Часопіс “Палітычная сфера”

Аналіз вэб-актыўнасці кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2008 года

Андрэй Храпавіцкі · 2009

№ 12/2009 Колькасць інтэрнэт-кары сталь нікаў у Беларусі даволі высокая, калі верыць падлікам як беларускіх, так і міжнародных арганізацый. Згодна з рознымі ацэнкамі, 30–57% беларусаў у той ці іншай ступені карыстаюцца інтэрнэтам. Сайты CIA World Book і International Telecommunication Union прыводзяць лічбы, што прыблізна 6 млн беларусаў кары сталіся інтэрнэтам. Паводле дасле да ванняў Міжнароднага звяза электра сувязі , інтэрнэтам карыста юцца 61,9% жыхароў Беларусі (у Поль шчы — 42%, у Нямеччыне — 51,5%, у Нідэрландах — 91,4%) 1 . Паводле дадзеных, якія распаўсюдзіў Бел стат у красавіку 2009 г., лічбы менш аптымістычныя: усяго каля 3,1 млн бе ларусаў карыстаюцца інтэрнэтам.

Але нават гэтыя лічбы патрабуюць квалітатыўнай верыфікацыі, якая магла б засведчыць, навошта белару сам глабальнае павуцінне.

У дадзенай працы зроблена спроба разгледзець пэўны аспект праблемы:

у якой ступені інтэрнэт стаў часткай беларускага грамадства, а менавіта анлайн-актыўнасць беларускіх палі ты каў падчас апошняй выбарчай кампаніі. Мэта даследавання паля гае ў атрыманні дадзеных пра вэбактыўнасць кандыдатаў у дэпутаты на на парламенцкіх выбарах 2008 г.

Аналіз паказвае, што анлайнактыўнасць кандыдатаў была абме жаваная. Колькасць асабістых сайтаў, блогаў і нават профіляў кандыдатаў на партыйных сайтах была невялікая.

Вынікі даследавання сведчаць, што альбо кандыдаты праігнаравалі патэнцыял інтэрнэту, альбо апты містычная інтэрнэт-статыстыка ў Беларусі, калі ёй верыць, на дадзе ным этапе не праявілася ў плашчыне апошняй выбарчай кампаніі.

Трэба адзначыць, што змаганне на апошніх парламенцкіх выбарах не было дастаткова актыўным і ў офлайне (па-за межамі інтэрнэту), але ўсё ж большасць апазіцыйных структур гэтыя выбары не байката вала. Згодна з дадзенымі Цэнтраль най выбарчай камісіі, агулам 447 іні цыятыўных групаў падалі даку мен ты на рэгістрацыю, з гэтага Андрэй Храпавіцкі Аналіз вэб-актыўнасці кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2008 года 1 http://novostey.com/internet/news80117.html 111 Андрэй Храпавіцкі. Аналіз вэб-актыўнасці кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2008 г.

№ 12/2009 спі су 97 прадстаўлялі Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС). Гэ тая лічба зменшылася на этапе рэгістрацыі. Як вынік гэтага адсеву, пар ламенцкія выбары 2008 г. ста лі най больш безальтэрнатыўны мі ў гі сторыі сучаснай Беларусі. Усяго 2,4 кандыдата прэтэндавалі на месца ў Палацы прадстаўнікоў. Выбары былі безальтэрнатыўныя ў 15 акругах, дзе кандыдатам ад улады не супрацьстаяў ніхто. Кандыдатаў ад дэмакратыч най апазіцыі не было на 40 акругах (Batiukov, 2008).

Дэмакратычных кан ды да таў не бы ло ў 9 з 20 акругаў у Мін ску. 263 кан ды даты ўдзельніча лі ў вы ба рах, але 365 чалавек падалі да ку мен ты на рэ гіс трацыю. Каля 80 прэтэндэн таў не былі за рэ гістраваныя, больш за 20 знялі свае кандыдатуры (Batiukov, 2008).

Вышэй згаданыя акалічнасці спры чыніліся да пэўных метадала гіч ных абмежаванняў падчас дас ледавання. Дадзены аналіз улічвае толь кі зарэгістраваных кандыдатаў і выключае з аналізу многіх маладых вэб-актыўных кандыдатаў, не за рэ гі страваных выбарчымі камісія мі 2 .

Ві давочна, лічбы вэб-актыўнас ці бы лі б вышэйшыя, каб маладзей шыя, больш прасунутыя ў інтэрнэце па літыкі паспяхова прайшлі бар’ер рэгістрацыі. Тым не менш дадзенае даследаванне — гэта першы крок да квантытатыўнага аналізу вэбактыўнасці беларускіх палітыкаў падчас парламенцкіх кампаній. Да лейшыя даследаванні неабходныя, каб ацаніць лангіцюдныя зме ны ця гам шэрагу палітычных кампаній і зафіксаваць эвалюцыю выбарчай вэб-актыўнасці ў Беларусі.

I. Агляд літаратуры Ператварэнне інтэрнэту ў новы эфектыўны сродак палітычнай камунікацыі падрабязна, у розных аспектах вывучаецца як навукоўцамі, так і практыкамі ў медыйнай галіне па ўсім свеце. Шырокі спектр даслед чых працаў па тэме дае магчымасць адштурхоўвацца ад ужо напрацава ных на Захадзе методык па вывучэнні інтэрнэт-актыўнасці падчас выбар чых кампаній.

Інтэрнэт трансфармуе працэс атрымання інфармацыі, змяняе самі фундаментальныя асновы перада чы тых ці іншых ідэй у грамадстве (Mossberger…, 2003). Менш чым за дзесяцігоддзе сусветнае павуцінне эвалюцыянавала ад экзатычнай за бавы для выбарцаў да мэйнстрыма вага інструмента для паспяховых палітычных кампаній, без якога нельга ўявіць ніводную сучасную электаральную баталію (Bimber…, 2003). Ва ўсіх развітых дэмакратыч ных краінах палітыкі заахвочваюць выбарцаў, а таксама прыцягваюць фінансавую падтрымку праз ін тэр нэт — ад брытанца Дэвіда Камерона з яго «webcameron» да прасунутага анлайнавага фанд-рэйзінгу Барака Абамы (Gibson, 2008).

2 Пра нерэгістрацыю палітыкаў «новай хвалі» гл.: Liakhovich, Andrei, Belarus Votes 2008: The Parliamentary Election: the Authorities and Democratic Candidates // Belarus Public Policy Fund. September 2008.

112 № 12/2009 Internet politics Важны феномен, які разглядаецца ў многіх даследаваннях пранікнення інтэрнэту і яго ролі ў палітычных кампаніях, — гэта праблема лічбавага разрыву ( digital divide ) . Маецца на ўвазе разрыў у распаўсюдзе новых лічбавых інфармацыйных тэхналогій паміж рознымі групамі насельніцтва.

Пра цы па тэме лічбавага разрыву па ча лі з’яўляцца напрыканцы 1990- х гг.

як спроба аналізу сістэм ных ад роз ненняў паміж групамі людзей, якія маюць досяг да інтэрнэту, і тымі, хто да яго не падлучаны, у тым ліку і тымі, хто не ўмее гэтымі тэхналогіямі ка рыстацца. Аўтары кшталту Мосбер гера і іншых (Mossberger et al., 2003) адстойвалі пункт гледжання, што лічбавы разрыў у Злучаных Штатах усё яшчэ адчувальны. На да дзены мо мант інтэрнэтам найбольш актыўна карыстаюцца белыя мужчыны, якія належаць да сярэдняга і вышэйшага класаў (Cohen, 2005).

Спецыфічныя навуковыя працы пра лічбавы разрыў у Беларусі яшчэ чакаюць на свой час. Гэтая прабле ма недастаткова вывучаная і патра буе большай увагі інтэлектуальнай супольнасці. ProBelNet. com, даслед чы сайт, які скіраваны на вывучэнне беларускага інтэрнэту, прапануе не каторыя аналітычныя дадзеныя пра рост беларускага сегмента сусветнага павуціння, а таксама пра рэгіянальны разрыў у пранікненні інтэрнэту (на прыклад, працы Нікіценкі, Вінакура і інш.) 3 . Аднак квалітатыўныя матэрыя лы, якія ўтрымліваюцца на сайце, па трабуюць статыстычнай верыфікацыі.

Відавочна, лічбавы разрыў у Беларусі — не меншая праблема, чым у ЗША і еўрапейскіх краінах.

Гэты разрыў таксама характарызу ецца рысамі «розніцы пакаленняў» (generation gap). Ірына Віданава, не залежная даследчыца ў галіне новых медыяў, тлумачыць, як новыя медыі сталі папулярным інструментам для моладзевага пратэсту. Віданава піша:

« Віртуальная актыўнасць стала неад’емнай часткай беларускай рэальнасці, асабліва калі гаварыць пра сучаснае “лічбавае” пакаленне.

Згодна са статыстыкай за сне жань 2006 г., 32% працаздольнага насельніцтва Беларусі рэгулярна карыстаюцца інтэрнэтам. Больш як палова з гэтых людзей мала дзейшыя за трыццаць гадоў. Як паведамляе беларускае Міністэр ства статыстыкі і аналізу, калі ў 2000 г. у Беларусі налічвалася толь кі два камп’ютары на 100 ся мей, у 2007 г. гэтая лічба вырасла да 26. Для сем’яў з дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў гэты паказчык яшчэ вы шэйшы і дасягае 40 персаналь ных ЭВМ на 100 хатніх гаспа да рак.

До ля ін тэр нэт-карыс таль ні каў ва ўзрос це ад 16 гадоў і ста рэй шых вы рас ла з 16,2% у 2006 г. да 20,7% у 2007-м, а колькасць уладальні каў ма більных тэлефонаў летась перавысіла сем мільёнаў чалавек» (Vidanava, 2008) .

Віданава — шматгадовы рэдактар «Студэнцкай думкі» (цяпер CD Mag), моладзевага часопіса, які актыўна выкарыстоўвае новыя лічбавыя 3 http://probelnet.com/content/blogsection/5/33/.

113 Андрэй Храпавіцкі. Аналіз вэб-актыўнасці кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2008 г.

№ 12/2009 фарматы распаўсюду інфармацыі пасля таго, як быў пазбаўлены магчымасці прадавацца ў менскіх крамах. Віданава паказвае важную ролю, якую адыгрывае інтэрнэт у беларускім супраціве, але фактычна прызнае, што гэта перш-наперш мо ладзевы феномен.

Выбарчыя вэб-кампаніі (webcam paigning) на Захадзе ўжо даўно перасталі быць выключнай прэрага тывай маладых. Аксіёмай стала па трэба прысутнасці ў інтэрнэце кан дыдата на любых выбарах (маецца на ўвазе наяўнасць выбарчага сайта альбо блога ці прынамсі вэб-старонкі кандыдата на партыйным сайце). Ак тыўнасць у інтэрнэце падчас вы бараў можа выконваць наступныя важныя функцыі: 1) інфармацыйная пад трымка; 2) рэкрутаванне ва лан цё раў; 3) ма бі лі зацыя; 4) фанд-рэй зінг;

5) удзел і ўзаемадзеянне (Bentivegna, 2002).

У даследаваннях дэмакратыч ных рухаў інтэрнэт разглядаецца як інструмент, які патэнцыяльна можа дапамагчы ў развіцці грамадзянскай супольнасці, што, у сваю чаргу, вядзе да лібералізацыі і дэмакратызацыі ў аўтарытарных краінах (Robert, 2000:

119–138). Беларусь тут не ёсць вы ключэннем: прэзідэнцкую кампанію 2006 г. ананімны блогер назваў «інтэрнэт-рэвалюцыяй» — у якасці метафары ролі інтэрнэту як падчас самой выбарчай кампаніі, так і пад час пратэстаў, якія адбыліся пасля га ла савання (Мельянцоў, 2006).

Кан дыдаты ў прэзідэнты, асабліва апазіцыйныя, праз сваіх прад стаўнікоў, прэс-службу, вэб-ад мі ністратараў і звычайных актывістаў актыўна выкарыстоўвалі інтэрнэт як сродак для агітацыі. Усе канды даты мелі ўласныя сайты. Праўда, толькі Аляксандр Казулін і Аляк сандр Мілінкевіч мелі адмысло выя выбарчыя сайты: kozylin. com і milinkevich. org. Сяргей Гайдукевіч выкарыстоўваў для агітацыі партый ны сайт — ldpb. net, а Аляксандр Лу кашэнка меў толькі свой прэзідэнцкі партал president. gov. by, які не насіў спецыфічна выбарчага прызначэння.

Градус палітычнай актыўнасці ў краіне пасля кампаніі 2006 г. спаў.

Як адзначае А. Крывалап, наступныя за прэзідэнцкімі мясцовыя выбары 2007 г. былі куды менш папуляр най тэмай дыскусій у беларускай блогасферы: « Суполкі, якія ўзніклі ці былі вельмі актыўныя падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, не праявілі цікавасці да мясцовых вы барчых кампаній. Суполка руху “За Свабоду!” выбараў не заўважыла.

Найбольш масавая беларуская палітычная суполка “by_politics”, узніклая на падмурку ўжо легендар най суполкі “by_vybary2006”, так сама амаль цалкам праігнаравала выбары — 2007» (Крывалап, 2007) .

Анлайн-актыўнасць на пар ла мен цкіх выбарах 2008 г., якую мы разгледзім ніжэй, таксама вы явілася невысокай. Можна зрабіць дапушчэн не, што гэта адлюстроўвае даволі апатычнае стаўленне да апош ніх дзвюх кампаній значнай часткі беларускага грамадства.

Да пачатку выбарчай кампаніі 2008 г. улады прадэманстравалі га тоў насць удасканаліць выбарчы працэс.

У прыватнасці, некаторыя дробныя паляпшэнні адлюстравалі ў справаз - 114 № 12/2009 Internet politics дачах міжнародныя назіральнікі. Але гэтых захадаў было недастаткова:

выбары былі чарговы раз прызнаныя неадпаведнымі стандартам АБСЕ.

Абяцанні беларускіх уладаў забяспе чыць празрыстасць падліку галасоў засталіся абяцаннямі. У справаздачы АБСЕ адзначаюцца недасканаласці ў выбарчым заканадаўстве, якія толь кі ўзмацнілі агульную атмасферу «выбараў пад кантролем» з ледзь заўважнай агітацыйнай кампаніяй.

Склад выбарчых камісіяў, куды за рэдкімі выключэннямі амаль не патрапілі прадстаўнікі апазіцыі, памяншаў упэўненасць апазіцыйных кандыдатаў у дэмакратычнасці вы барчага працэсу (OSCE…).

Згодна са справаздачай АБСЕ, палітычныя партыі адыгрывалі не вя лікую ролю на гэтых выбарах. Боль шасць кандыдатаў вылучаліся як бес партыйныя, часткова дзеля таго, каб павялічыць свае шанцы (OSCE…).

Аднак спробы апазіцыі не былі плён ныя. Паводле абвешчаных вынікаў галасавання, ніводзін супраціўнік Аляксандра Лукашэнкі месца ў но вым парламенце не атрымаў (Andre de Nesnera…).

II. Апісанне метадаў Мы разгледзелі даследчую літа ратуру, даступную па тэме вэбкампаній і ролі інтэрнэту падчас беларускіх выбараў. Дадзенае дасле даванне мае на мэце адказаць на на ступныя пытанні:

1. Ці мелі кандыдаты ў дэпута ты на беларускіх парламенцкіх вы барах 2008 г. персанальныя блогі і перадвыбарчыя сайты?

2. Якія палітычныя сілы актыў на выкарыстоўвалі інтэрнэт падчас кампаніі 2008 г.?

3. Ці ёсць узроставыя і рэгі я нальныя адрозненні ў анлайн-ак тыўнасці кандыдатаў на выбарах 2008 г.?

Метадалагічна дадзенае дасле да ван не заснаванае на кван тытатыў ным статыстычным аналізе ўсіх за рэ гіс траваных кандыдатаў (паводле да дзе ных ЦВК). Для вызначэння па лі тычнай прыналежнасці былі вы карыстаныя сайты ЦВК, Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, а таксама пар тыйныя сайты. Пошук блогаў, персанальных сайтаў адбываўся праз папулярныя пашуковыя сістэмы і каталогі Google, Yandex, Akavita і іншыя, таксама пошук адбываўся па блогавай сістэме Livejournal і сацы яльнай сетцы vKontakte. ru.

Адзінкай аналізу ў дадзеным да следаванні паслужыла персаналь ная вэб-старонка (прынамсі, адзін HTML дакумент з персанальнай ін фармацыяй пра кандыдата). Раз гля да ліся розныя тыпы вэб-рэ прэ зентацый кандыдата: блог, пер санальны перад выбарчы сайт, старонка кандыдата на сайце арганізацыі альбо партыі, якую той прадстаўляе. Катэгорыі кадаван ня ўключалі імя кандыдата, узрост, вобласць (дзе кандыдат вылучаўся, Менск разглядаўся асобна), партый ную прыналежнасць, палітыч ны блок, на яўнасць асабістай старонкі ў сетцы vKontakte. ru, наяўнасць блога на Livejournal, наяўнасць персаналь нага перадвыбарчага сайта ці блога, наяўнасць персанальнай старонкі на сайце арганізацыі ці прадпрыемства, якое прадстаўляе кандыдат.

115 Андрэй Храпавіцкі. Аналіз вэб-актыўнасці кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2008 г.

№ 12/2009 Некаторыя з гэтых катэгорый па трабуюць тлумачэння. Для зручнасці былі вылучаныя тры палітычныя блокі: 1) Аб’яднаныя дэмакратыч ныя сілы (АДС); 2) праўладныя кан дыдаты; 3) іншыя. Да праўладных кандыдатаў былі аднесеныя ўсе кандыдаты, якія перамаглі на гэтых выбарах. Да «іншых» аднесеныя тыя, хто не перамог на гэтых выбарах, не быў у спісах АДС і не фігураваў у спісе «афіцыйна падтрыманых кандыдатаў» (які цыркуляваў у неза лежных медыях).

Катэгорыя «наяўнасць персаналь най старонкі на сайце арганізацыі, якую прадстаўляе кандыдат», фіксуе, ці мае кандыдат персанальную вэбстаронку на сайце той арганізацыі, да якой належыць па працы, партый най прыналежнасці ці грамадскай дзейнасці (напрыклад, на сайце той ці іншай партыі, прадпрыемства, вы канкама і г. д.) III. Аналіз і вынікі Інтэрнэт дае кандыдатам важны інструмент для хуткага і эфектыўнага распаўсюду інфармацыі, скіраванай як на журналістаў, партыйныя струк туры, так і непасрэдна на выбарцаў. У інтэрнэце кандыдаты, не абмежава ныя колькасцю друкаваных знакаў альбо часу, маюць магчымасць вы кладаць дэталі сваіх палітычных праграм. Інтэрнэт можа быць выка рыстаны кандыдатамі не толькі як сро дак тран сляцыі строга палітыч най інфармацыі, але і як інструмент для больш лёгкай зваротнай сувязі, непасрэднага кантакту з выбарцамі.

Для гэтага многія палітыкі ў ЗША, Польшчы, Украіне, Літве актыўна скарыстоўваюць даброты Web 2.0:

блогі, персанальныя сайты, сацы яльныя сеткі, дзе інфармацыя ідзе не толькі ад кандыдата да выбарца, але і наадварот. Зваротная сувязь — гэта важны элемент любой паспяховай вэб-кампаніі. Ніжэй мы разгледзім, наколькі кандыдаты ў дэпутаты на беларускіх парламенцкіх выбарах 2008 г. былі прадстаўленыя ў сеціве.

Палітычная прыналежнасць і вэб-актыўнасць. Дадзеныя да следавання сведчаць, што ан лайнак тыўнасць кандыдатаў у дэпу таты была даволі абмежаваная. Таблі ца 1 паказвае колькасць персаналь ных блогаў і перадвыбарчых сай таў кан дыдатаў, падзеленых па вод ле пры на леж насці да трох умоў на акрэс ле ных палітычных блокаў: АДС, «пар тыя ўлады» (кандыдаты, якія мелі падтрымку ўладных структур) і іншыя (кандыдаты, якія вылучаліся незалежна як ад АДС, так і ад ўлады Табліца 1. Персанальныя блогі і выбарчыя сайты Палітычны блок Не маюць Маюць Усяго АДС 57 13 70 Улада 110 1 111 Іншыя 80 3 83 Усяго 247 17 264 116 № 12/2009 Internet politics альбо былі вылучаныя, каб адабраць галасы ў апазіцыйных кандыдатаў).

Дадзеныя паказваюць, што коль касць асабістых сайтаў была не вы со кая. Аднак АДС відавоч на вы яў ля ла большую актыўнасць у ін тэр нэ це. 13 кандыдатаў са спі су АДС мелі ўласныя перадвыбарчыя сайты ці блогі. Кандыдаты ад ўлады, за адным выняткам, не мелі ўласных сайтаў. Розніца ў анлайн-актыўнас ці яшчэ больш відавочная, калі раз глядаць толькі блогі на Livejournal ( табліца 2).

АДС былі таксама найбольш актыўным гульцом на блогавай платформе Livejournal, незалежныя кандыдаты мелі 3 блогі, а кандыда ты, якія перамаглі на выбарах (акрэс леныя ў дадзеным даследаванні як кандыдаты ўлады) увогуле не былі прадстаўленыя на Livejournal.

Але нават тыя нешматлікія кан дыдаты, якія вялі свае блогі, далё ка не напоўніцу выкарыстоўвалі патэнцыял, якія прадастаўляюць палітыкам магчымасці сэрвісаў Web 2.0 (блогінгавыя сістэмы, сацыяль ныя сеткі, Youtube і інш.). Праведзены пошук па папулярных сацыяльных сетках vKontakte. ru, odnoklassniki.

ru, Facebook выявіў, што на гэ тых пляцоўках для наўпроставай камунікацыі маюць уласныя профілі адзінкі, і тыя амаль не скарыстоўвалі іх патэнцыял для агітацыі.

Далей разгледзім колькасць персанальных старонак на сайтах арганізацый кандыдатаў ( табліца 3).

Тут мы бачым, што кандыдатыпераможцы выйшлі ў лідэры.

Галоўным чынам гэта тлумачыцца статусам, які яны мелі да таго, як былі абраныя ў парламент. Многія кандыдаты ад улады працавалі дырэктарамі вялікіх прадпрыемстваў альбо старшынямі выканкамаў. За апошнія некалькі гадоў усе мясцовыя выканкамы займелі рэгіянальныя вэб-сайты. На многіх такіх сай тах ёсць персанальныя старонкі старшыняў выканкамаў, дзе коратка прадстаўленыя біяграфічныя звесткі і фотаздымак. Гэта хоць і слабая, але ўсё ж пэўная прысутнасць у інтэрнэце.

Партыйнасць дазволіла некато рым кандыдатам, якія ў звычайным жыцці не карыстаюцца інтэрнэтам, мець перадвыбарчыя старонкі на партыйных сайтах ( табліца 4).

Варта адзначыць, што абедзве беларускія камуністычныя партыі прадэманстравалі перадвыбар чую актыўнасць на партыйных сайтах, прадставіўшы кароткія звесткі пра сваіх кандыдатаў на асобных старонках. Між тым правацэнтрысцкія партыі выявілі большую дэцэнтралізацыю што да вэб-кампаній. У лічбах гэта адлю страванае ў табліцы 5.

Лічбы ў табліцы 5 паказваюць, што актыўнасць кандыдатаў ад БНФ і АГП была больш персаналізаваная, чым у кандыдатаў левых партый. Трэба ад значыць, што партыя БНФ, зрабіўшы рэдызайн уласнага сайта, запусціла адмысловую блогавую секцыю.

Меркавалася, што там будуць весці свае блогі найбольш прадстаўнічыя чальцы гэтай партыі. Аднак раздзел блогаў заставаўся неактыўным цягам выбарчай кампаніі 2008 г. Некаторыя маладзейшыя кандыдаты ад БНФ аддавалі перавагу вядзенню блогаў 117 Андрэй Храпавіцкі. Аналіз вэб-актыўнасці кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2008 г.

№ 12/2009 Табліца 2. Блогі на Livejournal Палітычны блок Не маюць Маюць Усяго АДС 65 5 70 Улада 111 0 111 Іншыя 80 3 83 Усяго 256 8 264 Табліца 3. Персанальныя старонкі кандыдатаў на сайтах арганізацый, якія яны прадстаўляюць Палітычны блок Не маюць Маюць Усяго АДС 58 12 70 Улада 98 13 111 Іншыя 78 5 83 Усяго 234 30 264 Табліца 4. Перадвыбарчыя старонкі кандыдатаў на сайтах палітычных партый Партыя Не маюць Маюць Усяго БАП 1 0 1 БНФ 11 2 13 БСДГ 1 0 1 БСДП 11 0 11 КПБ 2 3 5 ЛДП 8 0 8 АГП 16 2 18 ПКБ 8 12 20 РПТіС 3 0 3 Усяго 234 30 264 Табліца 5. Колькасць персанальных сайтаў у партыйных кандыдатаў (на непартыйных сайтах) Партыя Не маюць Маюць Усяго БАП 1 0 1 БНФ 9 4 13 БСДГ 1 0 1 БСДП 10 1 11 КПБ 5 0 5 ЛДП 8 0 8 АГП 15 3 18 ПКБ 20 0 20 РПТіС 3 0 3 Усяго 247 17 264 118 № 12/2009 Internet politics праз папулярную сістэму Livejournal альбо запусцілі ўласныя сайты ці вы карыстоўвалі патэнцыял лакальных медыйных інтэрнэт-рэсурсаў.

Узроставыя і рэгіяналь ныя ад розненні. Узроставыя варыяцыі ан лайн-прысутнасці кандыдатаў ад люстраваныя на дыяграмах, прыве дзе ных ніжэй. На малюнку 1 справа пака заны сярэдні ўзрост кандыдатаў, якія маюць асабісты блог / перадвыбарчы сайт. Злева пададзены сярэдні ўзрост кандыдатаў, якія ў інтэрнэце асабістых старонак ці блогаў не маюць.

Відавочна, больш мала дыя кан ды даты выявілі сябе ў інтэрнэце больш актыўна, чым старэйшыя.

Што тычыцца старонак кандыдатаў на арганізацыйных сайтах, то ўзрос тавыя адрозненні тут не відавочныя.

Статыстычныя дадзеныя фіксуюць пэўны лічбавы разрыў. Малю нак 2 паказвае колькасць асабістых сайтаў кандыдатаў паводле па вобласцяў, дзе яны вылучаліся. Горад Мінск і Мінская вобласць паказаныя асобна. Лічбы сведчаць, што ў Мінску і Мінскай вобласці вэб-актыўнасць кандыдатаў была вышэйшая, чым у астатняй Беларусі, разам узятай.

Наступныя табліцы (6–7) удаклад няюць гэтыя варыяцыі.

Парламенцкія выбары 2008 г.

у Беларусі могуць быць ахаракта ры заваныя нізкім узроўнем прад стаўленасці ў інтэрнэце кандыдатаў як з праўладнага, так і з апазіцыйнага спектраў. Кандыдаты ад АДС былі больш актыўныя ў інтэрнэце. У сваю чаргу, партыйнасць альбо высокая па сада ў выканкамах альбо на прадпры емствах дазволіла некаторым кан дыдатам быць рэпрэзентаванымі ў інтэрнэце, хоць без асабістага ўдзе лу ў кампаніі на старонках сеціва.

Бы лі зафіксаваныя рэгіяналь ныя і ўзрос тавыя адрозненні ў анлайнпрысутнасці кандыдатаў. Трэба ад Малюнак 1. Сярэдні ўзрост кандыдатаў, якія маюць / не маюць асабісты блог / перадвыбарчы сайт 119 Андрэй Храпавіцкі. Аналіз вэб-актыўнасці кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2008 г.

№ 12/2009 Малюнак 2. Колькасць асабістых сайтаў кандыдатаў па абласцях, дзе яны вылучаліся Табліца 6. Персанальныя сайты кандыдатаў па абласцях Вобласць Няма Ёсць Усяго Брэсцкая 37 3 40 Гомельская 38 0 38 Гродзенская 20 1 21 Мінская 32 9 41 Магілёўская 36 0 36 Віцебская 31 1 32 г. Мінск 53 3 56 Усяго 247 17 264 Табліца 7. Старонкі кандыдатаў на сайтах арганізацый, якія яны прадстаўляюць, па абласцях Вобласць Няма Ёсць Усяго Брэсцкая 37 3 40 Гомельская 32 6 38 Гродзенская 17 4 21 Мінская 39 2 41 Магілёўская 34 2 36 Віцебская 27 5 32 г. Мінск 48 8 56 Усяго 234 30 264 120 № 12/2009 Internet politics значыць, што дадзеная праца — гэта толькі першы крок. Спатрэбяцца да датковыя лангіцюдныя даследаванні, каб прасачыць, як вэб-актыўнасць беларускіх палітыкаў зменіцца з ця гам часу.

Літаратура 1. Bentivegna, Sara. E-campaigning in the 2001 Italy’s Election . Panel — Mass Media and Politics: Western European Perspectives, 2002.

2. Bimber, Bruce A., Richard, Davis. Campaigning Online: The Internet in U. S. Elections.

Oxford; New York: Oxford University Press, 2003.

3. Cohen, D. T. My Page is Bigger Than Your Page: A Comparative Examination of E-Campaign Functionality and Strategy of 2004 Candidate and State Party Sites. The American Political Science Association, 2005.

4. Gibson, R. K. & McAllister, I. Online Campaigning in the 2007 Australian Election:

Did the Web Deliver Votes. The American Political Science Association, 2008.

5. Gulati, G. J. Campaigning for Congress on the World Wide Web and the Implications for Strong Democracy. The American Political Science Association, 2003.

6. Liakhovich, Andrei. Belarus Votes 2008: The Parliamentary Election: the Authorities and Democratic Candidates // Belarus Public Policy Fund. September 2008.

7. Mossberger, Karen, Caroline J. Tolbert, and Mary Stansbury. Virtual Inequality: Beyond the Digital Divide. Washington, D. C.: Georgetown University Press, 2003.

8. Putnam, R. D. 1993. Making democracy work: Civic traditions in modern Italy.

Princeton, NJ: Princeton University Press. Hill, David. T., & Sen, Krishna. (2000). The Internet in Indonesia’s new democracy. Democratization, volume 7, number 1.

9. Speckman, K. R., Did 2004 online news do a better job of informing young voters than 2000? Midwest Political Science Association Annual Meeting Chicago, April 2006.

10. Vidanava, I. New Media as a Form of Youth Resistance. Warsaw, 2008. http://www.

belinstitute.eu/images/stories/documents/4_vidanava.pdf 11. Винокур, Н. Интернет в поселках городского типа. ProBelNet. com. http://probelnet.

com/content/view/51/33/ 12. Крывалап, А. Livejournal і раённая газета ў кантэксце выбараў — 2007 // Палітычная сфера. 2007. № 9.

13. Мельянцоў, Д. Няпэўная будучыня беларускага інтэрнэту // ARCHE. 2007. № 10.

14. Мельянцоў, Д. Спантанныя групы ў паслявыбарчы перыяд // Палітычная сфера.

2006. № 7.

15. Цинкевич, И. Публичное пространсто Белнета. ProBelNet. com. http://probelnet.

com/content/view/21/9/.