№14/2010 ISSN 1819—3625 №14, 2010 © Гэты тэкст накіраваны на прэзен тацыю вынікаў даследавання развіц ця беларускай нацыі ва ўмовах не залежнасці. Тым не менш, нацыя – складаная палітычная і сацыяльная супольнасць, з дынамічнаю будоваю, а таксама нестабільнымі і пераменлі вымі практыкамі навукоўцаў ды ін тэлектуалаў у яе даследаванні.
Прапанаваны тэкст мае адносна невялікую задачу ў гэтай сферы. У сваёй аснове ён засяроджваецца на вывучэнні аднаго невялікага аспек ту – канцэпцыі беларускай нацыі, прадстаўленай у інтэлектуальнай (інтэлектуальна палітычнай) сферы.
Больш дакладна, артыкул прысве Андрэй Казакевіч Канцэпцыі (ідэі) беларускай нацыі ў перыяд незалежнасці, 1990-2009 1 чаны разбору і сістэматызацыі цэн тральных ідэяў нацыі, якія маюць (мелі) устойлівую прысутнасць у ін тэлектуальных і палітычных тэкстах эпохі незалежнасці.
Гэта ні ў якім разе не значыць, што праявы ідэі нацыі на іншых узроў нях (напрыклад, рэальнае палітыкі ці паўсядзённасці) не важныя. Уплыў ін тэлектуалаў можа быць значны, але не вырашальны. Акрамя гэтага, па між ідэямі ды (палітычнай, сацыяль най) практыкай існуюць складаныя дачыненні, а прырода ідэяў як гра мадскіх феноменаў – пытанне асоб най дыскусіі 2 . Больш за тое, відавоч на, нацыя не ёсць «уяўнаю суполь 1 Тэкст заснаваны на выніках даследавання, праведзенага Інстытутам «Палітычная сфера» ў 2008–2010 гг. Спачатку даследаванне праводзілася пры падтрыманні «Carnegie Corporation» (у рамках праграмы Цэнтру CASE, структурнага падраздзялення Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту, Вільня). У выніку канфліктнай сітуацыі, якая ўзнікла з прычыны парушэння ў ЕГУ акадэмічных правоў, праект быў выведзены з пачатковага фармату і завершаны інстытутам самастойна. Даследчая група: Аляксей Дзермант, Андрэй Казакевіч, Аляксей Крывалап, Аляксей Ластоўскі, Таццяна Чыжова.
2 У класічных працах праблема вырашалася па рознаму. З аднаго боку, напрыклад, Вэбэр адзначаў, што інавацыйныя ідэі могуць стварыць «свет уяўленняў» і радыкальна перафармуляваць сутыкненне інтарэсаў. З другога боку, «стылі мыслення» моцна звязаныя і залежаць ад эвалюцыі сацыяльных групаў ды іх інтарэсаў (Мангейм, 1994: 575). Значная частка гісторыкаў трымаецца дыфузіянісцкага бачання: ідэі вядучых інтэлектуалаў паступова прымаюцца 2 №14/2010 Эліты і нефармальная палітыка насцю» і падтрымліваецца не толькі ідэямі (уяўленнямі), але і інстытута мі 3 , што яшчэ больш ускладняе сіту ацыю.
Тым не менш, даследаванне ін тэлектуальнага ўзроўню падаецца важным для аналізу пераўтварэнняў нацыянальных супольнасцяў пасля распаду СССР. Па першае, ідэі, сфар муляваныя інтэлектуаламі, у пэўнай ступені ўплываюць на працэс развіц ця супольнасці, хаця мы не схільныя перабольшваць гэты ўплыў. Па дру гое, ідэі інтэлектуалаў канцэнтравана адлюстроўваюць асноўныя працэсы на ўзроўні паўсядзённасці ды паліты кі, што яшчэ больш важна. Дасле даванне інтэлектуальнага ўзроўню мае яшчэ адну перавагу: гэтая сфера больш празрыстая і прыдатная для аналізу. Сістэматызацыя інтэлекту альнага поля можа быць эфектыўнаю асноваю для вывучэння эвалюцыі на цыянальнае супольнасці ў межах ін шых сацыяльных палёў.
Як адзначалася вышэй, артыкул прысвечаны разгляду «інтэлектуаль ных канструкцыяў», і менавіта на іх накіраваная нашая асноўная ўвага.
Калі вызначыць дысцыплінарныя рамкі тэксту, то яны бліжэйшыя за ўсё да «гісторыі (палітычных) ідэ яў». Агульны тэарэтычныя кантэкст склалі тэксты Квэнціна Скінэра (Skinner, 2002a,b), а таксама Артура Лаўджоя (асабліва канцэпцыя unit idea, гл.: Lovejoy, 2001: 3–23). Канк рэтныя прыклады аналітыкі палітыч ных ідэяў гл. у: Нисбет, 2007; Grosby, 2002.
Даследчыкі нацыяналізму таксама надаюць увагу ідэям, у прыватнасці ідэі нацыі , але ў большасці выпадкаў сыходзяць з «дыфузіянізму» 4 , успры маючы ідэі інтэлектуалаў (элітаў) як рэальны «праект», паводле якога «будуецца» нацыя, што мае месца вельмі рэдка. Пры гэтым самі ідэі разглядаюцца не як самастойны фе номен, але толькі частка нацыяналіз му як сацыяльнага і палітычнага пра цэсу, што не зусім адпавядае нашым мэтам 5 . Апроч таго, аўтары зазвычай засяроджваюцца на паспяховых вы шырокімі коламі грамадства (гл. у прыватнасці пра ўплыў ідэяў Бэнтама на сацыяльную палітыку XІX ст.: Parris, 1960; Hart, 1965). Але такі падыход падпадае і пад жорсткую крытыку (Skinner, 1974: 280). Таксама відавочна, што ўплыў ідэяў на палітыку значна залежыць ад тыпу лідэрства (Snare, 1995). Канкрэтны разгляд дачыненняў паміж ідэямі ды палітыкаю гл.: King, 1994; Weir, 1994. Пра неадназначнасць уплыву ідэяў на паводзіны суддзяў гл.: Sherry, 2004.
3 Прынамсі, яна засноўвацца на калектыўных уяўленнях не больш, чым любая іншая супольнасць.
4 Пра дыфузіянізм у гісторыі ідэяў гл. у прыватнасці: Skinner, 1974: 280.
5 Нягледзячы на тое, што асноўныя аўтары (А. Андэрсан, Э. Гобсбаум, Э. Гелнэр і г. д.) напісалі свае асноўныя працы дзесяцігоддзі таму і да пачатку 1990 х гг. ужо сталі артадоксіяй (Сміт, 2004: 51), шматлікія беларускія аўтары да гэтага часу ўспрымаюць іх як актуальную навацыю і сучаснае дасягненне ў галіне сацыяльных навук.
3 №14/2010 Наталля Васілевіч. Даследаванне беларускіх элітаў: паміж алгебрай і геаграфіяй падках, ігнаруючы цэлыя масівы не рэалізаваных і не спраўджаных ідэ яў і праектаў. Улічваючы сказанае, тэарэтычная рамка гісторыі ідэяў па даецца больш прыдатнаю для рэалі зацыі пастаўленых на пачатку арты кулу задачаў.
Выбар дысцыпліны (гісторыя ідэяў) вызначае метады і стратэгію працы з матэрыялам. Спачатку мы вызначым, што ўласна разумеем пад ідэяй (канцэпцыяй) нацыі ў інтэлек туальных і палітычных тэкстах, за тым акрэслім правілы адбору тэкстаў для аналізу і толькі пасля гэтага пя ройдзем да больш падрабязнага раз гляду інтэлектуальнага поля Беларусі і фармулявання канцэпцыі нацыі ў яго межах.
Даследаванне беларускай нацыі ў кантэксце ідэі ды інтэлектуальных канструкцыяў мае пэўную гісторыю, хаця, на жаль, тэксты рэдка вытрым ліваюць дакладныя метадалагічныя пазіцыі.
Па першае, вельмі часта пытан не нацыі («нацыянальнага праекту», «дыскурсу», «візіі») механічна зме шваецца з вонкавапалітычнай ары ентацыяй, паводзінамі на выбарах, палітычнымі ідэалогіямі ды г. д., хаця гэтыя сферы могуць функцыянаваць дастаткова аўтаномна. Па другое, часам інтэлектуальныя кірункі ці аўтарскія візіі гісторыі аўтаматычна інтэрпрэтуюцца як «праекты» і кан цэпцыі нацыі, што ў большасці вы падкаў некарэктна і проста не адпа вядае праўдзе.
Палітычны падыход больш пасуе класіфікацыі палітычных праграмаў, ідэалогіяў, планаў рэформаў. Але для вылучэння канцэпцыі нацыі ён, на на шую думку, не зусім эфектыўны. Такі падыход базуецца на разуменні, што кожны палітычны праект ці ідэалогія мусяць утрымліваць цэласную «кан цэпцыю нацыі», што часта не адпавя дае рэчаіснасці. Па першае, палітыч ная праграма нярэдка не настоль кі дэталізаваная, каб артыкуляваць ідэю нацыі. Па другое, адну канцэп цыю могуць падзяляць розныя палі тычныя кірункі, нават вельмі далёкія ў палітычным спектры. Напрыклад, «грамадзянскую» нацыю могуць пад трымліваць і дэмакраты, і прыхільнікі аўтарытарызму, а верыць у «адз іны рускі народ» могуць лібералы і край не правыя. І наадварот, блізкія палі тычныя плыні могуць падзяляць роз ныя канцэпцыі: кансерватары могуць быць прыхільнікамі як этнічнай, так і культурна палітычнай канцэпцыі.
Калі казаць пра актуальныя палі тычныя арыентацыі, то ў сучаснай Беларусі русацэнтрысты могуць выступаць за незалежнасць, у той час як прыхільнікі ідэі самастойнай нацыі – паслядоўна выступаць за інтэграцыю з Расіяй 6 . Яшчэ менш сэнсу мае падзел спектру на «нацы яналістаў» і «дзяржаўнікаў», «нацы яналістаў» і «лібералаў» і г. д, бо ўсе інтэлектуальныя канструкцыі, якія фармулююць канцэпцыю нацыі, ёсць нацыяналістычнымі па факце свайго існавання.
6 Прыкладам можа быць Юрый Шаўцоў, гл. ягоную пазіцыю па беларускай нацыі:
Шевцов, 2005: 33–38.
4 №14/2010 Эліты і нефармальная палітыка Калі закрануць праблему адлюс травання (прынамсі ўскоснага) роз ных канцэпцыяў нацыі ў тэкстах даследчыкаў, то класіфікацыя звы чайна ў значнай ступені адбываецца на падставе ўласнага досведу, адчу вання, публічных дыскусіяў і даты чыць розных узроўняў, што ўсклад няе параўнанне высноваў 7 . Размова ідзе пераважна пра «нацыянальныя праекты» ці «дыскурсы», якія спа лучаюцца з рознымі палітычнымі і культурнымі аспектамі развіцця бе ларускага грамадства. Але першас ным, як падаецца, у большасці вы падкаў выступае палітычны падзел, які кладзецца ў аснову класіфікацыі.
Уласна, выданні, прысвечаныя гіс торыі палітычных ідэяў (палітычнай думкі), надаюць гэтаму мала ўвагі. Ці ўвогуле не разглядаюць гэтага перы яду (Шалькевіч, 2002), ці закранаюць некаторыя далёкія ад канцэпцыяў нацыі фрагменты: дыскусіі пра нацы янальную ідэю і кароткі агляд ідэа логіі беларускай дзяржаўнасці (Віш неўская, 2004: 252–258).
Большасць публіцыстаў і даслед чыкаў, аналізуючы беларускае гра мадства, фармулюе бінарную схему культурнага і палітычнага падзелу ў Беларусі: уладна афіцыйны і апазі цыйны дыскурсы (Гансэн, 2006), «сла вянскі» і «еўрапейскі» нацыяналізм (Гужон, 2007), «нацыянальны/дэ макратычны», «постсавецкі/пралука шэнкаўскі (pro Lukashenka)» праект (Brzozowska, 2003), «нацыянальная» і «савецкая» стратэгіі нацыянальнага будаўніцтва (Leshchenko, 2004).
Часам прапаноўваюцца больш складаныя схемы. Напрыклад, вы лучаюцца натывісцкі / праеўрапейскі (nativist / pro european), прамаскоўс ка ліберальны (muscovite liberal) і «крэольскі» (creole) нацыянальныя праекты (Ioffe, 2007); пазначаюцца праекты, заснаваныя на «ідэі вяртан ня Беларусі ў Еўропу», на ідэях «сла вянскага братэрства» і «памяці пра Вялікую Айчынную вайну» (Pershai, 2006). «Інтэлектуальныя дыскурсы беларускай ідэнтычнасці» мо гуць проста падзяляцца на «правыя», «ле выя» і «цэнтрысцкія» (Rudkouski, 2008), ці прапаноўваюцца складаныя мадэлі з пяці інтэлектуальных праек таў, вылучэнне якіх, на жаль, адбыва ецца без дакладных крытэрыяў 8 .
Большасць пералічаных тэкстаў робіць свой унёсак у разуменне бе ларускай сітуацыі, але іх нельга выка рыстаць для нашага аналізу ў чыстым выглядзе. Па першае, большасць з іх толькі ўскосна закранае аналіз кан цэпцыі беларускай нацыі як суполь насці, а не палітычнага праекту ці праграмы. Па другое, нашая задача – зрабіць аналіз на аснове эмпірычных звестак, прынамсі настолькі, наколь кі гэта магчыма.
7 Гэта асабліва датычыць замежных аўтараў, якія зазвычай робяць высновы на падставе «актуальных» тэкстаў ці размоваў з беларускімі інтэлектуаламі.
8 Асаблівае пытанне ставіць вылучэнне постмадэрнісцкага праекту, фармуляванне якога прыпісваецца аўтарам некалькіх кніг па беларускай гісторыі (Мацкевич и др., 2008: 15–25).
5 №14/2010 Наталля Васілевіч. Даследаванне беларускіх элітаў: паміж алгебрай і геаграфіяй Канцэпцыя нацыі як інтэлектуальная канструкцыя Нават калі зыходзіць з гісторыі ідэяў , нацыя застаецца дастаткова складанаю структураю, таму фоку сам аналізу будуць цэнтральныя, на нашую думку, элементы, якія вызна чаюць логіку арганізацыі ды эвалю цыі ўсёй канструкцыі. Гэтыя цэнт ральныя элементы мы будзем назы ваць канцэпцыяй нацыі .
Адказ на пытанне, што такое на цыя, можа быць розным у залежнас ці ад палітычнай арыентацыі, сацы яльнага паходжання, культурнага досведу таго ці іншага прадстаўніка нацыянальнае супольнасці, але ад казы мусяць утрымліваць і нейкія агульныя элементы, свайго кшталту unit-idea , якія ёсць больш устойлівы мі ды адлюстроўваюць ідэю нацыі ў канцэнтраванай форме. Натуральна, вылучэнне такіх unit-ideas ёсць аналі тычнаю і дастаткова адвольнаю пра цэдураю, якая, тым не менш, адпавя дае нашым мэтам.
Пад канцэпцыяй нацыі мы разу меем наступную важную unit-idea:
якім чынам вызначаюцца межы і складовыя часткі супольнасці, якая супольнасць кладзецца ў яе аснову.
Для таго, каб канцэпцыя нацыі была завершаная, мы пазначым, з якімі публічнымі інстытутамі (res publica 9 ) вызначаная супольнасць звязваецца.
Такім чынам, канцэпцыя нацыі ў ме жах нашага даследавання – гэта су польнасць і яе публічныя інстытуты.
Першы элемент канцэпцыі на цыі – вызначэнне супольнасці – не патрабуе, як падаецца, дадатковага тлумачэння. Ідзецца пра тое, як (на якіх прынцыпах, паводле якіх правілаў) праводзіцца мяжа нацыянальнае супольнасці і хто ў яе трапляе.
Пытанне з публічнымі інстытута мі не такое простае, таму спынімся на ім больш падрабязна. Абсалют ная большасць дэфініцыяў нацыі (як навуковых, так і папулярных) утрымлівае адсылкі да таго ці інша га набору інстытутаў. Мы сыходзім з дапушчэння, што супольнасць – і як сацыяльная з’ява, і як інтэлекту альная канструкцыя – базуецца на пэўным наборы інстытутаў. Набор публічных інстытутаў можа быць розным: паходжанне (раса), мова, царква, культурная традыцыя, тэ рыторыя, дзяржава і г. д. Дзяржава, у сваю чаргу, можа быць «беларус каю», «нацыянальнаю», «саюзнаю» і г.д. Публічныя інстытуты не толькі кансалідуюць супольнасць (і робяцца асновай яе тоеснасці), але і вызнача юць калектыўныя паводзіны ды ін шыя элементы нацыі.
Калі весці размову пра ўзровень ідэяў, то набор інстытутаў вызначае логіку пабудовы нацыі як інтэлекту альнай канструкцыі: фармуляванне каштоўнасцяў, праектаў, інтэрпрэ тацыю гісторыі ды праграмаў па водзінаў. У інтэлектуальнай сферы камбінацыя інстытутаў можа быць бясконцаю, разам з канвенцыйны мі (якія могуць падзяляць шырокія колы супольнасці) паўстаюць розныя 9 Рэч, якая належыць супольнасці (публіцы, народу, нацыі).
6 №14/2010 Эліты і нефармальная палітыка экзатычныя, індывідуальныя і пе рыферыйныя канцэпцыі. Тэарэтыч на, асобны інтэлектуал ці звычайны чалавек можа сфармаваць уласную канцэпцыю нацыі. Палёт фантазіі могуць абмяжоўваць толькі культур ны кантэкст і перакананні / каштоў насці або жаданне гэтыя каштоўнасці разбу рыць. Экзатычныя канцэпцыі ці спробы іх стварыць могуць мець шырокі рэзананс у інтэлектуальнай сферы, застаючыся пры гэтым мар гінальнаю з’яваю. Усё гэта ставіць праблему канону і крытэрыяў адбору тэкстаў для аналізу, падзелу аўтараў і канцэпцыяў на mainstream і перыфе рыю.
Канон і вызначэнне выбаркі Кожны даследчык ідэяў пэўнай эпохі сутыкаецца з праблемай адбо ру тэкстаў і асобаў, што трапляюць у ягонае поле аналізу. У пэўнай сту пені сітуацыю спрашчае наяўнасць канону – прызнанага і легітымнага набору аўтараў ды іхных твораў, якія інтэлектуальная ці даследчая трады цыя прызнае адлюстраваннем «ідэ яў эпохі». Або проста вельмі малая колькасць даступных тэкстаў, што аўтаматычна знімае праблему выбар кі (такую сітуацыю, напрыклад, мы маем у сферы вывучэння палітычнай думкі Беларусі да XVI ст.).
Пры гэтым значная колькасць аў тараў прызнае магчымую недастат ковасць канону, але толькі невялікая іх частка спрабуе пашырыць аналіз і выйсці за межы звыклага кола тэк стаў (Skinner, 2002). Аналіз канону можа мець відавочныя хібы рэпрэ зентатыўнасці, але прынамсі быць вывераным традыцыяй ці практы камі фармавання цэласнага корпусу тэкстаў. Гэта ў любым выпадку, пры намсі ў пэўнай ступені, прадугледж вае аналітычнае прачытанне, селек цыю і ранжыраванне тэкстаў.
У нашым выпадку для аналізу палітычных ідэяў сучаснай Беларусі канон відавочна адсутнічае 10 , нават у такім важным пытанні нацыяналь нага мыслення як «нацыя» ці «Бела русь» 11 . Пры наяўнасці праблемы з корпусам тэкстаў, якія маглі б стаць асноваю для нашага аналізу, паўстае неабходнасць выбраць метад для апрацоўвання і структуравання шы рокага масіву інфармацыі. Пры гэ тым, каб зрабіць даследаванне больш эфектыўным, патрабуецца пэўная мадыфікацыя чыстае схемы «ін тэлектуальнага поля».
Інтэлектуальнае поле (поле ін тэлектуальнае вытворчасці) у Бела русі нельга назваць вузкім, і тэматыка нацыі ды палітычных ідэяў прысутні чае ў ім рэгулярна. Але, як ні дзіўна, масіў тэкстаў гэтай праблематыкі ёсць недастаткова шырокім. Акра мя гэтага, калі арыентавацца на інт электуальны ўзровень у вузкім сэнсе, 10 Існаванне канону беларускай палітычнай думкі праблематычнае ў прынцыпе.
Сучасныя інтэлектуалы вельмі рэдка спасылаюцца ў сваіх развагах на папярэдні каў. Таксама цікава, што дзеячы беларускага адраджэння пачатку ХХ ст. практычна не спасылаліся адзін на аднаго ў сваіх развагах і палітычных працах.
11 Спробу сістэматызацыі гл. у: Анталёгія..., 2003; Беларуская думка…, 1998.
7 №14/2010 Наталля Васілевіч. Даследаванне беларускіх элітаў: паміж алгебрай і геаграфіяй будзе існаваць значная дыспрапор цыя паміж канцэпцыямі (на карысць «нацыянальных»), бо прадстаўнікі розных поглядаў на беларускую на цыю не аднародныя ў рэпрэзентацыі сваёй інтэлектуальнай пазіцыі.
Магчымым крокам была б арыен тацыя на акадэмічны ўзровень, але даследаванняў тут мала. У звязку з тым, што нашая мэта – гэта аналіз больш менш аформленых інтэлекту альных канструкцыяў, мадыфікацыя заключаецца ў далучэнні да інтэлек туальнага поля часткі поля палітыкі, а менавіта яго інтэлектуалізаванага элементу – палітычнай публіцысты кі і праграмных дакументаў (але не прамоваў, выступаў, каментарыяў ды іншых аператыўных праяваў паліты кі). Такім чынам, у нашую выбарку трапілі кнігі (навуковыя, масавыя, біяграфічныя), падручнікі, артыку лы ў часопісах, артыкулы ў медыях 12 , палітычная ды інтэлектуальная пуб ліцыстыка, а таксама праграмныя дакументы, якія выйшлі ў Беларусі ў 1990–2009 гг. Пасля першага адбо ру ў поле аналізу трапілі каля 1000 тэкстаў, з якіх у выніку папярэдня га аналізу было адабрана 450 13 . Гэты корпус тэкстаў і стаў асноваю для аналізу канцэпцыяў нацыі ў інтэлек туальнай сферы.
Аналіз, як і чакалася, выявіў ін тэлектуальную разнастайнасць і прысутнасць у інтэлектуальным і – у значна меншай ступені – палітыч ным полі розных канцэпцыяў, што ставіць праблему крытэрыяў.
У нашым даследаванні для адбо ру канцэпцыяў, якія можна аднес ці да «значных», крытэрыямі былі прадстаўніцтва канцэпцыі ў больш як 5 % тэкстаў і наяўнасць прынам сі шасці аўтараў. Толькі чатыры кан цэпцыі падпалі пад гэтыя крытэрыі 14 .
Пры гэтым дзве з іх мелі пераважна гістарычнае значэнне і былі актыў на рэпрэзентаваныя ў 1990 я гг. (эт накультурная, русацэнтрычная), і дзве – актуальнае (культурна палі тычная, дзяржаўна палітычная). На звы адлюстроўваюць арыентацыю канцэпцыяў на палітычныя і культур ныя інстытуты. Калі праводзіць на мінацыю, сыходзячы з цэнтральнага паняцця канцэпцыяў, то іх можна было б пазначыць такім чынам: эт 12 Маюцца на ўвазе найперш газеты (нават штодзённыя, як «Народная газета» і «Советская Белоруссия»). Асабліва для 1990 х гг. было характэрнае змяшчэнне ў іх развагаў і праграмных артыкулаў інтэлектуалаў і палітыкаў, якія суправаджаліся дыскусіямі чытачоў.
13 З прычыны абмежаванага памеру артыкулу падрабязнага апісання выбаркі не прыводзіцца, гэта будзе зробленае ў адмысловай публікацыі. Пры гэтым яшчэ раз падкрэслім, што адзінкаю даследавання былі тэксты, а не аўтары. Аўтары маглі мяняць свае пазіцыі з цягам часу ці пад уплывам кантэксту і абставінаў напісання тэксту.
14 У межах гэтага артыкулу мы не прыводзім дакладнай статыстыкі, яна будзе змешчаная ў асобнай публікацыі. Пры ўсёй умоўнасці матэматычнай дакладнасці ў гэтай сферы варта адзначыць колькасную перавагу «нацыянальных» канцэпцыяў над дзяржаўнаю і русацэнтрычнаю.
8 №14/2010 Эліты і нефармальная палітыка наса цэнтрычная, руса цэнтрычная, нацыя цэнтрычная, дзяржава цэнт рычная. На падставе вылучаных кан цэпцыяў можна весці размову пра дзяржаўны, культурны, этнічны і ру сацэнтрычны нацыяналізм.
У гэтую групу чакана не патра пілі «праекты», якія часам уздымалі сярод інтэлектуалаў заўважныя дыс кусіі (напрыклад, у блогах), але мелі нізкае прадстаўніцтва ў выглядзе завершаных тэкстаў ці невялікай колькасці аўтараў: «ліцвіны» (розныя скіраванасці), крыўскі нацыяналізм, еўразійства, панславізм, ліберальныя і касмапалітычныя канцэпцыі ды інш.
Канцэпцыі беларускай нацыі перыяду незалежнасці Перадгісторыя . У ХIХ – пач. ХХ ст.
беларусы былі і ўспрымаліся як эт нічная (этнаграфічная) супольнасць, таму іх апісанне, разуменне ды інтэр прэтаванне маглі адбывацца толькі ў этнічных катэгорыях і сыходзіць з этнічных (народных) сацыяльных і культурных інстытутаў. Істотная апе ляцыя да іншых палітычных, сацы яльных ці культурных інстытутаў – існая дзяржава, «высокая культура», царква – была з розных прычынаў немагчымая і на практыцы значыла аўтаматычны пераход з беларускай на іншую (польскую, расейскую і г.д.) канцэпцыю.
Такая сітуацыя вызначыла стра тэгію «разумення», «абуджэння» і «адраджэння» асобнага беларускага народу. Практычна ўсе дзеячы бела рускага руху канца ХIX – пач. ХХ ст., магчыма, з некаторымі варыяцыямі, разумелі «народ» (а пазней «нацыю») як этнічнае паняцце (гл., напрыклад:
Ластоўскі, 1991; Луцэвіч, 2003; Баг дановіч, 1994; Лёсік, 1994: 253–262).
Аналагічна разумелі беларусаў і ін шыя ўдзельнікі палітычнага і куль турнага працэсу ў рэгіёне: польскі нацыянальны рух, імперскія ўлады, савецкі ўрад і г. д.
Савецкая дзяржава ў разуменні нацыі ( нацыянальнага пытання ) пераняла пераважна такую этнічную мадэль. Нацыі разумеліся практычна заўсёды як этнакультурныя (этна графічныя) супольнасці, новая ста дыя развіцця народнасці . Канцэпцыя адзінага савецкага народу з’явілася крыху пазней, мела складаныя і няўс тойлівыя дачыненні з канцэпцыяй шматлікіх савецкіх нацыяў нават на ўзроўні ідэалогіі ды тым больш сацы яльнай практыкі. У значнай ступені ў СССР адбывалася супрацьстаянне / спалучэнне «саветызму» 15 і этнічнас ці, якое набывала розныя канфігура цыі ў пасляваенны перыяд. Урбаніза цыя, распад вясковых супольнасцяў, саветызацыя і русіфікацыя значна аслабілі «этнічнасць», хаця ў пэўнай ступені Беларусь перажыла невялікае «этнічнае адраджэнне» ў 1970 я гг. і ўсплёск цікавасці да этнічнай культу ры напрыканцы 1980 х – пач. 1990 х гг., характэрны для ўсяго рэгіёну 16 .
Напрыканцы 1980 х для беларус кіх інтэлектуалаў паўстала праблема 15 Заснаваны на русацэнтрызме.
16 Пра феномен этнічнага адраджэння на Захадзе гл.: Сміт, 1995: 158–173.
9 №14/2010 Наталля Васілевіч. Даследаванне беларускіх элітаў: паміж алгебрай і геаграфіяй перафармуляваць разуменне нацыі, якая на той час уяўляла з сябе асаблі вы кангламерат беларускай этнакуль турнай традыцыі і саветызму. Кож ную з пералічаных канцэпцыяў мож на разглядаць як рэакцыю на выклік, звязаны з распадам савецкай сістэмы і стварэннем новай дзяржавы.
Этнакультурная канцэпцыя нацыі 17 . Канцэпцыя нацыі, ас нову якой утварае комплекс ідэяў пра беларускую этнічную супольнасць.
Адпаведна, беларускі этнас, паход жанне (рэальнае або ўяўнае) і этніч ная культура разумеюцца як цэнтр і публічныя інстытуты нацыянальнае супольнасці. Этнічная («народная») канцэпцыя беларускай нацыі мае працяглую гісторыю, таму яе ўплыў вызначаецца не толькі самой ідэяй, але і традыцыяй, пакладзенай у ас нову ўжо нацыянальнай культуры. У даследаваны перыяд канцэпцыя за знала ўздым у першай палове 1990 х гг., пасля чаго яе ўплыў паступова падаў, саступаючы месца палітычным кан цэпцыям. Найбольш характэрныя тэксты: Лыч, 1994: у прыватнасці c.
80–89; Дубавец, 2003; Конан, 1998;
Санько, 1999.
Функцыянаванне этнасу народу 18 як непасрэднай асновы, прычыны і матыву паўстання нацыянальнае су польнасці была дамінантнаю тэндэн цыяй ва Усходняй і Цэнтральнай Еў ропе. Паводле такой мадэлі ў ХIХ – пач. ХХ ст. афармляліся практычна ўсе сучасныя нацыі рэгіёну, таму, у той ці іншай ступені, уплыў народна этнічных канцэпцыяў дагэтуль заў важны ў культуры і палітыцы гэтых краінаў. Пры гэтым у выніку мадэр нізацыі, атрымання палітычнае неза лежнасці і распаду савецкае сістэмы адбываецца зрух у бок актуалізацыі палітычных інстытутаў і культуры ў больш шырокім, не этнічным кан тэксце.
Такім чынам, супольнасць кан цэпцыі – беларускі народ , зразуметы як этнічная супольнасць. Уласцівас ці супольнасці ў большасці аўтараў адпавядаюць акадэмічнаму вызна чэнню этнасу: агульнае паходжанне (рэальнае або ўяўнае), мова, суполь ная гісторыя і культура (найперш традыцыйная культура). Адпаведна прадстаўнікі этнасу (народу) нату ральным чынам утвараюць нацыю, прадстаўнікі іншых этнасаў (народаў) выступаюць нацыянальнымі мен шасцямі.
Што датычыць публічных інсты тутаў, то ў большасці выпадкаў іх складаюць аўтэнтычная культура, мова, нацыянальная дзяржава, пе раемнасць (паходжанне). Хаця гэты пералік хутчэй ёсць вынікам рэканс трукцыі, бо не ўсе аўтары дэталёва прапісваюць публічныя інстытуты 19 .
Аўтэнтычная культура, мова.
Нельга сказаць, што ў этнічнай кан 17 Магчымыя альтэрнатыўныя назвы: этнічная, этнаграфічная (асабліва для савецкага перыяду).
18 Этнас – дастаткова новы тэрмін, у XІX – першай палове XX ст. размова звычайна вядзецца пра народ, народнасць, племя.
19 Прыкладам можа быць формула Сяргея Дубаўца «мова, вёска, Вільня», прапанаваная ў 1990 г. (Дубавец, 2003).
10 №14/2010 Эліты і нефармальная палітыка цэпцыі ёсць дакладнае апісанне аў тэнтычнай культуры, але вызначаец ца стратэгія яе пошуку – народная традыцыйная культура, а таксама (этнічная) гісторыя. Аўтэнтычная культура – гэта перш за ўсё трады цыйныя сацыяльныя структуры, звычаі, мадэлі свету, правілы паво дзінаў і дачыненняў, фальклор, куль турныя сувязі. Менавіта гэтыя з’явы сапраўдныя і вартыя «адраджэння».
З прагматычнага пункту гледжання «адраджэнне» – гэта насамперш па вышэнне сацыяльнага статусу этніч най культуры (які ў БССР быў трады цыйна нізкі), пашырэнне як сацыяль най прасторы (праз сістэму адукацыі, палітыку, медыі, культурніцкую пра цу), набліжэнне да сапраўднай куль туры праз узнаўленне традыцыяў (эт нічных і гістарычных) 20 .
Мове ў канцэпцыі адводзіцца важнае месца, як і імкненню да адраджэння «сапраўднай беларускай мовы» праз рэформу правапісу, змены ў лексіцы і граматыцы. Пры гэтым мова разумеецца як істотны сацыяльны факт: сродак выяўлення традыцыі ды ладу жыцця, светагляд і натуральная мяжа «беларускасці».
Палітычнай арганізацыі нацыі як супольнасці не надаецца шмат увагі, але гэта пераважна мала дэталізава ны вобраз нацыянальнай дзяржавы.
Нацыянальная дзяржава ёсць, з ад наго боку, прынцыпам, а з другога – фактам палітычнай пераемнасці. Як палітычны прынцып нацыянальная дзяржава мусіць падпарадкоўвацца інтарэсам народу і забяспечваць аў тэнтычную культуру, яе адраджэнне і функцыянаванне. Беларусы выступа юць як дзяржаватворная нацыя, што ўступае ў кааліцыю ці супрацьстаіць іншым нацыянальным супольнасцям (у залежнасці ад іх стаўлення і лаяль насці да дзяржавы).
Падкрэсліванне наўпроставай пе раемнасці мае звязаць сучасную дзяржаву з палітычным досведам мінулага. Адчуванне і веданне гэтае пераемнасці ёсць істотным для пабу довы сучаснай дзяржаўнасці, а так сама яе легітымацыі. Такім чынам, нацыянальная дзяржава ў этнакуль турнай канцэпцыі – гэта насамперш (наўпроставая) палітычная пераем насць з тымі ці іншымі палітычнымі інстытутамі мінулага, і толькі ў такім выпадку дзяржаўнасць ёсць у поўнай ступені сапраўднаю, аўтэнтычнаю.
Для аўтараў пачатку 1990 х гг. легі тымныя палітычныя інстытуты міну лага – гэта Полацкае княства, Вялі кае княства Літоўскае, БНР і (крыху пазней) дахрысціянская / даславян ская эпоха 21 . Інстытуты Расійскай імперыі, СССР, часам Рэчы Паспалі тай і нават Рэспублікі Беларусь 22 не прызнаюцца аўтэнтычнымі.
Паходжанне – найменш канкрэт ны публічны інстытут этнічнай кан 20 Гістарычная традыцыя – гэта найперш традыцыя ВКЛ.
21 Асобныя элементы такой візіі сфармаваліся ў 1970 я–1980 я гг., але сапраўдную публічную ўвагу яна прыцягнула напрыканцы 1980 х – пач. 1990 х гг. (Крывальцэвіч, 1999). Праграмным тэкстам можна лічыць: Санька, 1993.
22 У тым ліку і таму, што сучасная Рэспубліка Беларусь мае вельмі мала прыкметаў наўпроставай пераемнасці з дзяржавамі мінулага.
11 №14/2010 Наталля Васілевіч. Даследаванне беларускіх элітаў: паміж алгебрай і геаграфіяй цэпцыі. Беларуская нацыя – гэта ў першую чаргу беларусы з пахо джання, але значэнне гэтага паняц ця звычайна не канкрэтызуецца. Як падаецца, сама канцэпцыя сыходзіць з сітуацыі, калі народ этнас быў ап рыёрнаю і натуральнаю супольнас цю, абумоўленаю культурнымі марке рамі, сацыяльным статусам, графою «нацыянальнасць» у пашпарце і не патрабаваў дадатковага абгрунтаван ня. Аўтары практычна не апелююць да «крыві», больш важнымі падаюц ца культурная і палітычная пераем насць, а таксама прыняцце культуры, сістэмы паводзінаў цягам дастаткова доўгага часу 23 .
Культурна-палітычная канцэпцыя 24 . Канцэпцыя, заснаваная на разуменні нацыі як палітычнай і культурнай супольнасці. Палітыч нае вымярэнне азначае звязанасць з пэўнымі палітычнымі інстытутамі, у прыватнасці інстытутам грамадзянс тва; культурнае прадугледжвае наяў насць агульных культурных сімва лаў, практыкаў, разумення мінулага.
Паступовы ўздым канцэпцыі пачы наецца з сярэдзіны 1990 х гг. і прыб лізна з сярэдзіны 2000 х гг. яна пачы нае пераважаць. Характэрныя раннія прыклады: Пліска, 1999: асабліва с. 26–31; Глушаков, 1999: у прыват насці с. 122–124; Яскевич, 1998; Бабо сов, 1998: 63–66).
Гістарычна канцэпцыя моцна звя заная з этнакультурнаю, але прапа ноўвае іншую стратэгію нацыяналь най кансалідацыі. Культурна палі тычная канцэпцыя змагла аформіцца толькі ў выніку з’яўлення беларускай незалежнай дзяржавы , што дазволіла змяніць мадэль разумення Беларусі, беларускага і беларускасці. Пэўныя праявы культурна палітычнай кан цэпцыі можна назіраць і да пачатку 1990 х гг. у выглядзе «патрыятызму БССР» 25 , але толькі пасля атрымання незалежнасці такая пазіцыя робіцца інстытуцыйна падмацаванаю і здоль най да мабілізацыі.
Нацыя ў культурна палітычнай канцэпцыі ёсць супольнасцю гра мадзянаў Беларусі, але пры гэтым падкрэсліваецца, што грамадзяне ўтвараюць культурную супольнасць, а нацыянальная культура ёсць інтэг раванаю часткаю нацыі. Публічнымі інстытутамі нацыі выступаюць не залежная дзяржава (краіна), нацы янальная культура і палітычная пера емнасць.
Аўтары культурна палітычнай кан цэпцыі надаюць дастаткова шмат увагі палітычнай арганізацыі су польнасці і дзяржавы. Пры гэтым публічны інстытут (незалежнай) 23 Пытанне крыві канкрэтна актуалізуе толькі адносна новы альманах «Druvis», але некаторыя яго аўтары ў значнай ступені адыходзяць ад «беларускасці», таму далучэнне іх да этнакультурнай канцэпцыі беларускай нацыі выяўляецца праблемным.
24 Нацыянальная, нацыянал дэмакратычная.
25 Праявы грамадзянскага патрыятызму можна знайсці нават у ранніх тэкстах Пазняка: «Усе мы – Нацыя, ня будзем забывацца пра гэта. I рускія, і яўрэі, і палякі, і татары – усе. Не забывайцеся ніколі пра гэта!» (Пазняк, 1988).
12 №14/2010 Эліты і нефармальная палітыка дзяржавы выступае не столькі як сукупнасць органаў і ўлады, але як краіна – сістэма сацыяльных і палі тычных інстытутаў: грамадзянская супольнасць, палітычныя арганіза цыі, рэгіёны, канфесіі, дзяржаўны апарат і г. д. 26 Прыметнік незалежны падкрэслівае адсутнасць наўпроста вай залежнасці ад іншых краінаў, таму канцэпцыя стаіць у апазіцыі да ідэяў «саюзнага» суверэнітэту ці са юзнай дзяржаўнасці, актуалізаванай у 1990 я гг. прыхільнікамі інтэграцыі з Расіяй ці аднаўлення СССР. Пры гэтым палітычная незалежнасць і нацыянальны суверэнітэт разгля даюцца як прынцыповыя атрыбуты дзяржаўнасці. Адзначаючы значную залежнасць Беларусі ад Расіі, шэраг аўтараў традыцыйна ставіць пытанне пра тое, ці можна сучасную Рэспуб ліку Беларусь называць незалежнаю дзяржаваю, асабліва гэта было харак тэрна для 1990 х гг.
Другім важным публічным інсты тутам выступае нацыянальная культура . Дзяржава і нацыянальная су польнасць не павінна (і не можа) быць культурна нейтральнаю (як можа быць нейтральнай у дачыненні, на прыклад, рэлігійных інстытутаў). У культурна палітычнай канцэпцыі пэўная культура ўяўляе з сябе інтэг раваную частку нацыі, якая не менш чым дзяржава робіць яе супольнас цю. У аснову кладзецца беларуская культурная традыцыя, як яна склала ся цягам XX ст.
Але калі ў этнакультурнай кан цэпцыі цэнтральнае месца займае пошук аўтэнтычнай (сапраўднай) культуры, то ў палітычнай сітуацыя выглядае трохі па іншаму. Адбор па водле крытэру аўтэнтычнасці замя няецца на тое, што можна назваць прынцыпам досведу . Розныя куль туры беларускага кантэксту могуць інтэрпрэтавацца як беларускія і быць часткаю нацыянальнай культуры 27 .
Стратэгія дазваляе ўключаць у культуру, напрыклад, польскамоў ных аўтараў XIX ст., заходнерусізм, савецкае мінулае ды іншыя элемен ты беларускага / тутэйшага / краёвага, наўпрост не звязаныя з «беларускас цю» ў этнічным сэнсе. Вялікае зна чэнне таксама надаецца беларускай мове. Расійская мова разглядаецца як сродак камунікацыі, але ў межах канцэпцыі яна практычна заўсёды бачыцца як аперацыйная з’ява і, у адрозненне ад русацэнтрызму, ніколі ў якасці каштоўнасці. Русіфікацыя адпаведна не разглядаецца як «нар мальная» з’ява 28 .
Падобная стратэгія характэр ная для інстытуту сімвалічнай пераемнасці . Наяўнасць і адчуванне 26 Акрамя шэрагу дэмакратычных (правільней сказаць рэспубліканскіх) канфігурацыяў пэўны падпарадкаваны стан дзяржавы сярод публічных інстытутаў звязаны з тым, што частка канцэпцыі фармулюецца людзьмі, якія не далучаныя да ўлады ці крытычна да яе ставяцца, часам нават не прымаюць Рэспублікі Беларусь як «нармальнай» дзяржавы з прычыны яе палітычнага рэжыму.
27 Характэрнаю праяваю такой стратэгіі можа быць канцэпцыя транскультурнасці, гл.: Бабкоў, 1999.
28 Пытанне мовы ёсць прадметам сталых дыскусіяў.
13 №14/2010 Наталля Васілевіч. Даследаванне беларускіх элітаў: паміж алгебрай і геаграфіяй палітычнай пераемнасці з мінулым і разуменне нацыі як гістарычнай су польнасці застаюцца важнымі, але ў адрозненне ад этнакультурнай кан цэпцыі пераемнасць не засяроджва ецца на аўтэнтычнасці. Дастаткова розныя палітычныя і сацыяльныя інстытуты могуць быць уключаныя ў «гістарычную спадчыну» нацыяналь нае супольнасці (хаця каштоўнасць асобных масіваў досведу актыўна дэбатуецца). Гэта дазваляе спалу чаць традыцыйныя элементы спад чыны (ВКЛ, Полацкае княства, БНР) з больш амбівалентнымі ў сэнсе палі тычнага і культурнага развіцця – іс наванне БССР, міжваеннай Польшчы і нават Расійскай імперыі ды пад.
Дзяржаўна-палітычная канцэпцыя. Канцэпцыя, у аснове якой ляжыць разуменне нацыі як гра мадзянаў ( насельніцтва ) Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі палітычнымі інстытутамі выступаюць дзяржава, савецкая культурная і палітычная пе раемнасць ды этнаграфічныя асаблі васці. Траплянне канцэпцыі ў лік ча тырох асноўных звязанае ў значнай ступені з дзяржаўнаю замоваю, якая стымулюе выданне разнастайнай друкаванай прадукцыі ў межах «ідэ алогіі беларускай дзяржавы», што значна ўплывае на змест 29 . Канцэп цыя ёсць, напэўна, у большай ступені размытаю і сітуатыўнаю, чым іншыя.
Характэрныя прыклады: Белорус ская модель…, 2003: асабліва с. 3–8, 46–50; Мельник, 2007.
Апісанне перадгісторыі дзяржаў на палітычнай канцэпцыі можа быць дыскусійным. Гэтая канцэпцыя – дас таткова новы феномен, аформлены ва ўмовах незалежнасці, хаця частко ва яго можна лічыць працягам савец кага рэспубліканскага патрыятызму (народ БССР), ідэі «савецкага наро ду» і нават «тутэйшасці» як стратэгіі пазбягання дакладнай культурнай ідэнтыфікацыі 30 . Канцэпцыя мела пэў ную рэпрэзентацыю на пачатку 1990 х гг., асабліва ў палітычных тэкстах, дзе дэзарыентаваная эліта спраба вала адаптавацца да новай культур най і палітычнай сітуацыі. У 1994 г.
канцэпцыю пасунуў русацэнтрызм, які ў гэты перыяд можна лічыць афі цыйнай ідэалогіяй (Казакевіч, 2005:
132–133). Сапраўдны ўсплёск прад стаўленасці дзяржаўна палітычнай канцэпцыі ў палітычным і культур ным полі адбываецца пасля 2003 г., калі быў ініцыяваны праект «ідэало гіі беларускай дзяржавы».
З аднаго боку, канцэпцыя фар мальна набліжаецца да «чыстага» грамадзянскага нацыяналізму: у на цыю ўключаецца ўсё насельніцтва пэўнай тэрыторыі незалежна ад 28 Пытанне мовы ёсць прадметам сталых дыскусіяў.
29 Апісанне працэсу стварэння ідэалогіі беларускай дзяржавы гл.: Казакевіч, 2007.
Пра інтэлектуальны кантэкст гл.: Казакевіч, 2004.
30 Гэтае пытанне прадуктыўна абмяркоўвалася на даследчым семінары часопісу «Палітычная сфера» ў 2008 г.
14 №14/2010 Эліты і нефармальная палітыка паходжання, рэлігіі, культуры і г.д.
Праўда, такі прынцып ёсць тэарэ тычным і практычна не мае рэаль нага ўвасаблення 31 . З другога боку, у межах дзяржаўна палітычнай кан цэпцыі прынцып «грамадзянства» вельмі рэдка цалкам вытрымліва ецца ў рамках асобных тэкстаў, калі аўтары ад дэкларацыі чыстага прын цыпу пераходзяць да дэталяў 32 . Часта сапраўднымі грамадзянамі могуць у выніку быць толькі ўсходнія славяне ці «свае», вызначаныя паводле іншых крытэрыяў (палітычная лаяльнасць, прыналежнасць да дамінантнай ма дэлі паводзінаў). Напрыклад, ка талікі, палякі і прыхільнікі апазіцыі часта выступаюць «не зусім сваімі».
Акрамя таго, дзяржаўна палітычная канцэпцыя не ёсць культурна ней тральнаю, нават калі гэта фармаль на дэкларуецца. Дакладней, яе ней тральнасць зазвычай заключаецца ў дыстанцыі ад беларускай культуры, у той час як савецкі і ў пэўнай ступені расійскі кантэкст відавочна мае вялі кае (не нейтральнае) значэнне 33 .
У адрозненне ад іншых канцэп цыяў, дзе розныя элементы маюць адносна раўназначны статус, пуб лічныя інстытуты нацыі ў дзяржаў на палітычнай канцэпцыі ўтвараюць выразны цэнтр (дзяржаву) і перыфе рыю з іншых, значна менш істотных элементаў.
Такім чынам, цэнтральным пуб лічным інстытутам ёсць дзяржава як улада, сукупнасць дзяржаўных органаў. Дзяржава ў канцэпцыі – пе раважна прасторавае ўтварэнне, ча савая рэпрэзентацыя (гістарычная пераемнасць) акрэсленая адносна слаба. Дзяржава ў канцэпцыі – тэры торыя, а таксама ўлада, якая дамінуе над гэтаю тэрыторыяй (Казакевіч, 2005: 138). У гэтых аспектах заўваж нае некаторае адрозненне ад «звы чайнай» грамадзянскай нацыі, ас ноўны сэнсавы цяжар тут прыпадае на дзяржаўныя органы, а не суполь насць грамадзянаў.
Як і любая «грамадзянская» кан цэпцыя нацыі, дзяржаўна палітычная канцэпцыя не ёсць культурна ней тральнаю. Дадатковым культурным інстытутам выступае савецкая палітычная і культурная пераемнасць .
Савецкасць і савецкае мінулае раз глядаюцца не толькі як нармальнае, але і як каштоўнае. Падкрэсліваецца пераемнасць у сацыяльным ла дзе, развіцці эканомікі. Палітычны лад БССР разглядаецца як крыніца каш тоўнага досведу і пачатак дзяржаў насці. Асобныя гістарычныя падзеі савецкага перыяду культывуюцца як цэнтральныя ў гісторыі нацыі. Але акрамя Вялікай Айчыннай вайны і некаторых фрагментаў савецкай гіс торыі, цэласная візія мінулага адсут 31 Гэты прынцып у поўнай ступені не выконваецца нават у краінах, заснаваных на вонкавай эміграцыі: ЗША, краіны Лацінскай Амерыкі, Аўстралія і г.д.
32 Паказальны прыклад: Мельник, 2007.
33 Такая стратэгія ў пэўнай ступені была ўласцівая савецкай традыцыі, калі ў межах адной канцэпцыі спалучаліся супярэчлівыя рэчы: дыктатура і дэмакратыя, гума нізм і гвалт, суверэнітэт і падпарадкаванне цэнтру і пад. Гэта робіць канструкцыю супярэчліваю, але і гнуткаю.
15 №14/2010 Наталля Васілевіч. Даследаванне беларускіх элітаў: паміж алгебрай і геаграфіяй нічае. Як частку савецкае пераемнас ці можна адзначыць нармалізацыю русіфікацыі ды нават «патрыятыч нае» стаўленне да былой імперыі (СССР).
У тым ці іншым варыянце кан цэпцыя вымушаная вырашаць пы танне беларускай культуры. Нельга сказаць, што тут існуе кансенсус, але звычайна яно вырашаецца ў форме этнаграфічнай асаблівасці . Існаван не і пэўная каштоўнасць беларускай культуры не адмаўляюцца, але яна інтэрпрэтуецца галоўным чынам як этнаграфічная, фальклорная з’ява.
Адпаведна, сацыяльная прастора та кой культуры мусіць абмяжоўвацца асобнымі сферамі: гісторыя, літара тура і г. д. Выхад этнаграфічнай куль туры (мовы) за межы вызначаных сфераў разглядаецца як нязвыклы, ненармальны або як праява «нацы яналізму».
Русацэнтрызм 34 . Канцэпцыя на цыі, у аснове якой ляжыць ідэя адзі нага рускага народу , які складаецца з велікарусаў, маларусаў (украінцаў) і беларусаў 35 . У пэўнай ступені існуе праблема, наколькі гэтую канструк цыю можна адносіць да канцэпцыі беларускай нацыі. Асноўная прабле ма палягае ў тым, што «цэнтр» су польнасці (народу, нацыі) выносіц ца за межы Беларусі, што ставіць канцэпцыю ў падвоеную сітуацыю (Казакевич, 2005: 21). Характэрныя прыклады: Криштапович, 1999; Тре щенок, 2006; Трещенок, 2002.
Звычайна беларускія русацэн трысты дакладна не прапісваюць канструкцыі, але паўтараюць фор мулы пра «трыадзінства» і «рускі суперэтнас». Гэтыя структуры не ёсць празрыстымі ды стабільнымі ў тым, што датычыць вызначэння кан крэтнай канфігурацыі адносінаў па між складнікамі. Таму пытанне, пра якую нацыю ідзе размова, застаецца адкрытым. Публічнымі інстытута мі звычайна выступаюць «саюзная дзяржава», руская культура (цывілі зацыя) і этнаграфічныя (рэгіяналь ныя) асаблівасці, рускае паходжанне.
Русацэнтрызм у Беларусі – дас таткова старая канцэпцыя, як палі тычная з’ява яна канчаткова сфарма валася да сярэдзіны XІX ст. у выгляд зе заходнерусізму (Цьвікевіч, 1993).
Часткова гэта была плынь у асярод дзі выхадцаў з Беларусі, але таксама афіцыйныя практыкі імперскіх ула даў пасля паўстання 1863–1864 гг.
для «абрусення» краю. Адзіны пады ход імперскіх уладаў і навукоўцаў да пачатку XX ст. так і не быў выпраца ваны. Беларусы маглі прызнавацца асобным племенем ці народнасцю, а маглі лічыцца «тымі ж рускімі» 36 .
Пасля ўсталявання савецкай ула ды заходнерусізм прызналі прая ваю расейскага «вялікадзяржаўнага шавінізму», і ён страціў афіцыйны статус, але логіка гэтай канцэпцыі аднавілася ў 1930 я гг. у форме новай савецкай ідэалогіі, заснаванай на ру сацэнтрызме. На пачатку 1990 х гг.
русацэнтрызм у Беларусі аформіўся ў новым выглядзе – як пэўнае спа 34 Магчымыя альтэрнатыўныя назвы: панрусізм, заходнерусізм.
35 Часам да гэтага шэрагу дадаюцца «русіны».
36 Агляд на канец XIX ст. гл. у прыватнасці: Пыпин, 1892: 3–4. Адмаўленне звычайна сыходзіла з афіцыйных колаў, у той час як для этнографаў, лінгвістаў ды інш.
наяўнасць асобнага «народу» было «навуковым фактам». Гэтую сітуацыю добра адлюстроўвае выказванне М. Мураўёва ў 1864 г.: «Бедственная идея о разъединении 16 №14/2010 Эліты і нефармальная палітыка лучэнне савецкага русацэнтрызму, расійскага нацыяналізму і спробаў аднавіць заходнерусізм ХІX ст. Пасля 1994 г. і да пачатку 2000 х русацэнт рызм зрабіўся фактычна афіцыйнай ідэалогіяй і быў пасунуты толькі ў выніку «ідэалагічнага павароту», які адбыўся пасля 2001 г. (Казакевіч, 2005: 132). Пасля гэтага роля канцэп цыі імкліва падала, і цяпер яна ёсць, як падаецца, перыферыйнаю.
Саюзная дзяржава ёсць асноўным палітычным інстытутам канцэпцыі. У звязку з тым, што сама супольнасць рускі народ не ўкладаецца ў культур ныя і сацыяльныя межы Беларусі, то і суверэнітэт патрабуе вонкавага цэнтру. Саюзная дзяржава мусіць аб’ядноўваць увесь народ , хаця яго часткі могуць мець тэрытарыяльную аўтаномію. «Саюз» функцыянуе хут чэй не толькі як палітычная прагра ма, але як сімвал ды ідэал. Ён больш важны, чым яго складнікі. Такое ра зуменне дзяржаўнага суверэнітэту вельмі падобнае да савецкай мадэлі федэрацыі, дзе рэспублікі прызна валіся незалежнымі суб’ектамі, але пры гэтым былі пад непасрэдным кантролем цэнтру. Зрэшты, СССР аўтары канцэпцыі звычайна разгля даюць як удалую і ўзорную мадэль «саюзнай дзяржавы».
Аналагічная логіка вызначае стаў ленне да культуры. Руская культура (цывілізацыя) як публічны інстытут ёсць не толькі важнаю, але і значна больш каштоўнаю за рэгіянальныя версіі. Пры гэтым тэарэтычна рус кая культура можа адрознівацца ад велікарускай, але на практыцы (ці на ўзроўні дэталяў) яны тоесныя. Адпа ведна праваслаўем можа быць толькі рускае праваслаўе і г.д. Больш за тое, праявы лакальнасці часта разгляда юцца як пагроза цэласнасці і сепа ратызм 37 . Калі ў этнакультурнай кан цэпцыі расійская культура адназнач на ўспрымаецца як чужая , у дзяржаў на палітычнай яна ёсць нормаю, а ў культурна палітычнай адбіраюцца толькі часткі, звязаныя з беларускім кантэкстам , то для русацэнтрызму гэта значная і бясспрэчная каштоў насць. Працэс русіфікацыі адпаведна выступае не проста як нармальная з’ява, але і выключна пазітыўная, якая спрыяе культурнай і палітычнай інтэграцыі рускага народу і развіццю яго цывілізацыі.
Этнаграфічныя (рэгіянальныя) асаблівасці не адмаўляюцца, але ім адводзіцца перыферыйнае мес ца. Гэта падмацоўваецца дастатко ва крытычным стаўленнем да бела рускай мовы, культурнай традыцыі, асабліва калі яна ўключае «нярускія» і неправаслаўныя элементы. Такім чынам, каштоўнымі для рускага нанародностей в России, введении малорусского, белорусского и иных наречий уже глубоко проникла в общественные взгляды. Необходимо положить этому твердую преграду и вменить министру народного просвещения в обязанность действовать в духе единства России, не допускать в учебных заведениях развития противных тому идей» (цыт. паводле: Комзолова, 2005: 107).
37 Напрыклад, можа не прызнавацца існаванне асобнай беларускай мовы, пры гэтым літаратурная мова характарызуецца як «штучная», «чужая» і «непатрэбная», хаця такую пазіцыю выказваюць толькі найбольш радыкальныя аўтары – і звычайна ў тэкстах (прамовах), накіраваных на расійскую публіку.
17 №14/2010 Наталля Васілевіч. Даследаванне беларускіх элітаў: паміж алгебрай і геаграфіяй роду выступаюць этнаграфічныя і рэгіянальныя асаблівасці як праява яго культурнага багацця, але шыро кае функцыянаванне гэтых адроз ненняў у соцыуме хутчэй стварае пагрозу цэласнасці. У такой сітуацыі савецкая мадэль этнаграфізацыі на цыянальных культураў і абмежаван не іх пэўнымі сферамі (літаратура, гуманітарныя навукі) разглядаюц ца як пажаданыя. У радыкальных версіях не адмаўляецца і магчымас ць поўнай асіміляцыі (інтэграцыі).
Канцэпцыя акрэслівае беларусаў як частку рускага народу , які ў сваёй аснове ёсць этнічным утварэннем, дзе важнае значэнне мае этнічнае паходжанне і рэлігійная прыналеж насць. Агульнае паходжанне вы значае натуральныя межы рускага народу, а таксама палітычныя, куль турныя і сацыяльныя рамкі суполь насці. Што датычыць дэталяў, то паміж аўтарамі няма кансенсусу. Як у расейскім крайнім нацыяналізме, можна назіраць і тэндэнцыю на эт нізацыю, і імкненне да надэтнічнай імперскасці.
Некаторыя высновы Праведзенае даследаванне па казвае адносную разнастайнасць канцэпцыяў нацыі ў беларускім ін тэлектуальным і палітычным полі, прынамсі ў святле стэрэатыпаў пра гамагенную ідэю нацыі ў сфармава ных нацыянальных супольнасцях, да якіх беларусы відавочна належаць 38 .
Вызначаны ў даследаванні крытэ рый значнасці змаглі прайсці чаты ры канцэпцыі, якія маюць гісторыю, а таксама інтэлектуальныя і (каля) палітычныя асяродкі: этнакультур ная, культурна палітычная, дзяр жаўна палітычная і русацэнтрычная.
Кожную канцэпцыю можна лічыць важнаю для разумення развіцця бе ларускага грамадства (ці прынамсі беларускага інтэлектуальнага поля) ва ўмовах незалежнасці. Пры гэтым у гістарычнай перспектыве назіраец ца паступовае павелічэнне значнасці «палітычных» канцэпцыяў, у той час як этнічная і асабліва русацэнтрыч ная выціскаюцца на перыферыю.
Атрыманыя вынікі відавочна ад люстроўваюць некаторыя істотныя працэсы нацыянальнага развіцця, хаця іх дакладнае апісанне патра буе далейшага даследавання. Так сама варта памятаць, што рэальны ландшафт канцэпцыяў нацыі можа скажацца рознымі фактарамі. На прыклад, колькасць тэкстаў і аўта раў можа сведчыць не пра рэальную папулярнасць ідэяў сярод інтэлек туалаў і палітыкаў, а пра павыша ную актыўнасць яе прыхільнікаў.
На колькасць тэкстаў і адпаведна іх змест таксама могуць уплываць фак тар дзяржаўнае замовы ці грантавая палітыка, але, на нашую думку, такія «скажэнні» не мусяць парушаць ас ноўнай структуры інтэлектуальнага поля, калі браць яго ў маштабе двац цацігадовага перыяду. Больш за тое, пасля вызначэння структуры самі «скажэнні» могуць зрабіцца цікавым прадметам вывучэння, які дазволіць больш дакладна зразумець асаблі васці функцыянавання ідэі нацыі ды нацыянальнай тоеснасці ў сучаснай Беларусі.
38 Хутчэй за ўсё, стэрэатып не адпавядае рэчаіснасці ў дачыненні большасці сучасных нацыяў.
18 №14/2010 Эліты і нефармальная палітыка Литература 1. Brzozowska, A. Symbols, Myths, and Metaphors: the Discursive Battle Over the ‘True’ Belarusian Narrative // Slovo. Spring 2003. Vol. 15. № 1. P. 49–58.
2. Grosby, S. Biblical Ideas of Nationality, Ancient and Modern // Eisenbrauns. Winona Lake, 2002.
3. Hart, J. Nineteenth-Century Social Reform: A Tory Interpretation of History // Past and Present. 1965. № 31. P. 39–61.
4. Ioffe, G. Culture Wars, Soul-Searching, and Belarusian Identity // East European Poli tics and Societies. 2007. Vol. 21. № 2. Р. 348–381.
5. King, D.S. The establishment of work – welfare program in the United States and Bri tain: Politics, ideas, and institutions // Sven Steinmo (ed.). Structuring politics. His torical institutionalism in comparative analysis. Cambridge University Press, 1994.
P. 217–250.
6. Leshchenko, N. A fine instrument: two nation-building strategies in post-Soviet Belarus // Nations and Nationalism. 2004. № 10 (3). Р. 333–352.
7. Lovejoy, A.O. The Great Chain of Being. A Study of the History of an Idea. Cambridge, 2001. Р. 3–23.
8. Parris, H. The Nineteenth-Century Revolution in Government: A Reappraisal Reappraised // The Historical Journal. 1960. Vol. 3. № 1. P. 17–37.
9. Pershai, A. Questioning the Hegemony of the Nation State in Belarus: Production of Intellectual Discourses as Production of Resources // Nationalities Papers. 2006. Vol. 34.
№ 5. Р. 623–635.
10. Rudkouski, P. Bialoruska idea narodowa w XXI wieku. Lublin, 2008.
11. Sherry, S. What’s law got to do with it? // Perspectives on Politics. 2004. № 2 (4).
P. 769–775.
12. Skinner, Q. Some Problems in the Analysis of Political Thought and Action // Political Theory. 1974. Vol. 2. № 3. P. 277–303.
13. Skinner, Q. Visions of Politics. Volume І: Regarding Method. University of Cambridge, 2002.
14. Skinner, Q. Visions of politics. Volume III: Hobbes and Civil Science . Cambridge Uni versity Press, 2002.
15. Snare, C.E. Windows of Opportunity: When and How Can the Policy Analyst Influence the Policymaker During the Policy Process // Review of Policy Research. 1995. Vol. 14.
Issue 3–4. P. 407–430.
16. Weir, M. Ideas and the politics of bounded innovation // Sven Steinmo (ed.) Structu ring politics. Historical institutionalism in comparative analysis. Cambridge University Press, 1994. P. 188–216.
17. Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня . СПб. : Невский простор, 2003.
18. Бабкоў, І. Этыка памежжа: Транскультурнасць як беларускі досьвед // Фрагменты.
1999. № 1–2. С. 75–88.
19. Бабосов, Е.М. Идеология белорусской государственности – идеология единения.
Идеология белорусской государственности: проблемы теории и практики . Мн., 1998.
20. Багдановіч, М. Беларускае адраджэнне . Мн. : Універсітэцкае, 1994.
21. Беларуская думка ХХ стагоддзя: філасофія, рэлігія, культура . Варшава, 1998.
22. Белорусская модель развития: механизм реализации / Под ред. Е.В. Матусевич.
19 №14/2010 Наталля Васілевіч. Даследаванне беларускіх элітаў: паміж алгебрай і геаграфіяй Мн. : ИСПИ, 2003.
23. Вішнеўская, І.У. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі . Мн. : Тэсей, 2004.
24. Гансэн, І. Прастора беларускага палітычнага дыскурсу і яго візуальныя і пэрфарматыўныя элемэнты // Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце.
Варшава, 2006. С. 121–133.
25. Глушаков, В.Е. Вызов времени: Беларусь на пороге тысячелетий . Мн. :
БЕЛБИЗНЕСПРЕСС, 1999.
26. Гужон, А. Национализм и идентичность в Белоруссии [Электронный ресурс] // Франко российский научный альманах. 2007. № 1. Режим доступа: http://www.
centre fr.net/IMG/pdf/Almanach1GoujonRU.pdf 27. Дубавец, С. Падставы рацыянальнага нацыяналізму [Электронны рэсурс] // Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня. СПб., 2003. Рэжым доступу: http:// baj.by/belkalehium/antalohija/art10.htm 28. Казакевич, А. Про колонию // Перекрёстки. 2005. № 3–4. С. 17–27.
29. Казакевіч, А. Беларуская сістэма: марфалогія, фізіялогія, генеалогія // ARCHE.
2004. № 4. С. 51–84.
30. Казакевіч, А. Культурны фон беларускай палітыкі // Найноўшая гісторыя беларускага парламентарызму. Мн., 2005. С. 132–146.
31. Казакевіч, А. Ідэалагічная інфраструктура беларускае палітыкі // Беларуская палітычная сцэна і прэзідэнцкія выбары 2006. Мн., 2007. С. 44–60.
32. Комзолова, А. Политика самодержавия в Северо-западном крае в эпоху Великих реформ. М., 2005.
33. Конан, У. Беларуская нацыянальная ідэя: гістарычныя аспект і сучасныя праблемы // Беларуская думка ХХ стагоддзя: філасофія, рэлігія, культура. Варшава, 1998.
34. Криштапович, Л.Е. Белоруссия и русская цивилизация . Мн., 1999.
35. Крывальцэвіч, М. Археалёгія і палітыка [Электронны рэсурс] // Шуфляда. 1999.
№ 1. Рэжым доступу : http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/szuflada/01/01pub_ kryvalcevicz.htm.
36. Ластоўскі, В. Што трэба ведаць кожнаму беларусу . Мн., 1991.
37. Лёсік, Я. Творы . Мн. : Мастацкая літаратура, 1994.
38. Луцэвіч, А. Да гісторыі беларускага руху . Мн. : Беларускі кнігазбор, 2003.
39. Лыч, Л. Беларуская нацыя і мова . Мн. : Мастацкая літаратура, 1994.
40. Мангейм, К. Диагноз нашего времени . М. : Юрист, 1994.
41. Мацкевич, В., Егоров, А., Водолажская, Т. Становление нации в Беларуси: от подданства к гражданству . Серия «Беларусь для начинающих. Мн., 2008.
42. Мельник, В.А. Государственная идеология Республики Беларусь. Концептуальные основы . Мн. : «Тесей», 2007.
43. Нисбет, Р. Прогресс: история идеи . М. : ИРИСЭН, 2007.
44. Пазняк, З. Рэвалюцыя зьнізу. Фрагмэнты выступу на Дзядах – 30 кастрычніка 1988 года – у полі за некалькі хвілін перад нападам міліцэйскіх падраздзяленняў // Навіны Беларускага народнага фронту. 1988. № 1.
45. Пліска, М. Кансерватызм і лібералізм // Ад «тутэйшасці» да нацыянальнай дзяржаўнасці. Мінск, 1999. С. 18–31.
46. Пыпин, А.Н. История русской этнографии / А.Н. Пыпин // Белоруссия и Сибирь.
Т. 4. СПб., 1892.
20 №14/2010 Эліты і нефармальная палітыка 47. Санька, С. «Балцкая тэма» // Наша Ніва. 1993. № 14.
48. Санько, С. Традыцыяналісцкі погляд на традыцыю: «прэзумпцыя аўта хтоннасьці» і «дэканструкцыя традыцыі» // Фрагменты. 1999. № 1–2. С. 98–115.
49. Сміт, Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі . Мн. : Беларускі Фонд Сораса, 1995.
50. Сміт, Е. Націоналізм . Кіив : Видавництво «К. І. С.», 2004.
51. Трещенок, Я. Государственная идеология и национальная идея Республики Беларусь . Могилев: МГУ им. Кулешова, 2006.
52. Трещенок, Я.И. Две белорусские национальные идеи (католический националсепаратизм и православная национальная идея) [Электронный ресурс] // VII Международные Кирилло Мефодиевские чтения, посвященные Дням славянской письменности и культуры: Мат лы чтений (Минск, 22–24 мая 2001 г.). В 2 ч. Ч. 1, кн. 2 / Европейский гуманитарный ун т, Бел. гос. ун т культуры; отв. ред. и сост.
А.Ю. Бендин. Мн. : ООО «Ковчег», 2002. Режим доступа : http://sobor.by/zametki.
php.
53. Цьвікевіч, А. Западно-руссизм. Нарысы з гісторыі грамадзкай мыслі на Беларусі ў XІX і пачатку XX в. Мн., 1993.
54. Шалькевіч, В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі . Мн. : Ма ладзёжнае навуковае супольніцтва, 2002.
55. Шевцов, Ю. Объединенная нация. Феномен Беларуси . М. : Европа, 2005.
56. Яскевич, Я.С. Общенациональная идея современного белорусского общества:
приоритеты и ценности // Идеология белорусской государственности:
проблемы теории и практики. Мн., 1998. С. 66–69.