№14/2010 ISSN 1819—3625 №14, 2010 © Чаму ж усё-ткі Лермантаў не жадаў бачыць расійскае грамадства як кіраваную ўрадам арду качэўнікаў?
Менавіта гэтае пытанне мне ўяў ляецца ключавым для ўсёй кнігі «Песняры імперыі: расійская літара тура і посткаланіялізм»: у ім у над звычай канцэнтраванай форме зво дзяцца разам тыя праблемы, якія хвалююць амерыканскую даследчы цу Эву Томпсан.
Кніга прысвячаецца даследаван ню расійскай літаратуры, але праца вельмі далёкая ад літаратуразнаўс тва, хутчэй гэта прачытанне класіч ных твораў праз посткаланіяльную прызму. Таму на першы план тут вы носяцца менавіта дачыненні імперыі ды калоніяў у дыскурсіўнай прасто ры, і галоўны тэзіс Эвы Томпсан зво дзіцца да таго, што расійская лі таратура абслугоўвала імперскія ін тарэсы. А менавіта: 1) расійскія пісь меннікі зыходзілі з нерэфлексіўнай імперскай пазіцыі, 2) наогул не заў важалі ці прыніжалі іншыя народы імперыі ды 3) прыглушалі / адбіралі права голасу ў прыгнечаных народаў.
Аляксей Ластоўскі Расія як хвароба, літаратура як зло Адразу давядзецца адзначыць да волі сумбурны стыль пісання, харак тэрны наогул для гэтай кнігі. Першае ж уражанне – кніга рабілася на пад ставе кампіляцыі шэрагу артыкулаў на тэму расійскай літаратуры і потым камбінавалася як цэласнае даследа ванне. Але сам гэты крок пры якас ным выкананні мог бы і не залічвацца ў мінус, калі б не прыводзіў да павы шанай фрагментарнасці, шматлікіх неабгрунтаваных пераходаў, лагіч ных недарэчнасцяў і г. д., якія чытачу даводзіцца адмыслова адольваць.
Яшчэ трэба адзначыць адну сты лістычную асаблівасць кнігі «Пес няры імперыі», дзе разважанні пра класічную расійскую літаратуру час та суправаджаюцца спасылкамі на актуальную палітычную сітуацыю (то бок, 1990 я гг., бо ўпершыню кніга выйшла ў 2000 г.). Пры гэтым у адну лагічную лінію зводзяцца апісанні іншаземцаў расійскімі пісьменніка мі XIX ст. і непрыязнае стаўленне да «чужых» на вуліцах сучаснай Мас квы, з чаго вынікае вечнасць і непа рыўнасць аднаго і таго ж імперскага дыскурсу. Гэта служыць галоўнай мэце амерыканскай даследчыцы – Эва М. Томпсан. Песняры імперыі: расійская літаратура і посткаланіялізм / Пераклад з англ. мовы Т. Нядбай. Мн. : Медыясонт, 2009.
219 №14/2010 Аляксей Ластоўскі. Расія як хвароба, літаратура як зло выкрыццю і крытыцы паталагічна га імперскага характару расійскай дзяржаўнасці. Штучнасць і неабгрун таванасць такіх апеляцыяў да сучас насці зусім ёй не замінаюць.
Паспрабуем зрабіць невялічкую рэканструкцыю тых тэарэтычных падвалінаў, з якіх пачынала сваю пра цу Эва Томпсан (гэта зноў жа ўсклад няецца тым, што яны не сабраныя цалкам ва ўводзінах «Нацыяналізм, каланіялізм, ідэнтычнасць», як мож на было б чакаць, але ў большай сту пені прысутнічаюць у наступным раздзеле – «Праблема»). Амерыкан ская даследчыца адкрыта пастулюе, што зыходным тэарэтычным фунда ментам для яе былі посткаланіяль ныя даследаванні, найперш гавор ка ідзе пра запазычанне тэорыі ды метадалогіі з працаў Эдварда Саіда «Арыенталізм» і «Культура ды імпе рыялізм» (с. 62). Акрамя таго, хоць гэта ўжо адкрыта і не пастулюецца, відавочна, што значны ўплыў на Эву Томпсан аказала і сучасная фемінісц кая думка, якая даволі часта змыка ецца і з посткаланіяльнымі даследа ваннямі.
Посткаланіялізм у інтэрпрэтацыі Томпсан набывае дужа спрошчаную і часам нават прымітыўную форму, чаго нельга было закідаць тым жа Саіду ці Бхабху. Хутчэй тут можна казаць пра базавае разыходжанне з прынцыпамі і каштоўнасцямі пост мадэрнізму, які грунтаваўся на плю ральнасці падыходаў і адмаўленні ад метанаратываў. Томпсан жа сваім рэіфікаваным посткаланіялізмам прапаноўвае нам новае вяртанне Маралі ў навуковыя даследаванні.
Множнасць і складанасць постмадэ рнага свету падмяняецца жорсткім дыхатамічных бачаннем, дзе лёгка вылучаюцца полюсы Дабра і Зла, што адпаведна прыводзіць да неаб ходнасці ўжывання маральных ім ператываў – асуджэння, пакарання, выпраўлення.
З лёгкім дапушчэннем мы пас прабуем аднавіць асноўныя полюсы Дабра і Зла, якія выкарыстоўвае Эва Томпсан. Бінарныя апазіцыі будуць пачынацца са «злога» полюсу як най больш істотнага для амерыканскай даследчыцы, бо яна ў першую чаргу змагаецца са Злом:
• Імперыя – прыгнечаныя На роды, • агрэсіўны нацыяналізм (імпе рыялізм) – абарончы нацыяналізм, • Расія – Еўропа, • мужчынскае – жаночае, • улада – штодзённасць.
Імперыя разумеецца выключна як рэпрэсіўны інстытут, які займаецца толькі тэрытарыяльнай экспансіяй ды эксплуатацыяй захопленых тэры торыяў і народаў. Зразумела, што та кая спрошчаная візія пакідае за бор там пытанні ўзаемадачынення элітаў, палітычнага ўпарадкавання, легітым насці ўлады, культурнай уніфікацыі, мадэрнізацыі ды нацыяналізацыі, якія трапляюць апошнім часам у фо кус даследчыкаў імперскай і савец кай гісторыі. У вачах амерыканскай даследчыцы з дачыненняў Імперыі з рознымі суб’ектамі застаецца толькі прыгнёт, пераважна сілаю зброі, але таксама і праз сімвалічнае прыўлаш чэнне. Зразумела, што нейкай іс тотнай розніцы паміж Расійскай 220 №14/2010 Рэцэнзіі імперыяй і СССР для Эвы Томпсан таксама не існуе, бо абодва дзяржаў ныя ўтварэнні маюць аднолькавую сутнасць расійскага каланіяльнага праекту.
У аналізе нацыяналізму Томпсан знешне зыходзіць з модных цяпер канструктывісцкіх пазіцыяў, але на сычае свой тэкст такімі перлінамі мыслення, якія шчыра здзіўляюць.
Варта прывесці прыклад: «У даіндустрыяльную пару жыццё большасці людзей было занадта кароткім і бедным для таго, каб яны маглі думаць яшчэ і пра стварэнне нацыяў» (с. 23). Але амерыканская даследчы ца на гэтым не спыняецца і спрабуе абгрунтаваць падзел нацыяналізму на «добры» і «благі». Такім чынам, абарончы нацыяналізм, на думку Томпсан, характэрны для народаў, якія адчуваюць пагрозу ад сваіх аг рэсіўных суседзяў, агрэсіўны ж нацы яналізм скіраваны на падпарадкаван не Іншых (с. 25–26). Відавочна, што мы маем справу са спробаю пабуда ваць сутнасныя характарыстыкі на цыяналізму на падставе сітуацыйных рысаў. І польскі, і ўкраінскі, і літоўскі нацыяналізм быў абарончы ў дачы ненні Расійскай імперыі ды СССР, але мог быць агрэсіўны ў дачыненні Іншых. Класіфікацыя нацыяналізму, якую ўводзіць Томпсан, можа спра цаваць толькі пры аналізе адносінаў паміж Імперыяй і «малою» нацыяй і адразу ж аказваецца непрыдатнай у любых іншых умовах, у тым ліку і постымперскага развіцця. Або, на канкрэтным прыкладзе, якую версію нацыяналізму прапаноўвалі АУН УПА? Калі ўкраінскія нацыяналісты змагаліся з савецкімі камуністамі за незалежную Украіну, то мы бачым абарончы нацыяналізм, а калі выніш чалі палякаў у Галіччыне і Валыні – тады зразумела, што гэта агрэсіўны нацыяналізм. То бок класіфікацыя аказваецца абмежаванаю, хоць гэта ўласціва ўсяму даследаванню расій скай літаратуры пад посткаланіяль наю маркаю, якое ажыццяўляе Эва Томпсан.
Кніга «Песняры імперыі» на сычаная вялікаю колькасцю рэзка негатыўных і прыніжальных сцвер джанняў у бок Расіі, якая ўяўляецца агрэ сіўным монстрам, што займаец ца не толькі знішчэннем іншых наро даў, але і «пажырае» сваіх жа грама дзянаў. Магчыма, значную ролю тут адыграла сямейнае паходжанне Эвы Томпсан, бо амерыканская даслед чыца нарадзілася ў польскай сям’і ў Коўне і яўна мае шмат біяграфічных падставаў для таго, каб не любіць са вецкай улады (якая для яе беспраб лемна атаясамліваецца з расійскім панаваннем).
Ледзь не на кожнай старонцы мы можам сустрэць сцверджанні пра адсталасць, ніжэйшы ўзровень, дзі кунства расійскай дзяржавы і куль туры. А ці не сустракаем мы зноў тую ж стэрэатыпізацыю і сімвалічнае прыніжэнне, у якіх абвінавачваюцца расійскія пісьменнікі?
Больш за тое, каб як мага больш прынізіць расійскі імперыялізм, аме рыканская даследчыца паслядоўна праводзіць лінію на яго негатыўнае параўнанне з заходнім імперыяліз мам і тым самым даходзіць да рэа білітацыі апошняга, што выглядае 221 №14/2010 Аляксей Ластоўскі. Расія як хвароба, літаратура як зло зусім дзіўным для даследчыцы, якая падтрымлівае посткаланіяльную па радыгму.
Адмыслова трэба заўважыць:
нягледзячы на тое, што Эва Томп сан прыкладае шмат намаганняў для таго, каб паказаць розніцу паміж за ходнім і расійскім імперыялізмам / каланіялізмам (і робіць гэта цалкам слушна), у яе не паўстае ніякіх сум неваў, што метадалогію посткаланія лізму, распрацаваную Саідам у дачы ненні выключна заходняга імперы ялізму, можна без усялякіх змянен няў і адаптацыі ўжываць для аналізу расійскага выпадку.
Агрэсіўны нацыяналізм (або імпе рыялізм, розніца на старонках разг леджанай кнігі паміж імі неістотная) цалкам адпаведна модным гендэр ным даследаванням паўстае як мас кулінная з’ява, адкуль непасрэдна і выцякаюць яго ўстаноўкі на захоп, падпарадкаванне і гвалт. У вачах Эвы Томпсан пачварная і жахлівая Расійс кая імперыя– гэта прадукт дзейнасці мужчынаў, дзе жанчынам, зразумела ж, адводзіцца выключна падпарадка ванае становішча, а іхныя інтарэсы робяцца ахвярай імперскай палітыкі:
«Мужчыны прыўлашчвалі сабе эты ялогію і перавагі імперскай улады, а жанчыны мусілі расплачвацца за тое, што патрэбы дзяржавы стая лі вышэй за патрэбы сям’і ці асобы» (с. 332).
Апошні сказ вельмі істотны для разумення пазіцыі амерыканскай даследчыцы, бо паказвае негатыў нае стаўленне не толькі да Імперыі як такой, але і да палітыкі / дзяржаў ных інтарэсаў. Яны ўспрымаюцца як варожыя «сапраўдным» чалавечым інтарэсам, абмежаваным гарызонтам сям’і і побыту, што асабліва відавоч на ў апошнім раздзеле кнігі, прысве чаным дэканструкцыі імперскага дыскурсу ў творчасці Людмілы Пет рушэўскай.
У выніку мы бачым, што падста ваю для даследавання расійскай лі таратуры і імперскага дыскурсу ў кнізе Эвы Томпсан ёсць сцверджан не, што Расія – гэта Зло. А Расійская імперыя – гэта Мегазло. Хоць гэта ўжо радыкалізацыя зыходнага тэзісу, а сама амерыканская даследчыца вы казваецца больш памяркоўна: «Хвароба Расіі не ў палітычнай сістэме, сама імперская Расія – гэта хваро ба» (с. 352).
Пра тое, што для Эвы Томпсан куды большае значэнне мае абгрун таванне ідэалагічных сцверджанняў, чым навуковая аб’ектыўнасць, свед чаць і шматлікія рэзкія выказванні, якія лёгка можна абвергнуць нават без ведання расійскай літаратуры, дастаткова прагартаць некалькі ста ронак кнігі «Песняры імперыі». На прыклад, адно з галоўных абвінава чванняў у бок расійскай літаратуры гучыць такім чынам : «Ні расійскія пісьменнікі, ні расійскія інтэлектуалы ніколі нават у агульных рысах не апісвалі імперскай палітыкі на заваяваных тэрыторыях... Ідэя ка ланіяльнага захопу і яго кошту для заваяваных народаў не пранікала ў расійскі нацыянальны дыскурс» (с. 66). Між тым, калі мы дачытаем да с. 116, то знойдзем там апісан не аповесці Льва Талстога «Хаджи Мурат», і гэты твор ацэньваецца як дэканструкцыя рамантычнай ка ланіяльнай прапаганды: «Талстой 222 №14/2010 Рэцэнзіі адэкватна ацаніў палітыку выпаленай зямлі, што была падставай пос пехаў Ярмолава і Паскевіча... «Хаджи Мурат» апавядае пра жахлівыя сцэ ны захопніцкай вайны…» Больш за тое, супярэчнасці з пос пехам можна знайсці і ў межах адна го абзаца. Пушкіну робіцца закід у бесклапотным тоне твору «Путешес твия в Арзрум» і праз некалькі рад коў з гэтага твору прыводзіцца такая цытата: «Черкесы нас ненавидят. Мы вытеснили их из привольных паст бищ; аулы их разорены, целые племе на уничтожены» (c. 117). Вось такім бесклапотным тонам Пушкін апісвае міралюбівую імперскую палітыку на Каўказе.
Мы прысвяцілі шмат увагі разбо ру тэарэтычна метадалагічных пад ставаў кнігі Эвы Томпсан, але ж яе асноўны тэкст складаецца менавіта з інтэрпрэтацыяў класічных твораў расійскай літаратуры («Путешест вие в Арзрум» Пушкіна, «Герой на шего времени» Лермантава, «Война и мир» Талстога, «Раковый корпус» Салжаніцына і г. д.). Зразумела, што такія інтэрпрэтацыі можна рабіць толькі зыходзячы з нейкіх рамак, якія мы абазначылі як дэканструкцыю ім перскага дыскурсу.
На жаль, амерыканская даслед чыца не толькі паказвае сваю тэарэ тычную слабасць, але і яе прачытанне розных сюжэтаў расійскай літарату ры вельмі часта спалучаецца з ігна раваннем кантэксту, нацягнутымі інтэрпрэтацыямі ды нават адмысло вымі фальсіфікацыямі. Некаторыя чытачы гэтай кнігі нават не палена валіся наноў узяцца за прааналіза ваныя творы, і праведзеная крытыка хадоў і тлумачэння даследчыцы па казвае на яе відавочную ідэалагічную перадузятасць, якая прыводзіць да скажэнняў і памылак 1 .
І ўсё ж менавіта разбор класіч ных твораў – гэта найбольш моцнае месца гэтай кнігі, дзе можна знайсці шмат цікавых і пранізлівых заўвагаў, якія паўстаюць пры прачытанні знаё мых твораў «супраць шэрсці», праз пошук тых схаваных сэнсаў, якія ім пліцытна закладалі ў літаратурныя творы іх аўтары. Найбольш слушным і вытрыманым уяўляецца аналіз эпа су «Война и мир», дзе Эва Томпсан даволі ўдала і без звычайнай для яе эмацыйнай абвінавачвальнай рыто рыкі выяўляе асноўныя тропы рэпрэ зентацыі гісторыі ды рускага народу Львом Талстым, якія добра паклаліся ў велічны вобраз Расіі, запатрабава ны імперскай уладаю.
Як ні дзіўна, але менавіта прас тата і радыкальнасць даследчыцы, эмацыйная зараджанасць тэксту прымушаюць з цікавасцю ўчытвацца ў старонкі, прысвечаныя развенчван ню тых імперскіх стэрэатыпаў, якімі прасякнутая расійскай літаратура.
Найбольш слабым месцам кнігі несумненна ёсць шосты раздзел – «Навука і імперыя. Імперская ідэа логія ў савецкім літаратуразнаўстве:
Віктар Шклоўскі і Дзмітрый Ліха чоў». Сама назва гэтага раздзелу 1 Варта паглядзець каментарыі А. Пашкевіча да рэцэнзіі Ігара Гафарава: http://arche.
by/by/21/60/1302/. Розныя пасажы з кнігі Томпсан праходзяць праз падрабязны разгляд у блогу: http://malanka klein.livejournal.com/.
223 №14/2010 Аляксей Ластоўскі. Расія як хвароба, літаратура як зло зусім не адпавядае зместу, бо аналіз твораў Шклоўскага і Ліхачова скла дае толькі чацвёртую частку раздзе лу. Сюды ж чамусьці трапілі аналіз ідэалагічнага абгрунтавання «паходу на Польшчу» ў верасні 1939 г. у цэн тральных дзяржаўных выданнях Са вецкага Саюзу і разгляд шэрагу пад ручнікаў гісторыі постсавецкай Расіі.
Эва Томпсан тут яўна выходзіць за межы ўласнай кампетэнцыі, гэ тыя кавалкі адчуваюцца чужымі для «Песняроў імперыі» ды вельмі слаба выкананыя ў метадалагічным плане.
Апошні ж раздзел лагічна пад сумоўвае развенчванне і крытыку агрэсіўна маскулінна імперскага ха рактару расійскай літаратуры праз пабудову пазітыўнага полюсу, ку ды змяшчаюцца сучасныя расійскія пісьменніцы Людміла Петрушэўская і Таццяна Талстая. «Дэканструкцыя імперыі» адбываецца праз эліміна цыю ўсіх «высокіх» тэмаў, звязаных з дзяржаваю, патрыятызмам і г. д.
Жыццёвы свет гераінь гэтых твораў складаецца з трывогаў за абмежава насць жыллёвай плошчы, асабістага няшчасця, абортаў і прыбіральняў.
«Замест гонару ў творах Пет рушэўскай на першы план выступа юць цялесныя функцыі і экскрэменты» , – падкрэслівае перавагу такой літаратуры Эва Томпсан (с. 356).
Інверсія ўсіх усталяваных іерархіяў падыходзіць, такім чынам, да свайго лагічнага завяршэння.
Трэба адзначыць, што пераклад кнігі, выкананы Таццянай Нядбай, выклікае пераважна станоўчыя эмо цыі, бо зроблены сакавітаю і прыго жаю літаратурнаю моваю, таму чы таюцца «Песняры імперыі» вельмі лёгка, практычна на адным дыханні.
Але ўсё ж ёсць некалькі момантаў, развязанне якіх здаецца даволі спрэч ным. Адзін з найбольш прынцыпо вых момантаў для перакладу – як перадаць розніцу паміж дзяржаўным і этнічным вымярэннем рускага / расійскага, якое нівелюецца ў англій скай мове праз ужыванне толькі ад наго слова адпаведніка (Russian), але для кнігі Томпсан гэтае адрознен не – прынцыпова важнае. На жаль, варыянт, рэалізаваны Т. Нядбай у перакладзе, цяжка назваць ідэаль ным. Па першае, сама амерыканс кая даследчыца спрабавала аднавіць гэтае размежаванне праз ужыванне вызначэння «Russian» (менавіта ў двукоссі), калі гэтае слова адносіц ца да ўсёй дзяржавы, і вызначэння Russian (ужо без двукосся), калі пад крэсліваўся этнічны кампанент. Пры гэтым у самой мове нашых суседзяў гэтае адрозненне фіксуецца даволі проста – «российский» / «русский» або «россияне» / «русские», і як нам выдаецца, было б больш натураль на звярнуцца да гэтага прыкладу і ўжыць беларускамоўныя адпавед нікі «расійскі» / «рускі» і «расійцы» / «рускія». Таццяна Нядбай усё ж вы рашыла не выкарыстоўваць магчы масцяў беларускай мовы і паўтарыць услед за Томпсан ужыванне аднаго і таго ж прыметніка «расійскі» – але ў двукоссі ды без яго. Гэтае рашэнне агучанае ў заўв. 41 на с. 36, але дзіў ным выглядае, што ў самім тэксце яно так і застаецца нерэалізаваным.
Фактычна ў тэксце перакладу ўжы ваюцца толькі расійскі ды расійцы, 224 №14/2010 Рэцэнзіі прычым без двукосся, і гэты прын цыпова важны падзел вынішчаецца, так што даводзіцца яго самастойна аднаўляць па ўсім тэксце кнігі. Вы лучэнне ў расійскім грамадзянскага і этнічнага кампанентаў, такім чынам, пры перакладзе на беларускую мову фактычна ліквідуецца і чытачу даво дзіцца праводзіць самастойную пра цу для яго ўзнаўлення.
Ёсць і проста памылкі. На прыклад, вядомы даследчык нацы яналізму, марксіст Эрык Хабсбаўм чамусьці пераўтварыўся ў Хабсбаўна, прытым і арыгінальнае прозвішча ў англамоўных спасылках заўсёды па даецца з памылкаю (Hobsbawn за мест правільнага Hobsbawm). Зда ецца, што памылка ў адной літары і не вартая такой увагі, але гэтае про звішча даволі часта сустракаецца на старонках кнігі, таму за яе пастаян на чапляецца вока (тым больш, што на с. 16 ён увогуле пераўтвараецца ў Р.Дж. Хабсбаўна). Хоць кажуць, што дакладна такая бяда ёсць і ва ўкраін скамоўным выданні 2 .
Дзіўнаю выглядае і практыка ўжы вання ў перакладзе беларускамоўнай калькі такіх паняткаў як ressentiment (рэсантымент) і Orient / Occident (Арыент / Аксідэнт). Магчыма, тут чытаецца жаданне як мага больш абстрагавацца ад тых практыкаў, якія склаліся ў расійскамоўным дыскур се, дзе, напрыклад, ужыванне арыгі нальнага напісання ressentiment без перакладу стала даўно легітымным пасля класічных перакладаў Ніцшэ.
Але тут нічога не зробіш, чытаць пра рэсантымент у беларускамоўным тэксце неяк нязручна.
Яшчэ адным пажаданнем было б пабачыць у кнізе каментатарскі апарат, бо Эва Томпсан яўна не грэ буе фрывольнымі дапушчэннямі ды робіць ужо задужа памылак для навуковага даследавання (кшталту сцверджання, што Кацярына Вялікая ліквідавала Грэка каталіцкую Царкву ва Украіне і Беларусі). Таму навуковы каментар яўна пайшоў бы на карысць гэтаму выданню.
У безумоўны плюс «Песнярам імперыі» можна залічыць тое, што да гэтай кнігі вельмі цяжка застац ца абыякавым. Яна лёгка выклікае абурэнне – асабліва ў тых, хто вы хоўваўся на творах расійскай літа ратуры. Інтэлігенцыі «прыгнечаных Народаў» гэтаю працаю лёгка заха піцца і ўбачыць тут надзвычайнае інтэлектуальнае дасягненне, бо Эва Томпсан паслядоўна і ўпарта сцвяр джае каланіяльны характар расійскай літаратуры. А гэта ж адна з найбольш фундаментальных падставаў расій скай культуры, якая ўжо даўно не існуе як нейкая самастойная з’ява, а мае цесныя і непарыўныя сувязі з вя лікадзяржаўнаю знешняю палітыкаю.
Між тым, пасля ўсіх крытычных словаў і заўвагаў у бок Эвы Томпсан даводзіцца прызнаць, што першапа чатковая інтэнцыя даследчыцы на пошук прыхаванай імперскай свядо масці ў творах расійскіх пісьменні каў – гэта цалкам слушная і адпаведная задача. Толькі вось асабістая ідэала гічная заангажаванасць даследчыцы 2 Гл.: http://gluk16.livejournal.com/92185.html.
225 №14/2010 Аляксей Ластоўскі. Расія як хвароба, літаратура як зло і вельмі слабая метадалагічная база паспрыялі таму, што рашэнне гэтай задачы пакідае даволі сумнае ўра жанне ў тых, хто прагне глыбокага і сур’ёзнага аналізу дачыненняў па між палітыкай і культурай, уладай і ведай, Імперыяй і Народамі.
У любым выпадку прачытанне гэтай кнігі пакідае ў душы бацылу сумнення і падазрэння да вялікіх літаратурных наратываў, пасля чаго «дыскурс замоўчвання» мае мала шанцаў на поспех. Вось толькі на старонках кнігі Томпсан Вялікае Падазрэнне так і замыкаецца ў ме жах ressentiment. Імперыя яшчэ ча кае сваіх паслядоўных дэканструк тараў.