Часопіс “Палітычная сфера”

Інфармацыя пра аўтараў і ўдзельнікаў дыскусіі

2006

111 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 6, 2006 Абушэнка Уладзімір — беларускі сацыёлаг, кандыдат філасофскіх навук, намеснік дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі (Мінск).

Акудовіч Валянцін — беларускі філосаф, літаратурны крытык (Мінск).

Аўтўэйт Ўільям (Outhwaite William) — англійскі сацыёлаг, прафесар сацыялогіі Школы сацыяльнай навукі і культурных даследаванняў Сасэкса (School of Social Sciences and Cultural Studies at Sussex).

Бабкоў Ігар — беларускі філосаф, паэт, кандыдат філасофскіх навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, галоўны рэдактар часопіса «Перекрестки» (Мінск).

Вадалажская Таццяна — беларускі сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск).

Васілевіч Наталля — магістр гуманітарных навук, аспірантка кафедры паліталогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, рэдактар сайту Беларускі партал «Царква» (Мінск).

Гафараў Ігар — студэнт 5-га курса аддзялення філасофіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (Мінск).

Казакевіч Андрэй — беларускі палітолаг, супрацоўнік Цэнтра перспектыўных даследаванняў і адукацыі (Мінск), галоўны рэдактар часопіса «Палітычная сфера» (Мінск).

Казакевіч Вольга — беларускі эканаміст, аспірант, Цэнтр аграрнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі (Мінск).

Колчын Валерый — беларускі сацыёлаг, аспірант, Інстытут сацыялогіі Варшаўскага Універсітэта (Варшава).

Алесь Маслак (Маслак Олесь) — украінскі даследчык, гісторык, аспірант Кіеўскага Нацыянальнага Універсітэта ім. Тараса Шаўчэнкі (Кіеў).

Мельянцоў Дзяніс — беларускі гісторык, палітолаг, магістр паліталогіі і міжнародных адносінаў, аспірант кафедры міжнародных адносінаў Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта (Мінск).

Рэй Лары (Ray Larry) — англійскі сацыёлаг, прафесар сацыялогіі Універсітэта Кента (University of Kent).

Сарна Аляксандр — беларускі філосаф, кандыдат філасофскіх навук, супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта (Мінск).

Смалякоў Зміцер — студэнт 4–га курса аддзялення філасофіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта (Мінск).

Якавенка Наталля — украінскі гісторык, доктар гістарычных навук, спецыяліст па гісторыі Украіны Сярэдніх вякоў і ранняга Новага часу, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Кіева-Магілянскай Акадэміі (Кіеў).

Янковіч Аляксей — беларускі аналітык, магістр паліталогіі (Мінск).

Інфармацыя пра аўтараў і ўдзельнікаў дыскусіі Рэдакцыя часопіса «Палітычная сфера» запрашае аўтараў да супрацоўніцтва Для публікацыі прымаюцца навуковыя тэксты, напісаныя беларускай альбо рускай мовай.

Просім дасылаць матэрыялы на паштовую скрыню:

political _ [email protected].

Права публікацыі матэрыялаў пакідаецца за Рэдакцыйнай Радай часопіса.