91. Унабомбер (2001), “Маніфест”, ARCHE, № 2 (16), URL (доступ 07.10.2011): http:// arche.bymedia.net/2001-2/unabo201.html.

92. Ушкін, Лелик (2008). “Ад гуртка да субкультуры”, Зялёны Край, вясна: 16.

93. Федута, Александр (2011), “Суд да дело”, LJ, URL (доступ 27.05.2011): http://feduta.

livejournal.com/669357.html.

94. “Чарнобыльскі шлях – 2006”, Революционное Действие, URL (доступ 20.05.2010):

http://revbel.org/2007/01/charnoby-l-ski-shlyah-2006/.

95. “Чарнобыльскі шлях – 2007”, Революционное Действие, URL (доступ 20.05.2010):

http://revbel.org/2007/04/charnoby-l-ski-shlyah-2007/.

96. “Чарнобыльскі шлях - 2008 / Chernobyl March”, YOUTUBE.COM, URL (доступ 27.08.2008): http://www.youtube.com/watch?v=sq81hn807xM&feature=related .

97. Черепаха-луноход (2011). “Мексиканские анархисты подорвали два банка в солидарность с политическими заключёнными по всему миру”, Indymedia Belarus, URL (доступ 30.05.2011): http://belarus.indymedia.org/24201.

98. “Чернобыльский шлях: альтернатива ЕСТЬ!”, Революционное Действие, URL (доступ 20.05.2010): http://revbel.org/2009/04/chernoby-l-skij-shlyah-al-ternativa-est.

99. Чернявка, Ирина (2006). Стас Почобут: “На этой площади появилась новая оппозиция”, (доступ 14.08.2010.): http://euramost.org/?artc=6806.

100. Чоп, Володимир (2002). Махновський рух в Україні 1917-1921 рр.: проблеми ідеології, суспільного та військового устрою. Автореферат дисс. на здобуття ст. к.і.н., Запоріжжя: ЗНТУ.

101. Шеремет, Павел (2011), “Убийственная ложь”, Белорусский партизан, Белорусский партизан, URL (доступ 12.04.2011): http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/ ?page=100&backPage=6&news=81774&newsPage=0.

102. Шубин, Александр (1998). Анархистский социальный эксперимент. Украина и Испания. 1917–1939 гг. Москва: ИВИ РАН.

103. Щедренок, Татьяна (1998). “Будьте реалистами, требуйте невозможного!” , NEWSVM.

COM, URL (доступ 14.11.2011): http://www.newsvm.com/wp_archive/news/30/---8735/.

104. Яковлев, Яков (1922). Русский анархизм в великой русской революции, Издание Великих Труженников Америки.

105. Янкоўскі, Усевалад (2010). “Нябачная вайна між нэанацыстамі і антыфашыстамі ў Беларусі”, Радыё Свабода URL (доступ 10.06.2010): http://www.svaboda.org/ content/article/24852524.html.

106. Ярашэвіч, Аляксандр (2011). “Дзядка змушаюць да напісання прашэння аб памілаванні», Радыё Рацыя, URL (доступ 30.08.2011): http://new.racyja.com/news/ dzyadka-zmushayuts-da-napisannya-prashennya-ab-pamilavanni.

107. Albert (2010). “Из лысой резины сделана власть! (репортаж из эпицентра событий 19 декабря в Минске)”, Автономное Действие, URL (доступ 26.12.2010):

http://avtonom.org/node/14489.

108. Antonow, Radosław (2004). Pod czarnym sztandarem. Ruch anarchistyczny w Polsce po 1980 roku. Wrocław: Wydawnictwo Uniwersyteu Wrocławskiego.

109. Belarus DIY Football League, URL (доступ 30.10.2013): http://vk.com/ belarusdiyfootball.

110. Górski, Rafał (2007). Bez państwa: demokracja uczestnicząca w działaniu. Kraków:

Korporacja ha!art.

111. Grinberg, Daniel (1994). Ruch anarchistyczny w Europie Zachodniej 1870–1914.

Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN.

121 № 20 (1) 2013 Аляксандр Ланеўскі. Ад пратэсту да супраціву: вакол “справы беларускіх анархістаў” 112. Іsto4nik_zarazi (2011), “Не очень страшное кино”, LJ, URL (доступ 15.03.2011):

http://isto4nik-zarazi.livejournal.com/101302.html.

113. Kamiński, Antoni (2013), Michaił Bakunin. Życie i myśl, t. 1–2. Wrocław: Wydawnictwo Uniwersytetu Ekonomicznego we Wrocławiu.

114. Kozak, Tania (2011). “Podcast 1: Волшебный кролик By Tania Kozak”, URL (доступ 07.09.2011): http://www.mixcloud.com/kozaktatiana/podcast-1/.

115. Kulczycki, Ludwik (1902). Anarchizm współczesny. Lwów.

116. Kulczycki, Ludwik (1907). Anarchizm w obecnym ruchu politycznym w Rosji. Warszawa.

117. Laskowski, Piotr (2006). Szkice z dziejów anarchizmu. Warszawa: Warszawskie Wydawnictwo Literacki.

118. Łaniewski, Aleksander (2011). “«Dążność do opanowania ruchu». Anarchiści lat 80. w świetle dokumentów z archiwów IPN”, у Krasucki, Eryk, Przyborowski Michał i Skrycki, Radosław, (red.), Studia z dziejów polskiego anarchizmu. Szczecin:

Szczecińskie Towarzystwo Naukowe: Instytut Historii i Stosunków Międzynarodowych Uniwersytetu Szczecińskiego.

119. Malenowicz, Paweł (2013). Ruch anarchistyczny w Europie wobec przemian globalizacyjnych przełomu XX i XXI wieku. Warszawa: Difin.

120. Nesidinadivane (2010). “Видеообращение минских анархистов – 2009”, YOUTUBE.

COM, URL (доступ 21.01.2010): http://www.youtube.com/watch?v=-tbrNeekQy4.

121. OurBelarus (2010). “26_ПУТЬ_К_ЦИКу_начало движения (Иконы, ГАИ, Анархисты).flv”, YOUTUBE.COM, URL (доступ 26.12.2010): http://www.youtube.com/ watch?v=V451FVDZCqk.

122. Radiobemba (2011). “Петиция в защиту белорусских анархистов”, Indymedia Belarus, URL (доступ 25.09.2011): http://belarus.indymedia.org/24697 123. Rappaport, Herman, red. (1981). Anarchizm i anarchiści na ziemiach polskich do 1914 roku. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe.

124. Serezha ZdorovetsVEVO (2010). “Гудбай, Батька!”, YOUTUBE.COM, URL (доступ 28.12.2010):

1 часть: http://www.youtube.com/watch?v=A6lc5DH1MPs.

2 часть: http://www.youtube.com/watch?v=OD7b-gwlGFM.

125. Siskazhopa (2011). “Александрия Шкловская”, DAILYMOTION.COM, URL (доступ 19.09.2011):

1 часть: http://www.dailymotion.com/video/xl6if0_aleksandryja-szklouskaja-part-1_ shortfilms?start=1.

2часть: https://www.dailymotion.com/video/xl6jnk_aleksandryja-szklouskaja-part2_shortfilms#from=embediframe.

126. Streetsmedia (2011). “Анархисты решительно осуждают теракт в Минске”, LJ, URL (доступ 13.04.2011): http://streetsmedia.livejournal.com/223064.html.

127. TorIsYourFriend (2011). “Непризнающие вины”, RUTUBE.RU, URL (доступ 17.08.2011):

http://rutube.ru/tracks/4469719.html?v=dbe02e8c53b9cf62012f41ebc27aa7a5.

128. TorIsYourFriend (2011). “Анархия. Прямое действие. Неангажированная версия”, YOUTUBE.COM, URL (доступ 18.08.2011):

1 часть: https://www.youtube.com/watch?v=W_T4v5EexYo 2 часть: https://www.youtube.com/watch?v=ZHPXB8zWF8Q.

129. TrueRowdy (2010). “Autonomous nationalists Ukraine 2009 - Автономний спротив 2009”, YOUTUBE.COM, URL (доступ 12.02.2010): http://www.youtube.com/watch?

v=xOC_9z0YRYs&feature=player_embedded.

130. Valerkpunk, (2011). “Анархисты на народном сходе”, YOUTUBE.COM, URL (доступ 11.11.2011): http://www.youtube.com/watch?v=37JknXyQZgY.

131. VOLNASC’, URL (доступ 01.06.2013): http://volnasc.org/be/.