5 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Гэты тэкст накіраваны на ўдакладненне праблемы тэрытарыяльнага падзелу Беларусі. Найбольш распаўсюджаныя мадэлі прадугледжваюць падзел Беларусі на дзве (заходняя і ўсходняя) альбо тры (заходняя, усходняя і цэнтральная) часткі. Звычайна такі падзел мае апрыёрны характар і вельмі часта звязваецца з падзелам Беларусі ў 1921 годзе паміж новаўтворанымі савецкай і польскай дзяржавамі. Адпаведна, асаблівасці палітычнага выбару ў Заходняй Беларусі тлумачацца значна меншым досведам саветызацыі і большым «заходнім» (які часта трактуецца як польска-каталіцкі) уплывам. У гістарычных версіях гэты падзел зводзіцца да больш ранняга члянення тэрыторыі сучаснае Беларусі на «Літву» і «Белую Русь», і такім чынам актуалізуюцца асаблівыя этнаграфічныя і, у радыкальных версіях, нават этнічныя падставы падзелаў.
Наша задача заключаецца ў тым, каб не столькі аспрэчваць гэты падзел, які відавочна мае, у тым ліку, і эмпірычную прыроду, колькі прагледзець палітычныя праявы такога падзелу праз аналіз вынікаў выбарчых кампаній 1994, 2001 і 2006 гадоў. Гэта дапаможа не толькі ўдакладніць мадэль рэгіянальных асаблівасцяў Беларусі ў палітычным вымярэнні, але таксама і больш канкрэтна лакалізаваць раёны з рознымі тыпамі палітычных паводзінаў.
У якасці эмпірычнай асновы для гэтага тэксту выкарыстаныя афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх кампаній 1994 (першы тур), 2001 і 2006 гадоў. У сувязі з тым, што цэласнае табліцы з вынікамі галасавання за 1994 год у свабодным доступе выявіць не ўдалося, за аснову прынятыя вынікі галасавання, надрукаваныя ў раённых газетах. Як паказвае практыка, такія звесткі могуць разыходзіцца з афіцыйнымі вынікамі.
Звычайна гэта звязваюць з памылкамі журналістаў, часам прыводзяць як сведчанні фальсіфікацый. Акрамя гэтага, далёка не ўсе газеты надрукавалі вынікі галасавання. Такім чынам, база па 1994 годзе з’яўляецца няпоўнай і, магчыма, недакладнай у асобных дэталях і патрабуе далейшага ўдакладнення. Тым не менш, наяўныя Андрэй Казакевіч Палітычная картаграфія Беларусі ў выніках прэзідэнцкіх выбараў 1994—2006 гадоў 1 Abstract У артыкуле аналізуюцца тэрытарыяльныя асаблівасці электаральных паводзінаў у Беларусі. Аналіз робіцца на аснове афіцыйных вынікаў галасавання падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994, 2001 і 2006 гадоў. Робіцца выснова аб тым, што, нягледзячы на адсутнасць поўнага даверу да афіцыйных звестак (асабліва 2001 і 2006 гадоў), іх аналіз дазваляе прасачыць тэрытарыяльныя асаблівасці галасавання і лакалізаваць арэалы адноснае «апазіцыйнасці» і «антыапазіцыйнасці», што адлюстроўвае істотныя рэгіянальныя адрозненні, якія кансервуюцца аўтарытарным рэжымам.
Ключавыя словы: прэзідэнцкія выбары, выбары, выбары 1994, 2001, 2006 гадоў у Беларусі, электаральныя паводзіны, карта электаральных паводзінаў, палітычныя падзел Беларусі.
Артыкул базуецца на матэрыялах даследавання, якое было праведзена Цэнтрам палітычнага аналізу пры часопісе «Палітычная сфера» у ліпені—верасні 2006. Збор матэрыялаў пры ўдзеле Раханскай Ганны.
© Пал I тычная сфера ISSN 1819-3625 № 7-2007 6 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 лічбы даюць больш-менш поўную карціну галасавання па краіне. Падобную сітуацыю маем і з выбарамі 2006 года: на момант падрыхтоўкі гэтага артыкула комплекснае выданне з афіцыйнай інфармацыяй па выніках галасавання адсутнічала, таму асноўнай крыніцаю звестак зноў выступілі раённыя газеты (адпаведна паўтараюцца і ўсе пазначаныя вышэй хібы — непаўната інфармацыі, магчымыя памылкі з боку журналістаў).
У якасці крыніцы звестак за 2001 год выкарыстоўваецца выданне Інстытута сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі прэзідэнта, прысвечанае адпаведнай выбарчай кампаніі (Дмитриев Е. И., Хурс М. Н. Беларусь: итоги и уроки президентских выборов 2001. — Минск:
ИСПИ, 2002). Інфармацыя пра галасаванне на ўзроўні раёнаў змешчана ў дадатку пад загалоўкам «Информация об итогах выборов президента Республики Беларусь 9 сентября 2001 года (административно-территориальный аспект)» (Дмитриев, Хурс, 2001: 249—258). Дадаткова для зверкі звестак і вызначэння ступені хібнасці выкарыстаныя рэгіянальныя выданні.
Паколькі аналіз базуецца на афіцыйных звестках, узнікае правамернае пытанне пра тое, наколькі лічбы адпавядаюць сапраўднаму электаральнаму выбару. Кампанія 1994 года лічыцца ў гэтым дачыненні найбольш празрыстай, яе лічбы заслугоўваюць найбольшага даверу. Нягледзячы на тое, некалькі разоў падымалася пытанне пра магчымыя фальсіфікацыі на карысць, галоўным чынам, В. Кебіча, а таксама іншых кандыдатаў, але ніякае пэўнае інфармацыі наконт гэтага не існуе. Пэўнае маніпуляванне вынікамі магло мець месца пры ўдзеле рэгіянальных эліт, але вызначыць яго ступень і маштабы ўяўляецца немагчымым. Тым не менш, на нашу думку, калі такая практыка і мела месца, то яе ўплыў на вынікі быў нязначным. Тым больш нязначным быў уплыў на лакалізацыю палітычных раёнаў. Прынамсі, такая пазіцыя падаецца найбольш рацыянальнай і апраўданай, альтэрнатыўныя падыходы патрабуюць дадатковае інфармацыі.
З кампаніямі 2001 і 2006 гадоў сітуацыя выглядае больш складанай. Інфармацыі пра маніпуляванне вынікамі выбараў прэзідэнта ў 2001 годзе дастаткова шмат. Крытычна ставіцца да афіцыйных вынікаў дазваляюць факты парушэнняў выбарчага заканадаўства, зафіксаваныя сістэмай міжнароднага і нацыянальнага назірання за выбарамі (Republic of Belarus…, 2001), і звесткі сацыялагічных апытанняў (паводле даследаванняў НІСЭПД, афіцыйныя лічбы разыходзяцца з рэальнымі прыкладна на 18 % (Манаев, 2002: 122). У такіх умовах паўстае пытанне: як належыць ставіцца да афіцыйных вынікаў? Нас цікавяць не самі вынікі галасавання, якія відавочна мадэляваліся, але захаванне пэўных тэрытарыяльных дыспрапорцый і, адпаведна, арэалаў, якія ў нейкай ступені супадаюць з такімі 1994 года. Значыць, вынікі 2001 года, пры ўсім крытычным да іх стаўленні, пэўным чынам адлюстроўваюць розныя мадэлі палітычнае падтрымкі.
У выпадку прэзідэнцкіх выбараў 2006 года маем яшчэ большыя складанасці. Акрамя відавочнага мадэлявання вынікаў і, магчыма, існавання нарматыўнага ўзроўню палітычнае падтрымкі існай улады паўстае праблема яшчэ большага зніжэння разнастайнасці і адрозненняў паводле афіцыйных звестак. Тым не менш, некаторыя тэндэнцыі 1994 і 2001 гадоў паўтараюцца, што патрабуе тлумачэння.
Непасрэдным прадметам аналізу будуць толькі электаральныя паводзіны ў сельскай мясцовасці і невялікіх гарадах. Такая стратэгія даследавання павінна выявіць наяўнасць тэрытарыяльных падзелаў сярод найбольш кансерватыўнай часткі беларускага электарату, то бок замацаваныя на дастаткова глыбокім сацыяльным і палітычным узроўні тэрытарыяльныя падзелы і адрозненні. Гэта відавочна выключае з даследавання значную частку беларускага электарату, але адпавядае пастаўленым задачам. Па мажлівасці з даследавання выключаліся ўсе больш-менш буйныя населеныя пункты, хоць доля ўласна «вясковага» і «гарадскога» насельніцтва ў розных раёнах адрозніваецца, што магло некалькі сказіць інфармацыю, асабліва калі прыняць апазіцыю «горад — вёска» ў якасці асноўнай для падзелу электаральных арыентацый.
Мікрааналіз прадэманстраваў адноснасць такой апазіцыі (асабліва для 1994 года). Пэўныя раёны з большай доляй гарадскога насельніцтва дэманстравалі меншую апазіцыйнасць, чым практычна цалкам вясковыя.
Аналіз вынікаў можа быць шматслойным і закранаць розныя аспекты выбарчага працэсу.
Карысную інфармацыю могуць утрымліваць звесткі не толькі галасавання за асноўных прэтэндэнтаў, але і за перыферыйных, а таксама паказчыкі датэрміновага галасавання і «супраць усіх». Улічваючы абмежаваны характар гэтага артыкула, мы спынімся толькі на адным крытэRethinking Elections 7 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 ры: галасаванне за дэмакратычную апазіцыю ў 1994, 2001 і 2006 гадах. Мы адштурхоўваемся ад гіпотэзы, што менавіта гэты паказчык найбольш рэльефна дэманструе тэрытарыяльныя адрозненні ў палітычных паводзінах і перакананнях.
Пад «дэмакратычнай апазіцыяй» 1994 года мы разумеем Зянона Пазняка і Станіслава Шушкевіча. Паказчыкам падтрымкі дэмакратычнае апазіцыі, такім чынам, з’яўляецца сума галасоў, аддадзеных за гэтых кандыдатаў. Пры рознасці іх праграм і палітычнага background, яны прытрымліваліся блізкіх поглядаў датычна дэмакратыі, незалежнасці Беларусі, празаходняй арыентацыі краіны і развіцця нацыянальнай культуры, якія сталі асноўнымі для вызначэння палітычных пазіцый. Пад галасаваннем за дэмакратычную апазіцыю ў 2001 годзе мы разумеем колькасць галасоў, аддадзеных за Віктара Ганчарыка (адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл, якога падтрымалі ўсе асноўныя апазіцыйныя партыі і арганізацыі). Да дэмакратычнага электарату 2006 года мы будзем адносіць тых, хто галасаваў за Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна.
Асобнай праблемаю з’яўляецца выбар шкалы для аналізу вынікаў электаральных кампаній 1994, 2001 і 2006 гадоў, а таксама параўнанне вынікаў прэзідэнцкіх кампаній. Выкарыстанне агульнае шкалы губляе сэнс у выніку значнай змены размернасці рэпрэзентацыі дэмакратычнага электарату пасля 1994 года. З гэтай прычыны для аналізу выкарыстоўваюцца розныя шкалы. Для адлюстравання вынікаў галасавання 1994 года раёны разбіты на чатыры асноўныя і адну дадатковую групы. Асноўныя групы:
1. Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі ніжэй 10 % (нізкі ўзровень);
2. Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі 10— 20 % (сярэдні ўзровень);
3. Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі 20— 30 % (высокі ўзровень);
4. Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі звыш 30 % (раёны дамінавання).
Дадатковую групу складаюць раёны, у якіх прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі набралі менш за 5 %. Вылучэнне гэтай групы важнае для выяўлення і лакалізацыі тэрыторый, дзе адпаведныя палітычныя сілы не мелі практычна ніякай падтрымкі (своеасаблівы «антыцэнтр» датычна раёнаў, дзе дэмакраты дамінавалі, узровень падтрымкі паміж раёнамі мог адрознівацца ў 15 разоў). Вылучэнне дадатковае групы мэтазгоднае і таму, што яна ўтварае цэласны арэал, які можна інтэрпрэтаваць у рэгіянальных катэгорыях.
Для вызначэння раёнаў на выбарах 2001 года выкарыстанне вышэйпазначанае шкалы неэфектыўнае з прычыны значнага зніжэння разнастайнасці ў лічбах, якія былі прэзентаваныя Цэнтральнай камісіяй па выбарах. Калі ў 1994 годзе паказчыкі падтрымкі дэмакратычнае апазіцыі ў раёнах маглі адрознівацца ў 10—15 разоў, то ў 2001 годзе — толькі ў 3—5 разоў. Улічваючы сказанае, для класіфікацыі раёнаў была выбрана новая шкала, якая складаецца з чатырох асноўных інтэрвалаў і аднаго дадатковага:
1. Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі да 5 %;
2. Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі 5— 10 %;
3. Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі 10— 15 %;
4. Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі звыш 15 %.
Дадатковы інтэрвал пазначаў раёны, узровень падтрымкі апазіцыі ў якіх, паводле афіцыйных звестак, склаў меней за 2 %. Для 2001 года дадатковы інтэрвал не стаў такім адэкватным, як для 1994, бо ў яго трапілі толькі тры раёны (Лельчыцкі, Брагінскі, Веткаўскі). Істотна тое, што калі ў 1994 годзе «антыцэнтр» апазіцыйнасці практычна цалкам укладаўся ў Магілёўскую вобласць, то ў 2001 годзе ён зрушыўся ў Гомельскую. Цэнтр не ўтварыў суцэльнага арэала, але ўключыў раёны, якія моцна пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У 2006 годзе вызначэнне апазіцыйнасці стала яшчэ больш складаным, а афіцыйныя паказчыкі — больш аднастайнымі. Для аналізу была выкарыстана скарочаная шкала 2001 года:
1. Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі да 5 %;
2. Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі 5— 10 %;
3. Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі звыш 10 %.
У якасці дадатковага сродку аналізу выступіла вызначэнне тэрытарыяльнай лакалізацыі раёнаў, дзе, паводле афіцыйных звестак, за дэмакратычную апазіцыю прагаласавала менш за 2 % (мінімальная падтрымка) і больш за 7 % (сярэдні паказчык галасавання за апазіцыйных кандыдатаў па краіне).
Нарэшце, пяройдзем да непасрэднага размеркавання вынікаў галасавання па адміністраАндрэй Казакевіч. Палітычная картаграфія Беларусі ў выніках прэзідэнцкіх выбараў 1994—2006 гадоў 8 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 цыйна-тэрытарыяльных адзінках (трэба яшчэ раз заўважыць, што для 1994 і 2006 гадоў інфармацыя з’яўляецца няпоўнай, а па 15 % раёнаў — адсутнічае).
Прэзідэнцкія выбары 1994 года Афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў 1994 года дэманструюць наяўнасць дастаткова цэласных арэалаў розных узроўняў падтрымкі дэмакратычнае апазіцыі. Нягледзячы на адсутнасць інфармацыі па прыкладна 15% раёнаў, наяўныя звесткі дазваляюць рабіць пэўныя высновы. У супрацьвагу пашыранаму меркаванню пра Заходнюю Беларусь як аснову апазіцыйнасці на ўзроўні невялікіх гарадоў і сельскай мясцовасці маем падставы, хутчэй, весці размову пра паўночна-заходнюю (уздоўж літоўскае, а не польскае мяжы). Арэал апазіцыйнага дамінавання пачынаецца на паўночным захадзе ад Мінска і ўтварае ўмоўны трохкутнік, вяршынямі якога з’яўляюцца Мінск, Ліда і Браслаў. Такім чынам, у вызначаны сектар трапляе толькі частка (усходняя) Гродзенскай вобласці: Ліда, Навагрудак, Іўе, Смаргонь і Ашмяны. Да яе прылягаюць паўночна-заходняя частка Мінскай вобласці: Вілейка, Маладзечна, як відаць, Мядзель (на жаль, інфармацыя тут няпоўная) і заходняя частка Віцебскай вобласці — Паставы, Браслаў і Глыбокае.
Па выніках 1994 года менавіта гэтая частка Беларусі ўтварыла дастаткова цэласны арэал высокае падтрымкі дэмакратычнае апазіцыі. Трэба заўважыць, што пазначаная зона мае спецыфічную мадэль этнагенезу. Практычна ўся вызначаная тэрыторыя ўваходзіла ў гістарычную Віленшчыну, у прыватнасці ў Віленскую губерню, і была месцам канкурэнцыі беларускага і польскага (у значна меншай ступені — літоўскага) нацыянальнага руху. Арэал далёка не супадае з раёнамі высокае канцэнтрацыі польскае нацыянальнае меншасці і каталіцкага насельніцтва. Карэляцыя з польскай меншасцю і каталікамі мае частковы характар, раёны найбольшай канцэнтрацыі палякаў, у прыватнасці Воранаўскі, у арэал не трапілі, як і Шчучын, Ваўкавыскі раён і Зэльва, а Гродзенскі раён увогуле знаходзіцца ў зоне сярэдняе (10—20 %) падтрымкі дэмакратычнае апазіцыі. У той жа час праваслаўныя і беларускія раёны Мінскай вобласці прадэманстравалі высокі ўзровень падтрымкі.
Сімвалічным геаграфічным цэнтрам зоны дамінавання можна назваць г. Смаргонь і Смаргонскі раён (адзіны раён, дзе дэмакратычная апазіцыя набрала абсалютную большасць галасоў — 54 %). Акрамя цэласнага арэала на паўночным захадзе ад Мінска высокі ўзровень падтрымкі дэмакратычнае апазіцыі прадэманстравалі Нясвіжскі і Столінскі раёны, тлумачэнне чаго патрабуе асобнага даследавання: на Століншчыне, магчыма, падтрымка звязаная з наяўнасцю шматлікае пратэстанцкае абшчыны, што, праўда, патрабуе дадатковага пацвярджэння. Цікава адзначыць, што ўсе рэгіёны высокае падтрымкі дэмакратычнае апазіцыі да 1939 года не ўваходзілі ў склад БССР. У адваротным кірунку гэтае правіла не працуе: далёкае не ўсе раёны Заходняй Беларусі дэманстравалі высокую падтрымку дэмакратычнай апазіцыі (Кобрынскі і Камянецкі раёны — нават ніжэй за 10 %).
Зона падтрымкі апазіцыі ў 20—30 % з’яўляецца непасрэдным працягам арэала дамінавання і ўтварае з апошняй адносна цэласную прастору, якая ахоплівае ўсю цэнтральную частку Гродзенскай вобласці, прасоўваецца на поўдзень, у паўночна-ўсходнюю Берасцейшчыну (анклавам тут выступае Бярозаўскі раён), Цэнтральную Беларусь (Стаўбцоўскі раён), даходзіць да Мінскага і Смалявіцкага раёнаў і пашыраецца на ўсю заходнюю частку Віцебскае вобласці.
Такім чынам, зона ўтварае арэал з некалькімі анклавамі, што ахоплівае практычна ўсю паўночна-заходнюю Беларусь і ваколіцы Мінска.
Калі зноў узгадаць гістарычныя аналогіі, то практычна ўся зона высокае падтрымкі (за выключэннем невялікае часткі — Мінскага і Смалявіцкага раёнаў) уваходзіла ў 1921—1939 гадах у склад польскае дзяржавы. Паказальна, што сталіца ўваходзіць у гэтую зону.
Зона з узроўнем падтрымкі 10—20 %, надзіва, таксама ўтварае цэласны арэал, што дазваляе дастаткова дакладна праводзіць яе межы практычна па геаграфічным цэнтры Беларусі (са зрухам на ўсход). Гэтая зона ўключае ўсе, якія засталіся, раёны Гродзенскай, большую частку Брэсцкай і практычна ўсю Мінскую вобласць.
Зону 10—20% можна лічыць пераходнай, яна раздзяляе арэалы высокае і нізкае падтрымкі.
Толькі ў адным месцы (Віцебская вобласць) зоны высокай і нізкай падтрымкі непасрэдна сутыкаюцца, утвараючы ўстойлівую мяжу. На жаль, у сувязі з адсутнасцю звестак пра ўсе раёны сяRethinking Elections 9 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 род анклаваў зоны сярэдняе падтрымкі напэўна можам назваць толькі Гомельскі раён.
Зона нізкае падтрымкі (да 10 %) займае практычна толькі ўсход Беларусі (прычым мы можам казаць менавіта пра ўвесь усход), ахоплівае амаль ўсю ўсходнюю частку Віцебскай вобласці па лініі (з пэўнымі анклавамі) Расоны — Полацк — Орша, ледзь не ўсю Магілёўскую і Гомельскую вобласці (акрамя Жыткавіцкага і Гомельскага раёнаў). Цяжкім для тлумачэння анклавам гэтае зоны выступаюць Кобрынскі і Камянецкі раёны на паўднёвым захадзе краіны.
Вылучаныя раёны з найменшай (ніжэй за 5 %) падтрымкай. Тэрыторыя нізкае падтрымкі ўтварае дастаткова цэласны арэал і ахоплівае цэнтральную і ўсходнюю часткі Магілёўскай вобласці. Яе анклавам у Віцебскай вобласці з’яўляецца Лёзненскі раён. Тэрыторыю з мінімальнай падтрымкай можна разглядаць як электаральную супрацьлегласць арэалу з цэнтрам у Смаргоні.
Прэзідэнцкія выбары 2001 года Афіцыйныя звесткі за 2001 год істотна змяняюць вызначаныя для 1994 года зоны, але часткова ўзнаўляюць асноўныя тэндэнцыі рэгіянальнага размеркавання электаральных паводзінаў (гэтага, відавочна, не адбылося б ў выніку простага маніпулявання звесткамі без уліку волевыяўлення).
Зона, дзе можна назіраць адносна высокі ўзровень апазіцыйнае падтрымкі (паводле афіцыйных звестак 2001 года — больш як 15 %), значна звузілася і рассыпалася на анклавы, хоць у пэўнай ступені і ўзнаўляе арэал дамінавання 1994 года. Несумненна, значны ўплыў на яе канфігурацыю аказала не толькі мадэляванне вынікаў, але і палітычнае пераўладкаванне рэгіёнаў цэнтральнай ўладай. Асабліва гэта тычыцца Гродзенскай вобласці, дзе можна знайсці раён з рэкорднай падтрымкай дэмакратычнае апазіцыі і раён з падтрымкай, меншай за 5 % (Шчучынскі). Іншыя вобласці дэманструюць большую пераемнасць. Але геаграфічны цэнтр арэала высокае падтрымкі, які мы вызначылі для 1994 года, нейкім чынам выстаяў. У Смаргонскім раёне за адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл, паводле афіцыйных звестак, прагаласавала больш за 20 % выбаршчыкаў, што (разам з Мінскім раёнам) зноў стала рэкордам для галасавання па-за буйнымі гарадамі. Непасрэдна да Смаргонскага раёна прымыкаюць Мядзельскі і Вілейскі, утвараючы цэласны арэал. Да зоны, дзе падтрымка дэмакратычных сіл перавышае 15 %, адносіцца таксама Глыбоцкі раён, а таксама анклаў, утвораны Мінскім і Дзяржынскім раёнамі (у пэўнай ступені, гэта накладаецца на мадэль 1994 года). Асобны анклаў утвараюць Брэсцкі і Жабінкаўскі раёны, якія на гэты раз трапілі ў зону высокай падтрымкі, што, мажліва, звязана з адносна нізкім узроўнем фальсіфікацый.
Зона 10—15 % таксама аказалася разбітай на анклавы і толькі часткова захавала пераемнасць тэндэнцый 1994 года. У яе трапляе цэнтр Гродзенскай вобласці: пояс прайшоў праз Бераставіцкі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Лідскі і Навагрудскі раёны. Пры гэтым, згодна з афіцыйнымі звесткамі, агульны ландшафт Гродзенскай вобласці значна змяніўся, выпалі многія раёны з высокай падтрымкай 1994 года (напрыклад, Іўе — 44 % у 1994 годзе, 9 % — у 2001; Шчучынскі раён — 4,25 %). Зона 10—15 % уключае яшчэ частку Брэсцкай вобласці: чатыры раёны па лініі Камянец — Івацэвічы і Лунінецкі раён. Столінскі феномен 1994 года быў нівеляваны і ў афіцыйных выніках 2001 года сябе ніяк не абазначыў.
Зона 10—15 % таксама распаўсюджваецца на цэнтральную частку Мінскай вобласці. Асаблівую цікавасць прадстаўляе ўстойлівасць арэала, утворанага поўначчу Мінскай і захадам Віцебскай абласцей. Абрысы высокае падтрымкі апазіцыі тут практычна супадаюць з адпаведнымі зонамі 1994 года. Анклавам зоны 10—15 % выступае Горацкі раён Магілёўскай вобласці. Падсумаваўшы вынікі разгляду, можам заўважыць, што большая частка зоны падтрымкі звыш 15 % і 10—15 % зноў знаходзіцца на тэрыторыі Заходняй Беларусі плюс раёны вакол горада Мінска.
Нягледзячы на тое, што палітычны ландшафт у святле афіцыйных звестак 2001 года выглядае іншым, пэўныя тэндэнцыі маюць пераемнасць (асабліва на поўначы ад Мінска і на захадзе Віцебскай вобласці).
Зона падтрымкі дэмакратычных сіл ў 5— 10 % займае астатнюю частку Мінскай (акрамя Любанскага раёна), Гродзенскай і Віцебскай (акрамя Полацкага раёна) абласцей — своеасаблівы аналаг пераходнай зоны 1994 года — і паўночна-заходнюю частку Магілёўскай вобласці (з Магілёўскім раёнам).
Паказальна, што зона падтрымкі, меншай за 5 %, утварае амаль цэласны арэал, моцна прыАндрэй Казакевіч. Палітычная картаграфія Беларусі ў выніках прэзідэнцкіх выбараў 1994—2006 гадоў 10 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 вязаны да Магілёўскай і Гомельскай абласцей (пры пэўнай умоўнасці, можна прасачыць супадзенне з раёнамі, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС). Прычым цэнтр найменшае падтрымкі перамясціўся з Магілёўскай вобласці ў Гомельскую. Раёны, дзе за апазіцыю прагаласавалі меней чым 2 % выбаршчыкаў, знаходзяцца толькі ў Гомельскай вобласці (Лельчыцкі, Брагінскі, Веткаўскі) і не ўтвараюць цэласнага арэалу.
Прэзідэнцкія выбары 2006 года 2006 год найбольш складаны для інтэрпрэтацыі. Згодна з афіцыйнымі звесткамі рэгіёны становяцца больш няпэўнымі, а палітычная карата яшчэ больш аднастайнай, сітуацыя ўскладняецца непаўнатой інфармацыі. Вылучэнне зон высокае і нізкае падтрымкі становіцца дастаткова ўмоўным у выніку невялікага раскідвання лічбаў. Аднастайнасць, відавочна, узмоцнена актыўнымі дзеяннямі рэгіянальнай і цэнтральнай бюракратыі для выраўноўвання палітычнае прасторы. Тым не менш, пэўныя тэндэнцыі можа прасачыць і ў гэтых умовах. Часткова трывае традыцыйны цэнтр апазіцыйнасці, з яго выпадае Смаргонскі раён, але застаюцца Маладзечанскі і Вілейскі (падтрымка складае больш як 10 %), пра цэнтральную частку Мінскай вобласці звестак, на жаль, няма. У зону большай за 10 % падтрымкі дэмакратычных сіл трапляюць таксама Слонімскі і Пінскі раёны, што дастаткова цяжка каментаваць з-за магчымай выпадковасці вынікаў. Параўнанне зон з падтрымкай ў 5—10 % і менш за 5 % дае больш інфармацыі. Зона 5— 10 % апазіцыйнасці не ўтварае суцэльнага арэалу, але значна схіляецца да Цэнтральнай і Заходняй Беларусі. Меншая за 5 % падтрымка дэмакратычнай апазіцыі назіраецца ва ўсходняй частцы Віцебскай, Магілёўскай абласцей і практычна ва ўсёй Гомельскай (пры гэтым сюды трапляе шэсць раёнаў Гродзенскай і не менш за восем — Мінскай вобласці). Гомельская вобласць зноў дэманструе вялікую аднастайнасць. Для павелічэння эфектыўнасці тэрытарыяльнага аналізу асобна можна вылучыць раёны, дзе галасаванне за апазіцыю перавысіла 7 % і дзе было ніжэйшым за 2 %. У першым выпадку маем ланцуг анклаваў, якія, не ўтвараючы суцэльнага арэалу, цягнуцца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход: ад Камянецкага і Лунінецкага да Браслаўскага і Глыбоцкага раёнаў (у значнай ступені ўпісваючыся ў Заходнюю і Цэнтральную Беларусь). Што тычыцца зоны падтрымкі, ніжэйшай за 2 %, то яна знаходзіцца ў Гомельскай вобласці і ўтварае арэалы па лініях Лельчыцы — Нароўля і Карма — Лоеў.
Высновы ў кантэксце гэтага артыкула могуць насіць толькі папярэдні характар, бо значная частка фактаў патрабуе ўдакладнення і дадатковага вывучэння.
Па-першае, можна адзначыць, што істотная частка афіцыйных звестак пра галасаванне 1994, 2001 і 2006 гадоў адлюстроўвае пэўныя тэрытарыяльныя дыспрапорцыі і дазваляе вылучаць геаграфічныя арэалы, існаванне якіх патрабуе свайго тлумачэння, асабліва калі ўлічыць магчымае маніпуляванне звесткамі ў 2001 і 2006 гадах. Назіраецца частковая пераймальнасць арэалаў з 1994 да 2006 года (асабліва ў Віцебскай вобласці).
Па-другое, палітыка ўлады відавочна спрычынілася да выраўноўвання рэгіянальных адрозненняў і (ці) іх замарожвання, што робіць сітуацыю з палітычным структураваннем рэгіёнаў у выніку дэмакратызацыі цяжкапрадказальнай.
Асаблівая ўвага ў практыках перафарматавання была нададзеная Гродзенскай вобласці.
Па-трэцяе, можна канстатаваць, што размеркаванне значнае часткі фактаў пацвярджае існаванне ўстойлівых сутнасных рэгіянальных адрозненняў па лініі захад — усход (ці паўночны захад — паўднёвы ўсход), дакладнае вызначэнне межаў гэтых падзелаў патрабуе дадатковага вывучэння. Тэрытарыяльны падзел не звязаны, прынамсі на прамую, з колькасцю польскае нацыянальнае меншасці і канцэнтрацыяй каталіцкага насельніцтва. Умоўны цэнтр апазіцыйнасці знаходзіцца на памежжы Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей, «антыцэнтр» утвараецца раёнамі Гомельскай вобласці ўздоўж украінскай і расійскай мяжы (дыслакацыя «антыцэнтра» больш няпэўная і няўстойлівая).
Rethinking Elections Літаратура 1. Дмитриев Е., Хурс М. Беларусь: итоги и уроки президентских выборов 2001. Минск: ИСПИ, 2002. С. 249—258.
2. Манаев О. Президентские выборы: что было на самом деле. Заметки социолога // Выборы президента Республики 11 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Асноўныя крыніцы Выбары 1994 года 1. «Авангард», Буда-Кашалёўская грамадска-палітычная газета. № 27 (6848). 02.07.1994.
2. «Адзінства», Барысаўская грамадска-палітычная газета. № 48 (12323). 25.06.1994.
3. «Аршанская газета», газета Аршанскага раёна. № 54. 06.07.1994.
4. «Астравецкая праўда», грамадска-палітычная газета Астравецкага раёна. № 4 (6255). 29.06.1994.
5. «Ашмянскі веснік», грамадска-палітычная газета Ашмянскага раёна. № 44 (7210). 25.06.1994.
6. «Бераставіцкая газета», выданне Бераставіцкага раёна. № 45 (5948). 29.06.1994.
7. «Веснік Глыбоччыны», газета Глыбоцкага раёна. № 50 (7323). 28.07.1994.
8. «Воранаўская газета», грамадска-палітычнае выданне Воранаўскага раёна. № 46 (7220). 02.07.1994.
9. «Гарадоцкі веснік», грамадска-палітычная газета Гарадоцкага раёна. № 27 (7488). 02.07.1994.
10. «Герой працы», грамадска-палітычная газета Шумілінскага раёна. № 50 (7355). 25.06.1994 11. «Голас Веткаўшчыны», грамадская газета Веткаўскага раёна. № 44 (7138). 29.06.1994.
12. «Голас Касцюкоўшчыны», раённая грамадска-палітычная газета. № 47 (7308). 29.06.1994.
13. «Голас Краснапольшчыны», газета Краснапольскага раёна. № 47 (7898). 29.06.1994.
14. «Голас Любаншчыны», грамадска-палітычная газета Любанскага раёна. № 47 (8242). 29.06.1994.
15. «Голас Расоншчыны», грамадска-палітычная газета Расонскага раёна. № 27 (7173). 1.07.1994.
16. «Голас часу», грамадска-палітычная газета Маларыцкага раёна. № 26 (5396). 29.06.1994.
17. «Дзвінская праўда», грамадска-палітычная газета Верхнядзвінскага раёна. № 51 (8273). 28.06.1994.
18. «Дзянніца», Шчучынская раённая газета. № 50 (6688). 25.06.1994.
19. «Дняпровец», газета Рэчыцкага раёна. № 73 (11877). 28.06.1994.
20. «Дняпроўская праўда», грамадска-палітычная газета Дубровенскага раёна. № 54 (7322). 06.07.1994.
21. «Драгічынскі веснік», газета Драгічынскага раёна. № 28 (6742). 12.07.1994.
22. «За новыя рубяжы», газета Петрыкаўскага раёна, №48 (7375) от 29.06.1994 23. «Заклік Ільіча», газета Чэрыкаўскага раёна. № 46 (8882). 25.06.1994.
24. «Запаветы Леніна», Асіповіцкая грамадска-палітычная газета. № 48 (7726). 29.06.1994.
25. «Зара», Бешанковіцкая грамадска-палітычная газета. № 51 (7889). 28.06.1994.
26. «Заря над Бугом», общественно-политическая газета Брестского района. № 50 (5856). 29.06.1994.
27. «Зара над Друццю», Бялыніцкая раённая газета. № 47 (7961). 29.06.1994.
28. «Зара над Нёманам», газета Мастоўскага раёна. № 55 (6491). 29.06.1994.
29. «Зара над Сожам», газета Кармянскага раёна. № 47 (7858). 25.06.1994.
30. «Івацэвіцкі веснік», грамадска-палітычная газета Івацэвіцкага раёна. № 48 (7104). 28.06.1994.
31. «Іскра», грамадска-палітычная газета Чавускага раёна. № 46 (7796). 25.06.1994.
32. «Іўеўскі край», газета Іўеўскага раёна. № 44 (6491). 25.06.1994.
33. «Калінкавіцкія навіны», раённая газета Калінкавіцкага раёна. № 72 (7526). 30.06.1994.
34. «Кіравец», грамадска-палітычная газета Кіраўскага раёна. № 47 (7516). 25.06.1994.
35. «Кобрынскі веснік», грамадска-палітычная газета Кобрынскага раёна. № 50 (7234). 29.06.1994.
36. «Ленінскае слова», Слаўгарадская раённая газета. № 47 (7325). 29.06.1994.
37. «Ленінскі заклік», газета Смалявіцкага раёна. № 44 (7845). 30.06.1994.
38. «Ленінскі сцяг», грамадская газета Хойніцкага раёна. № 51 (8585). 29.06.1994.
39. «Ленінскі шлях», грамадская газета Горацкага і Дрыбінскага раёнаў. № 47 (8997). 29.06.1994.
40. «Ленінскім курсам», газета Крупскага раёна. № 48 (8575). 29.06.1994.
41. «Лепельскі край», грамадска-палітычная газета Лепельскага раёна. № 52 (9107). 28.06.1994.
42. «Лідская газета», грамадска-палітычнае выданне Лідскага раёна. № 48 (9338). 28.06.1994.
43. «Лунінецкія навіны», грамадска-палітычная газета Лунінецкага раёна. № 69 (7344). 30.06.1994.
44. «Ляхавіцкі веснік», грамадска-палітычная газета Ляхавіцкага раёна. № 47 (9957). 28.06.1994.
45. «Маладзечанская газета», грамадска-палітычнае выданне Маладзечанскага раёна. № 104. 25.06.1994.
46. «Маяк», газета Березовского района. № 49 (7111). 28.06.1994.
47. «Маяк», газета Гомельскага раёна. № 25 (6769). 25.06.1994.
48. «Маяк Прыдняпроўя», грамадска-палітычная газета Быхаўскага раёна. № 47 (8447). 29.06.1994.
49. «Навіны Камянеччыны», газета Камянецкага раёна. № 51 (5977). 29.06.1994.
50. «Навіны Палесся», грамадска-палітычная газета Столінскага раёна. № 48 (6684). 25.06.1994.
51. «Навіны Старадарожчыны», грамадска-палітычная газета Старадарожскага раёна. № 48 (7919). 02.07.1994.
52. «Наш край», Барановичская объединенная газета. № 75 (10317). 25.06.1994.
53. «Наш час», Ваўкавыская раённая газета. № 48 (7393). 28.06.1994.
54. «Наша жыццё», грамадска-палітычная газета Мінскага раёна і горада Заслаўе. № 49 (7828). 29.06.1994.
55. «Новае жыццё», Навагрудская грамадска-палітычная газета. № 45 (7498). 29.06.1994.
56. «Новае Палессе», газета Жыткавіцкага раёна. № 48 (8337). 25.06.1994.
57. «Новы дзень», Жлобінская грамадска-палітычная газета. № 50 (9403). 29.06.1994.
Андрэй Казакевіч. Палітычная картаграфія Беларусі ў выніках прэзідэнцкіх выбараў 1994—2006 гадоў Беларусь — 2001. Факты и комментарии. — Минск, 2002. С. 122.
3. Republic of Belarus Presidential Election, 9 September 2001: Final Report / Office for Democratic Inst. and Human Rights;
ODIHR Limited Election Observation Mission; Organization for Security and Co-operation in Europe. — Warsawa, 2001.
4. Belarusian Presidential Election: Independent Observation Results / Belarusian Helsinki Committee; Association of Central and Eastern European Election Officials; Organization on Security and Cooperation in Europe; Office for Democratic Institutions and Human Rights. 2001.
12 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 58. «Пастаўскі край», газета Пастаўскага раёна. № 49 (7271). 29.06.1994.
59. «Патрыёт», газета Ушацкага раёна. № 29 (7608). 28.06.1994.
60. «Полесская правда», общественно-политическая газета Пинского района. № 52 (10256). 29.06.1994.
61. «Полымя», Карэліцкая раённая газета. № 29 (6278). 25.06.1994.
62. «Прамень», грамадска-палітычная і інфармацыйна-рэкламная газета Стаўбцоўскага раёна. № 46 (7166). 29.06.1994.
63. «Праца», грамадска-палітычная газета Зэльвенскага раёна. № 47 (6451). 28.06.1994.
64. «Прыпяцкая праўда», Нараўлянская раённая газета. № 44 (7782). 28.06.1994.
65. «Пухавіцкія навіны», газета Пухавіцкага раёна. № 51 (7623). 25.06.1994.
66. «Раённы веснік», газета Чэрвеньскага раёна. № 48 (6198). 25.06.1994.
67. «Раённыя будні», газета Пружанскага раёна. № 49 (7188). 25.06.1994.
68. «Родная ніва», Клімавіцкая раённая газета. № 48 (8839). 29.06.1994.
69. «Родны край», Лагойская раённая газета. № 47 (7437). 29.06.1994.
70. «Родныя вытокі», грамадска-палітычная газета Докшыцкага раёна. № 52 (6436). 29.06.1994.
71. «Свабоднае слова», Рагачоўская грамадска-палітычная газета. № 49 (8148). 25.06.1994.
72. «Светлагорскія навіны», газета Светлагорскага раёна. № 47 (7771). 29.06.1994.
73. «Светлае жыццё», газета Лельчыцкага раёна. № 46 (7392). 29.06.1994.
74. «Светлы шлях», газета Смаргонскага раёна. № 46 (6464). 29.06.1994.
75. «Свіслацкая газета», выданне Свіслацкага раёна. № 50 (6612). 29.06.1994.
76. «Сельскае жыццё», грамадска-палітычная газета Круглянскага раёна. № 47 (6297). 29.06.1994.
77. «Сельская новь», газета Гродненского района. № 46 (7120). 29.06.1994.
78. «Сельская праўда», газета Жабінкаўскага раёна. № 49 (5303). 29.06.1994.
79. «Слава працы», газета Капыльскага раёна. № 49 (8065). 29.06.1994.
80. «Слонімскі веснік», газета Слонімскага раёна. № 47 (7614). 25.06.1994.
81. «Слуцкі край», газета Слуцкага раёна. № 47 (10739). 25.06.1994.
82. «Сцяг Ільіча», грамадска-палітычная газета Талачынскага раёна. № 26 (8075). 25.06.1994.
83. «Сцяг Кастрычніка», газета Дзяржынскага раёна. № 45 (7188). 29.06.1994.
84. «Сцяг Леніна», Бярэзінская раённая газета. № 50 (7656). 02.07.1994.
85. «Сцяг перамогі», Лёзненская раённая газета. № 51 (8216). 28.06.1994.
86. «Сцяг працы», грамадска-палітычная газета Мёрскага раёна. № 52 (6785). 28.06.1994.
87. «Ударны фронт», Шклоўская раённая масавая газета. № 47 (8618). 29.06.1994.
88. «Чырвоная звязда», газета Іванаўскага раёна. № 51 (6737). 01.07.1994.
89. «Чырвоная зорка» грамадска-палітычная газета Уздзенскага раёна. № 48 (6199). 29.06.1994.
90. «Чырвоны Кастрычнік», грамадска-палітычная газета Акцябрскага раёна. № 48 (6762). 29.06.1994.
91. «Чырвоны прамень», грамадская газета Чашніцкага раёна. № 49 (8545). 28.06.1994.
92. «Чырвоны сцяг», газета Нясвіжскага раёна. № 47 (7639). 28.06.1994.
93. «Шахцёр», грамадска-палітычнае выданне Салігорскага раёна. № 48 (9110). 28.06.1994.
Выбары 2001 года 94. Дмитриев Е., Хурс М. Беларусь: итоги и уроки президентских выборов 2001. Минск: ИСПИ, 2002.
Выбары 2006 года 95. «Авангард», Буда-Кашалёўская грамадска-палітычная газета. № 22 (7987). 25.03.2006.
96. «Адзінства», Барысаўская грамадска-палітычная газета. № 69-73 (13373). 22.03.2006.
97. «Аршанская газета», газета Аршанскага раёна. № 33 (18194). 21.03.2006.
98. «Астравецкая праўда», грамадска-палітычная газета Астравецкага раёна. № 23 (7444). 22.03.2006.
99. «Ашмянскі веснік», грамадска-палітычная газета Ашмянскага раёна. № 21 (8428). 22.03.2006.
100. «Бераставіцкая газета», грамадска-палітычнае выданне Бераставіцкага раёна. № 22 (7099). 22.03.2006.
101. «Браслаўская звязда», газета Браслаўскага раёна. № 23 (8041). 22.03.2006.
102. «Бярэзінская панарама», Бярэзінская грамадская газета. № 32 (8747). 22.03.2006.
103. «Веснік Глыбоччыны», газета Глыбоцкага раёна. № 23 (8536). 22.03.2006.
104. «Воранаўская газета», грамадска-палітычнае выданне Воранаўскага раёна. № 22 (8547). 22.03.2006.
105. «Гарадоцкі веснік», грамадска-палітычная газета Гарадоцкага раёна. № 23 (8491). 21.03.2006.
106. «Герой працы», грамадска-палітычная газета Шумілінскага раёна. № 23 (8385). 21.03.2006.
107. «Голас Веткаўшчыны», грамадская газета Веткаўскага раёна. № 33 (8405). 22.03.2006.
108. «Голас Любаншчыны», грамадска-палітычная газета Любанскага раёна. № 37 (9553). 22.03.2006.
109. «Голас Расоншчыны», грамадска-палітычная газета Расонскага раёна. № 24 (7897). 24.03.2006.
110. «Голас Сенненшчыны», газета Сеннецкага раёна. № 22 (1008). 21.03.2006.
111. «Да новых перамог», Клецкая раённая газета. № 51-52 (8051-8052). 25.03.2006.
112. «Дзвінская праўда», грамадска-палітычная газета Верхнядзвінскага раёна. № 24 (9495). 21.03.2006.
113. «Дзянніца», Шчучынская раённая газета. № 23 (7931). 22.03.2006.
114. «Дняпроўская праўда», грамадска-палітычная газета Дубровенскага раёна. № 24 (9163). 22.03.2006.
115. «Жыццё Палесся», газета Мазырскага раёна. № 46 (13316). 25.03.2006.
116. «Жыццё Прыдзвіння», Віцебская раённая газета. № 22 (8512). 21.03.2006.
117. «Зара над Нёманам», газета Мастоўскага раёна. № 24. 23.03.2006.
118. «Зара над Сожам», газета Кармянскага раёна. № 28 (8952). 25.03.2006.
119. «Зара», Бешанковіцкая грамадска-палітычная газета. № 24 (9106). 24.03.2006.
120. «Іскра», грамадска-палітычная газета Чавускага раёна. № 23 (9051). 22.03.2006.
121. «Іўеўскі край», грамадска-палітычная газета Іўеўскага раёна. № 23 (7824). 25.03.2006.
122. «Калінкавіцкія навіны», раённая газета Калінкавіцкага раёна. № 41-42 (9375-9376). 28.03.2006.
Rethinking Elections 13 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 123. «Кіравец», грамадска-палітычная газета Кіраўскага раёна. № 23 (8701). 22.03.2006.
124. «Кліч Радзімы», газета Шаркаўшчынскага раёна. № 24 (7246). 22.03.2006.
125. «Крупскі веснік», газета Крупскага раёна. № 23 (10068). 22.03.2006.
126. «Ленінскі сцяг», грамадская газета Хойніцкага раёна. № 24 (9782). 25.03.2006.
127. «Ленінскі шлях», грамадская газета Горацкага раёна. № 25 (10228). 22.03.2006.
128. «Лепельскі край», грамадска-палітычная газета Лепельскага раёна. № 24 (10330). 24.03.2006.
129. «Лідская газета», грамадска-палітычнае выданне Лідскага раёна. № 34 (11260). 25.03.2006.
130. «Лунінецкія навіны», газета Лунінецкага раёна. № 47 (9300). 22.03.2006.
131. «Маладзечанская газета», грамадска-палітычнае выданне Маладзечанскага раёна. № 74, 75 (10676-10677). 22.03.2006.
132. «Маяк Прыдняпроўя», грамадска-палітычная газета Быхаўскага раёна. № 34-35 (9636-9637). 25.03.2006.
133. «Маяк», газета Гомельскага раёна. № 23 (7825). 22.03.2006.
134. «Міёрскія навіны», газета Мёрскага раёна. № 26 (8008). 21.03.2006.
135. «Навіны Палесся», газета Столінскага раёна. № 46 (8039). 21.03.2006.
136. «Навіны Старадарожчыны», грамадска-палітычная газета Старадарожскага раёна. № 51-52 (10626-10627). 25.03.2006.
137. «Нарачанская зара», народная газета Мядзельскага раёна. № 47-49 (8118-8120). 25.03.2006.
138. «Народны голас», грамадска-палітычная газета Ельскага раёна. № 23 (9141). 22.03.2006.
139. «Наш час», Ваўкавыская раённая газета. № 23 (8848). 22.03.2006.
140. «Наша Талачыншчына», грамадска-палітычная газета Талачынскага раёна. № 23 (9022). 22.03.2006.
141. «Новае жыццё», Навагрудская грамадска-палітычная газета. № 23 (8731). 22.03.2006.
142. «Новае Палессе», газета Жыткавіцкага раёна. № 37. 22.03.2006.
143. «Пастаўскі край», газета Пастаўскага раёна. № 39-40 (8697). 22.03.2006.
144. «Патрыёт», масава-палітычная газета Ушацкага раёна. № 23 (8492). 22.03.2006.
145. «Перамога», Дзятлаўская раённая газета. № 22 (7764). 22.03.2006.
146. «Перспектива», Гродненская региональная газета. № 22 (8301). 23.03.2006.
147. «Петрыкаўскія навіны», газета Петрыкаўскага раёна. № 25 (8561). 25.03.2006.
148. «Полацкі веснік», Полацкая аб’яднаная гарадская і раённая газета. № 28 (13245). 21.03.2006.
149. «Полесская правда», общественно-политическая газета Пинского района. № 35 (11737). 22.03.2006.
150. «Полымя», Карэліцкая раённая газета. № 23 (7471). 22.03.2006.
151. «Прамень», грамадска-палітычная і інфармацыйна-рэкламная газета Стаўбцоўскага раёна. № 35 (8475). 22.03.2006.
152. «Праца», грамадска-палітычная газета Зэльвенскага раёна. № 23 (7780). 25.03.2006.
153. «Прыдняпроўская ніва», грамадска-палітычная газета Магілёўскага раёна. № 23 (7769). 22.03.2006.
154. «Прыпяцкая праўда», Нараўлянская раённая газета. № 23 (8953). 25.03.2006.
155. «Пухавіцкія навіны», газета Пухавіцкага раёна. № 36-37 (8938-8939). 25.03.2006.
156. «Радзіма», Глуская раённая газета. № 23 (8716). 21.03.2006.
157. «Раённы веснік», газета Чэрвеньскага раёна. № 36 (7604). 22.03.2006.
158. «Раённыя будні», грамадска-палітычная газета Пружанскага раёна. № 45-46 (8671-8672). 22.03.2006.
159. «Родная ніва», Клімавіцкая раённая газета. № 24(101431). 25.03.2006.
160. «Родны край», Лагойская раённая газета. № 23 (8642). 22.03.2006.
161. «Савецкая вёска», грамадска-палітычная газета Дрыбінскага раёна. № 23 (30194). 22.03.2006.
162. «Светлае жыццё», грамадска-палітычная газета Лельчыцкага раёна. № 28-29 (8591-8592). 25.03.2006.
163. «Светлы шлях», мясцовая беларуская газета Смаргонскага раёна. № 25 (7933). 22.03.2006.
164. «Свіслацкая газета», газета Свіслацкага раёна. № 23 (7897). 25.03.2006.
165. «Святло Кастрычніка», грамадская газета Мсціслаўскага раёна. № 22 (9162). 22.03.2006.
166. «Серп і молат», Лоеўская раённая масавая газета. № 40 (8410). 28.03.2006.
167. «Слава працы», масава-палітычная газета Капыльскага раёна, № 39-40 (9286-9287). 25.03.2006.
168. «Слонімскі веснік», газета Слонімскага раёна. № 37 (9533). 22.03.2006.
169. «Слуцкі край», газета Слуцкага раёна. № 46 (12238). 22.03.2006.
170. «Сцяг перамогі», Лёзненская раённая газета. № 22 (9511). 21.03.2006.
171. «Сцяг Саветаў», грамадска-палітычная газета Клічаўскага раёна. № 23 (8487). 21.03.2006.
172. «Трыбуна працы», грамадска-палітычная газета Бабруйскага раёна. № 21 (3032). 22.03.2006.
173. «Чачэрскі веснік», газета Чачэрскага раёна. № 25. 23.03.2006.
174. «Чырвоная зорка», грамадска-палітычная газета Уздзенскага раёна. № 34-35 (7453-7454). 25.03.2006.
175. «Чырвоны прамень», грамадска-палітычная газета Чашніцкага раёна. № 34 (9972). 21.03.2006.
176. «Чырвоны сцяг», грамадска-палітычная газета Краснапольскага раёна. № 23 (9076). 22.03.2006.
177. «Шахцёр», грамадска-палітычнае выданне Салігорскага раёна. № 25 (10404). 24.03.2006.
178. «Шлях перамогі», Вілейская грамадская газета. № 50-51 (8032-8033). 22.03.2006.
Андрэй Казакевіч. Палітычная картаграфія Беларусі ў выніках прэзідэнцкіх выбараў 1994—2006 гадоў 14 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі менш за 5% Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі ніжэй 10 % Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі 10—20% Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі 20—30% Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі звыш 30% Няма дадзеных Прэзідэнцкія выбары 1994 года. Афіцыйныя вынікі галасавання.
Rethinking Elections © Казакевіч Андрэй © Палітычная сфера 15 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі да 2% Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі да 5 % Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі 5—10% Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі 10—15% Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі звыш 15% Прэзідэнцкія выбары 2001 года. Афіцыйныя вынікі галасавання.
Андрэй Казакевіч. Палітычная картаграфія Беларусі ў выніках прэзідэнцкіх выбараў 1994—2006 гадоў © Казакевіч Андрэй © Палітычная сфера 16 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі да 5 % Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі 5—10% Падтрымка дэмакратычнай апазіцыі звыш 10% Няма дадзеных Rethinking Elections Прэзідэнцкія выбары 2006 года. Афіцыйныя вынікі галасавання.
© Казакевіч Андрэй © Палітычная сфера 17 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Менш 2 % Андрэй Казакевіч. Палітычная картаграфія Беларусі ў выніках прэзідэнцкіх выбараў 1994—2006 гадоў Прэзідэнцкія выбары 2006 года. Афіцыйныя вынікі галасавання.
© Казакевіч Андрэй © Палітычная сфера 18 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 7, 2006 Звыш 7 % Прэзідэнцкія выбары 2006 года. Афіцыйныя вынікі галасавання.
Rethinking Elections © Казакевіч Андрэй © Палітычная сфера