129 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Уваход Славакіі ў абшар беларускай рэчаіснасці адбыўся ў 1998 г. і звязаны з дэмакратычнымі трансфармацыямі ў гэтай краіне пасля перамогі апазіцыйных прадэмакратычных сіл на парламенцкіх выбарах, якой спрыяла паспяховая мабілізацыйная кампанія «Obcianska Kampan’98» (ОК’98). У выніку сфармаваны новы ўрад, што змяніў адміністрацыю аўтарытарнага кіраўніка Уладзімера Мечыяра.
Напэўна, першым у беларускай паліталогіі досвед Славакіі спрабаваў актуалізаваць Уладзімір Роўда (1999—2000), ён займаўся транзіталогіяй і разглядам мадэлей дэмакратычнага пераходу, у тым ліку і ў кантэксце дэмакратызацыі Беларусі. Спадзеючыся, што Беларусь усё ж патрапіць у трэцюю хвалю дэмакратызацыі, як гэта зрабіла большасць краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў 1990-я гады, беларускі палітолаг карыстаўся метадалогіяй Самуэля Гантынгтана (Хантнингтон, 2003), які прапаноўваў вылучаць у трэцяй хвалі дэмакратызацыі тры формы дэмакратычнага пераходу: трансфармацыю (transformation), калі пераход да дэмакратыі адбываецца шляхам рэформаў «зверху»;
замяшчэнне (replacement), пры якім змена палітычнага ладу адбываецца хутка «знізу» ў момант палітычнага крызісу; прамежкавы варыянт (transplacement), калі праз перамовы паміж уладай і апазіцыяй дасягаецца дамоўленасць аб пеНаталля Васілевіч Славацкая надзея беларусаў.
Браціслава — Мінск, 2006 Abstract Рэцэнзія на кнігу «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый». Разглядаюцца пытанне актуальнасці для Беларусі славацкага досведу дэмакратычных трансфармацый, асобныя артыкулы аб генеалогіі славацкай ідэнтычнасці, гісторыі Славакіі, а таксама пераходзе краіны ў 1998 г.
да дэмакратыі.
Ключавыя словы: Славакія, Беларусь, дэмакратычныя трансфармацыі, Словакия, славакі, ідэнтычнасць славакаў, Чэхаславакія, ОК’98, дэмакратызацыя, дэмакратычныя трансфармацыі.
Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый / Пер. са славацкай. Браціслава — Мінск: ООО «Невский простор», С.-Пецярбург, 2006. 328 с.
раўтварэннях палітычнай сістэмы. Сярод гэтых формаў найбольш імаверным падавалася замяшчэнне, узорам якога выступаў «славацкі сцэнар» (гэтая ідэя актыўна прасоўвалася праз структуры грамадзянскае супольнасці).
1999 год — своеасаблівы для Беларусі:
рэжым перажываў крызіс легітымнасці, наперадзе былі парламенцкая (2000 г.) і прэзідэнцкая (2001 г.) кампаніі — першыя пасля ўсталявання персаналісцкай дыктатуры прэзідэнта Лукашэнкі ў 1996 г. Тады здавалася, што рэжым не пераадолее крызісу, а апазіцыя толькі чакае нагоды, каб шляхам мабілізацыі грамадства дасягнуць зменаў. Аднак на парламенцкіх выбарах 2000 года апазіцыя абрала тактыку байкоту, адваротную мабілізацыі. І пра славацкі досвед загаварылі ўжо ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі:
«Ці магчымыя ў Беларусі stunning elections?» (Роўда, 2001), «Ці магчымы беларускі ОК’2001?» (Роўда, 2001), праводзіліся паралелі паміж рэжымамі Лукашэнкі і Мечыяра, палітычнымі сістэмамі Беларусі і Славакіі. Аднак усё скончылася адно рэфлексаваннямі на тэму «Чаму ў Беларусі не адбыліся stunning elections?» (Роўда, 2001). Вынікі выбараў былі досыць прадказальнымі, «stunning» (ашаламляльнымі) яны сталі толькі для дэмакратычных актывістаў. Паціху славацкі досвед быў выцеснены на другі план больш «раскручанымі» і яркімі сербскімі © Пал I тычная сфера ISSN 1819-3625 № 7-2007 130 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 падзеямі 2000 года (Сіліцкі, 2003). «Сербскі сцэнар», як падаецца, зрабіў найбольшы ўплыў на кампанію 2001 года. Але падзеі не развіваліся паводле вызначанае мадэлі, бо ў Беларусі рэжым не толькі не пахіснуўся, але і канчаткова ўмацаваўся ў той час, як апазіцыя была надзвычай аслабленая, што прывяло да поўнай паразы і «грузінскага» сцэнару на парламенцкіх выбарах у 2004 годзе, і «ўкраінскага» — «аранжавай» рэвалюцыі — на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Урэшце, даследнікі альбо сцвярджалі, што Беларусь не трапляе ў трэцюю хвалю дэмакратызацыі і знаходзіцца ў яе адкаце ці трэцяя хваля ўжо скончылася, альбо абвяшчалі ўслед за Томасам Карозэрсам (Карозэрс, 2004) «канец парадыгмы транзіту» наогул (Транзіталогія…, 2004).
Тым не менш, славацкі досвед можа натхняць. І выхад кнігі «Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый» гэта пацвярджае.
(Трэба заўважыць, што летась выйшла аналагічная кніга «Трансфармацыя — чэскі досвед»;
(Трансфармацыя…, 2005). «Славацкая надзея...» была выдадзена на беларускай мове Інстытутам грамадскіх пытанняў пры дапамозе Таварыства сяброў Славакіі. Ва ўводзінах старшыня таварыства Павал Дэмеш адзначае, што «прыйшоў час падзяліцца нашым досведам і з іншымі», кніга мае быць «крыніцай натхнення і адвагі». Як піша ў рэцэнзіі рэдактар беларускага выдання Алесь Анціпенка, «ужо на першых старонках чытач будзе вымушаны канстатаваць: паўставанне сучаснай палітычнай нацыі ды культурніцкай ідэнтычнасці славакаў надзвычай добра карэлюецца з гэткімі ж працэсамі і нашай гісторыі» (Анціпенка, 2006).
Сапраўды, чытаючы першую частку кнігі «Чыннік гісторыі і славацкая незалежнасць», нельга не заўважыць, наколькі праблематызацыя «славацкага пытання» і спосабы яго развязання падобныя да «беларускага пытання» напрыканцы XIX — пачатку XX стагоддзя, наколькі падобная сітуацыя, у якой апынуліся славакі «з братамі чэхамі» і беларусы «з братняю Руссю».
Адзін з канцэптуальных вобразаў, што ўводзіць кніга, — вобраз ценю — «ценю венгерскага і нямецкага» ў артыкуле Рудольфа Хмела «Славацкае пытанне ў ХХ ст.» . Аўтар разглядае гістарычныя ўмовы паўставання славацкае нацыі, якія ўспрымае як перманентную нацыянальна-вызваленчую барацьбу. У артыкуле апісваюцца працэс фармавання славацкай дзяржаўнасці і розныя мадэлі развязання «славацкага пытання», пасля таго як, паводле словаў, выказаных у 1918 г. Андрэем Глінкам, «тысячагадовы шлюб з венграмі разладзіўся». На першае месца выйшаў чэхаславізм , паводле якога чэхі і славакі з’яўляюцца адзіным народам і паміж імі няма істотнай розніцы. Чэхаславізму супрацьстаяў рэгіяналізм, што прызнаваў неабходную еднасць «адзінага чэхаславацкага народу», але сцвярджаў прынцып роўнасці Славакіі і Чэхіі, а гэта значыць — неабходнасць адміністрацыйнага самакіравання Славакіі ў адзіным дзяржаўным арганізме. У сваю чаргу, аўтанамізм, звязаны з імем лідэра Нацыянальнай партыі — каталіцкага святара Андрэя Глінкі — і з дэвізам «Каб славакі пачуваліся ў Славакіі дома», дэклараваў палітычнае самавызначэнне славакаў у межах федэрацыі. Разнастайнасць поглядаў на будучыню Славакіі дапаўнялася камуністычнай мадэллю, што зводзіла «славацкае пытанне» да класавага.
У артыкуле «У паўценю двзвюх таталітарных сістэм (замірэнне з мінуўшчынай)» Юрая Маруш’як разглядае акалічнасці існавання самастойнай славацкай дзяржавы пад нямецкай акупацыяй. Даследнік кажа пра «люстрацыйную гісторыю», пра неабходнасць катарсісу — рэфлексіі віны, якую славакі маюць праз удзел у масавым знішчэнні габрэяў у часе нямецкай акупацыі і праз супрацоўніцтва з фашыстамі, а таксама пра неабходнасць замірэння з камуністычным мінулым.
У артыкуле Лаяша Грэндаля «Сярэдняя Еўропа і яе прывіды» , напісаным яшчэ ў 1996 г., ставіцца праблема стасункаў славацкай ідэнтычнасці і Сярэдняй Еўропы на павучальным прыкладзе «сям’і Шмітаў з Кошыцаў» — тыповай гісторыі тыповых абывацеляў, падобнай да «Тутэйшых» Янкі Купалы і «Кароткай гісторыі Беларусі» Шалкевіча. Пра першае пакаленне Л. Грэдаль адзначае: «Шміты — сярэднееўрапейцы да мозга касцей. За сваё доўгае жыццё яны двойчы былі венгерскімі і двойчы чэхаславацкімі грамадзянамі, каб у рэшце рэшт памерці грамадзянамі Славацкай Рэспублікі». Другое пакаленне, дзеці Шмітаў, ужо больш не былі Шмітамі, бо адзін з іх стаў славакам з прозвішчам Кавальскі, другі — венграм з прозвішчам Ковачпатак, абодва былі заклятымі ворагамі і памерлі заўчасна. Трэцяе пакаленне, дзеці двух братоў, упершыню сустрэўшыся на пахаванні дзядулі, размаўлялі праз перакладчыка, бо не ведалі моРэцэнзіі 131 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 ваў адно аднаго і пры гэтым саромеліся сваёй сярэднееўрапейскасці.
Перажыванне мінулага і яго пераадоленне (месцамі прыўлашчванне), тварэнне славацкай гісторыі як славацкай будучыні, а таксама акт вызвалення як здабыццё незалежнасці і свайго месца («мы не знаходзім сабе месца»; тамсама:
81) з’яўляецца цэнтральнай тэмаю «гістарычнага» зрэзу кнігі. Праблема страты і набыцця ідэнтычнасці рэканструюе прастору вакол і ўнутры Славакіі, а галоўнае — прастору для Славакіі.
У артыкуле «Традыцыі славацкай палітыкі» Мілан Земка робіць агляд палітычных рэжымаў, якія існавалі ў Славакіі на працягу XX стагоддзя: гэта і першая чэхаславацкая дзяржава (1918—1938), і Ваенная Славацкая Рэспубліка (1939—1945), якую аўтар называе «чорнай дыктатурай», другая Чэхаславацкая Рэспубліка (1945—1948) і, нарэшце, «чырвоная дыктатура» (1948—1989). Паcля разглядаюцца праблемы пабудовы дэмакратычнай Чэха-Славацкай Рэспублкі, якія скончыліся ў 1993 г. утварэннем незалежнай Славакіі. Іншы артыкул — «Фармаванне палітычных сістэм: знешнія ўплывы і ўнутраныя фактары» (Любамір Ліптак) — таксама закранае пытанне эвалюцыі палітычнага рэжыму, але ўжо праз аналіз не палітычнай традыцыі, а структурных змен, што адбыліся ў славацкім грамадстве цягам ХХ стагоддзя і спрыялі пераходу ад адной формы аўтарытарнага кіравання да іншай (разбурэнне прыватнай уласнасці ў міжваенны перыяд, разбурэнне сістэмы парламенцкай дэмакратыі ў ваенны перыяд, разбурэнне структур грамадзянскай супольнасці ў пасляваенны перыяд). У сваіх тэкстах аўтары Мілан Земка і Любамір Ліптак робяць спробы ўвесці інстытуцыйнае вымярэнне ў гістарычны кантэкст і прааналізаваць трансфармацыі палітычных рэжымаў Славакіі на працягу XX стагоддзя, эвалюцыю розных элементаў палітычных сістэм: эканомікі, палітыкі, грамадзянскай супольнасці.
Усе пералічаныя матэрыялы задаюць шырокі кантэкст аналізу сучаснасці — паўставання і падзення рэжыму Мечыяра, барацьба з якім сталася, паводле меркавання Уладзімір Крыва ў артыкуле «Падзелы і расколы ў славацкім грамадстве» , «цэнтральным палітычным канфліктам, які дамінаваў у славацкім грамадстве цягам амаль усіх 1990-х гг.».
Нядзіўна, што азначаны канфлікт стаў цэнтральным для ўсяе кнігі: «Што гэта за рэжым?», «Якія былі яго падмуркі?». А галоўнае — «Як у славакаў атрымалася яго пераадолець?». Ці, запытваецца Соня Самалан у артыкуле «Наш шлях да стандартнай дэмакратыі» , «як гэта здарылася і якія фактары былі вырашальнымі для ўваходжання Славакіі ў групу кансалідаваных дэмакратый?». Яна спрабуе вызначыць ролю «славацкай надзеі» для беларусаў, фармулюючы пытанне «А што гісторыя дэмакратызацыі Славакіі можа даць Беларусі?». Адказ вяртае нас да парадыгмы транзіталогіі:
«Транзітолагі паспрыялі... рэдукцыі песімізму...
заразілі і акадэмікаў, і шараговых, але актыўных грамадзян “апантанасцю надзеяй”». Менавіта надзея і прыклад, які кніга спрабуе даць беларускаму чытачу, у большай ступені, чым «структурныя перадумовы», мусяць «паспрыяць поспеху дэмакратызацыі».
Дзякуючы «своечасовым стратэгічным рашэнням палітычных актораў» і нягледзячы на «не вельмі спрыяльныя структурныя ўмовы», сярод якіх вызначаецца неспрыяльная грамадская думка, «трансфармацыя адбылася». І славацкія аўтары па кроку раскрываюць ролю палітычных суб’ектаў: «Палітычныя партыі — акторы дэмакратызацыі і сацыяльных рэформаў» (Грыгорый Мясежнікаў), «СМІ: новае аблічча» (Міраслаў Колар) . Але найбольшая ўвага аддаецца недзяржаўным арганізацыям, якім Марцін Бутара і Барыс Стрэчанскі прысвяцілі тэкст «Роля грамадзянскай супольнасці і няўрадавых арганізацый у дэмакратычных пераменах» . Аналізу грамадскай свядомасці, у «канфрантацыі» з якой адбываліся змены, прысвечаны артыкул Зора Бутарава «Посткамуністычная ментальнасць супраць выклікаў мадэрнізацыі» .
«Сучасная Славакія, сябра Еўрапейскага Саюзу і НАТО, — гэта іншая краіна, чым Славакія ў 1994—1998 гг.». Краіна значна трансфармавалася палітычна і эканамічна, стаўшы на шлях умацавання дэмакратычных інстытуцый (гэтаму аспекту прысвечаныя артыкулы Яўгена Южыца «Эканамічныя трансфармацыі» і Антона Марцінчына «Прыватызацыя і прамыя замежныя інвестыцыі» ).
Паводле словаў журналіста Івана Штулайтэра, Славакія апынулася «знутры, а не на арбіце дэмакратычнага свету» і, як сцвярджае Уладзімір Більчык, «у якасці сябра ЕС Славакія ўжо вызначылася наконт кірунку свайго палітычнага развіцця».
Наталля Васілевіч . Славацкая надзея беларусаў. Браціслава — Мінск, 2006.
132 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Так, цяперашняя Славакія — гэта іншая краіна, чым Славакія 1994—1998 гадоў: і ў кантэксце «досведу», і ў кантэксце «надзеі». Фактычна прадстаўленая кніга з’яўляецца якасным, у тым ліку і з акадэмічнага гледзішча, дапаможнікам, Літаратура 1. Анціпенка А. Досвед дзеля будучыні // http: // www.nmnby.org / pub // 0610 // 17j.html.
2. Карозэрс Т. Канец парадыгмы транзіту // Палітычная сфера. 2004. № 3.
3. Роўда У. Грамадзянская мабілізацыя. Славацкі досвед пераходу да дэмакратыі // Наша Ніва. 14.05.2001. № 20 (229).
4. Роўда У. Ці магчымыя ў Беларусі stunning elections? // Наша Ніва. 11—18.12.2000. № 50 (207).
5. Роўда У. Чаму ў Беларусі не адбыліся stunning elections? // Наша Ніва. 15.10.2001. № 42 (251).
6. Сіліцкі В. Адкладзеная свабода: посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі // Arche. 2003. №№ 3—6.
7. Транзіталогія: праект і дысцыпліна: Размова з расійскім палітолагам Уладзімерам Гельманам // Палітычная сфера.
2004. № 3.
8. Трансфармацыя — чэскі досьвед. / Пад рэд. Любаша Вэсэлы. Прага, 2005.
9. Хантнингтон С. Третья волна: демократизация в конце ХХ века. Москва, 2003.
які дазваляе зразумець логіку развіцця і асэнсавання эвалюцыі гэтае краіны, а таксама ўтрымлівае шмат карысных эмпірычных звестак. Кнігу цікава чытаць, нават калі пакінуць па-за дужкамі праблему «надзеі».
Рэцэнзіі