Часопіс “Палітычная сфера”

Сімволіка грошаў: фінансы і гістарычная свядомасць Украіны, Літвы і Беларусі

Сяргей Кузняцоў · 2006

54 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Кожная нацыя, будуючы ці ўмацоўваючы абраны варыянт нацыянальнай ідэнтычнасці, імкнецца надаваць адным гістарычным фактам большую значнасць, іншыя ж абмінаць, не ўзгадваць як нязначныя або надаваць ім негатыўную афарбоўку як шкодным. Гэткім чынам у гісторыі народу абіраюцца перыяды, ад якіх адштурхоўваецца «рэканструкцыя» нацыянальнай памяці і гісторыі (Snyder, 2003). Для большай візуалізацыі і распаўсюджвання ведаў пра абраныя гістарычныя перыяды і замацавання іх у свядомасці народа выкарыстоўваюцца разнастайныя метады, сярод якіх вылучыць можна такія, як стварэнне мемарыялаў і месцаў гістарычнай памяці, устаноўка помнікаў і называнне вуліц у гонар дзеячаў ці пэўных падзей, стварэнне экспазіцыяў у музеях ці нават спецыялізаваных музеяў, часам герб, гімн і сцяг.

У гэтым артыкуле прапануем прааналізаваць яшчэ адзін метад трансляцыі абраных гістарычных установак — праз выявы на грашовых адзінках. Калі ўлічыць факт карыстання грашыма абсалютнай большасцю жыхарства, гэты спосаб мае, як падаецца, значны патэнцыял. Перад тым як прааналізаваць сэнсавую нагрузку выяваў (ці варыянтаў іх прачытання) на беларускіх банкнотах, прапануем (для пазнейшага параўнання) невялікі экскурс у баністыку суседніх краінаў — Украіны і Літвы.

Украіна Пасля распаду Савецкага Саюза ў 1991 годзе Прэзідыум Вярхоўнай Рады прыняў рашэнне аб увядзенні з 10 студзеня 1992 года ў грашовы абарот Украіны «купонаў шматразовага выкарыстання» (Постанова…, 1991). На пачатку 1992 года купоны знаходзіліся ў абароце разам са старымі савецкімі рублямі, аднак ужо ў траўні савецкія рублі былі выведзеныя з абароту, а з лістапада гэтага года ў купонах сталі праводзіцца і безнаяўныя разлікі. У той самы час былі распачатыя працы па стварэнні ўкраінскай валюты — рыўні. Нягледзячы на тое, што новая ўкраінская валюта была гатовая да ўвядзення ўжо напрыканцы 1992 года, грашовая рэформа была праведзеная толькі ў жніўні — верасні 1996 года. На працягу пятнаццаці дзён у абароце знаходзіліся і купоны, і грыўні, а з 16 верасня 1996 года адзіным сродкам плацяСяргей Кузняцоў Сімволіка грошаў: фінансы і гістарычная свядомасць Украіны, Літвы і Беларусі Abstract Адным са сродкаў візуалізацыі і распаўсюджвання ведаў пра пэўны гістарычны перыяд і замацавання іх у свядомасці народа з мэтай уплыву на нацыянальную ідэнтычнасць з’яўляюцца выявы на грашовых адзінках. Аўтарам аналізуюцца выявы на банкнотах трох суседніх краін (Літвы, Украіны і Беларусі), разглядаецца агульнае і адрознае ў дызайне грашовых знакаў. Робіцца выснова аб блізкасці падыходаў літоўцаў і ўкраінцаў да пытання ўплыву на нацыянальную ідэнтычнасць праз выявы на банкнотах і аб невыкарыстанні гэтага спосабу беларускімі інжынерамі ідэнтычнасці.

Ключавыя словы: палітычныя сімвалы, сімволіка Беларусі, Літвы, Украіны, гістарычная памяць, канструяванне ідэнтычнасці, фінансы, грошы.

© Пал I тычная сфера ISSN 1819-3625 № 7-2007 55 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 жу на тэрыторыі Украіны стала грыўня. Такая адтэрміноўка з увядзеннем грыўні была звязаная з чаканнем стабілізацыі эканомікі і перанясеннем асноўных удараў інфляцыі на разліковыя білеты, празваныя ў народзе «купона-карбованцамі».

Назва украінскай валюты — «грыўня» ( гривня ) — паходзіць з часоў Старажытнай Русі.

Першапачаткова грыўнямі называлі ўпрыгожанне ў выглядзе абруча з каштоўных металаў, якое насілі на шыі. Спосаб нашэння і даў назву прадмету — тое, што носіцца на загрыўку. Праз пэўны час тэрмінам «грыўна» абазначаліся металічныя зліткі, якія выкарыстоўваліся ў якасці сродкаў плацяжу. У пазнейшыя часы «грыўна» стала абазначаць меру вагі.

Абвешчаная 18 ліпеня 1917 года Украінская Народная Рэспубліка неўзабаве пачала эмісію уласных грошаў — карбованцаў. Дызайнер банкнотаў Георгій Нарбут, праектуючы макеты новых грошай, звярнуўся да часоў Русі і змясціў на банкнотах родавы герб кіеўскага князя Уладзімера, які прысутнічаў на старажытнарускіх манетах. Такая ідэя наўпрост адкрыла дарогу да новай назвы ўкраінскай нацыянальнай валюты. 1 сакавіка 1918 года Цэнтральная Рада УНР увяла новую грашовую адзінку — грыўню. Грыўні, што выпускаліся ў абарот і наступнымі несавецкімі ўкраінскімі ўладамі, канкуравалі з карбованцамі (Черноіваненко, 2001).

Такім чынам, назва сённяшняй украінскай грашовай адзінкі імкнецца падкрэсліць лучнасць паміж гісторыяй Русі з цэнтрам у Кіеве, дзе ўжываліся грыўні, і сённяшняй украінскай дзяржавай. У святле гэтай канцэпцыі назва манеты «капейка» ( копійка ) падаецца нам не зусім удалай.

Паводле адной з найбольш папулярных версій, слова «капейка» паходзіць ад выявы на манетах Маскоўскага княства святога Юрыя (Георгія), які працінае змея кап’ём. Выява гэтая і сёння з’яўляецца гербам Масквы і прысутнічае нават на гербе Расійскай Федэрацыі. Зрэшты, назва расійскай валюты —«рубль» — таксама ўжывалася ў Старажытнай Русі і была непасрэдна звязаная з грыўняй. Менавіта грыўні секліся на кавалкі («рубіліся»), каб атрымаць для разлікаў меншыя «наміналы».

Выявы на банкнотах Украіны з гледзішча нашага пытання з’яўляюцца даволі сур’ёзна адпрацаванымі. Дызайнеры ўкраінскіх банкнотаў не засяродзілі ўвагі на пэўным перыядзе гісторыі, а падкрэслілі ўсё тую ж канцэпцыю непарыўнасці гістарычнага шляху ад Русі да Украіны, надаючы «Русі» ўкраінскі змест. На аверсе кожнага з наміналаў змешчаныя выявы выбітных асобаў Украіны — князёў Уладзіміра Вялікага і Яраслава Мудрага (наміналы 1 і 2 гр.), гетманаў Багдана Хмяльніцкага (5 гр.) і Івана Мазепы (10 гр.), нацыянальных літаратурных дзеячаў Івана Франка (20 гр.), навукоўца і дзяржаўнага дзеяча Міхайлы Грушэўскага (50 гр.), Тараса Шаўчэнкі (100 гр.), Лесі Украінкі (200 гр.) (Національний банк України).

Выявамі Уладзіміра Вялікага і Яраслава Мудрага прадстаўлены перыяд Старажытнай Русі як першай украінскай дзяржавы. З асобай князя Уладзіміра Святаслававіча (958? —1015), які ў беларускай гістарыяграфіі найчасцей разглядаецца як той, хто сілай узяў Рагнеду замуж і спрычыніўся да смерці полацкага князя Рагвалода, ва Украіне найперш асацыюецца хрысціцель Русі, мудры палкаводзец і дзяржаўны дзеяч. Сын Уладзіміра і Рагнеды — кіеўскі князь Яраслаў (каля 983—1054), празваны Мудрым, — адзін з найбольш магутных ваяроў свайго часу, пры якім дзяржава з цэнтрам у Кіеве дасягнула свайго росквіту. Яраслаў Мудры лічыцца заснавальнікам многіх гарадоў, некаторыя з якіх знаходзяцца па-за межамі Украіны — гэта і эстонскі Тарту, і расійскі Яраслаўль, і нават колішняя сталіца Вялікага Княства — Наваградак.

Купюры з выявамі гетманаў Багдана Хмяльніцкага і Івана Мазепы звяртаюцца да таго перыяду ўкраінскай гісторыі, калі рабіліся спробы аднаўлення дзяржавы шляхам гульні на інтарэсах іншых краін. Украінская гістарыяграфія разглядае Багдана Хмяльніцкага (1595—1657) як кіраўніка вызвольнага паўстання ўкраінскага народа, у выніку якога частка ўкраінскіх зямель аддзялілася ад Рэчы Паспалітай і ўвайшла пад пратэктарат Масквы, захоўваючы сваю аўтаномію. Гетман Іван Мазепа (1639—1709) вядомы тым, што спрабаваў вывесці Левабярэжную Украіну з пад маскоўскага пратэктарату, робячы стаўку на шведскага караля Карла ХІІ. Пераход на бок шведаў ні расійская, ні савецкая гістарыяграфія Мазепу не даравала — прозвішча гетмана стала сінонімам здрадніка. Адметна, што на дзвюх украінскіх купюрах змешчаныя гетманы, якія з пункту гледжання расійскай гісторыі з’яўляюцца антаганістычнымі асобамі. Такім спосабам дызайнерамі была падкрэсленая самастойнасць украінскіх дзяржаўных інтарэсаў.

Перыяд Украінскай Народнай Рэспублікі прадстаўлены на грошах выявай Міхайлы ГруСяргей Кузняцоў. Сімволіка грошаў: фінансы і гістарычная свядомасць Украіны, Літвы і Беларусі 56 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 шэўскага (1866—1934) — першага прэзідэнта УНР, старшыні Цэнтральнай Рады, а таксама выбітнага навукоўца, аўтара фундаментальных прац па гісторыі Украіны, акадэміка акадэмій навук Украіны і СССР.

На рэверсах украінскіх банкнотаў змешчаныя выявы архітэктурных помнікаў, пэўным чынам звязаныя з асобамі на аверсах, — руіны Херсанеса (1 гр.), сабор Св. Сафіі ў Кіеве (2 гр.), царква-ўсыпальніца Багдана Хмяльніцкага ў Суботаве (5 гр.), Кіева-Пячорская Лаўра (10 і 100 гр.), Львоўскі оперны тэатр (20 гр.), будынак Вярхоўнай Рады (50 гр.), вежа Луцкага замка (200 гр.) (Національний банк України). Найбольш трапнай падаецца выява руінаў Херсанеса — тут аўтары дасягнулі адразу некалькіх мэтаў: падкрэслілі лучнасць з візантыйскай культурай і ўсёй рымскай цывілізацыяй (Херсанес быў заснаваны грэкамі ў VII cт. да н. э., пазней быў у складзе Рымскай і Візантыйскай імперыяў), нагадалі пра хрысціянскія карані (Уладзімір прыняў хрысціянства ў Херсанесе, які захапіў у 988 годзе), а таксама падкрэслілі прыналежнасць Крыма да Украіны (Стародуб).

У 2004 годзе Нацыянальны банк Украіны выпусціў у зварот купюры новага ўзору, якія далі падставы вінаваціць яго ў разбурэнні канцэпцыі выяваў на банкнотах. Абвінавачанням паспрыяў той факт, што тагачасны старшыня Нацбанку Сяргей Цігіпка (Сергій Тигіпко) быў гарачым прыхільнікам Віктара Януковіча, вядомага сваімі прарасійскімі настроямі (Стародуб). Даследуючы пытанне, сапраўды можна знайсці падставы западозрыць палітычныя сілы, якія на той час кантралявалі Нацбанк, у эксплікаванні ўласнага бачання ідэнтычнасці, якая абапіраецца на савецкія і расійскія культурна-гістарычныя стэрэатыпы.

З купюраў новага ўзору зніклі апісаныя намі руіны Херсанеса — замест іх з’явіліся выява Кіева часоў Уладзімера, якая, безумоўна, ужо не несла такой сэнсавай нагрузкі, як папярэдняя выява. Моцным ударам па канцэпцыі, на думку ўкраінскіх гісторыкаў, стала пераасэнсаванне ролі выяўленых на купюрах асобаў праз змяненне іх выгляду і змяшчэнне на купюрах дадатковых элементаў (Стародуб). З мастацкага гледзішча, новыя купюры выглядаюць больш адпрацаванымі. Аднак на купюры дзяржаўнага дзеяча Багдана Хмяльніцкага з’явіўся калчан са стрэламі, што, напэўна, павінна было ўказваць на яго як на ваяра. На банкноце, прысвечанай Івану Франку, дызайнеры змясцілі факсіміле з кавалкам верша паэта, напісаным паводле правапісу, якім калісьці карысталіся на захадзе Украіны:

«Земле, моja всеплодьучаjа мати!..». Пра ўздзеянне такога «нярускага» надпісу на жыхарства Усходняй Украіны можам здагадвацца. Яго можна параўнаць з эфектам ад апублікавання К. Каліноўскага ці Ф. Багушэвіча ў арыгінальнай арфаграфіі на Беларусі. Каму пазней з простага люду Беларусі ўдасца давесці іх няпольскаць?

Падкрэслім, што гаворку мы вядзем пра агульнадаступныя банкноты, а не навуковую літаратуру. На банкноце з выявай Міхайлы Грушэўскага з’явілася назва яго навуковай працы. Такім чынам акцэнт рабіўся на Грушэўскім-акадэміку, гісторыку, які працаваў нават за савецкім часам, а не на Грушэўскім-палітыку, першым прэзідэнце незалежнай Украіны.

Найбольш дасталася «здрадніку Расіі» Івану Мазепе. Замест выявы сталага дзяржаўнага дзеяча з’явіўся вобраз маладога казака з не зусім сур’ёзным тварам. Магчыма, такім чынам аўтары дызайну імкнуліся закцэнтаваць увагу на раннім перыядзе жыцця І. Мазепы, калі з-за любоўных інтрыг з жонкай шляхціца ён быў вымушаны пакінуць каралеўскі двор Яна Казіміра. Да таго ж кантрастам з вобразам гетмана выглядаюць кнігі, пяро і музычны інструмент. Гісторык Андрэй Старадуб (Андрій Стародуб) назваў змены на Мазепавай купюры цынічнымі. На яго думку, сэнсавая нагрузка і эфект ад выяваў на купюрах зменшыліся таксама з прычыны замены выяваў помнікаў у цяперашнім стане на гістарычныя выявы, што ў выніку прывяло да зніжэння іх пазнавальнасці (Стародуб).

Незадаволенасць некаторых украінскіх інтэлектуалаў выклікалі змены аблічча кіеўскіх князёў на тое, што здаўна фігуруе ў расійскай гістарыяграфіі, — сабаліныя шапкі і бароды замест паголеных барод і княжых дыядэм. Спрэчка вакол выгляду князёў вядзецца расійскімі і ўкраінскімі навукоўцамі здаўна. Звестак пра выгляд князя Уладзіміра не захавалася, аднак існуПалітычныя сімвалы 57 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 най памяці. Назву дробнай адзінкі літа — цэнт ( centas ) — пры жаданні можна прачытаць як указанне (праз лаціну) на агульнаеўрапейскую спадчыну, аднак гэта зусім не відавочна.

Літ быў уведзены ў абарот у 1922 годзе і замяніў сабой «auksinas» (літоўская назва остмаркі). З 25 сакавіка 1941 года літ быў заменены савецкім рублём, першыя грошы постсавецкай Літвы былі ўведзеныя 5 жніўня 1991 года.

Імі былі «талоны», якія атрымалі ў народзе мянушку «вагноркі» ( vagnorkлs ) згодна з імем тагачаснага прэм’ера Літвы Гедзіміна Вагнорыса.

Як і ў іншых краінах былога СССР, на першым этапе незалежнасці талоны выкарыстоўвалі разам з савецкімі рублямі, а з 1 кастрычніка 1992 года «вагноркі» сталі адзіным сродкам плацяжу. Паралельна, як і ва Украіне, урад рыхтаваўся да ўвядзення сапраўднай валюты.

Аднак увядзенне літа было адкладзена па скандальных прычынах. Надрукаваныя літы, асабліва купюры ў 10, 20 і 50 літаў, былі вельмі нізкай якасці, не мелі сродкаў абароны і маглі быць падробленыя пры дапамозе звычайнага каляровага прынтэра. Старшыня Банка Літвы Віліўс Балдзішыс (Vilius Baldi š is) быў адпраўлены ў адстаўку. Пераробленыя літы былі ўведзеныя ў абарот 25 чэрвеня 1993 года і праз месяц, з 1 жніўня, сталі адзіным плацежным сродкам на тэрыторыі Літвы.

Нягледзячы на той факт, што ў гістарыяграфіі Літвы «залатым векам» лічыцца перыяд «Літвы паганскай», а пазнейшае Вялікае княства Літоўскае таксама ўважаецца за літоўскую дзяржаву, на грашовых адзінках Літвы гэтыя гістарычныя перыяды амаль зусім не прадстаўленыя.

Выключэннем можна лічыць хіба што выяву дзяржаўнага герба ВКЛ «Пагоня» ( Vytis ), які літоўцы заўсёды лічылі сваім сімвалам, і выявы княжацкіх замкаў у Троках і Вільні.

Спосаб падачы сімвалаў аналагічны ўкраінскаму: гістарычная асоба з аднаго боку, архітэктурныя помнікі — з другога (хоць не заўсёды).

Аднак, у адрозненне ад украінцаў, літоўскія аўСяргей Кузняцоў. Сімволіка грошаў: фінансы і гістарычная свядомасць Украіны, Літвы і Беларусі юць апісанне яго бацькі Святаслава, выява сына Яраслава на манеце і ўнука Святаслава Яраславіча ў «Зборніку Святаслава». Паводле апісання візантыйскага гісторыка Льва Дзякана, які на ўласныя вочы бачыў Святаслава, апошні меў доўгія вусы. Яраслаў Мудры на манеце свайго часу таксама паголены і з вусамі, сын Яраслава Святаслаў — наогул сваім выглядам нагадвае тыповага ўкраінца і таксама не мае барады, а толькі загнутыя долу вусы. Украінскі публіцыст Аляксандр Палій (Олександр Палій) у артыкуле зазначае, што расійскія гісторыкі, якія першымі даследавалі «Зборнік Святаслава», задаваліся пытаннем — «если сын Ярослава Мудрого был хохлом, то где тогда были русские?»(Палій).

У савецкі час, робячы рэканструкцыю аблічча Яраслава Мудрага па чэрапе, вядомы савецкі навуковец Міхаіл Герасімаў дамаляваў кіеўскаму князю бараду, зрабіўшы яго падобным да маскоўскіх цароў. Такая выява цалкам адпавядала савецкай гістарычнай канцэпцыі. Найбольш праўдападобна, што менавіта рэканструкцыя М. Герасімава, якая цяпер ацэньваецца з вялікім скепсісам, была ўзятая за аснову выявы князя на банкноце.

Насуперак негатыўным ацэнкам новых купюраў украінскімі гісторыкамі, заўважым, што на банкнотах новага ўзору з’явілася выява дзяржаўнага герба Украіны, сімвала кіеўскіх князёў, — «Трызуба», што спрыяе яго папулярызацыі сярод жыхарства.

Літва Назва грашовай адзінкі Літвы — «літ» ( litas ) — была вынайдзена ў часы незалежнай Літоўскай Рэспублікі міжваеннага перыяду. Безумоўна, гэта наватвор, які не мае сэнсавай нагрузкі ў дачыненні да рэканструкцыі гістарыч- 58 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 тары не спрабуюць давесці якую-небудзь працягласць традыцыі, а ўсе выявы ахопліваюцца двума гістарычнымі перыядамі: ХІХ — пачатку ХХ ст., калі адбывалася станаўленне новай літоўскай нацыі, і незалежнай міжваеннай Літвы.

На банкноце ў адзін літ прадстаўлена Жэмайтэ (Юлія Бенясевіч-Жэмантэне; 1845— 1921), літоўская пісьменніца-фалькларыстка, грамадская і культурная дзяячка; на банкноце ў 2 літы — біскуп Матэюс Валанчус (1801—1875), літоўскі гісторык, перакладчык і асветнік ХІХ ст.

(Lietuvos…). Лінгвісту, перакладчыку, заснавальніку літаратурнай літоўскай мовы Ёнасу Яблонскісу (1860—1930) прысвечаная купюра ў 5 літаў. Аўтар граматыкі літоўскай мовы Ё. Яблонскіс выканаў тую працу, якая ў беларускім адраджэнні была зробленая рэдакцыяй «Нашай Нівы»: прывёў дыялектныя формы літоўскай мовы да адной літаратурнай. Літоўскі паэт, драматург і святар Ёнас Мачуліс (Майроніс; 1862— 1932) прадстаўлены на купюры ў 20 літаў; гісторык Сімонас Даўкантас (1793—1864), аўтар першай гісторыі Літвы па-літоўску — на купюры ў 100 літаў. Літоўскаму філосафу, драматургу і культурнаму дзеячу Усходняй Прусіі Вільгельмасу Старосце (Відунасу) (1868—1953) прысвечаная купюра ў 200 літаў. «Бацька літоўскай нацыі», заснавальнік і рэдактар першай літоўскай газеты «Аушра», ініцыятар правядзення літоўскага Вялікага Віленскага Сойму 1905 года, адзін з тых, хто падпісваў акт незалежнасці Літвы ў лютым 1918 года, — Ян Басановіч (Jonas Basanaviиius; 1851—1927) прадстаўлены на купюры ў 50 літаў (Lietuvos…).

Не зусім арганічна выглядаюць у названым шэрагу культурных і нацыянальных дзеячаў два літоўскія лётчыкі-героі — Сцяпонас Дарус (Steponas Darius; 1896—1933) і Стасіс Гірэнас (Stasys Gir ė nas; 1893—1933). Экіпаж лётчыкаў, якія былі амерыканскімі эмігрантамі літоўскага паходжання, здзейсніў прысвечаны Літве трансатлантычны пералёт з Амерыкі ў Еўропу на самалёце «Lituanica». Праляцеўшы 6 411 кіламетраў, лётчыкі не даляцелі да Коўні і разбіліся на тэрыторыі сучаснай Польшчы (Lithuanian…).

Героям прысвечана купюра ў 10 літаў.

Глыбокім патрыятызмам прасякнутая купюра найбольшага наміналу (500 літаў). Выкананая ў цёмна-чырвоных адценнях, яна змяшчае партрэт Вінцаса Кудзіркі (1858—1899) — аўтара гімна Літвы, літаратара і грамадскага дзеяча;

на рэверсе прадстаўлены краявід літоўскай прыроды — палі і віхлявае рэчышча Нёмана, над краявідам — выява Звона Свабоды Літвы. Звон быў падораны Літве амерыканскай дыяспарай у 1922 годзе. На ім змешчаныя «Пагоня», дарчы надпіс, а таксама словы літоўскага дыпламата ў ЗША Бронюса Казіса Балуціса (Bronius Kazys Balutis) «О, звані праз стагоддзі дзецям Літвы: той няварты свабоды, хто не абараняе яе» (Купрэвіч).

Палітычныя сімвалы 59 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Аналізуючы рэверсы банкнотаў, варта адзначыць тэндэнцыю, аналагічную ўкраінскаму Херсанесу. Пра прыналежнасць да Літвы Вільні нагадваюць адразу дзве банкноты (50 і 100 літаў), пра літоўскасць Клайпеды — банкнота ў 200 літаў.

Беларусь Пачатак беларускай грашовай сістэмы ў перыяд распаду Савецкага Саюзу адрозніваўся ад аналагічных працэсаў у Літве і Украіне. У адрозненне ад суседзяў, якія ўзялі курс на ўвядзенне ўласнай валюты, Беларусь выказвала намеры застацца ў рублёвай зоне. З гэтае прычыны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь мелі хаджэнне як савецкія грошы, так і грошы, выпушчаныя ў абарот Цэнтральным Банкам Расіі.

Спаслаўшыся на частыя праблемы ў пастаўках наяўнай валюты з Расійскай Федэрацыі, Нацыянальны банк Беларусі ўвёў пастановай ад 29 красавіка 1992 года «Аб выпуску ў абарачэнне разліковых білетаў Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь» уласныя разліковыя білеты.

У адрозненне ад папярэднікаў — картак-купонаў, якія былі ў абароце разам з рублямі (пры пакупцы з карткі адразалася колькасць купонаў, роўная суме, заплачанай у рублях), — разліковыя білеты разглядаліся як дадатковы сродак плацяжу, які меў хаджэнне без суправаджэння рубля. Адзін разліковы білет раўняўся 10 рублям (Алмазов, 2001). Разліковыя білеты прызначаліся для выплаты часткі грашовых даходаў жыхарства, эквівалентнай аб’ёму тавараў і паслуг, што рэалізоўваліся адпаведна спісу, выдадзенаму Саветам Міністраў Беларусі. У абарот былі выпушчаныя білеты наміналам у 0,5; 1; 3; 5; 10; 25; 50; 100, што згодна з Інструкцыяй Савета Міністраў ад 20 мая 1992 года адпавядала 5; 10; 30; 50; 100; 250; 500; 1000 рублёў. Пры гэтым кошты на тавары ўказваліся ў рублях.

У сувязі з канчатковым выхадам Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі з рублёвай зоны пастановай ад 9 лістапада 1992 года Нацыянальны Банк перавёў наяўныя разлікі за прадукты харчавання, алкагольную і тытунёвую прадукцыю выключна на беларускія разліковыя білеты. 24 ліпеня 1993 года выйшла чарговая пастанова Нацбанка Рэспублікі Беларусь, паводле якой з абароту на тэрыторыі Беларусі выводзіліся грашовыя білеты Дзяржбанка СССР і Расійскай Федэрацыі ўзору 1961—1992 гадоў.

Сталае абмеркаванне ўваходу ў новую рублёвую зону, увядзення на тэрыторыі Беларусі расійскага рубля ў якасці плацежнага сродку спрычынілася да таго, што за разліковымі білетамі не быў замацаваны статус нацыянальнай валюты. Разам з гэтым утварылася анекдатычная сітуацыя. Кошты на тавары надалей указваліся ў рублях, а плаціць па гэтых коштах можна было толькі ў разліковых білетах, якія дзесяцікроць адрозніваліся наміналам. Іншымі словамі, за тавар коштам 1000 рублёў разлічваліся купюрай з надпісам «100 рублёў». І калі мясцовае жыхарства да такога незвычайнага спосабу разлікаў прызвычаілася, дык замежнікам разабрацца ў тагачасных беларускіх рэаліях было няпроста. 12 жніўня 1994 года была праведзеная дэнамінацыя беларускага рубля з мэтай прывядзення яго кошту ў адпаведнасць з наміналам разліковага білета Рэспублікі Беларусі.

З 1994 года вядзецца гісторыя беларускага рубля як самастойнай валюты. У траўні 1994 года Нацбанк на сваю рызыку распачаў стварэнне рэальнай беларускай валюты: увёў абменны курс і г. д. Як пазней узгадваў Станіслаў Багданкевіч, гэта было незаконна, бо ўладай быў не Нацыянальны банк, а Вярхоўны Савет і ўрад, якія не ішлі на такія меры. Толькі праз пяць месяцаў пасля дзеянняў Нацбанка Вярхоўны Савет прыняў рашэнне пра выхад з рублёвай зоны (Зайчыкаў…, 2002).

У размове пра беларускія грошы трэба казаць, хутчэй, пра некалькі, чым пра адну канцэпцыю выяваў на іх.

Першыя разліковыя білеты незалежнай Беларусі былі, з пункту гледжання нашага пытання, абсалютна нейтральныя. Купюры ад 50 капеек да 100 рублёў прадстаўлялі беларускую фаўну. Выява на рублёвай купюры прадстаўніка беларускай фаўны дала неафіцыйную назву беларускай валюце, якую, хоць ужо не так часта, можна сустрэць і ў нашы дні. Сама ж ідэя змясціць на купюрах звяроў была пазычаная, Сяргей Кузняцоў. Сімволіка грошаў: фінансы і гістарычная свядомасць Украіны, Літвы і Беларусі 60 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 паводле словаў саміх стваральнікаў, з літоўскіх талонаў (Харэўскі, 2002). Тым не менш, на першых банкнотах вартыя ўвагі два элементы — салярны крыж-спарыш на аверсе, што, відавочна, павінна было ўказваць на старадаўнюю культурную традыцыю, і дзяржаўны герб «Пагоня» ў цэнтры рэверса, які меўся ўказваць на пераемнасць ад Вялікага княства Літоўскага і Беларускай Народнай Рэспублікі.

Да банкнотаў наступнай канцэпцыі аднясем купюры ў 200, 500, 1000, 5000 і 20 000 рублёў.

Купюры ў 200 і 500 рублёў былі выпушчаныя ў снежні 1992 года, 1000 рублёў — у снежні 1993 года, 5000 і 20 000 — у 1994 годзе. Выявы прадстаўнікоў жывёльнага свету Беларусі былі замененыя на прыклады менскай архітэктуры — будынкі-вежы на Прывакзальнай плошчы, плошча Перамогі, будынак Акадэміі навук, від на Свіслач, Верхні горад і Траецкае прадмесце. Невялікі фармат банкнотаў, як і сам стыль выканання будынкаў, не нясе якой-небудзь сэнсавай нагрузкі. Банкноты гэтага перыяду па сэнсе выяваў, хутчэй, падобныя на паштоўкі «віды Менска», чым на інструмент фармавання нацыянальнай памяці.

Пасля змены дзяржаўных сімвалаў аверсы банкнотаў сталі паводле сэнсавай нагрузкі пустымі: новы герб на іх не з’явіўся. Змяніўся таксама выгляд крыжа-спарыша, а на купюры большых наміналаў ён не патрапіў наогул. Прынцып змяшчэння на банкнотах прыкладаў архітэктуры захаваў дагэтуль.

Да вынікаў наступнай канцэпцыі можна аднесці банкноты ў 20 000 (зменены варыянт), 50 000, 100 000, 500 000, 1 000 000 рублёў, як і іх варыянты, якія з’явіліся ў выніку тысячакратнай дэнамінацыі беларускага рубля з 1 студзеня 2000 года. Аверс банкнотаў прадстаўляе пэўныя будынкі, рэверс — выяву, якая мае да іх дачыненне. Большасць банкнотаў зноў прадстаўляе Менск, выключэннем з’яўляецца пяцідзесяцітысячная банкнота з выявай Брэсцкай крэпасці.

Напэўна, гэтую купюру можна назваць першай у шэрагу тых, што неяк звяртаюцца да гістарычнай памяці. Іншыя купюры прадстаўляюць Нацыянальны Банк, Тэатр оперы і балета, Палац прафсаюзаў, будынак Дзяржаўнага мастацкага музея.

Цікавай для нашага пытання з’яўляецца мільённая банкнота (сённяшняя 1 000). Адваротны бок купюры, што прадстаўляе Дзяржаўны мастацкі музей, змяшчае фрагмент карціны Івана Хруцкага (1810—1885) «Партрэт жонкі з кветкамі і садавінай» (Национальный банк… Беларусь). Гэты факт можна было б разглядаць як неблагую спробу вярнуць Беларусі імя мастака з Віцебшчыны (Национальный худ. музей…), якога ў мастацкім свеце многія лічаць прадстаўніком Расіі. Гэта таксама была першая спроба ў беларускай постсавецкай баністыцы пераступіць у гістарычнай перспектыве мяжу рэвалюцыі 1917 года. Аднак фрагмент карціны на банкноце падпісаны не быў, у выніку кветкі з садавінай большасцю былі ўспрынятыя як звычайнае мастацкае аздабленне купюры.

Аналізуючы банкноты другой і трэцяй хваляў, заўважым, што абсалютная большасць выяўленых будынкаў адносіцца да перыяду гісторыі Савецкай Беларусі і не выходзіць за яго межы. Якімі ідэямі кіраваліся аўтары ўзору купюры ў 5 000 000 (5 000), прысвечанай беларускаму зімоваму спорту, здагадацца цяжка. Купюра ў 10 000 прадстаўляе забудову Віцебска і амфітэатр, дзе адбываецца фестываль «Славянскі базар».

Праявай новай тэндэнцыі ў беларускай баністыцы можна лічыць купюры ў 20 000, 50 000 і 100 000 рублёў. Іх адметнасцю з’яўляецца тое, што ўпершыню за ўсю гісторыю грашовых знакаў постсавецкай Беларусі тэматыка банкнот звяртаецца да перыядаў гісторыі, ранейшых за савецкі.

Дваццацітысячная купюра прадстаўляе выяву палаца Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі і гравюру ХІХ ст. гэтага палаца ў выкананні А. Ідзкоўскага. Пяцідзесяцітысячная — выяву Мірскага замка, помніка гісторыі перыяду ВКЛ.

На сёння вянчае шэраг банкнотаў Беларусі стотысячная купюра з выявай палаца Радзівілаў у Нясвіжы і гравюрай палаца ў выкананні Напалеона Орды. Безумоўна, з’яўленню на банкнотах выяваў Мірскага замка і Нясвіжскага палаца паспрыяла ўключэнне гэтых помнікаў архітэктуры ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, аднак пры наяўнасці пэўнай палітычнай волі там маглі аказацца аб’екты зусім Палітычныя сімвалы 61 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 іншага гістарычнага перыяду. Мы ж маем падпісаныя выявы, якія адносяцца да тых асобаў, каго з савецкіх часоў называлі палякамі і літоўцамі. Напамін аб уладзе «літоўскіх і польскіх феадалаў» — Мірскі замак — паўстае на банкноце ва ўсёй велічы. Пра Напалеона Орду ведае кожны паляк, аднак афіцыйнае апісанне Нацбанкам купюры гаворыць пра «беларускага мастака» (Национальный банк… Беларусь). За «нацыянальную прыналежнасць» Радзівілаў здаўна ідзе літоўска-польская спрэчка, Беларусь жа кажа ў ёй сваё слова, змяшчаючы родавы герб некаранаваных каралёў Рэчы Паспалітай на купюры найбольшага наміналу. Навідавоку змяненне стаўлення ўладаў да беларускай гісторыі, не возьмемся прагназаваць, ці захаваецца гэтая тэндэнцыя.

Параўноўваючы выявы на банкнотах трох краін, прыходзім да высновы, што дызайн банкнот як інструмент уплыву на нацыянальную свядомасць добра выкарыстоўваецца як ў Літве, так і ва Украіне. Больш за тое, аналізуючы выявы на грошах гэтых краін, можна прачытаць нацыянальную ідэю. Канцэпцыі выяваў на літоўскіх і ўкраінскіх грошах адрозніваюцца.

Літоўскія дызайнеры зрабілі акцэнт на адным перыядзе літоўскай гісторыі — часе станаўлення мадэрнай літоўскай нацыі (другая палова ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) і функцыянавання маладой літоўскай дзяржавы ў міжваенны перыяд. Украінскім грошам больш уласцівы намер пераканаць у працягласці дзяржаўнай традыцыі ад Русі да Украіны, адлюстраваць самастойнасць украінскіх дзяржаўных інтарэсаў, падкрэсліць багацце культурнай спадчыны.

Адметнасцю, якая аб’ядноўвае ўкраінскую і літоўскую канцэпцыі, можам назваць адлюстраванне і замацаванне ў штодзённай свядомасці прыналежнасці да Літвы / Украіны пэўных тэрыторый. У стасунку да Украіны — гэта выявы руінаў старажытнага горада ў Крыме; да Літвы — прысутнасць на банкнотах Вільні і Клайпеды. Што да назвы валюты, літоўцы не бачаць патрэбы звяртацца да часоў ВКЛ і карыстаюцца адносным наватворам «літ». Украінцы ж у рамках сваёй мадэлі ідэнтычнасці маюць назву валюты адпаведна назве грашовай адзінкі Старажытнай Русі.

Назва валюты Беларусі — «беларускі рубель» — наўрад ці можа быць прачытаная як звяртанне да пэўных старажытных традыцый па аналогіі з Расіяй. Гэта найперш звяртанне да савецкай традыцыі і адначасова рэлікт савецкага часу. Такая назва наўпрост указвае на савецкую мадэль беларускай ідэнтычнасці. На пачатку 1990-х гадоў прыхільнікамі іншых культурных і гістарычных установак прапаноўвалася іншая назва для беларускай валюты — «талер» або «беларускі талер». Назва, якая паходзіць ад манеты Вялікага княства Літоўскага, мелася б наўпрост указваць на карані беларускай дзяржаўнасці і замацоўваць у народнай свядомасці іншую мадэль беларускай ідэнтычнасці.

Часам можна напаткаць інфармацыю, нібыта беларускія талеры былі надрукаваныя ў 1990-х гадах і дагэтуль захоўваюцца ў адмысловых сховішчах. На паверку такая інфармацыя аказваецца перабольшаннем. Паводле словаў тагачаснага старшыні Нацбанка Станіслава Багданкевіча, назва «талер» толькі абмяркоўвалася, але Вярхоўны Савет яе не прыняў. Большасцю галасоў Прэзідыума Вярхоўнага Савета была ўхваленая назва для беларускай валюты «беларускі рубель». Менавіта рублі былі надрукаваныя ў Нямеччыне з мэтай пазнейшага ўвядзення ў якасці беларускай валюты. Да таго ж выявы на банкнотах адпавядалі пэўнай канцэпцыі.

Паводле словаў С. Багданкевіча, на іх былі прадстаўлены, у прыватнасці, Ф. Скарына, М. Багдановіч, Я. Купала, Я. Колас (Зайчыкаў…, 2002). Адметна, што ідэя назваць валюту Беларусі талерам не была забытая. Распрацаваны апазіцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыяй праект закона «Аб грашова-крэдытнай сістэме Рэспублікі Беларусь» утрымлівае норму, паводле якой «афіцыйнай грашовай адзінкай Рэспублікі Беларусь (нацыянальнай валютай) з’яўляецца талер. Адзін талер складаецца з 100 грошаў» (Проект…).

Што да сённяшніх банкнотаў Беларусі, іх выгляд сведчыць пра адсутнасць выпрацаванай сістэмы дызайну, якая несла б нейкую ідэю. Нягледзячы на гучную рыторыку дзяржаўнай ідэалогіі, беларускія грошы працягваюць нагадваць паводле канцэпцыі паштоўкі з відамі і застаюцца выключна сродкамі для разлікаў. Між іншым, на нашу думку, такое невыкарыстанне механізСяргей Кузняцоў. Сімволіка грошаў: фінансы і гістарычная свядомасць Украіны, Літвы і Беларусі 62 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Літаратура 1. Алмазов А. «Копейки» и «рубли». История белорусских банкнот 1992—2000 гг. // Независимая газета. № 06 (55).

6.06.2001.

2. Зайчыкаў бацька: Інтэрв’ю Аркадзя Шанскага з Станіславам Багданкевічам // Наша Ніва. № 19 (281). 24.05.2002.

3. Купрэвіч Г. Concerts Of Kaunas Carillon // http: // www.giedriuskuprevicius.hmf.ktu.lt / kaunas_carillon.htm.

4. Национальный банк Республики Беларусь // http: // www.nbrb.by.

5. Національний банк України // http: // www.bank.gov.ua / .

6. Национальный художественный музей Республики Беларусь // http: // museum.bsu.by / .

7. Палій О. Як штабіст Януковича відростив бороди Великим Київським князям // Интернет-газета «Обозреватель».

http: // www.obozrevatel.com.ua / news / 2005 / 12 / 9 / 68998.htm.

8. Постанова Президії Верховної Ради України «Про введення в обіг на території республіки купонів багаторазового використання», 9 вересня 1991.

9. Проект закона Республики Беларусь «О денежно-кредитной системе Республики Беларусь» // http: // www.ucpb.org / rus / documents / bankcode / 4.shtml (сайт Объединенной гражданской партии).

10. Стародуб А. Політбоністика // Інтэрнэт-газета «Українська Правда». http: // www.pravda.com.ua / news / 2005 / 12 / 13 / 36594.htm.

11. Харэўскі С. Купюра невядомага дызайнэра // Наша Ніва. № 19 (281). 24.05.2002.

12. Черноіваненко В. Історія паперових грошей України 1917—1920 років // Дзеркало Тижня № 37 (361). 22—28.09.2001.

13. Lietuvos bankas // http: // www.lb.lt.

14. Lithuanian Aviation Museum // http: // www.muziejai.lt / Kaunas / Aviation_museum.en.htm.

15. Snyder T. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus (1569—1999). Yale University Press, 2003.

му ўплыву на нацыянальную свядомасць і гістарычную памяць у краіне, вядомай слабасцю нацыянальнай ідэнтычнасці, з’яўляецца памылкай.

Зрэшты, пасіўнасць дзяржавы ў фармаванні нацыянальнай свядомасці Беларусі, якая была б прынятая жыхарствам, назіраецца не толькі ў дачыненні да выяваў на грошах. Лічыць такой палітыкай гіперувагу да тэматыкі Вялікай Айчыннай вайны было б, на нашу думку, перабольшаннем. Беларусі патрэбная выпрацаваная і канкрэтна акрэсленая мадэль нацыянальнай ідэнтычнасці, для рэалізацыі якой быў бы прыдатны і механізм «сімволікі грошаў», якому прысвечаны гэты артыкул.

Не так важна, хто быў бы прадстаўлены на «ідэалагічна афарбаваных» грошах — Рагвалод і Усяслаў Чарадзей ці Міндоўг і Вітаўт, Сцяпан Батура і Радзівілы ці кіраўнікі антыфеадальных паўстанняў, Каліноўскі, Багушэвіч і нашаніўцы ці Чарвякоў і Жылуновіч, Прытыцкі ці Тарашкевіч, Філістовіч ці Машэраў, — важны сам факт іх наяўнасці, пазнавальнасці ў народзе, а значыць, уплыву на нацыянальную ідэнтычнасць, яе фармаванне і замацаванне.

Палітычныя сімвалы