№14/2010 ISSN 1819—3625 №14, 2010 © Нацыянальна-дэмакратычны рух сыграў важную ролю ў палітычнай трансфармацыі Рэспублікі Беларусь у 1987–1995 гг. Для аналізу былі вылучаныя асноўныя тэмы і тэматычныя катэгорыі палітычнага праекту, сфармуляванага Зянонам Пазняком, лідэрам Беларускага народнага фронту да 1999 г. У прыватнасці разгледжаныя яго выступы і артыкулы, напісаныя ў перыяд з канца 1980-х да сярэдзіны 1990-х гг., г. зн. падчас непасрэднай палітычнай дзейнасці Пазняка ў Беларусі, што перарвалася эміграцыяй у 1996 г.
Варта адзначыць, што Пазняк паняволі зрабіўся ў пэўнай ступені ідэолагам нацыянальна-дэмакратычнага руху. У сваіх тэкстах і выступах, а таксама агульнай палітычнай дзейнасці ён паўстае ў ролі хутчэй палітыка-практыка (не абавязкова практычнага!), а не ідэолага. Зрэшты, у выніку актыўнай палітычнай дзейнасці яму было наканавана стаць для беларускага грамадства практычна ўвасабленнем нацыянальна-дэмакратычнай плыні канца 1980-х – 1990-х гг.
Сяргей Богдан Нацыянальна-дэмакратычны праект беларускай палітыкі па версіі Зянона Пазняка, 1987– 1995 гг.
I. Кантэкст: нацыянальны рух Нацыянальна-дэмакратычны рух у Беларусі ўзнік у выніку палітызацыі створаных у 1980-я гг. нацыянальнакультурных арганізацыяў (у прыватнасці «Тутэйшых» і «Майстроўні») і актывістаў аховы культурнай спадчыны. У гэтым грамадскім руху, які абудзіўся на пачатку 1980-х гг., былі аднак свае моманты, якія істотным чынам абмежавалі ў далейшым яго масавае падтрыманне. З розных пры чынаў нацыянальны рух так і не здолеў да сярэдзіны 1990-х гг. стварыць устойлівыя масавыя структуры.
Усведамленне паразы прыйшло пазней, асабліва пасля таго як апазіцыя засталася без такога мабілізацыйнага фактару, як небяспека паглынання Беларусі Расіяй. У 2001 г.
філосаф Валянцін Акудовіч выступіў з тэкстам-рэфлексіяй «Без нас»:
«...Адраджэньне адмовіла рэальнай Беларусі ў хоць якой вартасьці. За патрабаваньнем вяртаньня гіста рычнай спадчыны, мовы і культур 2 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект нага досьведу мінулага хавалася жорсткая ідэалягічная канструк цыя, у якую ня ўпісваліся здабыткі і каштоўнасьці тагачаснага бела рускага грамадзтва, бо ўсе ягоныя перамогі, плёны і радасьці мелі альбо камуністычнае, альбо каляніяльнае паходжаньне» . І як вынік: «Краіна Беларусь жыве бяз нас» (Акудовіч, 2001).
Сімвалічнымі пераломнымі па дзе ямі ў гісторыі нацыянальна-дэмакратычнага руху можна лічыць масавыя акцыі, прысвечаныя дню памяці «Дзяды» 30 кастрычніка 1988 г., звязаныя з прыходам Зянона Пазняка ў публічную палітыку. Заяўку на правядзенне шэсця і мітынгу ў гэты дзень фармальна падавала арганізацыя «Тутэйшыя», не звязаная з Пазняком. Адзін з яе актывістаў, Уладзімір Адамчык, адзначыў: «Гэ тая падзея, на маю думку, фаталь ная для беларускага палітычнага жыцьця. Таму што з нашых, такіх юначых няпэўных рук свабоды сьцяг перайшоў у рукі Беларускага Народ нага Фронту, у рукі Зянона Пазьня ка. ... гэта была памылка, якая і да гэтуль прыносіць свае наступствы» (Аксак, 2008).
Пасля «Дзядоў» у кастрычніку 1988 г. на прапанову Пазняка стварыўся Беларускі народны фронт (БНФ), які стаў асноўнаю сілаю беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху ў 1980-я–1990-я гг. Пазняк апісаў гэтую падзею ў рамантычным стылі: «Храм рукатворны, сьветлы і прыўкрасны, як наша зямля, ужо ві даць на небаспадзе, там, за смугою аблокаў, там – куды мы йдзем, куды навобмацак вяртаецца, вандруе наш род. Засталося няшмат, але цяжкі кавалак – перайсьці праз гадзючае поле. [...] 19 кастрычніка 1988 года мы ступілі на гэтае поле. Тады быў створаны Арганізацыйны Камітэт Беларускага Народнага Фронту. I мы памятаем, як увесь тысячаголо вы крывавы цмок зашыпеў, заскры гатаў, закрычаў сваімі вогненнымі пашчамі» (Пазьняк, 1993d).
Устаноўчы з’езд БНФ прайшоў 24–25 чэрвеня 1989 г. на тэрыторыі Літвы, у Вільні. Апроч актыўных кантактаў Пазняка з кіраўніцтвам прыбалтыйскіх дэмакратычных рухаў, такое месца правядзення з’езду ёсць яшчэ адным пацвярджэннем важнасці прыбалтыйскага, у прыватнасці літоўскага ўплыву на развіццё нацыянальна-дэмакратычнага руху ў Беларусі.
БНФ прэтэндаваў шмат на што, бо, паводле Пазняка, спачатку ён уяўляў з сябе «канфэдэрацыю дэмак ратычных людзей, асацыяцыю ўсёй нацыі супраць таталітарнай сіс тэмы, за дэмакратыю, адраджэнь не народа, незалежнасьць» (Пазьняк, 1991с). Зрэшты, дэмакратызм Пазняка аспрэчваўся. У прыватнасці Дэйвід Марплз кажа пра «аўтарытарны нацыяналізм» Зянона Пазняка і ранняга БНФ у адрозненне ад «умеранага нацыяналізму» Партыі БНФ Вячоркі, Аб'яднанай грамадзянскай партыі Лябедзькі ці розных пераходных варыянтаў, якіх прытрымліваюцца сацыял-дэмакраты (Марплз, 2007:
95). Сапраўды, у больш позні перыяд, пасля расколу БНФ, Партыя БНФ пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі стала 3 №14/2010 Сяргей Богдан. Нацыянальна-дэмакратычны праект беларускай палітыкі ...
значна больш умеранаю, у той час як Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ Пазняка захавала жорстка нацыяналістычную, кансерватыўную і пракаталіцкую ідэалогію.
Пазняк заўсёды стараўся пазбавіцца ад цэтліку «радыкала», які навязвалі яму апаненты: «Цэнтар на беларускай палітычнай палітры даўно заняты Народным Фронтам.
Правым яго называла камуністыч ная прапаганда, зыходзячы з прапа гандысцкіх мэтаў» (Пазьняк, 2007а:
78). Былі вызначаныя даволі асцярожныя мэты: «Народный фронт Белоруссии поставил задачу – объ единить всех для достижения трех основных задач: демократизация об щества, ликвидация бюрократичес кой системы и возрождение нации на демократической основе» (Пазьняк, 1989а).
У далейшым кіраўнік БНФ перайшоў ад даволі безаблічнага цэнтрызму да больш кансерватыўнай пазіцыі, падкрэсліваючы зрэшты, што БНФ не карыстаецца радыкальнымі сродкамі, таму, маўляў, ёсць шырокім цэнтрысцкім рухам: «Па сваіх палітыч ных дзеяньнях і імкненьнях, па пог лядах ... ва ўсіх галоўных аспэктах сваёй палітычнай дзейнасьці БНФ найбольш набліжаецца да палітыч най практыкі і прынцыпаў эўрапей скай хрысьціянскай дэмакратыі, а таксама да народна кансэрватыў ных партыяў» (Пазьняк, 1992f ).
Пазняк бачыў БНФ у якасці часткі нацыянальна-дэмакратычнага руху, хоць не зусім зразумела, ці лічыў ён, што гэты рух аб'яднаны ў межах Фронту, або Фронт ёсць яго часткаю (магчыма, перадавою); якія канкрэтна партыі ды арганізацыі ўключаў у сябе гэты рух, а таксама як гэты рух суадносіўся з дэмакратычным. У прыватнасці палітык казаў пра «беларускія нацыянальна-вызваленчыя дэмакратычныя сілы», маючы на ўвазе ў тым ліку (ці нават найперш) БНФ, і ў той жа час, разважаючы пра намаганні «Народнага Фронту і ўсіх нацыянальна-дэмакратычных сілаў нашай краіны», прызнаваў наяўнас ць «нацыянал-дэмакратычных сілаў» па-за межамі БНФ (Пазьняк, 1993b).
Але ў цэлым Пазняк не быў схільны прызнаваць шматаблічнасць і складанасць палітычнага спектру, а спрабаваў звесці ўсё да палярызацыі ды супрацьстаяння «мы–яны».
Напрыканцы 1993 г., кажучы пра сваё супрацьстаянне ўладзе старой партыйна-савецкай наменклатуры, ён назваў «свае» сілы «сіламі нацыянальнай незалежнасці, дэмакратыі, дзяржаўнага развіцця» (Пазьняк, 2007b: 163), але не канкрэтызаваў іх складу і рамак.
Пры гэтым Пазняк быў бескампрамісны: «...Няма ніякага сэнсу весь ці спрэчкі з намэнклятурнымі ка муністамі ці іх крэатурамі па праг рамных палажэньнях. Гэта толькі марнаваньне часу» (Пазьняк, 1990d).
Нават пазней, у 1993 г., Пазняк ганарыўся, што БНФ «не паддаўся намэн клятурнай палітыцы дэмакратыч най мімікрыі» і «не пайшоў з намэн клятурай» (Пазьняк, 1993c).
На першым з’ездзе БНФ у чэрвені 1989 г. была прынятая праграма, якая 4 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект абвясціла асноўнымі задачамі руху барацьбу за суверэнітэт Беларусі, дэмакратызацыю ўлады, адраджэнне беларускай мовы і культуры – стандартны набор патрабаванняў для народных франтоў у нацыянальных рэспубліках Саюзу, хоць і прыняты даволі рана, практычна ўслед за балтыйскімі рэспублікамі.
Што датычыць асноўных ідэалагічных прынцыпаў, то на ІІ з’ездзе БНФ у сакавіку 1991 г. была прынятая праграмная заява «Свабода, незалежнасць, адраджэнне». У 1993 г.
Пазняк адзначаў: «Асноўны прын цып, асноўны дэвіз нашага руху – гэта Адраджэньне ... для нас цяпер найважнейшай каштоўнасьцю зьяў ляецца нацыянальная дзяржава...
Калі незалежнасьць мы можам раз глядаць як галоўную палітычную задачу, то Адраджэньне – гэта га лоўная гістарычная задача нацыі» (Пазьняк, 1993с).
Гэта падкрэслівае пачатковыя адрозненні ад ліберальна-дэмакратычнай платформы заходнееўрапейскага ўзору. Кажучы пра дылему паміж суверэнітэтам і правамі чалавека і сумняваючыся ў правільнасці прыярытэту правоў чалавека ў той форме, якую гэты прыярытэт набыў у той час у краінах Заходняй Еўропы, Пазняк адзначаў: «Нельга гаварыць пра прыярытэт: альбо суверэнітэ ту – альбо правоў чалавека. Бо су верэнітэт – як правы ўсяго народу – гэта таксама правы чалавека ...
трэба прызнаваць не прыярытэт, а парытэт, роўнасьць гэтых правоў» (Пазьняк, 1993с).
II. Асноўныя кампаненты:
незалежнасць Незалежнасць нязменна бачылася Пазняку галоўнаю мэтаю ягонай палітычнай місіі. Прыкладна з 1989 г.
ён адкрыта змагаўся за выхад са складу СССР: «Главные вопросы, ко торые объективно стоят теперь перед республиками СССР, – это вопросы национального возрожде ния и национальной независимости.
Еще полтора года назад ситуация была иной. Национальное возрожде ние воспринималось как составная часть демократизации общества … Но прошло время и стало ясно, что коренного изменения функций пар тийного сверхгосударства не пред видится» (Пазьняк, 1989b).
Знаходзячыся ў савецкім кантэксце, Пазняк не пазбег яго ўплыву, яркімі сведчаннямі чаго ёсць цытаты і спасылкі на Леніна (Пазьняк, 1988а), развагі пра «прагрэсіўнасць» працэсу (Пазьняк, 1989b), а таксама іншыя запазычанні з ідэалогіі ды рыторыкі савецкага рэжыму. Пераломным у адыходзе ад вонкавай мімікрыі быў 1990 г. «І ў Праграме, і ў Стату це БНФ адзначаны галоўныя мэты руху: стварэньне дэмакратычнага грамадзтва ў Беларусі, дасягненьне “рэальнага суверэнітэту” Рэспуб лікі і адраджэньне беларускай нацыі [...] Ілюзорнасьць меркаваньня аб су верэнітэце ў складзе СССР пацьвяр джаюць ня толькі лёгіка і здаровы сэнс, але, перш за ўсё, гісторыя “краі ны Саветаў”…» (Пазьняк, 1990d).
5 №14/2010 Сяргей Богдан. Нацыянальна-дэмакратычны праект беларускай палітыкі ...
Пазняк вылучаў і нібыта рацыянальныя аргументы на карысць незалежнасці: «Гэта імперыя, гэта Савецкі Саюз, які абдзірае ўсе рэс публікі [...] Што мы атрымалі ад іх з за Чарнобыля? [...] Мы ня маем ні чога. Мы маем Чарнобыль і свае рукі.
Таму – пакуль ня будзе не залеж насьці, мы ніколі не падымемся з ка леняў» (Пазьняк, 1991а).
З устаноўкаю на незалежнасць звязвалася і чарнобыльская праблематыка: «Чарнобыльская трагедыя зьяднала ў адно ўсе нашыя беды, усе нашыя праблемы – экалягічныя, эка намічныя, палітычныя, культурныя, маральныя – і паставіла пытань не рубам: альбо мы памрэм як на род, як нацыя, як культура ў скла дзе СССР, альбо выратуемся праз незалеж насьць, праз выхад з СССР і аднаўленьне суверэннай Беларускай дзяржавы» (Пазьняк, 1990d).
Пазней, пасля абвяшчэння суверэнітэту, ён патрабаваў умацоў ваць суверэнітэт і быў упэўнены, што сапраўдная незалежнасць яшчэ не дасягнутая: «У нашых жа варунках акт незалежнасці Беларусі ў асноў ным ніхто не заўважыў і не зразумеў, у тым ліку і самі вярхоўныя закана даўцы ... на сённяшні дзень Дэклара цыя — пустая паперка, не больш» (Пазьняк, 1990е).
Лідэр БНФ нястомна казаў пра патрэбу замацаваць незалежнасць і ў 1990-я гг., пасля распаду СССР:
«На наш погляд, для ўмацаваньня незалежнасьці неабходна было зра біць наступныя пераўтварэньні:
ажыцьцявіць рэформу ўлады (лікві даваць саветы і перайсьці на муні цыпальную сістэму кіраваньня);
ажыцьцявіць рэформу эканомікі на рыначнай аснове; адрадзіць нацы янальную культуру і нацыянальную сьвядомасьць; стварыць інстыту ты дзяржаўнай незалежнасьці» (Пазьняк, 1992f ).
III. Бачанне незалежнай дзяржавы У ліпені 1990 г. Пазняк заявіў, што акрамя дасягнення незалежнасці найважнейшаю мэтаю Народнага фронту ёсць будаўніцтва дэмакратычнага грамадства і рэспублікі:
«Гэтай задачы БНФ прысьвяціў асноўную дзейнасьць ... Без дэмак ратычнага грамадзтва ў нашых варунках немагчымая і незалежна сьць, і адраджэньне нацыі і культу ры, бо існуючы рэжым у БССР самы рэакцыйны, антынародны і антыдэ макратычны, а ў намэнклятурнай верхавіне – нават антысацыяльны» (Пазьняк, 1990d).
На той момант «незалежнасць» і «дэмакратыя» ў тэкстах Пазняк а былі практычна нераздзельныя. «Пе рад цяперашнім пакаленьнем гра мадзянаў Беларусі стаіць вялікая гістарычная задача – стварыць незалежную дэмакратычную Бела рускую Рэспубліку» (Пазьняк, 1990а).
Гэтая задача амаль не закранала катэгорыяў этнічнага нацыяналізму і часам мела падкрэслена грамадзянскую накіраванасць.
«Толькі ў перабудове, толькі ў дэмакратычнай Беларусі будзе іс наваць свабода і роўныя правы для 6 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект ўсіх нацыянальнасьцяў. Таму трэба змагацца разам за перабудову, за нашу будучыню [...] Усе мы – Нацыя, ня будзем забывацца пра гэта. I рус кія, і яўрэі, і палякі, і татары – усе» (Пазьняк, 1988b).
У той жа час Пазняк казаў пра «Беларускую рэспубліку» (Пазьняк, 1990b; 1990c; 1990f ), падкрэсліваючы нацыянальны беларускі характар будучай дзяржавы, і нязменна адмаўляў сацыялістычную савецкую дзяржаўнасць з яе дыктатураю пралетарыяту ў якасці ідэалагічнага прынцыпу:
«Гісторыя ж БССР паказала, што дзяржава, у аснову якой пакладзе ныя не нацыя і нацыянальная воля аб'яднаных грамадзянаў, а класавыя прыкметы, фальшывыя сацыяль ныя ілюзіі і ўтапічная ідэалагічная дактрына, – такая дзяржава аба рочваецца супраць людзей, глуміць культуру, зямлю і народ, такое гас падарства ня можа быць дэмак ратычнай гуманнай рэспублікай» (Пазьняк, 1990а).
З незалежнасцю звязваў ён і развязанне сацыяльных праблемаў: «На цыянальная дзяржаўная незалеж насьць – гэта становішча ў грунце сваім сацыяльнае, якое аб’ядноўвае ўсё насельніцтва нацыі» (Пазьняк, 1990d). У той жа час Пазняк нязменна, абмяркоўваючы практычна любую праблему, падкрэсліваў асноватворны характар чынніка нацыянальнай свядомасці: «Без нацыянальнай сьвядомасьці ўвогуле немагчымае стварэньне нацыянальнай дзяржа вы. Без унівэрсальнасьці нацыяналь най мовы траціцца гісторыя, не разьвіваецца культура грамадзтва, вышэйшай формай якой зьяўляецца, ізноў жа, стварэньне нацыянальнай дзяржавы» (Пазьняк, 1992b).
IV. Адраджэнне Пазняк шмат пісаў пра дэнацыяналізацыю як ключавую праблему беларускага грамадства (Пазьняк, 1990d). Яе пераадоленне звязанае з «адраджэннем», ключавым кампанентам палітычнага праекту Пазняка.
Як адзначаў лідэр Фронту, «невыпад кова БНФ называецца “Адраджэнь не”. Без адраджэньня нацыянальнай супольнасьці – сьвядомасьці, бела рускай мовы, культуры, гістарыч най памяці, беларускай школы, рэ лігіі – ніякая свабода недасягальная, ніякія рэформы нерэальныя, ніяка га паляпшэньня жыцьця ня будзе» (Пазьняк, 1991с).
Часам панятак «Адраджэнне» зводзіўся да вузейшага панятку падкрэслена культурнага характару:
«Каб забясьпечыць разьвіцьцё рын кавых рэформаў і стабільнае існава ньне пэўнага цывілізаванага стану грамадзтва, павінен быць адпаведны ўзровень культуры, заснаванай на адзінстве традыцыяў, нацыяналь най сьвядомасьці, гісторыі і мовы […] Аднаўляць адзінства культуры вымушаны былі шмат якія эўрапей скія народы, што па прычыне гіста рычных абставінаў і катастофаў трапілі ў неспрыяльныя ўмовы існа ваньня [...] Шлях адзін – нацыяналь на культурнае адраджэньне, якое адбывалася спосабам паскоранага разьвіцьця (паскарэньня), дзе галоў най задачай было аднаўленьне ўні вэрсальнасьці нацыянальнай мовы» (Пазьняк, 1992а).
7 №14/2010 Сяргей Богдан. Нацыянальна-дэмакратычны праект беларускай палітыкі ...
Між тым, гістарычныя задачы мелі на ўвазе нешта большае, чым проста культурныя і моўныя аспекты. Сапраўды, іншым разам Пазняк куды шырэй трактаваў паняцце «Адра джэння» і адзначаў: «...Беларускае Адраджэньне – гэта ўнівэрсальны, глыбока дэмакратычны, антыта талітарны рух, які абыймае ўсе грамадзкія працэсы (палітычныя рэформы, эканоміку, культуру, сацы яльныя пытаньні, экалёгію, войска) і накіраваны на стварэньне нацы янальнай незалежнай дэмакратыч най і прававой дзяржавы» (Пазьняк, 1992е). Таму цалкам лагічна, што палітык казаў увогуле пра «беларус кае нацыянальна дэмакратычнае Адраджэньне» (Пазьняк, 2007с: 116).
Зрэшты, гэтыя паняцці заставаліся не цалкам размежаванымі і ў рыторыцы самога Пазняка, бо перыядычна ён зноў казаў толькі пра «нацыянальна-культурнае адраджэнне» (Пазьняк, 1993d) і спрабаваў звесці іншыя пытанні да культурных: «Воз рождение Республики необходимо на чинать по двум направлениям – эко номики и культуры, памятуя, что основой всякой экономики является культура общества в самом широ ком смысле слова […] Начинать в культуре надо с национальной шко лы, национального языка, истории, религии и информации» (Пазьняк, 1992c).
Тым не менш, ёсць усе падставы не зводзіць сэнсу канцэпцыі Адра джэння ў поглядах Пазняка толькі да культурнай сферы, ці нават у першую чаргу да культурнай сферы.
Гэта больш маштабная і шматбаковая ідэалагічная канструкцыя, якая прадугледжвае карэнную перабудову ўсяго грамадства і дзяржавы. Пры гэтым канцэпцыя Адраджэння, якая спачатку сапраўды артыкулявалася як культурна-моўная, фактычна непазбежна мусіла ператварыцца ў фундаментальную палітычную ідэалогію. Гэта адбылося як у звязку з прыходам яе носьбітаў у «вялікую палітыку» – пераходам да масавых акцыяў, абраннем у парламент і г. д. – і з іхнаю гатоўнасцю палітызаваць пытанні мовы, культуры ды ідэнтычнасці, так і – самае галоўнае – у звязку з гатоўнасцю кіроўнай эліты таксама зрабіць гэтыя пытанні палітычнымі і ў выніку пайсці на размежаванне не толькі паводле палітычнай або ідэалагічнай прыметы, але і паводле моўнай і культурнай, г. зн. фактычна пагадзіцца на раскол нацыі.
Сапраўды, канцэпцыя Адраджэння ў палітычным праекце Пазняка і нацыянальна-дэмакратычнага руху імкліва развівалася ў бок пашырэння і паглыблення яе палажэнняў, і ў сілу аб’ектыўных акалічнасцяў, паказаных вышэй, не магла захоўваць толькі культурна-моўную накіраванасць.
У гэтым яе адрозненне ад паняцця «Адраджэння» ў канцэпцыях беларускіх грамадскіх дзеячаў першай паловы ХХ ст. У той жа час неабходна адзначыць пераемнасць Пазняка і ранейшай «адраджэнскай» традыцыі, бо спачатку Пазняк таксама прытрымліваўся вузейшай, «культурнай» трактоўкі (падобна да поглядаў ідэолагаў беларускіх нацыянальных арганізацыяў першай паловы ХХ ст.) і толькі потым, па меры ўцягвання ў практычную палітыку, паступова пе- 8 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект рапрацоўваў канцэпцыю. Гэта сведчыць пра наяўнасць пэўнай (хоць і ўскоснай) пераемнасці ў развіцці беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху.
Несумненна, праблема выяўлен ня часовых і прасторавых адпаведнікаў канцэпцыі «Адраджэння» яшчэ далёкая ад яснасці, але характэрна, што ўжо ў эміграцыйны перыяд ягонай дзейнасці ў кнізе Пазняка «Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня» (Пазьняк, 2007) гаворыцца пра беларускую «нацыянальную рэвалюцыю» 1991 г. (Пазьняк, 2007: 6, 53).
Асобна трэба адцеміць этатысцкія тэндэнцыі ў ягоным бачанні шляхоў ажыццяўлення «Адраджэння».
На думку Зянона Пазняка, «высокая культура, мастацтва, літаратура, друк і ўсё, што зьвязана з культур на нацыянальным Адраджэньнем і разьвіцьцём, – гэта клопат грама дзянскай супольнасьці і дзяржавы.
Дзяржава павінна падтрымліваць, фінансаваць нацыянальна культур нае Адраджэньне, праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне разь віцьця нацыянальнай культуры [...] Культура ня можа існаваць без да тацыяў, толькі сама з сябе» (Пазьняк, 1992а).
V. Мова Беларускі рух канца ХХ ст. надзвычай вялікую ўвагу надаваў нацыянальнай мове. Пазняк рэзка выступаў супраць увядзення расійскай мовы ў якасці другой дзяржаўнай (магчымасць увядзення абмяркоўвалася на пачатку 1990-х гг.), тлумачачы гэта монаэтнічнасцю краіны і некарэнным паходжаннем расійцаў Беларусі: «Дзьве мовы для аднаго наро да – поўны абсурд» (Пазьняк, 1992b).
У другой палове 1992 г. пры абмеркаванні праекту Канстытуцыі парламенцкая фракцыя «Беларусь», якая падтрымлівала прэм’ера Кебіча, і прадстаўнікі ветэранаў у Вярхоўным Савеце прапанавалі вынесці на рэферэндум шэраг канстытуцыйных пытанняў, у прыватнасці пытанні пра дзяржаўны лад і дзяржаўнасць расійскай мовы. Пярэчачы ім, лідэр БНФ заявіў, што такія пытанні на рэферэндум выносіць нельга: «Мовай не распараджаецца адно пакаленьне.
Мова – важнейшая зьява, чыньнік і сродак культуры. Яна належыць гісторыі, сучаснасьці і будучыні. Яе працяг у вечнасьці, і ніхто ня мае права спыніць гэты працяг, а толькі спрыяць. Гэта вышэйшы маральны закон культурнага існаваньня, за мацаваны ў шматлікіх традыцыях і законах» (Пазьняк, 1992а).
У той жа час Пазняк выступаў з вельмі асцярожнымі заявамі што да пашырэння сферы выкарыстання бе ларускай мовы. Прызнаючы, што шматлікія яго суайчыннікі не валодаюць моваю, ён рабіў акцэнт на паступовым яе вяртанні ( «каб беларускай мовай авалодалі вашы дзеці» ) і падкрэсліваў, што «ніхто нікога ніколі не прымушаў, нідзе не прымушае і ня будзе прымушаць гаварыць на бела рускай мове. Бо калі мова дзяржаў ная, то кожны сам будзе імкнуцца яе ведаць. Дзяржаўная мова – гэта абавязак перш за ўсё для дзяржаў 9 №14/2010 Сяргей Богдан. Нацыянальна-дэмакратычны праект беларускай палітыкі ...
ных афіцыйных установаў» (Пазьняк, 1992а).
VI. Перспектывы Беларусі Беларусь, на думку Пазняка, мела «лепшыя ўмовы для інтэграцыі ў эўрапейскую сістэму [...] У нас дас таткова збалянсаваная эканоміка, функцыянуе паўнавартасны народ на гаспадарчы комплекс на дастат кова высокім арганізацыйным і тэх нічным узроўні, існуе высокі ўзровень кваліфікацыі рабочага клясу, вялікая канцэнтрацыя інтэлекту: фунда мэнтальнай і прыкладной навукі…» (Пазьняк, 1992d). Выступаючы за мяжою, ён ганарліва заяўляў: «Бела русь – адна з найбольш разьвітых у эканамічным дачыненьні дзяржава ў шэрагу рэспублік былога СССР, з на вукаёмістай рознабаковай вытвор часьцю, з даволі высокім узроўнем сельскай гаспадаркі (параўнаўча, вядома), зь вялікім навуковым і ін тэлектуальным патэнцыялам, з ба гатымі запасамі вытворчай сыраві ны, з грамадзкай стабільнасьцю» (Пазьняк, 1992f ).
Тым самым Пазняк не заўважыў, як уступіў у супярэчнасць са сваёй ацэнкаю БССР, калі ён практычна не бачыў станоўчых бакоў у існаванні беларускай савецкай дзяржаўнасці.
У той жа час, робячы працытаваную заяву на заранцы незалежнасці і прызнаючы наяўнасць перадумоваў для паспяховага развіцця, Пазняк адыходзіў ад пытання, якім чынам і ў межах якіх структураў былі створаныя гэтыя перадумовы. Зрэшты, такая алагічнасць і супярэчлівасць не ёсць чымсьці экстраардынарным для любога палітычнага дзеяча. Больш за тое, далей Пазняк зноў адмовіў саму разумнасць дзяржаўнага кіравання ў савецкі час. «Цяпер не хапае добра га дзяржаўнага думаньня, бо ў часе бальшавіцкага панаваньня і савец кай акупацыі была моцна разбурана культура і нацыянальная самасьвя домасьць людзей. У кіраўніцтве ста ялі функцыянеры, рэнегаты, здрад нікі, якія ненавідзелі свой народ, сваю зямлю» (Пазьняк, 1992d).
Напрыканцы першага года незалежнасці Пазняк ацаніў становішча маладой незалежнай дзяржавы і, што характэрна, прызнаў існаванне дзяржаўнай структуры, але не палічыў гэта важным, а таксама не палічыў важным наяўнасць дзейнага дзяржаўнага апарату і персаналу – важны фактар для захавання незалежнасці любой краіны. «Што атрымала ў спадчыну незалежная Беларусь? – дзяржаву, разьмешча ную на дзьвюх трацінах тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі ...;
эканоміку і вытворчасьць, сутна сьць якой – зборачны цэх СССР ...
вышэйшы ўзровень вытворчасьці, якая, аднак, не разьлічана на нашыя ўнутраныя і дзяржаўныя патрэбы...;
сельскую гаспадарку з прыярытэтам індустрыяльнай жывёлагадоўлі, што ператварыла нашу Беларусь у гі ганцкі сьвінушнік Савецкага Саюза» (Пазьняк, 1992а).
На дадатак, Беларусь атрымала «экалогію, зьмест якой – нітраты ў зямлі, хімічныя, памыйныя рэкі, атамныя палігоны на Палесьсі, дзе выпрабоўвалі ядзерную зброю на людзях, і... Чарнобыль – «детище» КПСС; дэфармаваную нацыяналь 10 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект ную сьвядомасьць, духоўна хворы со цыюм ... залежнасьць ад Расеі і пас таянная пагроза з усходу» (Пазьняк, 1992а).
Такое грэбаванне наяўнасцю эфектыўнай дзяржаўнай структуры ў той жа час цалкам ўпісваецца ў правую кансерватыўную інтэлектуальную традыцыю, якая дастаткова пагардліва ставіцца да бюракратыі ды аддае перавагу мадэлі «рэспублікі» з мінімальным урадам. Гэта, несумненна, пярэчыць этатысцкай арыентацыі ў рэалізацыі «нацыянальнага адраджэння», адзначанай намі вышэй, аднак такая супярэчлівасць у ідэалогіі ды дзейнасці палітыкаў-практыкаў даволі пашыраная ў палітыцы.
VII. Дэмакратыя і антыкамунізм У 1991 г. Пазняк адзначаў: «Бела рускі Народны Фронт грунтуецца на прынцыпах дэмакратыі, незалеж насьці Беларусі і адраджэньня нацыі.
Як і належыць у такога роду рухах, усіх яднае антытаталітарызм, які да сярэдзіны 1990 году ў выніку палі тычнага высьпяваньня грамадзтва канкрэтызаваўся ў антыкамунізм.
БНФ пасьлядоўна прытрымліваец ца асноўных дэмакратычных кры тэрыяў: абароны правоў чалавека, права нацыяў на самавызначэньне, а нацыянальных супольнасьцяў – на дзяржаўную незалежнасьць, права чалавека на свабоду, на працу, на свабоднае перамяшчэньне, на свабо ду веравызнаньня і выяўленьня пог лядаў і г. д.» (Пазьняк, 1991с).
Разам з тым, дэмакратычная ары ентацыя нацыянальна-дэмакра тыч нага руху была крыніцаю сталай фрустрацыі пры няздольнасці Фронту дасягнуць жаданай шырыні народнага падтрымання, і сама гэтая ідэйная ўстаноўка стварала супярэчнасці і складанасці ў рэальнай палітыцы.
Нягледзячы на пачатковыя поспехі ў масавай мабілізацыі праз выкарыстанне сацыяльнай напружанасці, БНФ у далейшым адмовіўся ад выкарыстання сацыяльнай тэматыкі, якая была б прымальнаю для шматлікіх сацыяльных групаў, і вельмі хутка аказаўся хоць і самаю шматлікаю партыяй, але і партыяй, якая заваявала сабе вельмі сур’ёзны адмоўны імідж, – своеасабліваю плынню, якая аддзялілася ад грамадства.
Гэтаму спрыяў і радыкальны антыкамунізм, які быў праблематычнаю палітычнаю ідэяй ва ўмовах Беларусі, насельніцтва якой не адчувала такой антыпатыі да савецкага рэжыму, як ва ўсіх суседніх савецкіх рэспубліках. Гэта прызнавалі і прадстаўнікі беларускага нацыянальна-дэмакратычнага крыла, якія падхапілі ўслед за публіцыстам Алесем Адамовічам выслоўе «Беларусь – Вандэя перабудовы».
Ёсць падставы лічыць з’яўленне канцэпцыі «люмпенізацыі» насельніцтва менавіта спробаю растлумачыць гэтую адсутнасць масавага падтрымання з боку народу, пра апору на які ўвесь час казалі Пазняк ды іншыя прадстаўнікі нацыянальна-дэмакратычнага руху: «Дэмакра тыя ў люмпэнізаваным грамадзтве немагчымая» (Пазьняк, 1991d). Гэтаму ж служылі і захаванне і далейшае развіццё канцэпцыі «дэнацыяналізацыі»: «Яны (камуністы) падарвалі 11 №14/2010 Сяргей Богдан. Нацыянальна-дэмакратычны праект беларускай палітыкі ...
кансалідацыйныя асновы беларускай нацыі. Таму, пакуль гэтыя кансаліду ючыя асновы нацыянальнае сьведа масьці ня будуць адроджаныя, ніякі палітычны рух на Беларусі ня можа быць масавы» (Пазьняк, 1991e).
На гэта накладваліся праблемы БНФ і яго фракцыі з дастаткова пракамуністычным складам Вярхоўнага Савету (Пазьняк, 1991d; 1991f ) і безвыніковымі спробамі дамагчыся правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў (Пазьняк, 1991d).
Да пэўнага часу гэтая немагчымасць дабіцца новых выбараў дазваляла тлумачыць палітычна складанае становішча партыі ды ўсяго нацыянальна-дэмакратычнага руху, аптымістычна спасылаючыся на дэмакратыю і выбары як развязанне праблемы, але ў сярэдзіне 1990-х гг. БНФ прайграў на дастаткова свабодных прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах.
Антыкамунізм, нароўні з канцэпцыяй нацыянальнага Адраджэння, быў адным з ключавых кампанентаў праекту Пазняка. Палітык займаў бескампрамісную пазіцыю ў дачыненні камуністычнай партыі ды ўсяго з ёй звязанага. Ён быў упэўнены, што нават рэфармаваная камуністычная сістэма не мае ніякай будучыні: «На перадзе пагібель, распад паўцывіліза цыі [...] Выхад з тупіка толькі адзін – назад, калі аднак грамадзтва яшчэ здольнае рухацца. Назад да рынку і прыватнай уласнасьці, назад да дэ макратыі, назад да рэлігіі і трады цыйнай маралі, назад да гуманнай культуры, назад да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасьці нацыяў [...] ВІДАВОЧНА, ШТО КОЖНЫ сум ленны чалавек сваёй гуманнай сут насьцю павінен змагацца з камуніз мам і пераадольваць камуністычную ідэалёгію як крайне антычалавечую, негуманную і антыграмадзкую зья ву» (Пазьняк, 1990d).
Зрэшты, нават сацыял-дэмакратыю Пазняк лічыў «запасной траншэяй» для камуністаў (Пазьняк, 1990d).
Палітык у сваіх заявах асуджаў супрацу з камуністамі і пасля здабыцця незалежнасці: «У Беларусі ня можа існаваць кааліцыйны ўрад і ніякая кааліцыя з удзелам камуністаў» (Пазьняк, 1993b).
Гэтае шальмаванне камуністычнага рэжыму ў БССР, насельніцтва якой у цэлым захоўвала яшчэ лаяльнасць савецкаму рэжыму з яго упорам на сацыяльныя аспекты, мела свае наступствы. В. Акудовіч, разважаючы над вынікамі праекту «Адраджэння», пісаў: «Іншай, акрамя як сацыяль най, беларуская дзяржава быць ня можа, бо для абсалютнай бальшыні насельнікаў нашай краіны прыяры тэтнымі як былі, так і застануц ца не нацыянальна культурныя ці ідэалагічныя, а сацыяльныя каш тоўнасьці» (Акудовіч, 2005). Таму рэзкае адмаўленне Народным фронтам сацыяльных каштоўнасцяў, якія распаўсюдзіліся ў грамадстве за гады існавання СССР, не магло не адбіцца на яго іміджы і падтрыманні грамадства.
VIII. Рэлігія Рэлігійная тэматыка прысутнічала ў ідэалагічных канструкцыях Пазняка, які заяўляў у прыватнасці: «Я католік. Лічу сябе веруючым хрысь ціянінам. Аднолькава адчуваю сябе 12 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект сярод вернікаў усіх хрысьціянскіх канфэсіяў на Беларусі: праваслаў ных, католікаў, уніятаў, пратэс тантаў эвангелістаў. Усіх нас павінна аб’ядноўваць хрысьціянская вера, наша народная гісторыя, куль тура і Бацькаўшчына Беларусь» (Пазьняк, 1991с). Г. зн. у цэлым хрысціянства заходняга ўзору ўсведамлялася хутчэй як культурная традыцыя, чым веравызнанне як такое.
Як адзначыў Алег Латышонак, «нацыянальнае і рэлігійнае адрад жэньне разьвіваліся незалежна адно ад аднаго, бо нацыянальным дзея чом, нягледзячы на іхныя намагань ні, не ўдалося дабіцца падтрымкі ні каталіцкага, ні праваслаўнага духа венства. Першае аддавала перавагу сувязям з Польшчай [...] Другое зрабі ла выбар на карысьць Расеі...» (Латышонак, 2007).
Афіцыйна адраджэнне ўніяцтва не згадвалася ў якасці мэты БНФ у дакументах, але шырока артыкулявалася прадстаўнікамі нацыянальна-дэмакратычнага руху, у тым ліку Пазняком. «Трагедыя беларускага народу ў тым, што варожыя сілы адарвалі ад яго хрысьціянскую рэлігію ... расей скі царызм разам з расейскай пра васлаўнай царквою зьнішчылі Унію (грэка каталіцтва) на Беларусі ...
80 адсоткаў насельніцтва Беларусі былі ўніятамі [...] Я ня бачу ніякай станоўчай ролі, ніякай маральнай будучыні цяперашняга кіраўніцтва расейска маскоўскага праваслаўя на Беларусі, калі не адбудзецца пака яньне за пакуты, за кроў нявінна забітых уніятаў [...] Сьвятая Унія на Беларусі адраджаецца» (Пазьняк, 1991е). Пазняк непрыхавана ідэалізаваў уніяцкую царкву: «Беларуская Уніяцкая Царква ёсць пакутніцкая Царква. Унія не запляміла сябе суп рацоўніцтвам з НКВД і КГБ. Яна была патоплена ў крыві расейскім самадзяржаўем і расейскім, зрос шымся з царскім рэжымам, пра васлаўем» (Пазьняк, 1993а).
Разам з уніяцтвам, Пазняк асцярожна закранаў і пытанне аўтакефаліі праваслаўнай царквы ў Беларусі: «Не сумняваюся, што Беларуская Пра васлаўная Аўтакефальная Царква, што існуе ў вольным сьвеце, пашы рыць сваё дзеяньне зь цягам часу і на этнічную Беларусь. Праваслаўе на Беларусі для беларускага народу павінна быць беларускае, сьвятое й хрысьціянскае, а не расейскае, баль шавіцкае, чарнасотніцкае ці якое яшчэ» (Пазьняк, 1991е).
Інструментальнае ўспрыманне лідэрам БНФ рэлігіі трохі супярэчыць заяўленай каталіцкасці Пазняка.
Зрэшты, выпады ў бок праваслаўя здараліся часцей, чым у бок каталіцтва. «Ксяндзы і асабліва папы цяпер падтрымліваюць камуністычную на мэнклятуру, начальства, засядаюць у Вярхоўным Савеце і, дарэчы, бляку юцца з партгрупай КПБ, нават пад пісваюць агульныя лісты з камуніс тамі супраць дэмакратаў» (Пазьняк, 1991е).
Погляды Пазняка ў дачыненні рэлігійнай палітыкі таксама адпавядалі ягоным агульным прынцыпам, характэрна нават само абазначэнне Царквы і Касцёлу як праваслаўнай і каталіцкай «адміністрацыі» ды ўяўленне пра тое, што вырашыць лёс беларускага народу можа дзяржава, падтрымаўшы уніяцкую царкву, то 13 №14/2010 Сяргей Богдан. Нацыянальна-дэмакратычны праект беларускай палітыкі ...
бок практычна ўпэўненасць у тым, што сuius regio, eius religio. «Будучыня на Беларусі будзе за той канфэсіяй, якая хутчэй засвоіць і адродзіць у сваім афіцыйным ужытку беларус кую мову ... Калі праваслаўная і ка таліцкая адміністрацыя да гэтага часу так і не павернецца тварам да Беларусі, да беларускай мовы, да гістарычнага духоўнага лёсу бела рускага народа, можна не сумнявац ца, што беларуская дзяржава пад трымае Унію» (Пазьняк, 1993а).
Вядома, Пазняк нязменна запэў ніваў, што БНФ падтрымлівае ўсе традыцыйныя хрысціянскія канфесіі ды імкнецца да іх роўнасці: «Бе ларускі Народны Фронт ставіц ца аднолькава й падтрымлівае ўсе традыцыйныя канфэсіі на Беларусі.
Ніводнай не аддаецца перавагі. Асно ваю адраджэньня й кансалідацыі на Беларусі зьяўляецца нацыянальная сьведамасьць, а не рэлігія, як у Поль шчы» (Пазьняк, 1991е). Але на фоне даволі тэндэнцыйнага адлюстравання гісторыі уніяцкай царквы гэтыя запэўненні выглядалі не вельмі пераканаўчымі.
IX. Рэалізацыя праекту Хоць, здавалася б, Пазняк для рэалізацыі свайго праекту не прапаноўваў правесці рэвалюцыйныя пераўтварэнні ў грамадстве, напіраючы больш на «адраджэнне», г. зн. аднаўленне ранейшага, больш правільнага парадку 1 , але напрыканцы 1980-х – пачатку 1990-х гг. ягоныя прапановы ўзяць пад кантроль Мінску датычныя БССР пытанні ды вырашаць іх самастойна ад Масквы гучалі беспрэцэдэнтнымі ў рэспубліцы і таму здаваліся радыкальнымі.
«Калі б Беларусь не аддавала СССР кожны год амаль палову на цыянальнага прыбытку, калі б сама валодала сваёй тэрыторыяй, пры роднымі рэсурсамі і вытворчымі фондамі, калі б сама забірала сваю валюту, вяла б сваю міжнародную палітыку і сама распараджалася сваім лёсам, тады ад Чарнобыля мы ўжо даўно і эфэктыўна ратаваліся б і, упэўнены, выратаваліся б» (Пазьняк, 1990d).
Акрамя самастойнасці Беларусі ў рашэнні дзяржаўных пытанняў, Пазняк таксама набліжаўся да папулізму і апеляваў да народу. Лідэр БНФ фактычна заклікаў беларусаў да прамога дзеяння: «Народ павінен дапамагчы правесьці дэпартызацыю, г. зн. пра цоўныя калектывы павінны расфар маваць камуністычныя партыйныя структуры [...] Народ павінен пас прыяць саветам у справе апячатва ньня маёмасьці КПСС і ЛКСМБ праз асабісты ўдзел, устаноўкі пікетаў, арганізацыю патрулёў … Неабходна, каб народ уключыўся ў будаўніцтва сваёй незалежнасьці, сваёй Рэспуб лікі … Мы павінны сфармаваць свае структуры ўлады і свае структуры абароны гэтай улады паскоранымі тэмпамі. Ініцыятыва народу ў гэ 1 Зрэшты і этымалагічна, і ў пачатковым сэнсе «рэвалюцыя» акурат і азначала вяртанне да ранейшага, «правільнага» парадку рэчаў.
14 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект тай справе шмат у чым паскорыць яе рэалізацыю» (Пазьняк, 1991b).
У некаторай ступені механізм быў выкарыстаны ў першыя дні пасля жнівеньскіх падзеяў 1991 г. Як сведчыў Вячаслаў Сіўчык, «акрамя дружыны, мы таксама стварылі з добраахвотнікаў (каля двух ты сяч чалавек) нацыянальную гвар дыю. Яна вельмі многае зрабіла, каб дзяржава забрала ў кампартыі маё масць – будынкі абкома, гаркама і ЦК КПБ» (Тамковіч, 2008: 66).
Пасля распаду СССР, на думку Пазняка, нічога асабліва не змянілася, а таму трэба было ліквідаваць уладу камуністычнай наменклатуры і найперш змяніць урад. «Стары Ўрад праводзіць антыкультурную, ан тынародную палітыку ... неабходны новы ўрад народнага даверу. Калі мы здолеем дамагчыся новага ўраду, дык праз 5–8 гадоў ня толькі станем на ногі, але дасягнем узроўню жыцьця такіх краінаў як Данія, Аўстрыя, Фінляндыя і г. д. Гэта не пустыя словы, я маю адпаведныя разьлікі» (Пазьняк, 1992d).
Але канстытуцыйныя шляхі не дазволілі БНФ і Пазняку дамагчыся змены ўраду і прыступіць да рэалізацыі свайго палітычнага праекту ў 1990-я гг. Напэўна, таму і ў пазнейшы перыяд сваёй палітычнай дзейнасці ў эміграцыі Пазняк настойваў: «Не забывайма: вырашае ні Амэрыка, ні Масква і ні Брусэль. Вырашае Бе ларусь і Беларускі Народ» (Пазьняк, 2001). Яўген Мірановіч пракаментаваў гэта наступным чынам: «Вера Пазняка ў калектыўную мудрасць народа пазбаўлена рацыяналізму ў той самай ступені, што і вера таго ж народа ў мудрасць «бацькі» (Рудкоўскі, 2005).
Заключэнне Праграма Беларускага народнага фронту знайшла сваё адлюстраванне найперш у выступах і тэкстах лідэра Фронту Зянона Пазняка. Гэта было звязана з персаніфікацыяй гэтай арганізацыі, асабліва ў вачах шырокай грамадскасці. Менавіта палітычны праект (няхай нават і даволі абстрактны) Пазняка лёг у аснову «ідэалогіі» БНФ.
У той жа час у сваёй палітычнай дзейнасці ў разгледжаны перыяд Пазняк быў хутчэй палітыкампрактыкам, чым ідэолагам. Пра гэта сведчаць і такія асаблівасці ягоных ідэяў, як сітуацыйнасць, адсутнасць паслядоўнага і прадуманага бачання шэрагу асноватворных праблемаў (напрыклад, паняцця беларускай нацыі). Апошняя акалічнасць асабліва істотная, бо пры адсутнасці ўласнага распрацаванага бачання гэтых пытанняў Пазняк пазбягаў прывязвацца да якога-небудзь ужо наяўнага канону беларускага нацыянальнага руху. У той жа час ва ўсім масіве тэкстаў і выступаў Зянона Пазняка праект будаўніцтва будучай беларускай дзяржавы і грамадства прысутнічае толькі ў самых агульных рысах. Пазняк практычна абмяркоўваў толькі самі прынцыпы і рабіў гэта нярэдка ў негатыўнай мадальнасці (супраць СССР, камунізму, наменклатуры, русіфікацыі), у сілу чаго пазітыўныя аспекты (за самастойнасць, адраджэнне культуры, усталяванне дэмак- 15 №14/2010 Сяргей Богдан. Нацыянальна-дэмакратычны праект беларускай палітыкі ...
ратыі ды правоў чалавека) адступалі на задні план.
Палітычны праект, выкладзены ў тэкстах і выступах Пазняка, сыграў важную ролю ў беларускай палітыцы ў 1980-я–1990-я гг. У значнай ступені яе характар быў абумоўлены асаблівасцямі самой фігуры Пазняка, у прыватнасці ягоным нязменна падазроным, калі не сказаць варожым, стаўленнем да Расіі ды скептычным стаўленнем да сучаснага Захаду, нягледзячы на дэклараваную цвёрдую прыхільнасць да заходняй, еўрапейскай цывілізацыі ды адданасць «лацінскай традыцыі».
Збольшага гэтым жа можна патлумачыць і большасць астатніх асноўных рысаў разгледжаных ідэяў, у прыватнасці грэбаванне сацыяльнымі аспектамі, суровыя маральныя асновы, прыярытэт правоў нацыі над правамі індывіда і г. д. Варта адзначыць, што гэтыя прынцыпы хутчэй адпавядаюць ідэалогіі хрысціянска-дэмакратычных партыяў еўрапейскага кантыненту, чым ідэйнай платформе нацыяналістычных арганізацыяў народаў, якія спрабуюць дабіцца незалежнасці. Таму казаць пра нацыяналізм Пазняка варта з агаворкамі, і мы хутчэй схільныя аднесці яго да нацыянальна-дэмакратычнага крыла. Ускосна на гэта паказваюць і занадта правыя, кансерватыўныя як для нацыянальна-вызвольнага руху ідэйныя ўстаноўкі.
Пазняк, што склаўся як асоба ў нетыповай для сярэднестатыстычнага грамадзяніна Савецкай Беларусі атмасферы, не толькі заняў вельмі спецыфічную грамадзянскую і палітычную пазіцыю, але і апынуўся ў шэрагу выпадкаў адарваным ад кантэксту Беларусі тых гадоў. Гэтая адарванасць спалучалася з цеснымі кантактамі лідэра БНФ найперш з польскаю культурнаю і палітычнаю сферамі, а таксама вельмі блізкімі сувязямі з прыбалтыйскімі антысавецкімі рухамі і кантэкстам краінаў Балтыі.
Палітычны праект Пазняка, які ўключаў у сябе канцэпцыю «нацыянальнага адраджэння», у сілу сваёй альтэрнатыўнасці савецкаму рэжыму на мяжы дзесяцігоддзяў змог прыцягнуць увагу даволі значнага сегменту беларускага грамадства, але толькі на пэўны час.
У цэлым погляды і палітычны праект Пазняка даволі характэрныя для антыкамуністычнага руху ў заходняй частцы Савецкага Саюзу, хоць зноў варта падкрэсліць спецыфіку найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі, якая рашучым чынам адрознівалася ад астатніх еўрапейскіх рэспублікаў СССР.
Таму правая кансерватыўная платформа Пазняка, якая суправаджалася радыкальнаю антыкамуністычнаю рыторыкаю, мела мала шанцаў на тое, каб знайсці водгук у БССР. У прыватнасці варта адзначыць наяўнасць у астатніх еўрапейскіх савецкіх рэспубліках больш моцных традыцыяў уласнай дзяржаўнасці ў найноўшы час, а таксама адсутнасць там фактару магутнай культурнай гегемоніі савецкага рэжыму, які адчуваўся ў Беларусі нават у 1990-я гг.
16 №14/2010 Нацыя vs нацыянальны праект Литература 1. Аксак, В. Дзяды–1988. Адам Глобус: «Наступствы тых падзей — фатальныя» [Электронны рэсурс] // Радыё Свабода. 22.10.2008. Рэжым доступу : http://www.
svaboda.org/content/Article/1331930.html. Дата доступу : 22.10.2008.
2. Акудовіч, В. Бяз нас // Наша Ніва. 2001. № 23 (232).
3. Акудовіч, В. Вялікая здрада. Суплёт эсэ [Электронны рэсурс] // Дзеяслоў. 2005.
№ 12. Рэжым доступу : http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/ akud12?OpenDocument. Дата доступу : 24.6.2009.
4. Латышонак, А. Беларускі нацыяналізм і сутыкненьне цывілізацыяў // ARCHE.
2007. № 7–8.
5. Марплз, Д.Р. Ці ёсьць у Беларусі беларусы? // ARCHE. 2007. № 5.
6. Пазьняк, З. (1988а) Двуязычие и бюрократизм // Радуга. Таллинн, 1988. № 4 7. Пазьняк, З. (1988b) Рэвалюцыя зьнізу. Фрагмэнты выступу на Дзядах – 30 кастрычніка 1988 года – у полі за некалькі хвілін перад нападам міліцэйскіх падраздзяленняў // Навіны Беларускага народнага фронту. 1988. № 1.
8. Пазьняк, З. (1989а) . Куропаты приоткрыли завесу над еще одной тайной сталинизма. Интервью // Молодежь Эстонии. 1989. 20 мая.
9. Пазьняк, З. (1989b) Путь к независимости. Выступление на II съезде Народного Фронта Латвии 8 октября 1989 г. // Белорусская трибуна. 1989. № 10 (14).
10. Пазьняк, З. (1990а) Rec Publica // Грунвальд. Сакавік 1990.
11. Пазьняк, З. (1990b) Выступ на пасяджэнні Вярхоўнага Савета БССР 10 сьнежня 1990 г. // Зянон Пазьняк. Сапраўднае аблічча. Мн. : ТВЦ «Паліфакт», 1992. С. 219– 227.
12. Пазьняк, З. (1990c) Выступленьне на семінары «Жыцьцё пасьля Чарнобыля», Берлін, 23 чэрвеня 1990 г. // Зянон Пазьняк. Сапраўднае аблічча. Мн. : ТВЦ «Паліфакт», 1992. С. 149–153.
13. Пазьняк, З. (1990d) Шлях да свабоды // Беларусь. Ліпень 1990. № 7.
14. Пазьняк, З. (1990e) Якая пазіцыя ў апазіцыі. Інтэрвію // Літаратура і мастацтва.
10.08.1990.
15. Пазьняк, З. (1990f ) Тэкст незаслуханага выступлення на пасяджэнні сесіі Вярхоўнага Савета БССР 29 чэрвеня 1990 г. // Зянон Пазьняк. Сапраўднае аблічча. Мн. : ТВЦ «Паліфакт», 1992. С. 141–145.
16. Пазьняк, З. (1991а) Выступ на мітынгу 7 лістапада 1990 года на плошчы Леніна ў Мінску // Зянон Пазьняк. Сапраўднае аблічча. Мн. : ТВЦ «Паліфакт», 1992.
C. 196–199.
17. Пазьняк, З. (1991b) Зянон Пазьняк: «Беларусь – незалежная некамуністычная краіна» // Навіны Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». 1991. № 6.
18. Пазьняк, З. (1991c) На принципах демократии (беседовал А. Чечко) // Вираж.
1991. № 5.
19. Пазьняк, З. (1991d) Ствараючы – перамагаем! // Народная Газета. 1991. 15 кастрычніка.
20. Пазьняк, З. (1991e) Толькі новыя выбары могуць паправіць становішча (зь лідарам БНФ гутарыць польская журналістка Івона Кляман) // Свабода. 1991.
№ 11.
21. Пазьняк, З. (1991f ) Чаму намэнклятура за прэзыдэнта // Народная Газета. 1991.
26 чэрвеня.
22. Пазьняк, З. (1992а) Беларусь у дарозе... // Народная Газета. 1992. 29 кастрычніка.
23. Пазьняк, З. (1992b) Зянон Пазьняк: «Без нацыянальнай сьвядомасьці немагчыма 17 №14/2010 Сяргей Богдан. Нацыянальна-дэмакратычны праект беларускай палітыкі ...
пабудаваць дзяржаву» (Лідар БНФ – аб сёньняшняй палітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы) // Звязда. 1992. 17 кастрычніка.
24. Пазьняк, З. (1992c) Зянон Пазьняк: «Защитить народ, не имея власти народа – невозможно» // Знамя Юности. 1992. 8 апреля.
25. Пазьняк, З. (1992d) Зянон Пазьняк: «Мы павінны кіравацца ў Эўропу» // Навіны Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». 1992. 9 студзеня.
26. Пазьняк, З. (1992e) Лёс дэмакратыі вырашаецца на Беларусі // Народная Газета.
1992. 6 кастрычніка.
27. Пазьняк, З. (1992f ) Палітыка намэнклятуры. Палітычная сітуацыя на Беларусі і пэрспэктывы яе разьвіцьця. Даклад Зянона Пазьняка, прачытаны для кіраўніцтва і супрацоўнікаў НАТО, 3–га верасьня 1992 г., Брусэль // Выбар. 1992.
23 верасня.
28. Пазьняк, З. (1993а) Брэйгельскі шлях (надрукавана: «Звязда». 1993. студзень) // Зянон Пазьняк. Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня . Кн. 1.
Артыкулы і матэр’ялы. 1990 – ІІІ.1996. Варшава, Нью-Йорк, Вільня : Беларускія ведамасьці, Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2007. С. 122–123.
29. Пазьняк, З. (1993b) Правал намэнклятуры. Да характарыстыкі палітычнага становішча ў краіне. Даклад, прачытаны ў кастрычніку 1993 г. на соймавай канфэрэнцыі БНФ // Выбар. 1993. 27 кастрычніка – 9 лістапада.
30. Пазьняк, З. (1993c) Прынцыпы нашае праграмы. Спавешчаньне на сакавіцкім Сойме БНФ напярэдадні ІІІ Зьезду БНФ, 1993 г. Вытрымкі са стэнаграмы // Навіны Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». 1993. 26 сакавіка – 20 красавіка.
№ 4 (39).
31. Пазьняк, З. (1993d) Становішча перад ІІІ зьездам БНФ // Навіны Беларускага Народнага Фронту. 1993. Травень, спецыяльны выпуск.
32. Пазьняк, З. (2001). Старыя дарожкі // Беларускія ведамасьці. 2001. № 2 (32);
Народная воля. 2001. 15 лютага.
33. Пазьняк, З. (2007а) «А вось і птушачкі...» (Люты–сакавік 1992 г.) // Зянон Пазьняк. Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня. Кн. 1. Артыкулы і матэр’ялы. 1990 – ІІІ.1996. Варшава, Нью-Йорк, Вільня : Беларускія ведамасьці.
Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2007. С. 77–78.
34. Пазьняк, З. (2007b) Галоўны вораг – расейскі імпэрыялізм. Выступ на V зьезьдзе Руху ў Кіеве 11 сьнежня 1993 г. // Зянон Пазьняк. Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня. Кн. 1. Артыкулы і матэр’ялы. 1990 – ІІІ.1996. Варшава, Нью-Йорк, Вільня : Беларускія ведамасьці. Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2007. С. 162–163.
35. Пазьняк, З. (2007c) Пра незаконную забарону рэфэрэндуму на Беларусі аб новых выбарах. Выступ у Эўрапарляманце. 1992 г. // Зянон Пазьняк. Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня. Кн. 1. Артыкулы і матэр’ялы. 1990 – ІІІ.1996.
Варшава, Нью-Йорк, Вільня : Беларускія ведамасьці. Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2007. С. 115–116.
36. Пазьняк, З. Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня. Кн. 1. Артыкулы і матэр’ялы. 1990 – ІІІ.1996. Варшава, Нью-Йорк, Вільня : Беларускія ведамасьці.
Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2007.
37. Рудкоўскі, П. Панская Польшча і бяспанская Беларусь [Электронны рэсурс] // ARCHE. 2005. № 1. Рэжым доступу : http://arche.bymedia.net/2005-1/rudkouski105.
htm.
38. Тамковіч, А. Будзіцелі . СПб. : Невский простор, 2008.