Часопіс “Палітычная сфера”

Дзяржаўна-грамадскі сектар у беларускай палітычнай мадэлі

Алена Сідаровіч · 2006

75 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Для грамадства Рэспублікі Беларусь, якое знаходзіцца на пераходным этапе, важным з’яўляецца супрацоўніцтва і пазітыўнае ўзаемадзеянне паміж структурамі «трэцяга сектара» і дзяржаўнымі органамі, асабліва па пытанні ажыццяўлення сацыяльна-эканамічных і палітычных рэформаў. Аднак апошнім часам назіраецца актывізацыя працэсаў інкарпаравання структур грамадзянскай супольнасці ў дзяржаўны сектар.

Найбольш важныя сферы грамадзянскай актыўнасці — прафсаюзы і моладзевыя арганізацыі — поўнасцю знаходзяцца пад дзяржаўным кантролем і апекай, таму фактычна не з’яўляюцца незалежнымі арганізацыямі «трэцяга сектара». У рэчышчы замацавання ў Рэспубліцы Беларусь стасункаў паміж грамадскім і дзяржаўным сектарамі паводле мадэлі інстытуцыйнага карпаратывізму адбываюцца унікальныя працэсы, а менавіта — спроба стварыць гібрыдны дзяржаўнаграмадскі сектар.

Уводзіны У постсавецкіх краінах з прычыны трансфармацыі палітычнай сістэмы праблема межаў паміж грамадствам і дзяржавай стаіць асабліва востра. Тут спалучаюцца стасункі залежнасці Алена Сідаровіч ДзяржаўнаFграмадскі сектар у беларускай палітычнай мадэлі грамадства, грамадзянскай супольнасці ад дзяржавы, якія засталіся ў спадчыну ад мінулага, і новыя формы палітычнай арганізацыі.

Грамадзянская супольнасць у шырокім сэнсе — гэта лучнасць усіх стасункаў і працэсаў у грамадстве, не звязаных з дзейнасцю дзяржаўных структур. Аднак кіравацца такім азначэннем у даследчай працы дастаткова складана, таму большасць навукоўцаў праводзяць аналіз грамадзянскай супольнасці, разумеючы яе ў вузкім сэнсе — як лучнасць недзяржаўных асацыяцый грамадзян.

Недзяржаўныя грамадскія арганізацыі (НДА) з’яўляюцца цэнтральным інстытутам грамадзянскай супольнасці і складаюць так званы трэці сектар інстытутаў грамадства. З класічнага пункту гледжання, недзяржаўную грамадскую арганізацыю азначаюць як добраахвотную самакіраваную асацыяцыю грамадзян, інтарэсы якіх не звязаныя з барацьбой за дзяржаўную ўладу і за ўваходжанне ва ўрад (так званы першы сектар), а таксама не звязаныя з атрыманнем прыбытку, камерцыяй (так званы другі сектар) (Неправительственные…, 2006: 221). Недзяржаўныя грамадскія арганізацыі ставяць на мэце развязанне праблем пэўных слаёў жыхарства ці задавальненне грамадскіх патрэб. У навуковай літаратуры выкарыстоўваецца пэўнае кола тэрAbstract У апошнія гады на Беларусі складваецца тэндэнцыя да актывізацыі працэсаў інкарпаравання структур грамадзянскай супольнасці ў дзяржаўны сектар. Найбольш важныя сферы грамадзянскай актыўнасці (прафсаюзы і моладзевыя арганізацыі) цалкам знаходзяцца пад дзяржаўным кантролем і апекай, а нелаяльныя — рэпрэсуюцца. У рэчышчы замацавання ў Рэспубліцы Беларусь дачыненняў паміж грамадскім і дзяржаўным сектарамі паводле мадэлі інстытуцыйнага карпаратывізму адбываюцца унікальныя працэсы, а менавіта спроба стварыць гібрыдны дзяржаўна-грамадскі сектар.

Ключавыя словы: грамадзянская супольнасць, трэці сектар, карпаратыўная дзяржава, беларуская палітычная сістэма, дзяржаўна-грамадскі сектар, недзяржаўныя арганізацыі.

© Пал I тычная сфера ISSN 1819-3625 № 7-2007 76 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 «Беларуская сістэма» мінаў для абазначэння грамадскіх арганізацый:

«недзяржаўныя», «няўрадавыя», «некамерцыйныя», «непрыбытковыя», «дабрачынныя» арганізацыі і г. д.

У сучасных дэмакратычных палітычных сістэмах сектары маюць дастаткова акрэсленыя межы і захоўваюць аўтаномію, але адначасова могуць ажыццяўляць эфектыўнае супрацоўніцтва. Важна адзначыць, што розныя сектары выконваюць пэўныя функцыі ў грамадстве, чым забяспечваюць раўнавагу палітычнай сістэмы.

Сучасныя краіны выкарыстоўваюць паслугі недзяржаўных арганізацый у галіне грамадскага абслугоўвання (Public Service), бо яны, як правіла, робяць гэтую працу больш эфектыўна і танна, чым дзяржаўныя службы і прадпрымальніцкі сектар. Акрамя таго, «трэці сектар» ажыццяўляе такія важныя функцыі ў грамадстве, як палітычная сацыялізацыя, абарона правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, рэкрутаванне грамадзян, інстытуцыялізацыя грамадзянскіх ініцыятыў, фармаванне грамадскай думкі.

У постсавецкіх краінах утварылася вялікая колькасць недзяржаўных грамадскіх арганізацый, якія адрозніваюцца паміж сабой колькасцю сяброў, кірункамі і маштабамі дзейнасці.

Ступень даверу з боку жыхарства да недзяржаўных грамадскіх арганізацый розная ў залежнасці ад краіны. Але ўсё ж такі ў параўнанні з дзяржаўнымі органамі, недзяржаўным арганізацыям (асабліва лакальнага ўзроўню) давяраюць больш, паколькі яны знаходзяцца бліжэй да праблем лакальнай супольнасці і кожнага чалавека.

Урад можа выкарыстоўваць веды і інфармацыю недзяржаўных грамадскіх арганізацый у пэўных галінах ці па пэўных праблемах. Напрыклад, урад Францыі рэгулярна праводзіць кансультацыі з недзяржаўнымі грамадскімі арганізацыямі па пытанні палітыкі супрацоўніцтва з краінамі на стадыі развіцця і за апошнія гады стварыў разнастайныя механізмы супрацоўніцтва з арганізацыямі «трэцяга сектара» (Неправительственные…, 2006:. 234). Вышэйшы ўзровень кансультацый паміж недзяржаўнымі арганізацыямі і ўрадам можна ахарактарызаваць такім паняццем, як «працэс удзелу». Як паказвае практыка, «працэс удзелу» часта прыводзіць да атрымання грантаў ці заключэння кантрактаў і дамоваў паміж недзяржаўнымі арганізацыямі і ўрадавымі структурамі на даванне сацыяльных паслуг, бо структуры «трэцяга сектара» здольныя больш эфектыўна, чым бюракратычны дзяржаўны апарат, рэагаваць на новыя выклікі і вырашаць праблемы грамадства. Апроч таго, для вырашэння пэўных праблем недзяржаўныя арганізацыі могуць прыцягваць дадатковыя рэсурсы, у прыватнасці мабілізаваць грамадзянскую падтрымку і дапамогу, асабліва на лакальным узроўні. На жаль, фінансавую падтрымку дзяржава ахвотней дае тым арганізацыям, якія робяць паслугі ў прыярытэтнай для яе сферы.

Неабходна адзначыць, што краіны Усходняй Еўропы абавязаныя свайму поспеху ў працэсе мадэрнізацыі і дэмакратызацыі палітычнай сістэмы грамадства менавіта шчыльнаму супрацоўніцтву структур грамадзянскай супольнасці і дзяржавы, якое будуецца на ўзаемапавазе і прызнанні важнасці кожнага з удзельнікаў, да таго ж у пераходных грамадствах узаемадзеянне паміж інстытутамі грамадзянскай супольнасці і дзяржаўным апаратам часцей за ўсё ажыццяўляецца паводле карпаратывісцкай мадэлі, калі дзяржава падтрымлівае неразвітыя і слабыя структуры грамадзянскай супольнасці і дапамагае ім. Але тут існуе небяспека страты самастойнасці арганізацыямі «трэцяга сектара» праз інкарпараванне ў дзяржаўныя структуры.

Кожная краіна дэманструе ўласную мадэль арганізацыі публічнай прасторы. Беларусь адрозніваецца відавочнымі асаблівасцямі ад большасці краін Усходняй Еўропы. Працэсы цэнтралізацыі дзяржаўнай улады і яе аўтарытарны характар прывялі да значнай дэфармацыі структур грамадзянскай супольнасці і ўмоваў яе развіцця.

У адпаведнасці з логікаю палітычнага развіцця адбылося спачатку дэ-факта, а пазней дэ-юрэ афармленне спецыфічных структур «грамадскадзяржаўнага сектара» (сістэма цалкам інтэграваных у бюракратычны апарат «грамадскіх» арганізацый), на якія ўскладзеныя спецыфічныя функцыі ў «беларускай палітычнай мадэлі», што шмат у чым з’яўляецца аднаўленнем савецкай карпаратывісцкай мадэлі разумення сутнасці і функцый грамадскіх арганізацый.

I. Афармленне дзяржаўнаF грамадскага сектара Беларусі У Рэспубліцы Беларусь 19 ліпеня 2006 года быў прыняты закон «Аб рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб»яднаннях» (О республиканских…, 2006), якому папярэднічаў загад прэзідэнта № 335 «Аб рэспубліканскіх дзяржаў- 77 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 на-грамадскіх аб’яднаннях» (О республиканских…, 2003). Гэтыя нарматыўныя прававыя акты ў пэўнай ступені унікальныя, бо паводле іх ствараюцца грамадскія арганізацыі, цалкам залежныя ад дзяржавы, а закон ставіць сваёй задачай «падвышэнне эфектыўнасці дзейнасці некаторых некамерцыйных арганізацый, што выконваюць дзяржаўна значныя задачы» (О республиканских…, 2006), у ім даецца азначэнне рэспубліканскаму дзяржаўна-грамадскаму аб’яднанню.

Такім новаўтвораным суб’ектам прызнаецца заснаваная на сяброўстве некамерцыйная арганізацыя, створаная для выканання ўскладзеных на яе дзяржаўна значных задач, якія, аднак, не канкрэтызаваныя. Рэспубліканскія дзяржаўна-грамадскія аб’яднанні, паводле артыкула 2 закону, «ствараюцца на ўмовах, вызначаных прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, альбо па яго даручэнні Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь» (О республиканских…, 2006).

Прапісаныя асобным пунктам закону ўзаемадачыненні паміж дзяржаўнымі органамі і рэспубліканскімі дзяржаўна-грамадскімі аб’яднаннямі будуюцца на двух асноўных прынцыпах. З аднаго боку, «дзяржаўныя органы ў межах сваёй кампетэнцыі маюць права ў адпаведнасці з заканадаўствам, зыходзячы з дзяржаўна значных задач рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб‘яднанняў, здзяйсняць каардынацыю іх дзейнасці і прымаць рашэнні», абавязковыя для выканання гэтымі аб’яднаннямі. З другога боку, рэспубліканскія дзяржаўна-грамадскія аб’яднанні могуць надзяляцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў паўнамоцтвамі «па ажыццяўленні арганізацыйна-метадычнага кіраўніцтва дзяржаўнымі органамі ў сувязі з рэалізацыяй рэспубліканскімі дзяржаўна-грамадскімі аб‘яднаннямі функцый і паўнамоцтваў у галіне дзяржаўнага кіравання» (О республиканских…, 2006).

З вышэйсказанага вынікае, што некаторыя некамерцыйныя арганізацыі не проста інкарпаруюцца ў дзяржаўныя структуры, а надзяляюцца паўнамоцтвамі па ажыццяўленні дзяржаўнага кіравання і ў некаторых выпадках ставяцца нават вышэй па статусе за дзяржаўныя органы ўлады, бо могуць ажыццяўляць арганізацыйнаметадычнае кіраўніцтва апошнімі.

Да прыняцця закону «Аб рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднаннях» у Рэспубліцы Беларусь ужо фактычна дзейнічала некалькі арганізацый такога кшталту: Добраахвотнае таварыства садзейнічання Арміі, Авіяцыі і Флоту Рэспублікі Беларусь, Беларускае фізкультурнаспартыўнае таварыства «Дынама» і Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах, — якія былі створаныя паводле загаду прэзідэнта з мэтай фінансавання дзейнасці па рэалізацыі дзяржаўна значных задач. Напрыклад, Добраахвотнае таварыства садзейнічання Арміі, Авіяцыі і Флоту Рэспублікі Беларусь ператворанае з Беларускага абароннага спартова-тэхнічнага таварыства згодна з загадам прэзідэнта № 700 выключна ў «мэтах садзейнічання ўмацаванню абароны Рэспублікі Беларусь і падвышэння эфектыўнасці развязання дзяржаўна значных задач па патрыятычным, фізічным выхаванні грамадзян і іх падрыхтоўцы да ваеннай службы» (О некоторых…, 1999). Сёння працягваецца працэс стварэння дзяржаўна-грамадскага сектара. Напрыклад, загад прэзідэнта № 450 ад 17 ліпеня 2006 года прадугледжвае пераўтварэнне ГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» у рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне.

Інкарпарацыя «трэцяга сектара» ў дзяржаўныя структуры ажыццяўляецца не толькі праз стварэнне дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, але і адміністрацыйным чынам. Напрыклад, дзяржава шырока падтрымлівае спартыўны сектар: актыўна будуюцца спартыўныя комплексы, выдзяляецца значныя фінансы на разнастайныя спартыўныя мерапрыемствы, прызначаюцца стыпендыі. У галіне спорту існуе 38 спартыўных федэрацый, кіраванне якімі моцна звязанае з адміністрацыйнымі структурамі. Напрыклад, ГА «Беларуская федэрацыя веласіпеднага спорту» кіруе міністр транспарту і камунікацый, ГА «Беларуская асацыяцыя гімнастыкі» — міністр фінансаў, ГА «Беларуская федэрацыя коннага спорту» — старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Спартыўныя федэрацыі хоць і з’яўляюцца грамадскімі аб’яднаннямі, але атрымліваюць відавочныя прэферэнцыі з боку дзяржавы (доступ да каналаў дзяржаўнага фінансавання і пераразмеркавання сродкаў, тэхнічна-матэрыяльная, інфармацыйная і арганізацыйная падтрымка), бо кіраўнікі гэтых арганізацый адначасова займаюць высокія дзяржаўныя пасады.

Паспрабуем разгледзець некаторыя прыклады фармавання дзяржаўна-грамадскага сектара ў Беларусі. Нягледзячы на тое, што дэ-юрэ рэспубліканскія дзяржаўна-грамадскія аб’яднанні з’явіліся толькі ў 2003—2006 гадах, дэАлена Сідаровіч. ДзяржаўнаFграмадскі сектар у беларускай палітычнай мадэлі 78 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 факта з сярэдзіны 1990-х гадоў значная частка грамадскіх аб’яднанняў знаходзіцца ў моцнай залежнасці ад дзяржаўных структур ці фактычна інкарпараваная ў апошнія.

ІІ. Моладзевыя грамадскія аб’яднанні Моладзевы грамадскі рух у Рэспубліцы Беларусь даволі разнастайны. Можна адзначыць некалькі тыпаў аб’яднанняў моладзі. Па-першае, зарэгістраваныя органамі юстыцыі грамадскія аб’яднанні, якія шчыльна супрацоўнічаюць з дзяржаўнымі органамі ўлады і кіравання, а некаторыя маюць і непасрэдную фінансавую падтрымку дзяржавы (яскравыя прыклады — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) і Беларускі рэспубліканскі саюз піянераў) (О государственной поддержке общественного…, 2003).

Па-другое, арганізацыі, першапачаткова зарэгістраваныя органамі юстыцыі, але пазней паводле рашэння суда пазбаўленыя рэгістрацыі і, адпаведна, права на легальнае ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі структурамі. Сярод гэтых арганізацый можна адзначыць: Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС), год скасавання рэгістрацыі — 2001, «Маладыя дэмакраты» (моладзевая структура Аб’яднанай грамадзянскай партыі), год скасавання рэгістрацыі — 2003.

Па-трэцяе, арганізацыі, якія ніколі не мелі рэгістрацыі. Частка з іх у мінулым намагалася атрымаць легальны статус, частка ад пачатку не ўступала ў стасункі з дзяржаваю («Вольная моладзь», «Правы альянс», «Малады Фронт», «Моладзь БНФ», «Маладыя сацыял-дэмакраты»).

На арганізацыі апошніх двух тыпаў не распаўсюджваецца дзеянне дзяржаўных праграм па фінансаванні і падтрымцы моладзевых аб’яднанняў. Незарэгістраваныя моладзевыя аб’яднанні пазіцыянуюць сябе як дэмакратычныя і знаходзяцца ў апазіцыі да ўлады, таму ў сучасных палітычных умовах іх супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі практычна немагчымае. Больш за тое, дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў прызнаецца незаконнай. У канцы 2005 года ў Крымінальны кодэкс Беларусі ўнесены змены, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за ўдзел у дзейнасці незарэгістраваных арганізацый.

Сярод арганізацый, што шчыльна супрацоўнічаюць з дзяржаўнымі структурамі і нават з’яўляюцца іх часткаю, неабходна вылучыць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. БРСМ налічвае 8607 першасных арганізацый і больш за 60 тысяч сяброў. Першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» на працягу пяці гадоў (2001—2006 гг.) быў Міхаіл Орда, які ў той жа момант з’яўляўся намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі парламента па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. 1 жніўня 2006 года Міхаіл Орда сышоў з пасады першага сакратара і яго месца заняў А. Калеснікаў. БРСМ удзельнічае ва ўсіх дзяржаўных праграмах па пытаннях моладзевай і адукацыйнай палітыкі, а таксама карыстаецца значнай дзяржаўнай падтрымкай, наконт чаго нават прыняты адпаведны загад прэзідэнта. Паводле загаду, сябры кіруючых органаў БРСМ уключаюцца ў склад калегій міністэрстваў інфармацыі, культуры, адукацыі, сельскай гаспадаркі, спорту і турызму, працы і сацыяльнай абароны. БРСМ атрымаў будынак у цэнтры Мінска, Міністэрства фінансаў ажыццяўляе выплату заробкаў супрацоўнікам кіруючага апарата БРСМ і пакрывае іншыя выдаткі.

Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных (БМГАРП), створаная па ініцыятыве сяброў клубаў і дружын ратавальнікаў-пажарных, з’яўляецца адной з самых вялікіх моладзевых арганізацый, занесеных у рэестр моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, якія карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай, і дзейнічае ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. Паказальна, што старшынёй Рэспубліканскага савета БМГАРП з’яўляецца міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Асноўным выканаўцам рэспубліканскай праграмы «Моладзь Беларусі» на 2006—2010 гады (Молодежь…, 2006) з’яўляецца Міністэрства адукацыі, але прадугледжаны і шэраг іншых адказных выканаўцаў: 15 міністэрстваў, Дзяржаўны камітэт памежных войск, Нацыянальная акадэмія навук, Акадэмія кіравання пры прэзідэнце, банкі і грамадскія аб’яднанні, у тым ліку БРСМ, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя і Рэспубліканскі саюз грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт моладзевых арганізацый». Прадугледжана мажлівасць прыцягнення і іншых аб’яднанняў, якія, аднак, прызначаюцца ці выбіраюцца Міністэрствам адукацыі без конкурснага адбору ці тэндэраў.

Падтрымка дзяржаўна-грамадскіх арганізацыяў ажыццяўляецца і ў адпаведнасці з законам «Аб дзяржаўнай падтрымцы моладзевых і дзіця«Беларуская сістэма» 79 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 чых грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь» (О государственной поддержке молодежных…, 1999). Паводле закону, на падтрымку дзяржавы могуць разлічваць усе грамадскія аб’яднанні, але практыка відавочна сведчыць, што дзяржаўныя органы самастойна, не на конкурснай аснове і без адкрытага інфармавання грамадскасці выбіраюць арганізацыі, якім спрыяюць.

Такім чынам, дзяржаўна-грамадскі сектар у моладзевым асяроддзі фармуецца ў выніку надзялення прэферэнцыямі лаяльных да дзяржаўнай улады арганізацый і рэпрэсій да іншых.

ІІІ. Прафесійныя саюзы Узаемадзеянне паміж дзяржавай і арганізацыямі «трэцяга сектара» ў сферы прафесійных і працоўных стасункаў з’яўляецца традыцыйным для многіх краін, але мае пэўныя асаблівасці ў адпаведнасці з логікаю фармавання дзяржаўнаграмадскага сектара. Сучасны прафсаюзны рух Беларусі складаецца з дзвюх арганізацый: Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), якая налічвае каля 4 млн. сяброў, і Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), што аб’ядноўвае ўсяго 10 тыс. чалавек.

Разгалінаванае працоўнае заканадаўства нашай краіны прадугледжвае механізмы супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі структурамі, прафсаюзамі і саюзамі наймальнікаў. Паводле закону «Аб прафесійных саюзах» (О внесении…, 2000), адной з прыярытэтных задач сацыяльна-эканамічнай палітыкі Беларусі з’яўляецца ўдасканаленне і развіццё сістэмы сацыяльнага партнёрства, формаў і метадаў узаемадзеяння прафсаюзаў, наймальнікаў і органаў дзяржаўнага кіравання, прафсаюзы маюць права ўдзельнічаць у распрацоўцы і рэалізацыі сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы.

Пры зменах заканадаўства прафесійныя саюзы павінны быць праінфармаваныя, але яны не валодаюць правам уносіць у органы дзяржаўнага кіравання прапановы аб прыняцці, змене або адмене заканадаўчых актаў па працоўных і сацыяльнаэканамічных пытаннях. Прафсаюзам даецца права праз сваіх паўнамоцных прадстаўнікоў удзельнічаць у працы калегіяльных органаў міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання.

Важным этапам практычнай рэалізацыі сістэмы сацыяльнага партнёрства ў Беларусі з’яўляецца фармаванне (у адпаведнасці з указамі прэзідэнта) Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаннях, абласных, гарадскіх, раённых і галіновых пагаджальных камісій і стварэнне Рэспубліканскага працоўнага арбітражу з мэтай паляпшэння ўзаемадзеяння сацыяльных партнёраў пры заключэнні калектыўных дамоў, звальненні, разглядзе калектыўных працоўных спрэчак (О развитии…, 1995). Паўнавартасна працаваць Нацыянальная рада пачала толькі пасля аднаўлення ў жніўні 2002 года. На яе пасяджэннях разглядаецца хада выканання Генеральнага пагаднення паміж урадам, рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2006—2010 гады (Генеральное…, 2006).

Неабходна зазначыць, што ў 2003 годзе з Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаннях быў выключаны Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, з прычыны чаго застаўся па-за межамі інстытуцыяналізаванага сацыяльнага дыялогу.

Прэзідэнцкім загадам Савета Міністраў і ФПБ даручана падрыхтаваць змены ў закон «Аб прафесійных саюзах». На заканадаўчым узроўні права на ажыццяўленне сацыяльнага партнёрства, вядзенне калектыўных перамоваў і заключэнне калектыўных, тарыфных і генеральнай дамоў аддаецца тым арганізацыям працаўнікоў, што маюць вялікую колькасць сяброў і на прадпрыемстве, і ў галіне, і на нацыянальным узроўні.

Гэтай умове адпавядае толькі кантраляваная дзяржавай ФПБ, таму фактычна за ёю замацоўваецца манапольнае права рэпрэзентаваць увесь прафсаюзны рух краіны. БКДП не мае законнага права прадстаўніцтва.

Такім чынам, адзін з галоўных слупоў грамадзянскай супольнасці — прафсаюзны рух — у Беларусі знаходзіцца пад кантролем дзяржаўнага сектара.

ІV. Сфера культуры У сферы сацыяльна-культурных стасункаў вылучаюцца як мінімум дзве тэндэнцыі: па-першае, раскол грамадскіх арганізацый, а па-другое, стварэнне дзяржавай паралельных структур, якія дэ-юрэ маюць назву «грамадскія аб’яднанні», але дэ-факта з’яўляюцца дзяржаўна-грамадскімі, бо выконваюць дзяржаўную замову і поўнасцю падпарадкаваныя органам дзяржаўнага кіравання.

У апошнія гады ўзмацніўся ціск з боку дзяржаўных структур на культурна-асветныя грамадскія арганізацыі, што захоўваюць незалежАлена Сідаровіч. ДзяржаўнаFграмадскі сектар у беларускай палітычнай мадэлі 80 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Літаратура 1. Генеральное соглашение между правительством Республики Беларусь, республиканскими объединениями нанимателей и профсоюзов на 2006—2008 годы. 9 марта 2006 г. // http: // profgos.by.

2. Молодежь Беларуси: Республиканская программа на 2006—2010 годы // http: // brsm.by.

3. Неправительственные организации: правовые подходы, международный опыт: Сборник статей. Минск, 2006.

4. О внесении изменений и дополнений в закон Республики Беларусь «О профессиональных союзах»: Закон Республики Беларусь. 14 января 2000 г. № 371-з // Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 2000. № 9. С. 54.

5. О государственной поддержке молодежных и детских объединений в Республике Беларусь: Закон Республики Беларусь. 09.11.1999. № 305–з // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 1999. № 89, 2 / 80.

6. О государственной поддержке общественного объединения Белорусский республиканский союз молодежи: Указ президента Республики Беларусь. 13.01.2003. № 16 // http: // pravo.by.

7. О некоторых вопросах деятельности республиканского государственно-общественного объединения Добровольное общество содействия Армии, Авиации и Флоту Республики Беларусь: Указ президента Республики Беларусь.

насць ад дзяржавы. Гэта тычыцца не толькі лакальных арганізацый, але і буйных міжнародных. Напрыклад, міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”», галоўным кірункам дзейнасці якога з’яўляецца супрацоўніцтва і падтрымка сувязяў з беларускай дыяспарай, за нелаяльную да ўладаў пазіцыю было пазбаўленае памяшкання. «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» існуе з 1991 года. На пачатку 1990-х гадоў арганізацыя ажыццяўляла актыўнае і плённае супрацоўніцтва з вышэйшымі органамі дзяржаўнага кіравання. Савет Міністраў нават прыняў пастанову №182 «Па пытанні Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына”» ў 1992 годзе (са змяненнямі і дапаўненнямі ў 1999 годзе за № 882), паводле якой цэламу шэрагу міністэрстваў і Мінгарвыканкаму даваліся даручэнні спрыяць дзейнасці «Бацькаўшчыны». Цяпер арганізацыя ўжо на працягу некалькіх месяцаў беспаспяхова спрабуе адстаяць памяшканне, дзе можна было б размясціць архівы і бібліятэку беларускай дыяспары, а таксама кіруючыя органы арганізацыі. Адначасова дзяржава падтрымлівае іншыя структуры, у чыю кампетэнцыю ўваходзяць пытанні стасункаў з беларускай дыяспарай: таварыства «Радзіма», створанае яшчэ ў 1964 годзе, і Камітэт па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў.

Працэс фармавання лаяльнага дзяржаўнаграмадскага сектара закрануў і іншыя сферы культуры. Саюз беларускіх пісьменнікаў (налічвае каля 600 сяброў) у 2006 годзе атрымаў іск ад Міністэрства юстыцыі па прычыне парушэння заканадаўства (а насамрэч з-за нелаяльнага стаўлення да ўлады) і быў выселены з плошчаў у Доме літаратара. Бібліятэка СБП, сабраная за некалькі дзесяцігоддзяў, раздадзена ў розныя фонды. У супрацьвагу СБП дзяржава падтрымала стварэнне Саюза пісьменнікаў Беларусі ў лістападзе 2005 года. Арганізацыя ўзначальваецца старшынёй Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Мікалаем Чаргінцом. СПБ, прызначаная для выканання дзяржаўнай замовы ў мастацкалітаратурнай сферы, карыстаецца значнай дзяржаўнай падтрымкай, сябры СПБ знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні.

Высновы У выніку агляду і аналізу арганізацый «трэцяга сектара» і іх дачыненняў з дзяржаўнымі органамі ўлады і кіравання бачна, што ў Беларусі адбылося афармленне дастаткова разгалінаванага дзяржаўна-грамадскага сектара. Значная частка грамадскіх арганізацый Беларусі не проста шчыльна супрацоўнічаюць з дзяржаўнымі структурамі, а нават інкарпараваныя ў іх і залежаць практычна поўнасцю ў сваёй дзейнасці ад волі палітычнае эліты.

Такім чынам, мадэль узаемадзеяння паміж дзяржаўнымі структурамі і арганізацыямі «трэцяга сектара», якія складаюць аснову грамадзянскай супольнасці Беларусі, блізкая да інстытуцыйнага карпаратывізму, паколькі ўзаемасувязі паміж групамі інтарэсу і дзяржавай маюць цэнтралізаваны характар, што спалучаецца з высокай ступенню іерархічнасці, арганізаванасці (бюракратычнай і ідэалагічнай), кантролю, каардынацыі з боку эліты палітычнай групы яе ніжэйшых узроўняў. Групы, якія маюць дзяржаўную падтрымку, валодаюць манаполіяй на рэпрэзентацыю інтарэсаў грамадскасці. Апроч таго, прававыя і палітычныя ўмовы зводзяць магчымасці эфектыўнай дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў на Беларусі да мінімуму.

«Беларуская сістэма» 81 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 01.12.1999. № 700 // http: // pravo.by.

8. О развитии социального партнерства: Указ президента Респбулики Беларусь. 15.07.1995. № 278 // http: // pravo.by.

9. О республиканских государственно-общественных объединениях: Закон Республики Беларусь, 19 июля 2006 г.

№ 150-З // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2006. №114, 2 / 1247.

10. О республиканских государственно-общественных объединениях: Указ президента Республики Беларусь. 30.07.2003.

№ 335 // http: // pravo.by.

Алена Сідаровіч. ДзяржаўнаFграмадскі сектар у беларускай палітычнай мадэлі